Тэма: Утварэнне вкл 1 Уплыу знешнепалитычнай ситуацыи на утварэнне дзяржавы у верхним и сярэдним Панямонни




Дата канвертавання17.03.2016
Памер101.8 Kb.
Тэма: Утварэнне ВКЛ
1 Уплыу знешнепалитычнай ситуацыи на утварэнне дзяржавы у верхним и сярэдним Панямонни.

2 Сацыяльна-эканамичныя перадумовы фармиравання ВКЛ

3 Миндоуг и яго палитыка

4 Уключэнне у склад ВКЛ Полацкага, Вицебскага, Минскага княствау и падняпроуских зямель.

1

Даследчыкі неаднаразова звярталі ўвагу на яўную сувязь генезы ВКЛ са знешнепалітычнай сітуацыяй ва Усходняй Еўропе. Панямонская сістэма магла існаваць яшчэ доўгі час у працэсе паступовай эвалюцыі. Аднак важныя знешнія падзеі зрабілі гэты шлях немагчымым. Палітычная сістэма Усходняй Еўропы аказалася разбуранай у сярэдзіне 13 ст. падзеямі надзвычайнага маштабу і важнасці. Уся паўднёвая і ўсходняя частка ўсходнеславянскага арэала была зруйнавана мангола-татарамі. Татарская навала знішчыла існуючыя там дзяржавы, перасекла традыцыйныя гандлёвыя шляхі. Пагроза з паўднёвага ўсходу пастаянна адчувалася і на Панямонні. Акрамя таго, знешняя небяспека пагражала з поўначы і з захаду: немцы з пачатку 13 ст. усталяваліся ў ніжнім цячэнні Дзвіны. Тэўтонскі ордэн, заваяваўшы Прусію, з 1283 г. распачаў актыўную агрэсію на Панямонне. На чатыры дзесяцігоддзі раней, у 1245 г., Ордэн атрымаў ад імператара прывілей на валоданне будучымі тэрытарыяльнымі набыткамі ў Літве.

У такіх умовах наступнай ступенню эвалюцыі балта-славянскага сімбіёзу на Панямонні стала стварэнне арганізацыі для абароны сваёй жыццёвай прасторы. Выглядае цалкам лагічным, што на чале арганізацыі стаў мацнейшы, правераны ў баях і паходах ваенны правадыр. Яго этнічнае паходжанне істотнага значэння не мела, асабліва ў рэгіёне, дзе два этнасы вякамі жылі ўперамешку. Аналіз наяўных пісьмовых звестак у комплексе з данымі археалогіі і лінгвістыкі дазваляе адказаць на гэтыя пытанні наступным чынам: пачаткам ВКЛ стаў палітычны саюз двух галоўных рэгіянальных сіл - усходнеславянскіх гарадоў-дзяржаў з некаторымі найбольш моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў. Калі яшчэ больш канкрэтызаваць, то пачаткам быў саюз важнейшага горада рэгіёна - Наваградка з мацнейшым з суседніх кунігасаў Міндоўгам. Менавіта гэты саюз парушыў дынамічную раўнавагу сіл на Панямонні, даў саюзнікам перавагу і пры адпаведных знешніх абставінах паклаў пачатак працэсу дзяржаваўтварэння. Прыняцце версіі балта-славянскага саюза, здаецца, дае магчымасць лагічна вытлумачыць і ўвязаць між сабою самыя розныя палітычныя падзеі, звязаныя з працэсам стварэння ВКЛ. Тэрыторыя Сярэдняга Панямоння, а таксама Падзвіння засталася ў баку ад галоўнага кірунку татарскага прышэсця. Аддаленасць ад узбярэжжа Балтыйскага мора на нейкі час уратавала Панямонне ад экспансіі з боку тутэйшых нямецкіх дзяржаўных утварэнняў. Татары прайшлі на захад - праз Польшчу і Венгрыю. Прусы, яцвягі і жамойты да 1283 г. стрымлівалі Тэўтонскі ордэн. Рыжскае арцыбіскупства і Лівонскі ордэн былі занятыя ўмацаваннем сваёй улады ў Лівоніі, Эстоніі, разборкамі між сабой і з суседнімі ўсходнеславянскімі дзяржавамі. Лівонскія немцы доўга не маглі аправіцца пасля паражэння Ордэна мечаносцаў ад жамойтаў у 1236 г. пад Сауле. Мечаносцы былі разгромлены разам з дапаможнымі атрадамі эстаў і пскавічоў, страцілі забітымі каля пяцідзесяці рыцараў, у тым ліку магістра. Паміж 1236-1240 і 1283 гг. Панямонне мела адносна спакойны час, якога аказалася дастаткова для фармулёўкі Адказу.

Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонскай дзяржавы ў гэты час стаў паўднёвы сусед - Галіцка-Валынскае княства. У першай палове 13 ст. Верхняе і Сярэдняе Панямонне ўваходзіла ў сферу ўплыву астатняга. Мясцовыя гарады-дзяржавы ўдзельнічаюць у валынскіх палітычных справах. У канцы 1228 ці ў 1229 г. у кааліцыі супраць валынскага князя Данілы Раманавіча прымаюць удзел разам з куранамі, пінянамі і тураўцамі таксама навагародцы. Відочны таксама і культурны ўплыў, напрыклад, у Наваградку і Гародні, магчыма, у Вільні будуюцца абарончыя мураваныя вежы т.зв. валынскага тыпу. Падобныя пабудовы былі ўзведзены яшчэ на Палессі: у Бярэсці, Пінску і Камянцы.


2

Сацыяльна-эканамичныя перадумовы фармиравання ВКЛ.
Каля 1235 г.- згадкі аб "Літве Міндоўга" у Іпацьеўскім летапісу




Русь 1-й паловы XIII ст., хоць была палітычна дэцэнтралізаваная, заставалася адзінай дзяржавай. Адзінства захоўвалася ў эканамічнай сферы (адрозненні ў матэрыяльнай культуры розных земляў Русі неістотныя), у рэлігійнай (уся Русь утварала адзіную мітраполію з цэнтрам у Кіеве), у культурнай (адзіная пісьменнасць, агульная самасвядомасць). Усе паўсамастойныя княствы належалі галінам адзінага княжацкага рода Рурыкавічаў, і ў гэтым сэнсе Русь была больш адзінай, чым, напрыклад, тагачасная Францыя. Неаспрэчнае права дынастыі Рурыкавічаў на ўладу ва ўсіх без выключэння княствах было адной з прыкметных рыс палітычнай сістэмы Русі. Разам з тым, патэнцыяльна слабым месцам палітычнай сістэмы Русі быў яе цэнтр - асоба кіеўскага князя, якая ўяўляла калектыўны суверэнітэт роду. У выпадку пападання Кіева ў залежнасць ад варожай дзяржавы, гэтая залежнасць распаўсбджвалася на ўсе княствы, нават на тыя, што дагэтуль адчувалі сябе самастойнымі. У такім выпадку захоўванне лаяльнасці да старой дынастыі губляла для іх сэнс. Наадварот, прыход іншай дынастыі даваў шанц ухіліцца ад агульнага лёсу - пры умове, што новы ўладар быў здольны супрацьстаяць непазбежным спробам аднавіць "статус-кво".

Сярод важных прадумоў стварэння беларуска-літоўскай дзяржаўнасці варта вылучыць геапалітычную сітуацыю, асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця, культурна-гістарычны вопыт і роль асобы першага князя Міндоўга ў дзяржавастваральных працэсах.Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.



3 Міндоўг і яго палитыка

Дзейнасць Міндоўга ў ролі кіраўніка дзяржавы, склаўшую першы і самы важны этап генезісу ВКЛ, дзеля зручнасці выкладання прапаноўваю падзяліць на некалькі храналагічных адрэзкаў:

- 1248-1254 гг. - канфлікт з Галіцка-Валынскай дзяржавай;

- 1251-1260 гг. - саюз ВКЛ з Лівонскім ордэнам;

- 1254-1258 гг. - залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства;

- 1258-1263 гг. - аднаўленне і ўмацаванне незалежнасці ВКЛ.

Імя Мінлоўга ў якасці галоўнага літоўскага князя Іпацьеўскі летапіс згадвае прыкладна ў 1235 г. (храналогія гэтага летапісу, дакладней, Валынскага летапісу ў складзе Іпацьеўскага збору вельмі прыблізная). Прыблізна ў гэтым годзе Даніла Галіцкі выпраўляе Ізяслава Навагародскага (Наваградскага) разам з Міндоўгам ваяваць супраць Конрада Мазавецкага. Падзеі, якія на працягу 16 гадоў папярэднічалі прыходу Міноўга да ўлады застаюцца невядомыя. Магчыма, Жывінбуд, Даўят і Даўспрунк загінулі падсас шматлікіх набегаў на рускія землі. Усяго за год перяд тым, у 1234 годзе, літоўская раць зноў была перахоплена рускай пагоняй на поўдні Наўгародскай зямлі пры адыходзе са Старой Русы. З Наўгародскага летапісу яшчэ вядома, што ў 1245 г. князь Аляксандр Неўскі забівае пад Тарапцом сем, а потым яшчэ некалькі літоўскіх князёў.

Ордэнскі храніст Генрых Латвійскі - сучаснік Міндоўга - пазначаў, што бацька апошняга быў найвялікшым з літоўскіх правіцеляў свайго часу. Ён, трэба меркаваць, памёр незадоўга да пагаднення 1219 года. Верагодным прэтэндэнтам на гэтую ролю з'яўляецца князь Даўгерд, які некалькі разоў згадваецца Генрыхам Латвійскім.dВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады). Іншыя даследчыкі мяркуюць, што бацькам Міндоўга мог быць Рынгольд. Міндоўг. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя.

У 1230 г. ў Хельмінскую зямлю прыбыў першы атрад крыжакоў-тэўтонаў на чале з Германам Балкам.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя. з 1232 г. з боку Польшчы пачаўся націск Тэўтонскага ордэна на землі прусаў. Суседнія яцвягі трапілі пад трайны удар: з боку тэўтонаў, мазавецкіх і валынскіх князёў. Літва, з усіх балцкіх народаў найбольш аддаленая ад новых ворагаў, мела час асэнсаваць неабходнасць аб'яднання сіл. Таму, напэўна, цэнтралізатарская палітыка Міндоўга сустрэла меншае супраціўленне, чым магла б сустрэць у іншых умовах.В. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.


У 1230 г. апошні з канкурэнтаў за ўладу на Валыні - Аляксандр Белзскі быў адцяснёны на самы ўскраек сваіх уладанняў, у сумежны з Польшчай Перамышль, і практычна ўсё Уладзіміра-Валынскае княства апынулася ў руках двух братоў - Данілы і Васількі Раманавічаў. Пачалася барацьба за вяртанне бацькоўскага Галіча. Мсціслаў Удатны, цесць Данілы, у 1228 г. пад дыпламатычным націскам венгерскага караля Андраша II, за сына (Андраша) якога ён раней выдаў сваю малодшую дачку Марыю, саступіў Галіч на карысць венграў. Хутка Мсціслаў памёр. Даніла пачаў барацьбу з венграмі за Галіч. Яна ішла з пераменным поспехам да 1234 г., калі войска Андрэя (Андраша) II і Аляксандра Белзскага было разбіта Раманавічамі з дапамогай кіеўскага князя Уладзіміра Рурыкавіча. Далучыўшы Галіч да Валыні, Даніла і Васілька зрабіліся яшчэ больш магутнымі уладальнікамі, чым калісьці іх бацька.

Казаць пра ператварэнне Ноўгародка ў палітычны цэнтр усіх заходніх зямель Русі няма важкіх падстаў.

Хутка у барацьбу за вяршэнства ў Пауднёвай Русі ўключыўся новы прэтэндэнт — Міхаіл Чарнігаўскі (сын Усевалада Чэрмнага і дачкі польскага князя Казіміра II). У 1235 г. ён выбіў з Кіева Уладзіміра Рурыкавіча, перамог Данілу і ўладкаваў у Галічы свайго дванаццацігадовага сына Расціслава. Тут жа ў барацьбу за Кіеў уступіу прадстаўнік уладзіміра-суздальскай дынастыі Яраслаў Усеваладавіч. Хутка і Уладзімір Рурыкавіч з'явіўся зноў з палавецкай раццю, але вярнуць сабе Кіеў не здолеў.

У 1238 г., скарыстаўшыся тым, што Расціслаў Міхайлавіч пайшоў у паход на Літву, Даніла Раманавіч асадзіў Галіч, які быў здадзены яму у 1239 г. У 1238г. Даніла Галіцкі вярнуў сабе таксама Драгічын, які раней быў падараваны Конрадам Мазавецкім Добрынскаму ордэну. У 1240 г. Даніла Галіцкі заняў Кіеў і пасадзіў там тысяцкім Дзмітра, які і узначаліў абарону города пад час нашэсця Батыя.kДаниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. У 1245 г. Даніла Галіцкі з братам Васількам і сынам Львом паставіў кропку ў адносінах з Расціславам і яго саюзнікамі, перамогшы іх войска пры Яраславе на р. Сане. З той пары Даніла Раманавіч безумоўна валодаў Галіцкім княствам. У 1245 г. ён зрабіў сваёй рэзідэнцыяй горад Холм. Пасля набегаў літоўцаў на валынь хутка з імі быў заключаны мір, у выніку чаго не пазней 1248 г. другой жонкай Данілы Раманавіча стала пляменніца Міндоўга (дачка невядомага па імені брата Міндоўга і сястра Таўцівіла).Даниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

У 1245-1246 гг. Даніла Галіцкі быў вымушаны паехаць у Арду, у Сарай, прызнаць залежнасць ад Залатой Арды, каб захаваць сваё княства. Не гледзячы на міласцівы прыём, які быў аказаны князю, летапісец аповед пра гэтую паездку завяршае словамі: «О злее зла честь татарская!».

У 1243-44 гг. літоўцы аднаўляюць напады на Валынь, на гэты раз на чале з Айшуна Рушкавічам. Еднасці ў Літве не было і ў сярэдзіне 40-х гг. Адны кунігасы ваююць з Валынню (прычым не "старэйшых" родаў), другі - Міндаўг выступае як актыўны саюзнік - дасылае туды ваенную дапамогу. А.К. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Rzeszów, 2000.

Да сяр. XIII ст. Міндоўг, напэна, дасягнуў палітычнага дамінавання над іншымі князямі і дынастыямі (на ўмовах васальнай залежнасці). У больш познім (1413) дакуменце адзначаецца, што Жамойць з'яўляецца "вотчынай" (patrimonium) уладароў Літвы 168 гадоў, г.зн. з 1245 г. Магчыма, каля 1245 г. сапраўды адбылося істотнае змяненне статуса жамрйцкіх князёў у адносінах да Міндоўга. У гэты час ён, апіраючыся на Жамойць, распачынае барацьбу з Лівонскім ордэнам за кантроль над суседнімі куршамі, што праявілася ў яго няўдалым нападзн на замак Эмбоцэн у канцы 1244 ці пачатку 1245 г. Неўзабаве Міндоўг упершыню характарызуецца "Ліфлянскай рыфмаванай хронікай" як "найвышэйшы кароль" і "уладар Літоўскай зямлі". Падзеі, з якімі звязаны гэтыя характэрыстыкі, літоўскі гісторык Э. Гудавічус даволі аьгрунтавана адносіць да перыяду паміж восенню 1245 г. і восенню 1246 г.)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Відавочна, ва ўсіх гэтых выпадках назва "Літва" ўжывалася ў шырокім, этнічным сэнсе. Разам з тым у сярэдзіне XIII ст. гэтая назва ў больш вузкім сэнсе адносілася толькі да непасрэдных уладанняў Міндоўга. Яна знаходзілася недзе на поўдзень ад Нальшанскай зямлі (праз Нальшаны ішоў лівонскі ландмайстар на "Літву" ў 1250 г.; у 1258 г. татары "воеваша земли Литовскую и Нальшаньскую; Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

У 1260 г. жамойты нанеслі цяжкае паражэнне Тэўтонскаму ордэну ля возера Дурбе. Гэтая падзея адразу змяніла расклад сіл у Прыбалтыцы. У Прусіі ўспыхнула паўстанне мясцовых плямёнаў супраць крыжакоў, якое рэальна пагражала існаванню самой ордэнскай дзяржавы. Яно працягвалася больш дзесяцігоддзя і было падаўлена дзякуючы падтрымцы еўрапейскага рыцарства. Прускае паўстанне надоўга адцягнула ўвагу крыжакоў ад Літвы. Праз нядоўгі час пасля дурбенскай бітвы Міндоўг парывае саюз з Ордэнам. Рыфмаваная хроніка паведамляе, што зрабіў ён гэта пад націскам жамойтаў, абяцаўшых узамен прызнаць яго ўладу над Жамойцю.

На пачатак шостага дзесяцігоддзя 13 ст. становішча Міндоўга і яго дзяржавы выглядае дастаткова трывалым. Войскі ВКЛ ужо праводзяць ваенныя аперацыі за межамі сваёй тэрыторыі. У чэрвені 1262 г. пасланы Міндоўгам атрад, прайшоўшы каля 300 км, дабраўся да Яздава (Мазовія) і захапіў там знянацку мазавецкага князя Земавіта разам з яго сынам Конрадам. Самога Земавіта забілі, а Конрада вывезлі ў палон. У тым жа годзе ў адказ за напад на Панямонне валынянаў пад началам Васількі Раманавіча войска Міндоўга ваюе ў ваколіцы Каменя.

Пасля разрыву з крыжакамі быў заключаны антыордэнскі саюз ВКЛ з Ноўгарадам. У 1262 г. Міндоўг разам з жамойцкім князем Транятай арганізоўвае паход на Вендэн. На наступны год саюзны Міндоўгу Транята разбіў нямецкі атрад пад Дзюнамюндэ.

Такім чынам, дзякуючы эфектыўнай дзейнасці таленавітай асобы, лідэра балта-славянскай дзяржавы, яна выйшла з першага выпрабавання з запасам трываласці, дастатковым, каб пераадолець наступны крызіс, на гэты раз унутраны.



Восенню 1263 г. быў забіты Міндоўг. Ён стаў ахвярай змовы жамойцкага князя Траняты і нальшанскага князя Даўмонта. Першы кантраляваў, здаецца, усю Жамойць і быў саюзнікам Міндоўга ў барацьбе з Ордэнам. Даўмонт быў уладальнікам часткі Нальшанскай зямлі і знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад Міндоўга (па загаду апошняга Даўмонт выступае ў ваенны паход). Як сведчаць крыніцы, Даўмонт стаў ініцыятарам і выканаўцам замаху, помсцячы за асабістую крыўду. Калі ў Міндоўга памерла жонка, той запрасіў на пахаванне яе сястру, быўшую замужам за Даўмонтам. Калі швагерка прыехала, Міндоўг затрымаў яе ў сябе, спаслаўшыся на наказ сястры перад смерцю: “сестра твоя умираючи велъла ми тя пояти за ся; тако рекла, ать иная дътій не цвълить”. Даўмонт не меў сілы, каб адкрыта выступіць супраць крыўдзіцеля і быў змушаны сцярпець абразу, захаваўшы вонкавую паслухмянасць Міндоўгу. Аднак ён патаемна ўступіў у змову з уплывовым жамойцкім князем Транятай, які лічыўся саюзнікам Міндоўга, але меў віды на ўладу ў ВКЛ. Зручны момант наступіў, калі Міндоўг накіраваў свае войскі ў паход на Бранск. Даўмонт таксама павінен быў прыняць удзел у выправе, але нечакана павярнуў з дарогі назад, напаў на Міндоўга, забіў яго і двух малодшых сыноў вялікага князя: Рукля і Рэпекля. У выніку замаху на Літве і адначасова на Жамойці стаў княжыць Транята. Сын Міндоўга Вайшэлк уцёк у недалёкі Пінск.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка