Тэма: Складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай, сродкі сувязі




Дата канвертавання04.06.2016
Памер65.43 Kb.
Беларуская мова 9 клас
Тэма: Складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай, сродкі сувязі,

знакі прыпынку

Мэта: Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў паняцця пра асаблівасці будовы

складаназалежных сказаў з даданымі азначальнымі часткамі, сродкі

сувязі частак у сказах такога тыпу; выпрацоўваць уменне знаходзіць

у тэксце складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі часткамі,

вызначаць галоўную і даданую часткі, будаваць схемы; ужываць

складаназалежныя сказы ва ўласным маўленні; выхоўваць станоўчыя

якасці характару.

Абсталяванне: карткі з індывідуальнымі заданнямі, рознаўзроўневыя заданні,

прэзентацыя да ўрока на мультымедыа, падручнік
Дабрата – гэта мова, на якой нямыя могуць гаварыць

і якую глухія могуць чуць.

К.Боўві

Ход урока



І. Арганізацыйны момант.

Н-к: Кожны дзень прыносіць чалавеку нешта новае, невядомае. Яно можа быць радасным і сумным. Але кожны дзень чалавека не ўяўляецца без дабра, якое прысутнічае абавязкова ў яго марах, учынках і словах. Таму сённяшні ўрок хочацца пачаць з выказвання амерыканскага пісьменніка Крысціяна Боўві.



1слайд (Зачытваецца эпіграф)

  • Як вы разумееце гэта выказванне?

- А што значыць быць добрым?( Сапраўды, пачуццё дабрыні праяўляецца не толькі ў словах. Нават не столькі ў словах , колькі у нашых учынках і паводзінах. А каб зразумець намер нашых учынкаў, неабавязкова мець здольнасць гаварыць і чуць. Давайце і мы з вамі паспрабуем на ўроку, ды і не толькі на ўроку быць уважлівымі адзін да аднаго, дапамагаць адзін аднаму.

Запісваюць у сшыткі дату.



ІІ. Праверка дамашняга задання.

  1. Індывідуальныя заданні на картках

  2. Праверка дам. практыкавання. Зачытайце складаназалежныя сказы. Пры дапамозе якіх злучальных сродкаў звязаны часткі. Дакажыце, што гэта злучальнае слова.

– Што вы ведаеце пра складаназалежны сказ з даданай дапаўняльнай часткай?

  1. Узнавіць схему ( з мэтай актуалізацыі ведаў пра складаны сказ)

  • Успомнім з вамі, што вы ведаеце пра складаны сказ і адновім схему.

Складаныя сказы






… бяззлучнікавыя
Складаназлучаны …
1 даданай з некалькімі даданымі
… … …
Абмеркаванне ўзноўленай схемы. Растлумачыць класіфікацыю.

ІІІ. Праца над новай тэмай.

2слайд

  1. Чытаюць сказ на слайдзе.

Дабрата – гэта адзенне, якое ніколі не зношваецца.

Г.Таро


- Як вы разумееце сэнс выказвання?

- А што вы можаце сказаць пра гэта выказванне як пра сказ?

(Вызначаюць месца галоўнай і даданай часткі, ставяць пытанне)


  • Даданыя часткі мы суадносім з даданымі членамі сказа. Які з даданых членаў сказа адказвае на такое пытанне?

  • З якім відам даданых частак мы сёння будзем знаёміцца?

3слайд

  1. Аб’яўленне тэмы і задач урока.(фармулёўка задач урока з дапамогай вучняў)

Настаўнік: Мы працягваем вывучэнне складаназалежнага сказа. Сёння пазнаёмімся з даданай азначальнай часткай. Даведаемся, якімі злучальнымі сродкамі далучаецца даданая частка да галоўнай, якое месца займае яна ў сказе, будзем вучыцца знаходзіць складаназалежныя сказы ў тэксце, складаць іх схемы, а таксама ствараць уласныя сказы з даданай азаначальнай часткай.

3.Актуалізацыя ведаў.

Настаўнік: Каб нам лягчэй было гаварыць па новаў тэме, успомнім усё, што мы ведаем пра азначэнне.( што паясняе, пытанні, якія бываюць азначэнні?)

- А цяпер зноў звернемся да сказа

4слайд

Дабрата – гэта адзенне, якое ніколі не зношваецца. Г.Таро

- Што паясняе даданая частка, на якія пытанні адказвае?

- Які злучальны сродак звязвае галоўную і даданую часткі?

- Але мы не можам зрабіць выснову пра даданыя азначальныя часткі, абапіраючыся толькі на адзін сказ.

Больш падрабязныя звесткі вы атрымаеце, выканаўшы наступнае заданне.

5слайд (Праца ў парах).

1рад. Прааналізуйце сказы на картках і паспрабуйце запоўніць табліцу “Віды даданых частак”.

2рад. Запоўніце табліцу, карыстаючыся матэрыялам падручніка на ст.87

На аснове табліцы падрыхтуйце паведамленне пра даданыя азначальныя часткі.


Від даданай часткі

Што паясняе ў галоўнай частцы

Злучальн. сродкі

Пытанні

Месца даданай часткі










































Месца даданай

часткі















4.Справаздача па тэме. Адзін з вучняў выступае з паведамленнем пра даданыя азначальныя часткі.

Настаўнік: Складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай можна зблытаць з простым сказам, у складзе якога ёсць разгорнутае азначэнне. Як жа іх адрозніваць? Параўнаем сказы.



6слайд

Яблыні, пасаджаныя чатыры гады таму, дружна зацвілі.


Яблыні, якія

былі пасаджаны чатыры гады таму, дружна зацвілі.



Фізмінутка

IV. Замацаванне.

Праверым, як вы зразумелі новую тэму. Паспрабуем знаходзіць у тэксце складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай



  1. Практ.78

  • Знайдзіце у тэксце складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай, запішыце іх, пабудуйце схемы.


7слайд

  1. Рознаўзроўневыя заданні:

2 узр. (3-4б.) Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары і знакі прыпынку.

1.Ды ніхто не знаў тых струнаў патайных ніцей душы, што злучаюць гук пярунаў з немым голасам душы. 2.Шасейная дарога, якая праходзіла праз горад, была захоплена фашыстамі. З.Быў той час, калі хочацца маўчаць, нічога не думаючы і нікуды не спяшаючыся, глядзець удалеч. 4.Разложыстыя ліпы, што раслі ў гэтай частцы вуліцы, спляліся ў цёмны шацёр і закрывалі неба.


3 узр. (5-6б.) Дапішыце даданую азначальную частку ў складаназалежным сказе. Пастаўце знакі прыпынку.

1. Я пайшоў сцежкаю якая … .

2. Я напісаў пісьмо брату … .

3. Мы падышлі да дома … і спыніліся.

4.Заўсёды вабіў нас сваёю прыгажосцю лес… .
4 узр. (7-8б.) Адрэдагуйце тэкст, пазбавіўшыся паўтору злучальнага слова які. Спішыце сказы, уставіўшы прапушчаныя літары. Выканайце сінтаксічны разбор 1сказа, пабудуйце яго схему.

1.Толькі патрэбны прадмет які выкарыстоўваецца ў практыцы атрымлівае сваё найменне. 2.Грыбнікі даюць назву толькі тым грыбам якія яны зб.раюць. 3.У ядавітых грыбоў якія (ні) хто (не) бярэ далёка (не) заўсёды ёсць назва. 4.Пераход грыба які раней (не) ужываўся ў ежу ў клас ядомых заўсёды звязаны з тым што ён атрымліваў імя.


5 узр. (9-10б.) Падбярыце да слова дабрата сінонімы . Складзіце 2-3 сказы з гэтымі словамі, каб яны адпавядалі схемам.

[ наз. ], ( якое …).

[ Наз. ], ( што…).

[ наз., (якая…), …].


3. Праца ля дошкі.

Чалавек, які робіць дабро другім, адчувае сябе шчаслівым.

V. Рэфлексія. Выстаўленне адзнак

Прадоўжыце сказ: Цяпер я ведаю….

Сёння мы з вамі гаварылі пра дабрату. Што значыць гэта слова? Якія сінонімы можна да яго падабраць? (спачуванне, сардэчнасць, дабрадушнасць, добразычлівасць, спагадлівасць.

8слайд

Настаўнік: Закончыць сённяшні ўрок я хачу радкамі з верша П.Панчанкі

Той дзень прапаў і страчаны навекі.

Калі ты не зрабіў таго, што мог,

Калі не паспрыяў ты чалавеку,

Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.

Той дзень зусім закрэслены табою.

Калі ты раўнадушна абмінуў

Бяду чужую, пабаяўся болю,

Абразу хама моўчкі праглынуў.

П.Панчанка

Настаўнік: Будзьце заўсёды шчырымі, чулымі да чужой бяды, і тады не прыйдзецца шкадаваць аб дарэмна пражытым жыцці.



9слайд

VI. Дамашняе заданне.

Параграф 15, практ.79 або * скласці тэкст на тэму прыказкі: Добрае слова даражэйшае за багацце.


ГУО «Средняя школа « 2 имени Н.П.Массонова г.Свислочь», Кучиц Н.Ч.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка