Тэма трыцацігадовая вайна




Дата канвертавання01.05.2016
Памер72.58 Kb.


Тэма 2.2. трыцацігадовая вайна.
1. Абвастрэнне міжнародных адносін ва Ўсходняй Еўропе ў пачатку 17 ст.

2. Змацненне знешнепалітычных пазіцый Фрнцыі пры Гнрыху ІV.

3. Трыцацігадовая вайна.

4. Стварэнне Вестфальскай сістэмы міжнародныхт адносін.


1. З вацарэннем Генрыха IV Францыя па-ранейшаму разглядала Іспанію як свайго найбольш небяспечнага саперніка. З Англіяй, у якой таксама існаваў востры антаганізм з Іспаніяй, французскі кароль імкнуўся падтрымліваць саюзныя адносіны. Каб аслабіць Іспанію, ён падтрымліваў Галандыю ў яе барацьбе за незалежнасць. У першай палове 17 ст. франка-галандскі саюз становіцца важнейшым фактарам еўрапейскай палітыкі. Для ціску на Габсбургаў як аўстрыйскіх, так і іспанскіх Генрых IV захоўваў саюз з Асманскай імперыяй. У канцы 16 – пачатку 17 ст. французская дыпламатыя (Сюлі, Генрых IV, Рышэлье) сфармулявала прынцып натуральных граніц Францыі. Другім прынцыпам французскай дыпламатыі ў той час быў прынцып еўрапейскай раўнавагі. Ім абгрунтоўвалася неабходнасць барацьбы з іспанскім дамінаваннем у Еўропе, якое ўсталявалася пасля Італьянскіх войнаў.
3. Трыццацігадовая вайна пачалася з падзей ў Чэхіі. Пасля бітвы пад Мохачам у 1526 г. яна аказалася пад уладай Габсбургаў. Спачатку яны праявлялі цярпімасць у дачыненні да чэшскай царквы, якая захавала многія традыцыі гусітаў. Сітуацыя змяніллася з вацарэннем Рудольфа ІІ (1576 - 1612). Ён паспрабаваў ажыццявіць поўную рэстаўрацыю каталіцтва ў Чэхіі. Сітуацыя яшчэ больш абвастрылася пр ынаступных манархах: Мацвее І (1612 – 1619) і Фердынандзе ІІ (1619 – 1637). Фердынанд фактычна пачаў правіць пры сваім папярэдніку, які меў псіхічнае захворванне. Справакавала паўстанне ў Чэхіі і пачатак Трыццацігадовай вайны закрыццё Фердынандам ІІ двух пратэстанцкіх цэркваў у 1618 г.

Трыццацігадовая вайна была выклікана цэлым комплексам прычын. Адной з іх быў так і не вырашанае на працягу 16 ст. рэлігійнае пытанне. У германскіх княствах адбывалася выцясненне рэлігійнай апазіцыі. Асабліва актыўна адбывалася насаджэнне каталіцызму, якое падтрымлівалася Габсбургамі на дзяржаўным узроўні. Нежаданне імператарскай улады выступіць у ролі пасрэдніка паміж каталікамі і пратэстантамі вяло да фарміравання палітычных структур, якія будаваліся на аснове канфесійнага прызнака (Евангелісцкая вунія (1608 г.) і Каталіцкая ліга (1609 г.)) і імкнуліся адстойваць пазіцыі сваёй рэлігіі. Каталіцкай лізе Габсбургі аказвалі прамую дапамогу. У германскай сучаснай гістарыяграфіі менавіта рэлігійны фактар прызнаецца ў якасці асноўнага пры ўзнікненні Трыццацігадовай вайны. Пры гэтым гісторыкі ўказваюць на перапляценне рэлігіі і палітыкі ў той час.

Германскія князі імкнуліся да пастаяннага пашырэння сваіх падуладных тэрыторый. Паралельна з узмацненнем княжскага абсалютызму ішло аскудненне нямецкага дваранства, якое бачыла магчымасць паправіць сваё матэрыяльнае становішча праз удзел у войнах. Такім чынам, адной з крыніц канфлікту былі германскія князі і дваранства з іх ваяўнічымі настроямі.

У гэты час рэзка абвастрыліся адносіны паміж Іспаніяй і Францыяй з-за тэрытарыяльных прытэнзій дзвюх дзяржаў і імкнення да гегемоніі ў Еўропе (Гіст. Герм.).

Фердынанд ІІ, стаўшы ў 1619 г. імператарам, аднавіў спробы стварэння агульнагерманскай цэнтралізаванай дзяржавы. Угроза ўзмацнення за гэты кошт Габсбургаў выклікала трывогу Англіі, Францыі, Галандыі, скандынаўскіх краін. Найбольш стварэнне вялікай цэнтралізанай немецкай дзяржавы пагражала Францыі. Менавіта рышэлье належыць галоўная роля ў стварэнні антыгабсбургскіх кааліцый у час вайны (Гіст. дыплам.). У выніку ўнутрыгерманскі канфлікт хутка ператварыўся ў агульнаеўрапейскі. Рышэлье ў сваёй палітыцы зыходзіў з прынцыпа дзяржаўных інтарэсаў Францыі. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам Рышэлье падтрымаў пратэстанскіх князёў Германіі. Ён разлічвыў праз такую камбінацыю выйсці на натуральныя граніцы Францыі і захаваць раздробленасць Германіі. Менавіта раздробленая Германія, на думку Рышэлье, адпавядала нацыянальным інтарэсам Францыі.

У ходзе Трыццацігадовай вайны вылучаецца некалькі этапаў.



  1. Чэшскі этап (1618 – 1624 гг.). Пражская дэфенестрацыя 23 мая 1618 г. Чэшскі сейм пазбавіў Габсбургаў улады і абраў каралём Чэхіі лідэра Евангелісцкай вуніі і зяця англійскага караля пфальцскага курфюрста Фрыдрыха. Аднак Габсбургам удалося дабіцца абрання Фердынанда ІІ імператарам. Ён атрымаў падтрымку ад Каталіцкай лігі, папы, Іспаніі. Войскі Каталіцкай лігі пад камандаваннем Ціллі разграмілі пратэстантаў на Белай гарэ 8 лістапада 1620 г., што азначала паражэнне чэшскага паўстання. Пасля гэтага іспанскія войскі разгарнулі наступленне супраць пратэстантаў на Рэйне, Ціллі ўступіў у Паўночную Германію. Восенню 1621 г. аднавілася іспана-галандская вайна.

  2. Дацкі этап (1625 – 1629 гг.). Перспектыва перамогі каталіцтва ва ўсёй Германіі і падначалення Габсбургам паўночнай Германіі з замацаваннем іх на балтыйскім узбярэжжы прымусілі ўступіць у вайну Данію. Але большасць пратэстанцкіх князёў Германіі не далучыліся да караля Хрысціяна ІV. Галоўнакамандуючы войскамі імператара Альбрехт Валенштэйн нанёс шэраг паражэнняў датчанам і прымусіў Данію заключыць мір. У заваёваных вобласцях пачалася шырокамасштабная рэкаталізацыя. У 1629 г. імператар выдаў указ аб рэсцітуцыі (аднаўленні) правоў каталіцкай царквы на маёмасць, якая была захоплена пратэстантамі з 1552 г. Гэтая мера падштурхнула пратэстанцскіх князёў і іх саюзнікаў узмацніць супраціўленне.

  3. Швецкі этап (1630 – 1635 гг.). У 1630 г. у Паўночнай Германіі высадзіліся швецкія войскі на чале з каралём Густвам ІІ Адольфам. У 1631 г Рышэлье і Густаў ІІ Адольф заключылі саюз, па якім Францыя прадастаўляла Швецыі штогадовыя субсідыі, а тая выстаўляла для барацьбы з Габсбургамі армію ў 36 тысяч чалавек для аднаўляення парадкаў, якія існавалі ў германіі да 1618 г. У Швецыі меліся і ўласныя інтарэсы: не дапусціць умацавання імператара на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. 7 верасня 1631 г. шведы пры падтрымцы саксонцаў атрымалі перамогу над арміяй Ціллі пры Брэйтэнфельдзе (Валенштэйн, які не падтрымаў палітыку контррэфармацыі, у 1630 г. быў адхілены ад камандавання). Пасля гэтага Густў ІІ Адольф нанёс удар па Баварыі, якая з’яўлялася апорай каталіцызму. Армія Ціллі была разбіта на рацэ Лях, а сам ён загінуў. Да камандавання імператар вярнуў Валенштайна. У лістападзе 1632 г. шведы атрымалі перамогу над Валенштэйнам пры Люцэне, у якой швецкі кароль загінуў. Пасля яго гібелі выйшлі на паверхню супярэчнасці ў пратэстанскім лагеры. Германскія князі не жадалі ўмацавання ўплыву шведаў у Германіі і імкнуліся да пашырэння ўласных уладанняў. Яны прызнавалі за лепшае ўладу Габсбургаў пры ўмове адмовы ад Контррэфармацыі за межамі іх спадчыных уладанняў. У верасні 1634 г. шведы (25 тыс.) пад камандаваннем Бернгарда Веймарскага і фельдмаршала Горна былі разбіты пры Нёрдлінгене арміяй імператара (эрцгерцаг Фердынанд) і іспанцамі (брат караля кардынал Фердынаннд) (40 тыс.). Гэта выклікала распад пратэстанцскага лагера. Курфюрст Саксонскі Іаган Георг І заключыў мір з імператарам.

  4. Франка-швецкі этап (1635 – 1648 гг.). У 1635 г. стала відавочна, што ў нямецкіх пратэстантаў не хапае сіл, каб весці барацьбу з каталіцкім лагерам. Толькі адкрытае ўступленне Францыі ў вайну супраць каталіцкага блока магло выратаваць пратэстантаў ад разгрома. Разам з Францыяй вайну працягвалі швецыя і Галандыя. Паступова ваенная перавага стала схіляцца на бок антыгабсбургскага блока. У канцы 1642 г. шведы выйгралі другую бітву пры Брэйтэнфельдзе. Французы авалодалі Эльзасам і ў 1643 г. разграмілі іспанцаў пры Рокруа. У 1645 г. шведы разбілі войскі імператара пад Янкавам, але пацярпелі няўдачу пры асадзе Брно, што сарвала іх паход на Вену. У 1646 г. французы занялі Дзюнкерк. Пасля гэтага Іспанія заключыла мір з Галандыяй. Сілы як Габсбургаў, так і іх праціўнікаў былі на зыходзе.


4. У 1648 г. у гарадах Оснабрукен і Мюнстэр былі заключаны пагадненні, якія завяршылі вайну і ўвайшлі ў гісторыю як Вестфальскі мір. Іспанія і Францыя працягвалі вайну. Па ўмовах міру Швецыя атрымала Заходнюю Памеранію з в. Руген і ва Усходняй Памераніі г. Штэцін. Таксама да Швецыі адыходзілі Брэмен, Вердэн, Вісмар. У выніку пад кантролем Швецыі апынуліся вусці ўсіх судаходных рэк Паўночнай Германіі. Швецыя стала пануючай краінай на Балтыйскім моры і вялікай дзяржавай Еўропы. Францыя атрымала Эльзас. Міжнароднае прызнанне набыла незалежнасць галандыі і Швейцарыі. Із германскіх князёў у найбольшым выйгрышы аказаўся курфюрст Брандэнбурга. Ён атрымаў Усходнюю Памеранію, архіепіскапства Магдэбургскае, епіскапства Хальберштадтскае і Міндэнскае. Баварскі герцаг замацаваў за сабой са курфюрста (8).

Вестфальскі мір афіцыйна замацаваў раздробленасць Германіі. За германскім князямі было прызнана права самастойнай знешняй палітыкі, з агаворка, што яна не павінна быць накіравана супраць імператара і імперыі. Князі-кальвіністы атрымалі роўныя правы з пратэстантамі і каталікамі. Трыццацігадовая вайна і Вестфальскі мір даказала канчаткова асуджанасць ідэі наднацыянальнай імперыі. На вядучыя пазіцыі ў Еўропе выйшла Францыя. Яна, разам са Швецыяй была абвешчана гарантам Вестфальскага дагавора. Вестфальскім мірам пачынаецца гісторыя еўрапейскіх кангрэсаў.

У 1618-1648 гг. Еўропа перажыла трыцацігадовую вайну. Гэта была першая агульнаеўрапейская вайна. У многім гэта была рэлігійная вайна, у якой супрацьстаялі лагер каліцкіх дзяржаў на чале з Габсбургамі і рэфарматарская кааліцыя. Вайна закончылася Вестфальскім мірам 1648 г. Ён паклаў пачатак еўрапейскім кангрэсам. У Еўропе склалася сістэма міжнародных адносін, якая атрымала назву Вестфальская і захоўвалася ў цэлым да 1789. У яе рамках адбываецца дэідалізацыя міжнародных адносін. З заканчэннем вайны распаліся кааліцыі, якія сфарміраваліся ў ходзе вайны як правіла на рэлігійнай аснове, зніклі і ідэалагічныя задачы ў знешняй палітыцы (падаўленне пратэстанскага руху). У выніку Трыцацігадовай вайны і заключэння Вестфальскага міру рухнула ідэя стварэння агульнаеўрапейскай дзяржавы. Задачы знешняй палітыкі губляюць сваю глабальнасць. Цяпер ставіцца задача дабіцца перавагі той ці іншай дзяржавы толькі ў пэўным рэгіоне. Да ліку важных мэтаў зешняй палітыкі еўрапейскіх дзяржаў адносяцца захоп тэрыторыі, заваеванне гандлёвых прывілеяў.

Пасля заканчэння Трыцацігадовай вайны не ўзнікае блока раннебуржуазных дзяржаў, якім супрацьстаяў бы блок дзяржаў феадальных. У раннебуржуазных дзяржавах буржуазія яшчэ не стала безумоўна пануючым класам у палітычным жыцці. У феадальных дзяржаве абсалютызм павінен быў улічваць інтарэсы і нацыянальнай буржуазіі. У той жа час і дынастычныя інтарэсы яшчэ аказвалі ўплыў на еўрапейскія справы. Часта знешнепалітычныя крокі вынікалі з асабістых амбіцый таго ці іншага манарха. Гэта асабліва добра бачна на прыкладзе палітыкі Людовіка XIV. З сярэдзіны XVII ст. ўзрастае значэнне каланіяльнай палітыкі. У другой палове XVII ст. каланіяльнае саперніцтва становіцца шматбаковым, асноўнымі сапернікамі з'яўляюцца Англія, Галандыя, Францыя, у XVIII ст. - Англія і Францыя.



У сярэдзіне XVII ст. ў Еўропе было 4 дзяржавы, якія можна было лічыць вялікімі: Францыя, Англія, Нідэрланды, уладанні аўстрыйскіх Габсбургаў. Пасля Вестфальскага міру ў лік вялікіх дзяржаў можна ўключіть і Іспанію і Швецыю. Значны ўплыў на міжнародныя справы аказвалі Баварыя, Брандэнбург, Папская дзяржава, Рэч Паспалітыя, Расія, Турцыя. Вестфальскі і Перанейскі мір (1659) аслабілі палітычныя пазіцыі Іспаніі ў Еўропе. Галандыя пазбавілася пагрозы з боку Іспаніі, палітычная вага Галандыі значна ўзрасла. Англія перажывала рэвалюцыю, што адцягвала яе ўвагу ад міжнародных спраў. Францыя ў гэты ж час перажывала Фронда, якая аслабляла яе міжнародныя пазіцыі. На ўсходзе Еўропы Швецыя стала панаваць на Балтыйскім моры. Гэта пачынае аспрэчваць Расія. Важнай для Еўропы застаецца праблема турэцкай агрэсіі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка