Тэма ўрока: Васіль Быкаў. “Незагойная рана” Прадмет і клас: беларуская літаратура, 7 клас Мэта




Дата канвертавання16.05.2016
Памер67.77 Kb.
Тэма ўрока: Васіль Быкаў. “Незагойная рана”
Прадмет і клас: беларуская літаратура, 7 клас

Мэта:

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, камп’ютар, прэзентацыя PowerPoint, відэафільм, папяровыя чырвоныя сэрцы, на дошцы – партрэт старой жанчыны.
Ход урока

1



Арганізацыйны момант. Вітанне настаўніка.

2



Паглядзіце, калі ласка на малюнкі на экране. Як вы думаеце, што іх аб’ядноўвае? (рукі жанчыны, сэрца маці, рукі маці)

Хто будзе галоўным героем на нашых занятках? (старая маці) Што будзе з’яўляцца тэмай урока? (вобраз Тэклі)

Людзі гавораць, што самы вялікі цуд на свеце – гэта матчына сэрца. Яно можа быць мяккім, чулым і скамянелым ад болю і гора.

Сёння сапраўды незвычайны дзень і нават вашы веды будуць ацэньвацца не так, як заўсёды. За кожны правільны адказ вы будзеце атрымліваць адно папяровае сэрца. А ў канцы ўрока мы паспрабуем падзяліцца нашымі сэрцамі з усімі жадаючымі.



3



Эпіграф да ўрока. Прачытайце, калі ласка, словы Пімена Панчанкі. Чаму, на вашу думку, менавіта гэтыя словы сталі эпіграфам да сённяшняга ўрока? У чым яны пераклікаюцца з творам, які вы чыталі дома?

4



Праверце сябе, ці правільна вы вызначылі тэму заняткаў. Каб праца на ўроку прайшла хутка і плённа, мы павінны мець мэты. Паглядзіце на слайд і пажумайце, якім шляхам мы можам дасягнуць гэтых мэт?

5



Праверка дамашняга задання.

Назавіце імя і прозвішча аўтара апавядання, яго галоўных герояў. (В. Быкаў, героі – Тэкля, Ульянка, Васілька)

Колькі год Тэкл чакала сына? (16)

Што значыць “прапаў без вестак”? (няма ніякіх вестак пра тое, дзе знаходзіцца чалавек)

Што такое абеліск? (помнік загінуўшым воінам)


6



Абмеркаванне прачытанага.

А зараз пачнем эпізод за эпізодам узнаўляць у памяці тэкст твора, каб спасцігнуць, для чаго аўтар увогуле чытаў яго, якія думкі хацеў данесуі да чытачоў праз вобраз старой жанчыны.



Эпізод 1. Сустрэча.

Якой вы бачыце старую Тэклю? Як апісвае яе аўтар? Знайдзіце апісанне жанчыны ў тэксце. Як выглядае Тэкля ў момант сустрэчы з пісьманосцам7 Чаму, на ваш погляд, паштальён накрычаў на жанчыну? (ад бяссілля, ён не мог ёй дапамагчы)



7



Эпізод 2. Гаспадарка.

Адкажыце, калі ласка,які выгляд мела гаспадарка жанчыны. Ці даглядала яе Тэкля? Знайдзіце ў тэксце апавядання апісанне сякеры, хаты. Чаму Тэкля закінула хату? (жыла толькі думкамі пра сына) Чаму не пераехала да дачкі? (баялася, што сын яе не знойдзе)



8



Эпізод 3. Рэтраспектыва.

Запішыце ў сшыткі азначэнне гэтага паняцця.

Васіль Быкаў у сваіх творах часта карыстаўся гэтым мастацкім прыёмам. Больш таго, рэтраспектыва стала прыкметай стылю пісьменніка.

Раскажыце пра жыццё Васількі. Як склаўся лёс Марыські? Як пражыла апошнія 16 год Тэкля?



9



Эпізод 4. Сон.

Гавораць, што праз сон людзі праецыруюць свае патаемныя думкі. Бачыць яго мозг, г.зн. розум чалавека, але калі сон страшны, падключаецца сэрца чалавека, яго эмоцыі. Менавіта таму аўтар уключыў у сюжэт сон Тэклі.

Перакажыце сон або зачытайце з падручніка. Чым Тэкля бачыла сон: розумам ці сэрцам? Чаму яна пераканала сябе, што сон добры? Як змяніўся яе настрой? Якімі сталі яе рухі? Знайдзіце і зачытайце адпаведныя радкі з апавядання. Чаму жанчына выбегла на дарогу і нават не замкнула хату?


10



Эпізод 5. Дарога.

Сімвалам у творы можа з’яўляцца і нейкае абстрактнае паняцце, і прадмет, і нават чалавек. Разбяром гэтае паняцце больш падрабязна.

Чаму Тэкля ніяк не магла спыніцца? (бо ўнутранае напружанне шукала выйсце) Што для жанчыны значыла гэтая дарога? (усё яе жыццё – дарога: пагоня за марамі). Знайдзіце радкі, якія апісваюць стомленасць жанчыны. Чаму яна не вярталася дадому? (ужо не магла, бо ўсё жыццё прывыкла так жыць, бо надзея на тое, што сын жывы, адбірала апошнія сілы і прымушала ісці далей)


11



Эпізод 6. Помнік.

Чаму на помніках пішуць “невядомы салдат” або “іншыя”? Чаму Тэкля накіравалася да помніка? (напамін пра вайну) З яко мэтай аўтар заканчвае апавяданне на гэтым эпізодзе? (помнік – сімвал памяці. Пакуль стаяць помнікі, пакуль іх даглядаюць, людзі будуць памятаць пра вайну і тое гора, што яна прынесла. Помнік стаіць і ў памяці людской. Пакуль мы помнім пра нашых блізкіх, яны не знікнуць у небыцці)Ці можна сказаць, што і сам вобраз Тэклі сімвалічны? (канешне, гэты вобраз увасабляе ўсіх жанчын, якія страцілі сваіх дзяцей, але не губляюць надзеі)



12



На экране вы бачыце мемарыяльныя пліты Брэсцкай крэпасці, на іх таксама часта сустракаюцца словы “невядомы салдат”. Але я часта бываю ў крэпасці і магу сказаць, што і зараз працуюць спецыяльныя атрады “Пошук”, якія займаюцца ўстанаўленнем асобы загінуўшых, таму кожны год усё менш застаецца “невядомых салдат” і ўсё больш новых імёнаў на плітах. Памяць пра воінаў жыве.

13



Відэафільм.

Тэкля – гэта сімвал чакання. У многіх краінах ёсць помнікі такім жанчынам, якія чакаюць з вайны сваіх дзяцей або аплакваюць памерлых. Я прапаную вашай увазе фільм пра такія помнікі ў розных дзяржавах свету. Пры праглядзе звярніце ўвагу на назвы гарадоў і краін, дзе стаяць помнікі (Малдова, Расія, Германія, ЗША, Украіна …) Вы бачыце, што ваенная тэма апавядання – не толькі наша, беларуская. Яна міжнародная, бо вайна не мае нацыянальнасцей.



14



Мабыць, няма ніводнай сям’і, дзе вайна не пакінула свой след. Тое пакаленне юных салдат, пакаленне, да якога належыў і Васілька, называюць “загінуўшым пакаленнем”, бо з тых, хто нарадзіўся ў 1921-1924 гг., выжыла ўсяго 3%. ВЫ проста ўявіце сабе гэтую лічбу – толькі 3%.

15



І сам аўтар, як вы бачыце, належыў да гэтага пакалення. Так, яму пашчасціла выжыць, але ён праз усё сваё жыццё пранёс боль вайны. З таго ўзводу, дзе служыў Васіль Быкаў, выжыла толькі тры чалавекі.

16



А вайна бывае рознай. На слайдзе вы бачыце фотаздымкі, прысвечаныя больш сучаснай вайне – афганскай (1979 – 1989). Людзі па-ранейшаму гінуць і прападаюць без вестак. А маці чакаюць.

17



Вайна не толькі там, дзе ёсць відавочны вораг. Вайна бывае і нябачная. 1 верасня 2004 года тэрарысты захапілі школу ў горадзе Беслан, Два з паловай дні яны ўтрымлівалі 1100 заложнікаў, сярод якіх, у асноўным, былі дзеці 1-11 класаў, а таксама іх бацькі і настаўнікі. Толькі на трэці дзень пачаўся штурм школы. З 1100 чалавек 334 былі забіты і больш за 800 паранены. 186 дзяцей загінула. Маці Беслана помняць 1 верасня і будуць помніць праз усё жыццё. Гэта іх вайна

18



У 2008 годзе пачалася вайна ў Грузіі, зараз ідзе вайна на Украіне. Многія людзі пакінулі свае родныя мясціны, многія не могуць знайсці сваіх блізкіх. Ёсць і сучасныя Тэклі, якія чакаюць сыноў з вайны.

19



Памятайце: кожны дзень, кожную гадзіну, кожную хвіліну на Зямлі ідзе вайна.

Але бываюць і цуды: людзі вярталіся з вайны праз 15 і 20 год. Дзе маглі быць людзі такі доўгі час? Як вы думаеце, чаму не маглі вярнуцца раней?



20



Дамашняе заданне.

Паразважаць над усімі пытаннямі, якія мы сённ разгледзелі, вы зможаце дома. Напішыце працяг апавядання. Ці сустрэла Тэкля свайго сына?



21



Падвядзенне вынікаў урока.

Зноў звернемся да тэмы і мэт урока. Ці дасягнулі мы іх? (так, дасягнулі)



Выстаўленне адзнак. Палічыце, колькі сэрцаў вы сабралі

22



Рэфлексія. Раз цуды ўсё ж здараюцца, давайце пакажам, што і мы самі можам зрабіць яго – маленькі цуд. Вы сабралі многа папяровых сардэчак за ўрок. Падарыце іх суседзям па парце, аднакласнікам, падарыце часцінку свайго сэрца ўсім жадаючым. Так мы зробім свет хоць крышачку лепей і святлей. (Дзеці дораць папяровыя сэрцы, прымацоўваюць іх на дошцы каля партрэта старой жанчыны.

23



Урок закончаны. Да сустрэчы!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка