Тэма: Скланенне назоўнiкаў. Мэта




Дата канвертавання30.03.2016
Памер107.84 Kb.
Тэма: Скланенне назоўнiкаў.

Мэта:

знаёмства са змяненнем назоўнікаў па склонах (скланеннем), з назвамі склонаў і склонавымі пытаннямі;

вызначэнне склона назоўнікаў з апорай на памятку;

пашырэнне актыўнага слоўнікавага запасу вучняў;

выхаванне ашчадных адносiн да жывых iстот зiмой.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя;

карткi дасягненняў;

карткi для работы па варыянтах;

карткi для работы ў цэнтрах



Ход урока

  1. Арганiзацыйны момант.

Настаўнiк: Весела гучыць званок

Яго голас вам знаёмы.

Запрашаю на ўрок беларускай мовы.

- Вазьмiце адзiн аднаго за рукi. Закрыйце вочы. Па вашых далонях я пасылаю вам усiм сваё цяпло, сваю дабрыню, пяшчоту i любоў.

- Адкрыйце вочы i прывiтайце ўсiх усмешкай.


  1. Праверка дамашняга задання.

(стар.68, пр.110)

- Назавiце назоўнiкi адзiночнага лiку. Дакажыце.

(дзень, кватэра)

- Назавiце назоўнiкi множнага лiку.

(дзверы, гады)

-Цi можна ўжыць слова «дзверы» ў адзiночным лiку?

- А якiя словы вы яшчэ ведаеце, што ўжываюцца толькi ў множным лiку? у адзiночным лiку?

-Назавiце словы, у якiх колькасць лiтар i гукаў не супадае.

(ходзяць, дзверы, дзень, праводзяць)


  1. Падрыхтоўка да актыўнага засваення новага матэрыяла.

  • Хвiлiнка чыстапiсання.

1 радок

в вл ву ва ве вi во

- Якiя гукi абазначае лiтара «в»? (мяккi [в,], цвёрды [в], няпарны звонкi)

- Знайдзiце нiжняе злучэнне лiтар.

- Верхняе.

- На другiм радку запiшам словы, пра якiя вы даведаецеся, калi разгадаеце галаваломкi. Словы схавалiся ў геаметрычных фiгурах. Паспрабуйце іх адшукаць.


ро



на



в.

2 ра

2 радок


в.рона вер.бей вiсiць

- Растлумачце правапiс гэтых слоў.

-Запiшыце.


  • - На карце дасягненняў ацанiце нахiл i вышыню лiтар.

Карта дасягненняў

1.Чыстапiсанне + ? -

2.Работа па картках + ? -

3.Слоўнiкавая работа + ? -

4.Работа па падручнiку + ? -

5.Работа ў цэнтрах + ? -


- Хто задаволены сваёй працай?

- Назавіце назвы птушак. Што вы ведаеце пра гэтых птушак?

- А якiх яшчэ птушак, што зiмуюць у нас, вы ведаеце?

- Як мы можам дапамагчы птушкам зiмой?

- Мы прымалi ўдзел у акцыi «Дапамажы птушкам». Я заклiкаю вас не забываць класцi корм у кармушкi, якiя вы пабудавалi для птушак.

- Якое слова ў гэтым радку лiшняе? Дакажыце.

- Давайце ўспомнiм, што мы ведаем пра назоўнiк i разгледзiм на добра знаёмай нам логiка – сэнсавай мадэлi.


  • тэарэтычныя веды

(Слайд №1) Логiка – сэнсавая мадэль «Назоўнiк».

(гл. Дадатак)



  • практычныя веды

(Слайд №2)

(На) г.лiнку дрэва хлопч.к п.весiў к. рмушку.

- Прачытайце. Растлумачце правапiс слоў.

- Назавiце галоўныя члены сказа.

- Якiя словазлучэннi можна вылучыць у гэтым сказе?

- Вызначце род назоўнiкаў.

- Запiшыце.

- Прачытайче другi сказ.

Да кармушкi прыляцелi птушкi.

- Якое слова паўтараецца ў гэтых сказах? (кармушка)

- Пастаўце пытанне да гэтага слова.

- Што змянiлася ў слове «кармушка»?

- Змяненне назоўнiкаў па пытаннях называецца змяненнем па склонах, або скланеннем. Гэта i ёсць тэма нашага ўрока.

(Тэма ўрока вывешваецца на дошцы).

- Як вы думаеце, чаму мы павiнны навучыцца на ўроку?


  1. Засваенне новых ведаў.

(Да канца запаўняецца ЛСМ – прамень з назвай склонаў)

(Слайд №3)
У дзяцей на партах ляжаць памяткi.

Назоўны склон (ёсць) хто? што?

Родны склон (няма) каго? чаго?

Давальны склон (дам) каму? чаму)

Вiнавальны склон (люблю) каго? што?

Творны склон (любуюся) кiм? чым?

Месны склон (думаю) аб кiм? аб чым?




  1. Праверка разумення вучнямi новага матэрыялу.

- Давайце паспрабуем праскланяць словы «сiнiца», «дом».

- Што змянiлася ў словах? (канчаткi)

- Давайце паразважаем,для чаго гэта неабходна? (для сувязi слоў у сказе)


  • Работа па картках па варыянтах (самастойна).

1 варыянт

Ад выдзеленых слоў пастаўце пытаннi да назоўнiка «лось». Запiшыце ў слупок спалучэннi выдзеленых слоў са словам «лось» у той форме, у якой яно ўжыта ў тэксце.Абазначце склон.

На паляну выйшаў лось. Каля лася прабегла маленькае ласяня. Цяжка жывецца зiмою ласю ў лесе. Леснiкi падкармлiваюць лася сенам i соллю.Разам з ласём ласуюцца i iншыя жывёлы.
2 варыянт

Ад выдзеленых слоў пастаўце пытаннi да назоўнiка «сасна». Запiшыце ў слупок спалучэннi выдзеленых слоў са словам «сасна» у той форме, у якой яно ўжыта ў тэксце. Абазначце склон.

У лесе расла сасна. Каля сасны прытулiлася бярозка. Але сасне гэта не шкодзiць. Моцны вецер налятае на сасну. Вожык зраб сабе норку пад сасной. У дупле на сасне знайшла сабе прытулак вавёрка.


  • Праверка.(Слайд №4)




  • Ацанiце правiльнасць выканання работы ў картцы дасягненняў.

- Хто задаволены сваёй работай?


  • Фiзкультхвiлiнка.

Увага! Зараз устаньце дзецi.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краiне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкi ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлi мы да крынiцы-

Выпiце з яе вадзiцы.

У небе птушак карагод,

Мы адправiлiся ў палет.

Улева, управа павярнiся

ĺ сябрам сваiм усмiхнiся.


  • Слоўнiкавая работа (запiс слоў пад дыктоўку, работа над правапiсаннем слоў).

Кал.ктыў, дэл.гат, п.нал, с.кунда, б.рэт, тэл.фон, дз.сятак.

-Назавіце слова, правапіс якога змяніўся.



  • Праверка (Слайд №5).

!-Сёння на ўроку мы пазнаёмiмся яшчэ з адным новым словам, правапіс якога змяніўся. Гэта слова «дзявятка».

- Складзiце сказ з новым словам.

- Пастаўце пытанне да гэтага слова, вызначце склон, род.


  • Ацанiце правiльнасць напiсання слоў у картцы дасягненняў.

- Хто задаволены сваёй работай?

  1. Замацаванне новага матэрыялу.

  • Работа па падручнiку.

(стар.70, практ.112)

  • Праверка (Слайд №6).

(Гутарка аб тым, як зiмуюць жывелы, як чалавек можа дапамагчы iм.)

  • Ацанiце правiльнасць выканання работы ў карце дасягненняў.

  • Фiзкультхвiлiнка для зроку.

  • Работа ў цэнтрах.

-Вызначце, хто будзе лiдэрам у кожным цэнтры.

1 цэнтр «Рэдактары»

Назоўнiк «шапка» пастаўце ў патрэбным склоне, упiшыце ў дужках у правiльнай форме.

Згубiў аднойчы Дзiма ( ) ў лесе. Праз некаторы час хлопчык знайшоў сваю ( ).На краi ( ) сядзела птушачка. Зазiрнуў Дзiма ў ( ), а там птушаняты.

2 цэнтр «Даследчыкi»

Калi вы не згодны з вызначэннем склону назоўнiка, то выпраўце памылку.

Бераг (Н.скл.) ракi (В. скл.) зарос густым чаротам.

Бацька (В. скл.) прынёс маленькае дрэўца i пасадзiў каля ганка (Р. скл.).

3 цэнтр «Творчасцi»

З дадзеных слоў складзiце сказ. Вызначце склон назоўнiкаў.

Бабры, свае, хаткi, будуюць, беразе , на, ракi.


  • Праверка (лiдэры дакладваюць аб выкананнi задання) (Слайд №7,8,9)

  • Ацанiце правiльнасць выканання заданняў у картцы дасягненняў.

  1. Дамашняе заданне.

Стар. 74, практ.118, памятка

  1. Падвядзенне вынiкаў урока. Рэфлексія.

-А зараз я хочу паглядзець, чаму вы навучылiся на ўроку.

(Дзецям раздаюцца шапачкi з назвай склонаў)

-Выйдзiце да дошкi i станьце ў такiм парадку, у якiм стаяць склоны.

-Што вы даведалiся пра склоны? (дзецi павiнны назваць склонавыя пытаннi)

Не ведайце стомы

На працы i дома,

Нясiце гульнёвы настрой!

Каб дзецi смяялiсь,

Каб усе мы ядналiсь

На Радасць, на Шчасце!

Дабро і любоў!

- А зараз давайце зробім фотаздымак разам з нашымi гасцямi на памяць аб нашай сустрэчы.

- Выберыце здымак, які адпавядае вашаму настрою.










Падручнiк для 4 класа «Беларуская мова»

(стар.68, практ.110)

Прачытайче. Спiшыце. Адной рыскай падкрэслiце назоўнiкi i адзiночным лiку, дзвюма – у множным.
Дзверы.

Ходзяць дзверы

ў кватэры

цэлы дзень

сюды – туды,

ходзяць


цэлыя гады.

ĺ яны не проста ходзяць –

нас

сустракаюць i раводзяць.


Колькi радметаў абазначае слова «дзверы»? Цi можна яго ўжыць у адзiночным лiку?

Знайдзiце ў тэксце словы, у якiх колькасць гукаў i лiтар не супадае.



Падручнiк для 4 класа «Беларуская мова»

(стар.70,практ.112)



Прачытайце. Спiшыце. Замест кропак устаўце слова лiса.Змяняйце канчаткi гэтага слова ў залежнасцi ад пытання. Канчаткi абазначце.
(Хто?) … - хiтры рыжы звер. Хвост (у каго?) у … прыгожы, пушысты. У пошуках ежы (каму?)… прыходзiцца прабягаць дзясяткi кiламетраў. У лесе (каго?)…можна ўбачыць толькi здалёк. У запарку ж вы можаце стаяць амаль побач (з кiм?) з… . Многа казак складзена (аб кiм?) аб … .





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка