Тэма: Утварэнне, скланенне і правапіс прыналежных прыметнікаў




Дата канвертавання01.05.2016
Памер51.85 Kb.
Тэма: Утварэнне, скланенне і правапіс прыналежных прыметнікаў
Мэта: дапамагчы вучням усвядоміць сутнасць прыналежнага значэння і спосаб утварэння прыналежных прыметнікаў, практычна авалодаць сістэмай іх скланення і правапісам канчаткаў, раскрыць магчымасці іх пераноснага ўжывання ў адносным і якасным значэннях, пісаць вялікую літару ў прыналежных прыметніках, утвораных ад уласных імёнаў, развіваць культуру маўлення, выхоўваць любоў да роднага слова
Ход урока


  1. Арганізацыйны момант

Стварэнне псіхалагічнага настрою


Вы паслухайце родную мову: 
Жаўруковаю песняй звініць… 
Колькі фарбаў, адценняў у слове! 

Як пявуча ліецца-гучыць! 

Васількамі, рамонкамі шэпча 
У квяцістых, раздольных лугах. 
Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы, 
Салаўінаю трэллю ў гаях. 

То шчымліва, журботна галосіць, 
То вясёлкай над борам плыве. 
Так у госці ласкава запросіць, 
Так бяседу гасцінна вядзе! 

Хай жа іскрыцца сонцам вясеннім, 
Спелым коласам нівы шуміць! 
У карагодзе кружыць вясельным 
Веру, мова мая – будзе жыць! 

Мілагучная і ласкавая! 
Не згубілася ў цемры вякоў. 
Мой святы пасаг, мая спадчына – Мова родная, мова бацькоў! 
Так прыгожа, пяшчотна сказала паэтка Л. Полазава. Скажыце, каб яскрава апісаць матчына слова, што ёй дапамагло?

  • Правільна! Прыметнікі. А ці ўсе сакрэты мы раскрылі ў іх? Падышла чарга заглянуць у чароўную скарбонку прыналежных прыметнікаў.


2.Рубрыка “Запытайся?”

  • Прыгадаем, што мы ўжо ведаем пра прыналежныя прыметнікі.




  • На якія пытанні адказваюць прыналежныя прыметнікі?




  • Што абазначаюць прыналежныя прыметнікі?




  • Прывядзіце прыклады прыналежных прыметнікаў

  • Паведамленне тэмы

  • На слайдзе “Дзяжурныя словы”, якія дапамогуць вызначыць мэты ўрока.

Знаёмства з матэрыялам правіла.


Жаночы род

Мужчынскі, ніякі род

Танін дзённік

буслава гняздо

Аленчына кніга

Пецева кніга

матчына паліто

Іванаў дом

Вавёрчына шышка

Тамашоў кажух

Каменціраванне схемы


Ж.р. М., Н. р.

стрелка вниз 1стрелка вниз 2


прямая соединительная линия 3прямая соединительная линия 4прямая соединительная линия 5прямая соединительная линия 6прямая соединительная линия 7прямая соединительная линия 8прямая соединительная линия 9прямая соединительная линия 10прямая соединительная линия 11прямая соединительная линия 12прямая соединительная линия 13прямая соединительная линия 15прямая соединительная линия 16прямая соединительная линия 17прямая соединительная линия 18прямая соединительная линия 19прямая соединительная линия 20прямая соединительная линия 21прямая соединительная линия 22прямая соединительная линия 23

-ін,-ын- -еў (-ев), -аў (-ав-), -оў (-ёв-), -ёў (-ёв-)


Заўвага! Калі аснова заканчваецца на к//ч

-работа з падручнікам прак. 226

Буслава гняздо, суседаў дом,старшынёў загад, камароў звон, Міхасёвы канькі, бабуліна ласка, Марынкі дзённік, Аналеў меч, матуліна сэрца.



3.Калектыўная работа

Трэніровачнае заданне

  1. Ад назоўнікаў утварыце прыналежныя прыметнікі, падбярыце да іх адпаведныя назоўнікі: Алесь, Алеся, нявестка, варона, бабуля, дзядуля, Мележ, Колас.

  2. Праскланяйце прыналежныя прыметнікі братаў, дзядзькаў, цётчын у адзіночным і множным ліках.

Н. братаў

Р. братавага

Д. братаваму

В. братаў

Т. братавым

М. братавым


Параўнаем правапіс прыналежных прыметнікаў у рускай і беларускай мовах.


  1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову: собачий лай, подружкин рассказ, отцово наследство, кукушкино гнездо, вороново крыло.


4.Арфаграфічная хвілінка (Растлумачце арфаграмы) –вусна!
Мільён, сцежка, перапісчык, смяешся, кур’ер, Ілья, здароўе.
5.Фізкультвілінка
6. Тэст-карэктар

1.Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка.

1.моцная кава;

2.бясконцая стэп;

3.высокі насып;

4.маленькі ваўчанё;

5.доўгі тыдзень. 2, 4
2.Знайдзіце і адзначце прыметнікі ў форме вышэйшай ступені параўнання

1.найбольш поўны;

2.бліжэйшы;

3.больш важны;

4.найменшы;

5.глыбейшы. 2,3,5


3.Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі парамі слоў і іх характарыстыкай.

А.залатыя рукі

1.адносны прыметнік

Б. дзіцячы погляд

2.прыналежны прыметнік

В.лісіная нара

3. якасны прыметнік

А3, Б1, В2
4.Замацаванне новага матэрыялу:

Утварыце прыналежныя прыметнікі ад слоў, што ў дужках:

1 варыянт: (жаўрук) спевы, (дочка) хустачка, (Купала) вершы, (мядзведзь) бярлог, (дзядуля) капялюш, (сябр) прывітанне.


2 варыянт: гняздо (ластаўкі), смех (Алесі), запасы (вавёркі), юнацтва (Аленкі), лапаць (Мікіты), крык (кнігаўкі), хата (Лявоніхі), дупло (куніцы), апярэнне (зязюлькі), паліто (Зоські), вочы (Гаўрылы), мары (Гілевіча), крылы (дзятла), апавяданні (Бядулі), рэкорд (Антося), крокі (Янкі), стук (дзятла).


5.Рэфлексія.

Урок заканчваю вершаванымі радкамі

Хай жа іскрыцца сонцам вясеннім, 
Спелым коласам нівы шуміць! 
У карагодзе кружыць вясельным 
Веру, мова мая – будзе жыць! 

Мілагучная і ласкавая! 
Не згубілася ў цемры вякоў. 
Мой святы пасаг, мая спадчына – 

Мова родная, мова бацькоў! 

Ацаніце работу на ўроку! Хто ў нас сёння малайчына і атрымаў “10”, “9”.

- работа дзяўчат;

- работа хлопчыкаў;

- ацаніце маю работу.

- Ці былі заданні, з якімі вы не маглі б справіцца самастойна?



- Што патрабуецца чалавеку, каб справіцца з цяжкасцямі ?

  • Зрабіце свой вывад, як утвараюцца прыналежныя прыметнікі.

  • Параўнайце свой вывад з правілам у падручніку

  • Што новага вы даведаліся?

  • Як жа адказаць на пытанне: “Чый мяч?” Пецін ці Пецеў?




  1. Выстаўленне адзнак




  1. Дамашняе заданне: п. 34, пр.219


З вопыту работы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры

Бедняковай Ірыны Валянцінаўны


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка