Тэма: Складанне І адніманне лікаў ў межах 100. У свеце падводнага царства




Дата канвертавання21.05.2016
Памер46.16 Kb.
Тэма: Складанне і адніманне лікаў ў межах 100.

У свеце падводнага царства

(Матэматыка,6 клас,надомнае навучанне)

Мэта:Фарміраваць уменне выконваць вылічальныя навыкі ў

межах 100,выконваць параўнанне лікаў;садзейнічаць развіццю

лагічнага і матэматычнага мыслення;знаёміць з насельнікамі

падводнага царства.

Тып урока:інтаграваны(урок замацавання ведаў)

Абсталяванне:ізабражэнне марскога ўзбярэжжа,тэкст апавядання

І.Сакалова-Мікітава”Лістападнічак”,Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

--гатоўнасць

--настройка

Настаўнік:Для таго,каб захаваць працаздольнасць на працягу ўсяго ўрока,нам патрэбны добры

настрой.Давайце падумаем аб чым-небудзь прыемным.Усміхнемся сябар сябру.

--Якая жывёла жыве адначасова і на зямлі і ў вадзе,усё робіць наадварот?Яго дзеянні апісваў

нават байкапісец І.Крылоў у адной са сваіх басен.(рак)

--А цяпер адгадаем загадкі:

Крылле ёсць,ды не лятае,ног няма,а не дагоніш.рыба)

Не рыба,а плыве,не конь,а ідзе,не пілка,а рэжа.(бабёр)

У моры бачым мы фантан.

Хто яго пастроіў там?

Чаму фантан плыве?

Што за цуда-параход?(кіт)

Ёсць рогі,а не колецца,

Зубы ёсць,але не кусаецца.

Домік носіць на сабе,

А жыве яна ў вадзе.(улітка)
Гэта жвавыя сяброўкі,

Папрыгушкі і крыкушкі,

Песні моцна так спяваюць

І камарыкаў глытаюць(жабкі)


Хвалі да берагу нясуць

Парашут-не парашут.

Не плыве ён,не нырае,

Толькі кранеш-абпальвае.(медуза)

---Што аб ‘ядноўвае ўсе гэтыя загадкі?(словы-загадкі называюць жыхароў падводнага царства)

---Над якой тэмай мы працавалі на папярэднім уроку матэматыкі ?

--Што вы ведаеш аб ліку 100?

--Сёння на ўроку насельнікі падводнага царства дапамогуць нам вывучыць прыёмы складання

і аднімання.

2.Актуалізацыя ведаў

--Вада займае дзве трэці сушы.Буйныя рэкі ,падмацоўваючыся дробнымі прытокамі,нясуць свае

воды ў моры. Месцы ўпадзення рэк у другія рэкі ці моры называюць вусцем.На шляху рэк часам

пападаюцца ўпадзіны,якія запаўняюцца вадой,утвараючы азёры.Хто толькі не жыве ў вадзе

мораў,акіянаў,рэк і азёр!Якіх жыхароў падводнага царства ты ведаеш?

---Запішы лікі:

Фатограф змог зняць 96 марскіх выдр-каланаў.У перадачы “У свеце жывёл” паказалі 67 рыб-хірургаў,у якіх для абароны ад ворагаў маецца выраст,які напамінае скальпель хірурга.Яшчэ мы бачылі 37 марскіх зорак ,46 рыб-ангелаў і 19 магутных трыкадн.

--Падкрэслі адной рыскай лік 96.Што паказвае ў запісу ліку кожная лічба?

--Падкрэслі двюма рыскамі лік, у якім 6 дзясяткаў,7 адзінак.Што гэта за лік ?

--Падкрэслі зялёным колерам найбольшы двухзначны лік,у якім 4 дзясяткі

---Дапоўні 96 да круглага ліку(вусна)

--Паменшы 96 да круглага ліку

--Заўзятыя рыбакі любяць параўноваць даўжыні злоўленых рыб.Давайце і мы дапаможам вы-

канаць параўнанне лікаў.

--Ці можна параўноўваць лікі ,не бачачы закрытых лічбаў?(“глеем занесла”)Там,дзе можна,

пастаў знакі >,< , =.

99…*7 4*…4*

11…*2 *5…5*

--Уяві:надзелі мы скафандры і прыгнулі ў ваду ---лічыць прадстаўнікоў падводнага

царства.

86+2= 82+7= 82+8=

82+9= 60+…67 …+1=81

--Як называюцца сумы ў першым слупку?(складаемыя)

--Што ты можаш сказаць аб гэтых сумах у першым слупку?(да двухзначнага ліку прыбаўляецца

адназначны)Знойдзем значэнні выразаў.

--Што ты можаш сказаць аб роўнасцях другога слупка?

-Як знайсці невядомую частку?

У трэцім слупку кожная роўнасць утрымлівае адзін двухзначны і адзін адназначны лік.(Разрад-

ны склад лікаў: 20+9;50+3;19+9.)

3.Фізкультмінутка.

4.Работа па фарміраванню вылічальных навыкаў

Каля пабярэжжжа Антарктыды пражывае 6 відаў цюленяў.Ці ведаеш ты, чым яны харчуюцца?Ад холаду цюленяў ахоўвае густы мех і тоўсты слой тлушчу.Большую частку

свайго жыцця яны праводзяць у вадзе,на сушу выбіраюцца для таго,каб адпачыць.

---Прапаную рашыць задачы пра цюленяў.

---Адзін цюлень злавіў 60 рыб,а другі на 7 больш.Колькі рыб злавіў другі цюлень?

-Раніцай цюлень паснедаў 20 рыбамі,а паабедаў 30.Колькі ўсяго рыб з’еў цюлень?

--Цюлені нырнулі пад ваду і больш не жадаюць ,каб пра іх складалі задачы.

---А што вы знаеш пра баброў?

-Бабры-- вельмі цікавыя звяркі.Толькі яны ўмеюць будаваць на рэках і ручайках сапраўдныя плаціны і хаткі для сябе.Плаціна,пабудаваная бабрамі,не баіцца нават

буйных павадкаў,таму што яны будуюць вельмі трывала,выкарыстоўваючы дрэвы і галіны,

а замест цэменту—гліну.Узровень вады у возеры бабры падтрымліваюць так,каб ход у хатку

быў увесь час пад вадой .Аб гэтым вельмі добра напісана ў апавяданні І.Сокалава-Мікітава

“Лістападнічак” і аповесці Я.Маўра “Палескія рабінзоны”.(Настаўнік зачытвае пра ўваход у

хатку па адным з твораў.)

---А цяпер дапаможам бабрам пабудаваць хаткі. Кожны выраз паказвае ,колькі дрэў ідзе на

адну хатку у розных бабровых сем’ях.

60+30= 27+20=

36+4= 82+6=

--Мы апынуліся на беразе мора.(паказаць ілюстрацыю марскога ўзбярэжжа).Якія рыбы водзяцца ў морах?

--Якія геаметрычныя фігуры напамінаюць розныя ўчастк і цела фарэлі,шчук,іншых марскіх

рыб? ( трох вугольнікі,чатырохвугольнікі )

---А якіх прадстаўнікоў падводнага царства нашых рэк ты ведаеш?(лінь,карась,акунь,чырвона-

пёрка…)


Зімою рыбам пад слоем лёду не хапае паветра,таму на рэках, азёрах,вадаёмах сверляцца

палонкі ,каб свежае паветра пападала пад лёд.Патрэбна беражліва адносіцца да таго,што дае нам прырода.

5.Рэфлексія:

--Аб чым новым ты даведаўся на ўроку?Якім стаў твой настрой?

--Якое сонейка выбраў бы сабе? (сумнае,вясёлае).

6.Падвядзенне вынікаў ўрока.



7.Дамашняе заданне:№11,с.5.

-


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка