Тэма: Узнікненне марксісцкай гістарыяграфіі. Гістарычныя погляды Маркса і Энгельса Матэрыялістычнае разуменне гісторыі ў марксісцкай гістарыяграфіі. Праблемы буржуазных рэвалюцый у працах Маркса і Энгеьса




Дата канвертавання01.05.2016
Памер177.5 Kb.
Тэма: Узнікненне марксісцкай гістарыяграфіі. Гістарычныя погляды Маркса і Энгельса


  1. Матэрыялістычнае разуменне гісторыі ў марксісцкай гістарыяграфіі.

  2. Праблемы буржуазных рэвалюцый у працах Маркса і Энгеьса.

  3. Даследаванне Марксам і Энгельсам буржуазнага грамадства 2-й пал. 19ст.

  4. Працы Энгельса па гісторыі Германіі і ваеннай гісторыі.


1. Маркс і Энгельс вылучылі вытворчыя адносіны людзей як асноўныя і першасныя. Яны ў якасці галоўнай прычыны і рашаюай рухаючай сілы важнейшых гістарычных падзейбачылі эанамічнае развіццё грамадства. Менавіта змены у эканамічным жыцці, звязаны са зменамі спосабу вытворчасці і абмену, вядуць да змен у сацыяльным, палітычным жыцці, у свядомасці людзей. Дзякуючы вылучэнню на першы план у гістарычным развіцці эканамічных фактараў, у развіцці ўсіх краін і народаў, пры ўсіх адрозненнях, марксісты знаходзяць аднародныя важкія рысы, якія адпавядаюць каждаму гістарычнаму спосабу вытворчасці. Такія агульныя характэрныя рысы,якія вылучаюць агульнае і тыповае ў вытворчых адносінах грамадства, якіязнаходзяцца на пэўнай ступені гістарычнага развіцця, Маркс і Энгельс выразілі паняццем грамадска-палітычная фармацыя. Цяпер гісторыя чалавецтва магла разглядацца як рух па ступеньках ад ніжэйшых форм вытворчасці да вышэйшых. Кожная ступенька ўяўляла сабой пэўную грамадска-эканмічную фармацыю: першабытны, рабауладальніцкі, феадальны, капіталістычны, камуністычны. Марксісты лічаць, што кожная фармацыя мае свае спецыфічныя гістарычныя заканамернасці, свае законы ўзнікненя, развіцця і гібелі. У пераход ад ніжэйшай да вышэйшай фармацыі непазбежны ў сілу развіцця у недрах кожнай антаганістычнай фармацыі невырашаных супярэчнасцей, якія вядуць да яе гібелі, і адначасова ствараюць перадумовы для ўзнікнення новага, больш прагрэсіўнага грамадскага ладу. Ён перамагае старую фармацыю канчаткова за кошт больш высокай прадукцыйнай працы. Пры гэтым марксісты лічаць, што некаторыя народы могуць мінаваць асобныя фармацыі.

Адштурхоўваючная ад фармацыйнага падыходу да гісторыі, марксісты распрацавалі і новую канцэпцыю грамадскага прагрэссу. Развіццё грамадства адбываецца скачкамі,зігзагападобна. Магчымы часовы і нават значны рэгрэс. Але ў стратэгічным плане прагрэсса развіццё непазбежна. Прагрэс забяспечваецца ў выніку класавай барацьбы і рэвалюцыі.

Класавая барацьба разглядаецца марксісцкай гістарыяграфіяй як цэнтральны элемент грамадскага жыцця. Усялякая барацьба ў гісторыі – выражэнне класавых інтарэсаў і супярэчнасцей. Яны пранізваюць усе сферы грамадскага жыцця: эканоміку, палітыку, ідэалогію, культуру. Вынікам класавай барацьбы з’яўляюцца рэвалюцыйныя перавароты, дзякуючы якім адбываецца карэнная перабудова грамадства. Узнікае новая фармацыя. Ролю сілы, якая ліквідуе апошняю антаганістычнаю фармацыю павінен быу стаць пралетарый.

У адпаведнасці з гэтай канцэпцыяй Маркс і Энгельс ужо ў першых сваіх творах у цэнтр даследавання ставілі класаваю барацьбу пралетарыя.



2. Паколькі марксісты звязвалі сваеспадзеванні на ўсталеванне камуністычнага грамадства з перамогай рэвалюцыі, то менавіта вылучэнню гісторыі рэвалюцыі яны надавалі асабіста вялікаю ўвагу. Ужо ў сярэдзіне 40-х г.г. Маркс звяртаецца да гісторыі Вялікай Французскай рэвалюцыі і нават плануе напісаць буйную працу па гісторыі Конвента. У Конвенце Маркс бачыў “максімум палітычнай энергіі, палітычнай магутнасці і палітычнага расудку”. Але намер кэты не ажыццявіўся. Маркс звяртаўся да гісторыі Вялікай Французскай рэвалюцыі эпізадычна, для падмацавання сваіх сацыяльна-палітычных канцэпцый. Ён падрабязна вывучаў палітычныя пазіцыі жырандыстаў, якабінцаў, балота. Асабліва шмат увагі Маркс удзяляў вывучэнню прычын падзення якабінскай дыктатуры. Маркс лічыў, што якабінская дыктатура несла ў сабе невырашальную супярэчнасць. Кіраўнікі якабінскага блоку з аднаго боку імкнуліся абмежаваць накапленне багацця. А з другога, сваёй палітычнай аб’ектыўнасцю стваралі умовы для хуткага развіцця буржуазных адносін. Адлюстраваннем і адначасова вырашэннем гэтай супярэчнасці і стаў пераварот 9 тэрмідора.

Новы штуршок даследаванню гісторыі рэвалюцыі далі рэвалюцыя 1848-1849г.г. Аналізіруя рэвалюцыйныя падзеі 1848-1849г.г. Маркс перагледзеў некаторыя сае погляды на законамернасці рэвалюцый. На вопыце рэвалюцый 17-18ст. Маркс лічыў, што ў ходзе рэвалюцый з кожным этапам да ўлады прыходзяць ўсё больш радыкальныя сілы, якія ўвесь час паглыбляюць рэвалюцыю. Такі вывад адпавядаў уяўленню Маркса, што рэвалюцыя павінна завяршацца прыходам да ўлады пралетарыяў. Прычым перамога пралетарыя будзе дасягнута на працягу аднаго працяглага перыяду неспыннай рэвалюцыі. Рэвалюцыя 1848г. не падцвердзіла гэтыя погляды. У рабоце “Класавая барацьба ў Францыі” Маркс вызначае характар рэвалюцыі 1848г., як буржуазна-дэмакратычны. І ўказвае, што сацыялісты памыліліся прыняўшы яе за пачатак пралетарый. У той жа час Маркс адзначыў, што ў рэвалюцыі 1848г. вялікаю ролю ў якасці самастойнай сілы іграў пралетарый. На думку Маркса, менавіта актыўны ўдзел у рэвалюцыі пралетарыя забяспечыў звяржэння манархіі ў Францыі і прымусіў часовы ўрад правесці сацыяльныя рэформы. У той жа час Маркс папракаў пралетарый за сацыяльныя ілюзіі і давер да буржуазных палітыкаў.

Маркс робіць вывад, што рэвалюцыя 1848г. развівалася па нісходзячай лініі. І дадзеная ім перыядызацыя і адлюстравала галоўныя ступені папятнага руху рэвалюцыі. Маркс лічыў, што рашаючым штуршком для адкату рэвалюцыі стаў разгром чэрвеньскага паўстання парыжскага пралетарыя. Зваротнаму руху рэвалюцыі спрыялі, па Марксу, ваганні дробнай буржуазіі, кансерватызм французскага сялянства, контрэвалюцыйныя пазіцыі буйной буржуазіі з яе рэспубліканскімі настроямі.

У сваёй працы Маркс дае аценку дзейнасці палітыкаў таго часу ў рэвалюцыі.ён, не гледзячы на першаснае значэнне эканамічнага фактара,не адмаўляў за лідэрамі аказваць значны ўплыў на ход рэвалюцыі.не адмаўляў ён і значнага ўплыву на ход падзей ідэалагічныхпабудоў, традыцый і перакананняў.

Маркс у сваёй працы дае тлумачэнне поспеху банапартызму ў Францыі і адзнаку яго ролі у судзьбах Другой Рэспублікі. Маркс лічыць, што за Луі Банапартам стаялі пэўныя класавыя сілы: 1. частка буржуазіі, якая ў страхе перад пралетарыям, гатова была кінуцца ў абдымкі ваеннага дыктатора. 2. маса ўласніцага сялянства, з яго ілюзіямі наконт “сялянскага імператара”. 3. адарваны ад грамадства і адасоблены ваенна-бюрократычны апарат. 4. дэкласіраваныя элементы.

Маркс лічыў, што да завяршальнага этапу рэвалюцыі 1848г. асноўныя класавыя сілы ў Фр. Знясілілі сабе ў доўгай барацьбе і прыйшлі да пэўнай раўнавагі. У гэтых умовах для банапартыстаў, і іх галоўнай апоры – рэакцыйнай ваеншчыны адкрылася магчымасць выступіць пад сцягам надкласавай сілы, у ролі выратавальнікаў грамадства і ўставаляваць свае дуктатуры. Гэта дыктатыра грунт, па Марксу, на ваенна-паліцэйскія тэроры,сацыяльныя дэмагогіі і лавіраванні паміж класамі і ў той жа час была цесна звязана з найбольш рэакцыйнымі коламі буржуазіі. Маркс лічыў банапартыстскі рэжым нетрывалым і прадказваў яго хуткі крах.

Энгельс займаўся даследваннем рэвалюцыі 1848г. у Германіі. Галоўны вывад, які зрабіў Энгельс – нямецкая ліберальная буржуазія не здольна адыгрываць ролю кіраўніка ў дэмакратычнай рэвалюцыі. Гэту місію павінен ускласці на сябе р/кл.

Заснавальнікі марксісцкай гістарыяграфіі звярнулі ўвагу і на нацыянальны рух у час рэвалюцыі 1848г. Яны лічылі, што ў Еўропе меліся нацыянальныя рухі, якія мелі прагрэсіўны характар і тыя, якія аб’ектыўна ўзмацнялі рэакцыйны лагер. Так, Маркс і Энгельс высока ацанілі польскі нац. рух у час рэвалюцыі, яго барацьбу супраць расійскага і аўстрыйскага абсалютызма, удзел палякаў ў рэвалюцыйных дзеяннях у іншых краінах. Разам з тым, Маркс і Энгельс паказалі контрэвалюцыйны характар нац. рухаў славян у Аўстрыйскай імперыі. Гэты нац. рух быў выкарыставаны для для разгрому рэвалюцыі ў Астрыі, Венгрыі, Італіі. І з такой ролі шэрагу славянскіх народаў у рэвалюцыі 1848г. Энгельс у працы “Рэвалюцыя і контрэвалюцыя ў Германіі” зрабіў выснову, што яны не здольны да самастойнага нац. існавання і ў выпадку распаду Аўстрыйскай імперыі будуць непазбежна паглынуты больш буйнымі дзяржавамі. (6а)

Наступная рэвалюцыя, якая стала прадметам даследвання Маркса і Энгельса – Парыжская Камуна 1871г. Тут найбольш значная праца “ Грамадзянская вайна ў Францыі” Маркса, якая выйшла у 1871г. Маркс даказваў, што Камуна ліквідавала аппарат дзяржаўнай улады буржуазіі і будавала дзяржаву новага тыпу, якая па сутнасці прадстаўляла сабой дыктатуру пралетарыяту. Яна была ўрадам р/кл. Яе задача – ажыццявіць эканамічнае вызваленне працы. Але неабходна заўважыць, што Маркс пісаў не столькі гістарычнаю працу, колькі публіцыстычны твор. “ Грамадзянская вайна ў Францыі” – гэта перш за ўсё тэарытычная марксісцкая праца.

6а(1)

Сапастаўлея рэвалюцыі 1848-1849г.г. з рэвалюцыямі 17 і 18 ст., Маркс яшчэ больш умацаваўся ў думцы, што буржуазныя рэвалюцыізаўсёды характэрызуюцца абмежаванасцю. Буржуазныя рэвалыцыі, на яго думку, заўсёды маюць патрэбу ў розных ідэалагічных пакровах дзеля таго, каб прыдаць вузкакласавым інтарэсам буржуазіі від агульначалавечы х памкненняў. Але ж буржуазія не здольна, па Марксу, на доўга павесці за собой агульныя масы. У гэтым кантэксце асаблівае значэнне набывае аналіз палітыкі і ідэалогіі буржуазных і дробнабуржуазных партый і ўзнікла неабходнасць правільна вызначыць іх сувязі з інтарэсамі змагаючыхся класаў. У гісторыі рэвалюцый 1848г. Маркс удзеляў гэтай парблеме вялікаю ўвагу. Ён прыйшоў да высновы, што ў “гістарычных бітвах” трэба праводзіць адрозненні паміж фразамі і ілюзіямі партый і іх сапраўднай прыродай і сапраўдным інтарэсам. Маркс лічыў, што нельга меркаваць аб класавым характары партый па біяграфіях іх лідэраў.

У парцах 1848-1851г.г. Маркс і Энгельс робяць шэраг гістарычных экскурсаў ў рэвалюцыі 17-18ст. Маркс лічыў неправільнымі спробы растлумачыць умеранасць Англ. рэвалюцыі 17ст., яе рэлігійны канерватыўны характар. Яны тлумачылі яе ўмеранасць тым, што ў ходзе рэвалюцыі склаўся саюз буржуазіі і землеўладальніцкага дваранства. У гэтым істотнае адрознанне Англ. Рэвалюцыі ад Фр-кай, якая знішчылабуйныя землеўладанні шляхам парцэлізацый.

6а(2)

З гісторыі Францыі Маркс зрабіў выснову,што ў ходзе буржуазных рэвалюцый адбываецца ўдасаналенне варожай народу буржуазнай дзяржаўнай машыны. З гэтага Маркс заключау, што пралетарыю будзе неабходна слааць старую дзяржаўную машыну.

Маркс лічыў, пралетарская рэвалюцыі, у адрозненні ад буржуазных, будуць характэрызавацца самакрытычнасцю. Першыя адрозніваюцца тым, ад апошніх, што яны не завершаюць пераўтварэння грамадства, а толькі пачынаюць яго. Для ажыццяўлення гэтага пераўтварэння пралетарый павінен стварыць новую дзяржаву, дыктатуры пралетарыята.

3. Пасля рэвалюцый 1848-1849г.г. Маркс і Энгельс актывізавалі даследванне сучаснага ім буржуазнага грамадства. Праўда гэта не былі глыбокія гістарычныя даследванні. У большасці сваёй гістарычныя праблемы буржуазнага грамадства закраналіся ў артыкулах перыядычнага друку. У іх закраналіся розныя аспекты ўнутрыпалітычнага жыцця Англіі, Францыі, ЗША, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі, Італіі, Расіі, а таксама праблемы міжнародных адносін. Прычым Маркс і Энгельс пастаянна падкрэсліваюць цесную сувязь паміж унутранай і знешняй палітыкай кіруючых класаў. Яны лічылі, што пасля рэвалюцыі 1848-1849г.г. у знешняй палітыцы еўрапейскіх дзяржаў значна ўзмацнілась агрэсіўнасць. Цэнтральным ў знешняй палітыцы еўрапейскіх дзяржаў у той час яны лічылі ўсходняе пытанне. Вывучаючы знешнепалітычныя крокі Польмерстона, Наполеона 3 і іншых. Яны рабілі акцэнт на классавай абумоўленасці іх знешняй палітыцы. Знешняя палітыка Пальмерстона характарызуецца, як контрэвалюцыйная, а Напалеона 3 адводзілася роля еурапейскай рэакцыі.

Гэтыя вывады падмацоўваюцца вывучэннем еўрапейскага нацыянальнага руху: польскага паўстання 1863г. ірладскага рэвалюцыйнага руху, аб’яднанне Італіі, вызвалнчага руху балканскіх народаў. Маркс у 60-я г.г. пачаў працу над брашурай па гісторыі Польшы і гістарычным даследванні “Гісторыі Ірландыі”, але не закончыў іх. Тэматыку гістарычных даследванняў Маркса і Энгельса пашырылі прадпрынятыя імі вывучэнне каланізацыйнай палітыкі еўрапейскіх дзяржаў і адпавелна гісторыі краін Азіі, Афрікі, Амерыкі.маркс піша некалькі артыкулаў прысвечаных англійскай Ост-Індскай кампаніі і каланізацыйнай палітыкі Англі ў Індыі. Іх асноўная ідэя – гэта пагубнасць для Індыі англійскага каланізацыйнага панавання. У артыкулах, прысвечаных опіўмным войнам у Кітае і Сіпайскаму паўстанню Маркс заклаў асновы падыходу марксіцкай гістарыяграфіі да праблемы нацыянальна-вызваленчага руху. Яны падкрэслівалі неабходнасць супрацьпастаўлення нац.- вызваленчага руху ў калоніях і замежных краінах з пралетарскім рухам у метраполіях.

З мерыканскіх дзяржаў Маркс і Энгельс у першаю чаргу цікавілі ЗША, асабліва Грамадзянская вайна. Маркс лічыў, што глыбіннай прчынай вайны паміж Поўначу і Поўдем з’яўлялася не пытанне аб выхадзе паўднёвых штатаў з Саюза,нарастаўшая на працягу паўстагодзя барацьба фермерства за зямлю, барацьба капілістычнай сістэмы наёмнай працы і свабоднага прадпрымальніцтва з рабаўладальна-плантацыйнай сістэмай. Апошняя стала тормазам на шляху капіталістычнага развіцця ЗША.у сапрацьстаянні гэтых сацыяльных сіл Маркс бачыў аснову гісторыі ЗША першай паловы 19ст. і ключ да разумення характару і прычын Грамадзянскай вайны 1861-65г.г.

У пач. 60-х г.г., ва умовах ажыўлення рабочага руху, Маркс і Энгельс актывізавалі даследванне яго гісторыі. Маркс пераасэнсоўвае свае ранейшыя падыходы і робіць выснову, што барацьба пралетарыя за свае эканамічныя інтарэсы можа прывесці да поўнага паляпшэння ўмоў яго жыцця і ў рамках капіталізму. Ён лічыць неабходным і непазбежным барацьбу рабочых за палітычныя свабоды, за абмежаванне рабочага часу, павышэнне зр/пл.

Маркс і Энгельс вылучалі неаклькі этапаў у гісторыі рабочага руху. На першым этапе барацьба пралетарыя насіла сектанскі характар. У якасці альтэрнатывы сектанству яны супрацьпастаўлялі Інтэрнацыянал, які лічылі сапраўднай баявой арганізацыі р/кл. усіх краін. распрацаваўшы праблему барацьбы з сектанствам, Маркс прыйшоў да высновы, што маецца тэндэнцыя пэўнага паўтору старых памылак на новых этапах рабочага руху. І ў якасці прыкладаён спасылаўся на тое, што ўнутры Інтэрнацыянала праз некаторы час адрадзяцца сектанскія групы.

Найбольш значным укладам Маркса ў даследванне буржуазнага грамадства з’яўляецца яго галоўная праца – “Капітал”. Гэта перш за ўсё эканамічнае даследванне. Але яно прадстаўляе каштоўнасць і з пункту гледжання гісторыі капіталізму. Маркс абрысаваў паслядоўныя фазы эканамічнай гісторыі капіталізма. Маркс дае сваю трактоўку генезіса капіталізму. Пачатак яго эря ён звязваў з вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі зараджэння сусветнага рынку ў 16ст. рашаючыя крокі да сваёй спеласці капіталізм, па Марксу, зрабіў у 18ст.

Маркс глыбока даследваў праблему першапачатку накаплення капіталу. Гэты працэс, па Марксу, заняў цэлую гістарычнаю эпоху,эпоху ўзнікнення капіталу і наёмнай працы.асноўным зіестам гэтага працэссу з’яўляецца адзялення вытворца ад сродкаў вытворчасці, насільственная экспрапыяцыя непасрэдных вытворцаў. Адным са шляхоў першаснага накаплення капіталаў з’яўлялася і аграбленне калоній.

У якасці наступнай важнейшай вехі ў развіцці капіталізму Маркс вылучае прамысловы пераварот. Маркс зрабіў выснову, што прамысловы пераварот меў не толькі тэхнічны, але і сацыяльны бок і ў выніку прамысловага перавароту сфарміраваліся асноўныя класы капіталістычнага грамалства – прамысловай буржуазіі і прамысловага пралетарыяту. Прамысловы пераварот паклаў пачатак індустрыялізацыі Еўропы.

Маркс акцэнтаваў увагу на росце супярэчнасці капіталізму, на узманенн е эксплуатаціі р/кл. маркс шмат увагі ўдзяляе і праблеме змены становішча сялянства з развіцця капіталізму. Ён указвае на растушчую эксплуатацыю сялянства капіталам і на узмацненне дэферэнцыяцыі сярод сялян. Маркс указаў на розны ўплыў, які развіццё капіталізму аказала на станаўлення сялян. Ва Усходняй і Заходняй Еўропе. Калі ў апошнім ішоў працэс разарэння дробных сялянскіх гаспадарак, то на ўсходзе кантынента адбылося ўзмацненне паўфеадальнай і феадальнай эксплуатацыі сялянства.

У цэлым “Капітал” Маркса ўтрымлівае даволі глыбокае даследванне асноўных этапаў развіцця капіталізму і буржуазнага грамадства 50-60-х г.г. 19ст. Але пры гэтым абсалютызуюцца асобныя бакі гісторыі капіталізма.

Гісторыі буржуазнага грамадства закранаюцца Энгельсам у такіх яго буйных працах, як “Развіццё сацыялізма ад ўтопіі да навукі” і “Анці-Дзюрынг”. Найбольш значная ўвага тут удзелена гісторыі рабочага і сацыялістычнага руху. Энгельс указаў, што сац-я і кам-я вучэнні ўяўляюць сабой адлюстраванне класавай барацьбы р/кл. Таму ў гісторыі гэтых вучэнняў знаходзіць сваё ўвасабленне ідэалагічная барацьба класаў. Але ў той жа час Энгельс указваў, што у развіцці сацыялістычных ідэй назіраецца і пэўная самастойнасць адносна эканамічнага базіса. Сама эканоміка не стварае грамадскіх ідэй. Яна вызначае далейшае развіццёмаючагася ў наяўнасці матэрыяла. Але і гэта яна робіць ускосным чынам, праз палітычныя, філасофскія і маральныя адлюстраванні гістарычнай рэчаіснасці. У гісторыі сацыяльных ідэй гэта праявілася ў тым, што, як і ўсялякая новая тэорыя, сацыялізм павінен быў зыходзіць перш за ўсё да накопленага да яго ідэйнага матэрыялу, хаця яго карані ляжалі глыбока ў матэрыяльных эканамічных фактах.

З гісторыі сацыялістычных ідэй Энгельс вялікае значэнне надаваў сістэмам Сен-Сімона, Фурье і Оуэна, якіх называў заснавальнікамі сучаснага сацыялізму. Аналізуючы іх асноўныя ідэі, Энгельс лічыу, што яны былі звязаны з перамогай і ўсталяваннем капіталізму у Англіі і Францыі, з абвастрэннем яго супярэчнасцей, са з’яўленнем прмысловага пралетарыю. Апошні ў той чс яшчэ не быў здольны да самастойнага палітычнага дзеяння. У сілу гэтага здавалася, што дапамагчы яму палепшыць жыццё можа толькі знешняя дапамога зверху. А шляхі вырашэння грамадскіх праблем прышлося вынаходзіць чыста ўмазріцельна. Аналізуючы перадумовы іўзнікнення сацыялістычных тэорый, Энгельс важнейшаю ролю ў гэтым працэсе адводзіў клаавай барацьбе пралетарыя і росту яго класавай свядомасці.



4. Уласна гістарычныя працы Энгельса прысвечаны перш за ўсё гісторыі Германіі і ваеннай гісторыі. Ужо на мяжы 40-х – 50-х г.г. Энгельс піша “Германская кампанія за імперскую канстытуцыю”, “Рэвалюцыя і котрэвалюцыя у Германіі”. Галоўную мэту сваіх работ Энгельс бачыў у выяўленні гісторый ролі розных класаў германскага грамадства ў нацыянальным лёсе нямецкага народа і яго вызваленчай барацьбе. Фактычны матэрыял для даследвання ўрокаў Сялянскай вайны Энгельс браў галоўным чынам у працы Цымермана па Сялянскай вайне. Але Энгельс прымяняў зусім іншы падыход пры аналізе фактаў. У гісторыі сялянскай вайны ён пытаўся знайсці тлумачэнне толькі што прайшоўшых падзей рэвалюцыі 1848-1849г.г. Высвятляючы прычыны няўдач рэвалюцыйнай барацьбы германскага сялянства ў 16ст., Энгельс прайшоў да наступных высноў, паражэнне сялян было абумоўлена здрадніцкай палітыкай бюргерства і ў разрозненнасці і неарганізованносці сялянскіх мас, якія няздольны самастойна давесці сваю барацьбу да пабеднага завяршэння. Сялянства было пазбаўлена кіраўніцтва з боку тагачаснай зараджаючайся буржуазіі.

Артыкул “Рэвалюцыя і котрэвалюцыя у Германіі” утрымлівае нарыссацыяльна-эканамічнай гісторыі на ранняй стадыі развіцця капіталізму. Тут Энгельс дае тлумачэнне прычын нездольнасці нямецкай ліберальнай буржуазіі іграць кіруючую ролю ў дэмакратычнай ревалюцыі. Ён робіць выснову, што олькі нямецкі пралетарыят можа прадстаўляць інтарэсы ўсёй нацыі.

Асабліва інтэнсіўна праблемы гісторыі Энгельс пачынае распрацоўваць з 60-х гг. Абагульненне па многім пытанням германскай гісторыі зроблены былі Энгельсам у працы “Роля насілля ў гісторыі” (1887-88гг.). Энгельс імкнецца з матэрыялістычнай пазіцый растлумачыць чаму у II пал. XIXст. такую вялікаю ролю ў германскай гісторыі адыграла насілле. Яго найбольш яскравым увасабленнем стала бісмарка-я палітыка “жалеза і крыві”. Аналізуючы эканамічныя і палітычныя перадумовы аб’яднання Германіі вакол Прусіі, Энгельс робіць акцэнт на выкрыццё прычын поспехаў бісмаркскай палітыкі юнкерскага банапартызму. Энгельс лічыць, што ў 60-я гг. Адзінства Германіі стала абсалютна неадкладнай задачай. Гэта звязана з тым, што нямецкая буржуазія з 1948г. перажыла эканамічны ўздым і ў радах узрастала імкненне вынесці ўсе перашкоды на шляху эканамічнага развіцця, перш за ўсё раздробленасць краіны. Бісмарк, ажыц. рэвалюцыю зверху,зразумеў і ажыццявіў нац. эканамічныя патрабаванні нямецкай буржуазіі, але пры гэтым рашуча адхіліў яе палітычныя дамаганні.Энгельс прыйшоў да высновы, што юнкер Бісмарк у якасці паборніка нац. ідэі звязваў свае спадзеванні не з народнымі масамі, а са сродкамі тайнай дыпламатыі. Яго, палітыка, якая карысталася і ппадтрымкай ліберальнай буржуазіі, вызначыла міліт-е аблічча новай Германіі, рэакцыйны змест яе ўнутранай і знешняй палітыкі. Энгельс, займаючыся пытаннямі ўнутранага становішча Германіі абгрунтоўвае думку аб тым, што імперыю чакае непазбежны крах. Нямецкі мілітарызм рухаетца да сусветнай вайны, у якой нямецкая армія і нямецкая дзяржава будуць разбіты.

У апошнія дзесяцігодзя жыцця Энгельс асабліва вялікаю ўдзяляў гісторыі камун. руху. Ён піша шэраг артыкулаў па гісторыі Саюза камуністаў. Энгельс разглядае перш за ўсё тыя дасягненні нямецкай філасофіі, якія дазволілі стварыць марксістскую тэорыю. Менавіта класічная нямецкая філасофія стала тэарытычнай асновай нямецкага камунізма 30-40гг. Энгельс дае характырыстыкі асноўным пытанням г. з. Утапічнага сацыялізму у Германіі. Менавіта на яго аснове вырас той сацыялізм, які Энгельс называе навуковым. Ён таксама дае ароткую гісторыюпершай камуністычнай партыі - Саюз камуністаў.

Значнае месца ў творчасці ствакральнікаў марксізма займалі праблемы ваеенай гісторыі. Яшчэ ў перыяд рэвалюцыі 1848-1849гг. Прадэманстраваў добрае веданне як гісторыі так і тэорыі ваен. Справы. у сваіх працах па гісторыі вайн. армій і ваен. тэхнікі ён падкрэсліваў цесную сувязь ваен. справы і эканомікі з сац. ладам грамадства, з узроўнгем яго прадукцыйных сіл, з барацьбой класаў і класавай палітыкай дзяржавы. Гэту сувязь Энгельс імкнецца парсачыць на працягу ваеннай гісторыі ад старажытнасці да самага канца XIXст. Так, у вялікім цыкле артыкулаў, напісаных у 1857-1860гг. для “Новай амерыканскай энцыклапедыі” паказана класавая прырода армій у рабаўлад. Дзяржавах старажытнасці. Энгельс падкрэсліваў, што буржуазныя рэвалюцыі XVI-XVIII ст., асабліва Вялікая Французская рэвалюцыя, прывялі да карэнных змен і у ваеннай справе. Абагульняючы сусветны вопыт ваен. майстэрства Энгельс пісаў: “Нішто так не залежыць ад эканамічных умоў, як менавіта армія і флот. Узброенне, склад, арганізацыя, тактыка і стратэгія залежаць перш за ўсё ад дасягнутых у дадзены момант ступені вытворчасці і сродкаў зносін. Не свабодная творчасць розуму геніяльных палкаводцаў дзейнічала тут рэвалюцыянізуючым чынам, а вынаходніцтва лепшай зброі і змена салдацкага матэрыялу. Уплыў геніяльных палкаводцаў у лепшым выпадку заключаецца ў тым, што яны прыстасоўваюцьспосаб вядзення бою да новай зброі і да новых байцоў”

Найбольш грунтоўна Энгельс вывучае ваенную гісторыю капіталістычнай эпохі. Ваен. агляды і артыкулы Энгельса утрымлівалі стратэгічны і гістарычна-палітычны аналіз Кр. вайны 1853-1856гг., франка-італа-аўстр. вайны 1859г., амерык. Грамадзянскай вайны 1861-65гг., аўстра-пруск. 1866гг., франка-прускай 1870-71гг., руска-турэцкай 1877-78гг., а таксама нац.-вызваленчых і каланізацыйных войнаў той эпохі.

Вялікі грамадскі рэзананс мелі агляды нгельса аб франка-прускай вайне, якія друкавала англ.”Газета Пэл Мэл”. Пасля першых бітваў Энгельс растлумачыў паражэнні фр. войск, як заканамерны вынік загнівання і разлажэння банапартыстскага рэжыму і прадказваў поўную катастрофу французскай арміі.

С вялікай увагай Энгельс за ростам мілітарызму ў еўрапейскіх дзяржавах у 70-я – 90-я гг. Разглядаючы мілітарызм,як натуральнае праяўленне капітал. Грамадства, Энгельс піша: “Мілітарызм пануе над Еўропай і пажырае яе. Але гэты мілітарызм нясе ў сабе зародыш уласнай гібелі”. Сапраўдным прадстаўніком мілітарызму ў той час, на думку Энгельса, з’яўлялася “германская імперыя прускай нацыі”. У 1887г. ён выказвае перакананне, што “для Прус.-Германіі немагчыма ўжо ніякая іншая вайна, акрамя сусветнай вайны”.Выкліканыя такой вайной спусташенні, эканамічныя патрасенні, голад і эпідэміі, лічыў Энгельс, закончацца ўсеагульным банкротствам, крахам буржуазных дзяржаў.

Асобным стаіць праца Энгельса “Паходжанне сям’і, прыв. Уласнасці і дзыржавы”, дзе дадзены марксісцкі аналіз працэсу ўзнікнення і развіцця дзяржавы. У цэнтры канцэпцыі Энгельса- тэзіс аб дзяржаве, як інструменце панавання эксплуататарскіх класаў.
Заключэнне
У цэлым, інтэнсіўная распрацоўка Марксам і Энгельсам гісмтарычных праблем дыктавалася перш за ўсё патрэбамі рабочага і сацыяльнага руху. Яны імкнуліся скарыстаць гістарычную тэорыю і практыу для вызначэння задач гэтага руху.

Маркс і Энгельс даказваў, што гістарычны працэс нельга зразумець, абапіраючыся толькі на чыстую логіку мышлення. Таму велізарнае значэнне яны надавалі гістарычнаму факту і праверцы яго даставернасці. Яны патрабавалі не абстрактныя формулы, а глыбокага даследвання канкрэтнай гістарычнай сітуацыі. Маркс і Энгельс лічылі, што гісторыя развіваеца ў адпаведнасці з агульнымі законамі, але у ходзе гістарычнага працэсу для іх характэрна сваеасаблівасць праяўлення.

Па-новаму марксісты падыходзілі да праблемы ба’ектыўнасці ў навуцы. Для іх гістарычныя аб’екты непарыўна звязаны з практыкай гістарычнага дзеяння. Яны падыходзілі да гістарычнай навукі з пазіцыі актышнага удзельніцтва рэвал.цыйнага руху. І гістарычны вопрыт патрэбен быў перш за ўсё для таго, каб дапамагчы вырашыць задачы рабочага руху. Зыходзячы з гэтага Маркс і Энгельс прысвячалі свае важнейшыя даследванні перш за ўсё рэвалюцыйным падзеям, асабліва ўласнай ім эпохі. Большасць работ насіла не толькі гістарычны колькі палітычны характар. Гэта прыводзіла да рэзказці адзнак і аднабаковасці.

Многія з вядомых дзеячаў германскай сацыял-дэмакратыі. Так А.Бебель (1840-1913) пакінуў некалькі гістарычных прац. Найбольш значныя з іх – “Сялянская вайна ў Германіі”(1876). У ёй Бебель уступіў у палеміку з малагерманцамі і адстойваў тэзіс аб тым, што Сялянская вайна адыграла вялікую ролю ў гісторыі Германіі. Ён з марксісцкага пункту гледжання даў аналіз перадумоў Сялянскай вайны, паказаў, што рашучую ролю мелі сацыяльна-эканамічныя прычыны і перадумовы.

Буйнейшым гістарычным творам К.Каутскага з’яўляецца двухтомная манаграфія “Папярэднікі сучаснага сацыялізма”(1895). Ён даследваў розныя сярэдневяковыя ерэтычныя плыні, як праяву ў рэлігійнай форме антыфеад. ідэалогіі і наступства сацыяльнай барацьбы. Кніга паказвала растаноўку сацыяльных сіл у час Сялянскай вайны. Рэфармацыя падавалася як дробнабурж. рух.

Шэраг гістарычн. прац “Камуністычны і сацыялістычна-дэмакратычныя плыні ў Англ-й рэвалюцыі XVII ст.”, “Гісторыя рабочага руху ў Берліне”, належалі Э.Бернштэйну.

Буйнейшым сацыял-дэмакр. гісторыкам у Герм. у пач. XIX ст. можна лічыць Франца Мерынга (1846-1919). Ён пакінуў вялікую спадчыну гістарычных прац “Легенда аб Лесінгу”, “Гісторыя германскай сацыял-дэмакратыі” (1898), “Гісторыя Германіі з канца сярэдніх вякоў” (1910), “Нарысы па гісторыі войн і ваеннага мастацтва”, “К.Маркс. Гісторыя яго жыцця”.

Мерынг імкнецца стварыць новую канцэпцыю прускай гісторыі. Ён паказвае, што ўзвышэнне Прусіі было не вынікам жадання яе правіцелей, а адлюстраваннем патрэбнасцей капіталі-га развіцця. Ён раскрыў мілітарызацыі характар Прускай дзяржавы, указаў, што яго эканаміч-ю аснову складала прыгонніцтва. Мерынг падрабязна аналізіруе эканамічн. палітыку Фрыдрыха II і аправяргае тэзіс аб тым, што ён быў каралём беднякоў. Мерынг ясна паказаў, што клопат караля аб захаван. сялянс. надзелаў дыктаваўся ваенна-фіскальнымі меркавннямі.

Мерынг распрац. праблему сацыяльнага характару нямецкага асветніцтва. Яно трактавалася як першае праяўленне барацьбы бурж. супраць феад-ма. Разпрацоўваючы праблемы гісторыі германскай сацыял-дэмакр., Мерынг дае высокую адзнаку дзейнасці Ласаля.

Цікавасць прадстаўляе серыя ваенна-гістарычных работ Мерынга, напісаных у 1906-1913 гг. У іх ён даследуе эпоху напалеонаўскіх войн. Мерынг разгледзіў гісторыю антыфранцузскіх кааліц. і прыйшоў да высновы, што галоўнай супярэчнасцю той эпохі было англа-франц. эканамічн. саперніцтва. Тлумачачы прычыны йенскай катастрофы, Мерынг указваў, што яна стала вынікам адсталасці феад. Прусіі ад бурж-й Францыі.



Шмат увагі Мерынг удзяліў пруск. ваен. рэформе пач. ХІХ ст. Ён даказваў, што рэформа стала не вынікам дзяржаўн. мудрасці караля, а наступствам дзейнасці групы перадавых ваенных і паліт. дзеячаў, якія імкнуліся павярнуць развіццё Прус. на бурж. шлях.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка