Тэма: Танцавальная культура майго народа Мэта: -развучыць беларускую народную песню – танец “Бульба” Задачы




Дата канвертавання22.06.2016
Памер41.56 Kb.
Тэма: Танцавальная культура майго народа
Мэта: -развучыць беларускую народную песню – танец “Бульба”
Задачы:

  • сістэматызаваць веды вучняў аб беларускіх народных танцах;

  • выявіць характэрныя асаблівасці беларускіх народных танцаў;

  • удасканальваць уменні выразна выконваць танцавальныя рухі;

  • выхоўваць павагу да музычнай спадчыны беларускага народа

Ход урока

  1. Арганізыцыйный момант
    Уваход у клас пад бел.нар. танец “Лявоніха”
    Музычнае прывітанне.
    Настаўнік.-Добры дзень, дзеці! Вучні: Добры дзень, настаўнік!
    Рада бачыць вас! Добры дзень, наш клас!
    Н: У мяне настрой вясёлы, а ў вас?
    В: І ў нас!
    Уступая гутарка:
    Н: Урок музыкі вітае вас цудоўным музычным творам. Як можна назваць музыку, пад якую вы ўваходзілі ў клас? Які гэта жанр? Вы напэўна пазналі гыты твор? ( адказы дзяцей - Гэта белрускі народны танец “Лявоніха” )

  • Сапраўды, гэта танец “Лявоніха”
    І так мы працягваем падарожжа па музычнай краіне. Сёння мы будзем знаёміцца з танцавальнай музыкай нашага народа.

  • А для таго каб пачаць падарожжа нам патрэбна добра падрыхтавацца. Папрацаваць над дыханнем, слухам, голасам.

  • Практ. на дыханне (насосы, паветраны шар)

  • Рытмізацыя па групам – (“Мікіта”)

  • Распеўка : Гулі, мае гулі.
    Гулі вы на волі
    Міма праляталі,
    Моцна гагаталі.

  • Распеўка : Тук- тук, тукі – ток.

    Н: Вы ўсе выдатна настроілі сябе на ўрок, а зараз можна адпраўляцца ў музычнае падарожжа па цудоўнай краіне вясёлых, гарэзлівых танцаў.



  • Сапраўдны танец – гэта рух – яркі, узрыўны, часта з прытопамі, з падскокамі. Танцуючы чалавек адлюстроўвае стан сваёй душы – радасны, гульнёвы, запальны.
    Адгадайце ў якой краіне жыве такі дабразычлівы, гасцінны, вясёлы, працавіты, пявучы народ? ( адказы дзяцей ).
    У краіне Беларусь.
    Мы ўжо знаёміліся з музычнай культурай нашага народа, з народнымі песнямі, казкамі, гульнямі. І сёння разам з дзяўчынкай Васілінкай будзем працягваць сваё вандраванне.
    3.Актуалізацыя ведаў:
    Нашай дзяўчынцы вельмі хочацца даведацца, якія беларускія народныя песні, казкі, гульні вы запомнілі з мінулых урокаў. ( адказы дзяцей )
    І так: Зараз музыка зайграе,
    Хто ж яе нам распазнае?
    Назву хутка назавіце
    І ў такт танца паскачыце.
    (Гучыці музыка беларускіх народных танцаў: “Крыжачок”, “Юрачка”. Дзеці слухаюць музыку і выконваюць танцавальныя рухі ) Музычныя імправізацыі
    Н: Што агульнага паміж гэтымі танцамі? ( адказы дзяцей )
    - Беларускія народныя танцы вельмі разнастайныя: адны адлюстроўваюць працу чалавека ( “ Швец”, “ Каваль “ ), другія – карціны прыроды (“Мяцеліца“), птушак ( “ Верабей “ , “ Зязюлька “. )

  • Характэрнай асаблівасцю беларускіх народных танцаў з'яўляецца тое, што многія танцы суправаждаюцца спевамі ( “ Лявоніха “, “ Юрачка “, “ Янка-полька “. Дзеці слухаюць гэтыя музычныя творы ). Але ёсць і проста танцы – вальсы, полькі, кадрылі.

  • У кожнага танца ёсць характэрныя рухі, але і асабовы, лёгка пазнаваемы малюнак.
    Сёння мы з вамі папоўні нашу музычную скарбонку яшчэ адны танцам.
    4. Знаёмства з песняй – танцам.
    Як вы ўжо ведаеце ў беларускай музыцы шырока распаўсюджаны песні – танцы. Яны выконваюцца з інструментальным суправаджэннем, вызначаюцца вясёлым настроем, хуткім і імклівым рухам.
    А зараз загадка.
    Яна лічыцца другім хлебам нашай краіны. (Бульба)
    Правільна, гэта наша бульбачка. Народ вельмі славіць яе і нават складае песні пра бульбу.
    Васілінка сустракае
    На вясёлай ноце.
    Песню “Бульбу” нам спявае
    Слухайце ў рабоце.

Вакальна – харавая работа

  • Развучванне песні – танца “Бульба”

  • першаснае ўспрыманне;

  • характарыстыка (рытм, тэмп, настрой, дынаміка)

  • развучванне па фразам;

  • спяванне на нотку –ля-

  • работа над выкананнем прыпева;

  • два куплеты і прыпеў;

  • выкананне па групам;

5.Рытмічная фізхвілінка
6. Творчая імправізацыя:
Полька – бульба …
. … ўсім стала.
Усе вы дружна ….,
Толькі … ……
(скласці, рытмізіраваць)

7. Слуханне музыкі
А зараз мы з вамі адправімся ў далёкае мінулае і пазнаёмімся са старажытнай танцавальнай музыкай іншых краін.
Некаторыя танцы прыйшлі ў Беларусь з іншых краін свету. Сярод іх танец “Куранта”. Апынуўшыся на беларускай зямлі, яны набылі рухі бел. нар. танцаў.
Узоры старажытнай танцавальнай музыкі захаваліся ў “Полацкім сшытку”. Ён уключае больш за 60 вакальных і інструментальных твораў.
Куранта” – рухомы рытмічны танец. Куранта – цякучая. Танцавальная гульня з падскокамі.

Слуханне (першаснае ўспрыманне)

  • Якія музычныя інструменты яго выконваюць?

  • Ці падобны гэты танец да народнага?

  • А на сучасны?


Слуханне (другаснае упрыманне)
8. Вынік: Вось і падыйшло наша танцавальнае падарожжа да заканчэння.

  • З якімі новымі тэрмінамі пазнаёміліся?
    Работа з ацэначнымі лістамі.

  1. Рэфлексія.

  2. Выхад з класа. (пад беларускі народны танец “ Крыжачок “ )


Дяржаўная ўстанова адукацыі

Людзяневіцкая сярэдня школа “



Адкрыты ўрок ў 4 класе

Тэма: Танцавальная культура майго народа

Настаўнік музыкі

Марціноўская

Валянціна

Рыгораўна

Лістапад, 2014 год.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка