Тэма ўрока “Тэмпература і салёнасць вод Сусветнага акіяна”




Дата канвертавання03.05.2016
Памер56.25 Kb.
6 клас Тэма ўрока “Тэмпература і салёнасць вод

Сусветнага акіяна”

Мэта: вывучыць уласцівасці вод Сусветнага акіяна

Задачы:

-садзейнічаць фарміраванню ўяўленняў аб размеркаванні тэмпературы і салёнасці вод Сусветнага акіяна

- ствараць умовы для развіцця камунікатыўных здольнасцей вучняў, умення ўстанаўліваць сувязі паміж прыроднымі працэсамі;

-ствараць умовы для выхавання беражлівых адносін да прыроды



Тып урока: камбінаваны

Абсталяванне: падручнік, атлас, фізічная карта паўшар’яў

Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці : франтальная, індывідуальная, парная

Ход урока:



I. Арганізацыйны момант.

ІІ. Праверка д/з

1.Геаграфічны дыктант



  1. Частка акіяна адасобленая сушай і падводнымі падняццямі, якая мае свае прыродныя асаблівасці. (7)

  2. Самыя вялікія часткі Сусветнага акіяна, адасобленыя мацерыкамі.(6)

  3. Часткі акіянаў ці мораў, якія ўдаюцца ў сушу, але маюць свабодны водаабмен з астатняй іх часткай. (2)

  4. Водная абалонка Зямлі.(3)

  5. Адносна вузкія водныя прасторы, якія раздзяляюць участкі сушы і злучаюць асобныя часткі сусветнага акіяна. (4)

  6. Моры, якія глыбока ўдаюцца ў сушу. (8)

  7. Уся водная прастора зямнога шара па-за межамі сушы. (1)

  8. Моры, якія размяшчаюцца па ўскраінах мацерыкоў і неглыбока ўдаюцца ў сушу.(5)

Паняцці: 1)Сусветны акіян; 2) заліў; 3) гідрасфера; 4) праліў; 5) ускраіннае мора; 6) акіяны; 7) мора; 8)унутранае мора

УЗАЕМАПРАВЕРКА

2.Работа з картай.

Заданне : адгадаць загадку і паказаць аб’ект на карце

1.Он замкнут, холоден, суров,

Обитель холода и льдов. (Паўночны Ледавіты акіян)

2.В нём нулевой меридиан с экватором пересекается. Попробуй, угадай! Как он называется? (Гвінейскі заліў)

3.Лежу на океанском дне на максимальной глубине.(Марыянскі жолаб)

4.Я океан – под ногами Антарктида, над головою Индостан. (Індыйскі)

5. Я – самый большой океан, мне имя дал Магеллан. (Ціхі)

6. Что за безобразие! Его сжали с двух сторон Африка и Азия. (Чырвонае мора)

7.Я высокий стройный франт, и мне имя дал Атлант. (Атлантычны )

8.Вот горе! Залив закрыло Аравийское море. (Персідскі заліў)

9.Кто это море угадает? Оно три части света омывает. (Міжземнае)

ІІІ. Тлумачэнне новага матэрыялу


Сусветны акіян захоўвае шмат загадак і таямніц, і некаторыя з іх мы сёння з вамі паспрабуем разгадаць.

Пытанні: якая салёнасць акіянаў? Якая тэмпература акіянаў?

Работа з падручнікам, дадатак табліца 5. Які вывад можна зрабіць? ( тэмп-ра і салёнасць розныя). Як вы думаеце, якую праблему мы з вамі будзем вырашаць? (даведаемся, чаму тэмпература і салёнасць у розных частках сусветнага акіяна розная, якія прычыны на гэта ўплываюць). Запішыце ў сшыткі тэму ўрока.

І блок. Тэмпература


Аналіз табліцы:

Шыроты

Тэмпература паверхневых вод

90° пн.ш.

-1,5 С°

60° пн.ш.

+4,8 С°

30° пн.ш.

+21 С°

0° пн.ш

+27 С°

Зрабіце вывад і запішыце яго ў сшыткі ( тэмпература змяняецца з шыратой)

Аналіз графіка




На якія часткі вы бы раздзялілі гэты графік? Як можна ахарактарызаваць змяненне тэмпературы на гэтым графіку ( 0-200 м тэмпература падае павольна, таму што гэта частка добра асвятляецца і атрымлівае занчную колькасць сонечнага цяпла; 200-1000 м тэмпература паніжаецца хутка, таму што сонечны свет сюды не пранікае; 1000-3000 м усюды аднолькава цёмна, пагэтаму амаль усюды аднолькава халадно).

Зрабіце вывад і запішыце яго ў сшыткі.(тэмпература змяняецца з глыбінёй)

ІІ блок “Салёнасць”


Якая вада ў акіяне на смак ? ( у акіянай вадзе раствораны кухонная соль і іншыя солі). У вадзе сусветнага акіяна выяўлены алюміній, медзь, серабро, але ў вельмі малых колькасцях. Напрыклад.у 2000 т вады ўтрымліваецца 1 г золата)

Работа з падручнікам.

Знайдзіце азначэнне салёнасці. Запішыце яго ў сшыткі. Салёнасць абазначаецца %ο. Па табліцы ў дадатку назавіце акіян, які акіян мае саму вялікую салёнасць, самую малую.Якая сярэдняя салёнасць вады Сусветнага акіяна? ( у кожным кілаграме марской вады змяшчаецца 35 г солей.)

Дэманстрацыя доследу: у літровы слоік з вадой дабавіць спічачную каробку солі (35г), размешваць да поўнага растварэння солі. Атрымліваем ваду з салёнасцю 35%ο

Работа ў парах: абмяркуйце, як можна змяніць салёнасць? (дабавіць вады, выпарыць).

Пытанні:


1.Якія працэсы ў прыродзе могуць “наліць” ваду? (дождж, рэкі)

2. Навіце, якія працэсы могуць забраць ваду, а соль аставіць? (выпарэнне)

3. Куды трэба паставіць банку з вадой, каб вада хутчэй выпарылася? ( у цёплае месца)

4. Чаму салёнасць у Чырвоным моры большая, чым у Балтыйскім? ( выпарэнне ў Чырвоным моры большая, чым у Балтыйскім)

5. У якіх шыротах салёнасць большая: у трапічных ці палярных? Чаму?

6. Якія працэсы яшчэ могуць забраць ваду, а соль аставіць? ( лёд)

7.Што адбудзецца, калі ваду паставіць у халадзільнік?

8.Калі паспрабаваць лёд. Які ён будзе на смак? ( прэсны)

9. Зрабіце вывад, як утварэнне лёду ўплывае на салёнасць?

Успомніце ў парах тое, пра што мы гаварылі і пералічыце фактары, якія ўплываюць на салёнасць.

Праверка : што у вас атрымалася?

IV.Замацаванне

Франтальнае апытванне:



  1. У сувязі з чым і як змяняецца тэмпература акіянічнай вады з глыбінёй?

  2. Што называецца салёнасцю, у якіх адзінках яна вымяраецца?

  3. Сколькі солі трэба растварыць у 1 літры вады, каб зрабіць ў сябе ў хаце ваду Чырвонага мора?

V.Рэфлексія

Прадоўжыце выраз:


-Сёння на ўроку я даведалася (даведаўся).....

-У час ўрока я набыў....

-Пасля ўрока ў мяне з’явілася жаданне…..
VІ. Дамашняе заданне : § 23.
Конкурс знатакоў ( старонка 105)

1. СУСВЕТНЫ АКІЯН

2. ЗАЛІЎ

3. ГІДРАСФЕРА

4. ПРАЛІЎ

5. УСКРАІННАЕ МОРА

6. АКІЯНЫ

7. МОРА


8. УНУТРАНАЕ МОРА

Аналіз табліцы:




Шыроты

Тэмпература паверхневых вод

90 пн.ш.

-1,5 С

60 пн.ш.

+4,8 С

30 пн.ш.

+21 С

0 пн.ш

+27 С

Зрабіце вывад і запішыце яго ў сшыткі ( тэмпература змяняецца з шыратой)
Аналіз табліцы:

Шыроты

Тэмпература паверхневых вод

90 пн.ш.

-1,5 С

60 пн.ш.

+4,8 С

30 пн.ш.

+21 С

0 пн.ш

+27 С

Зрабіце вывад і запішыце яго ў сшыткі ( тэмпература змяняецца з шыратой)

Аналіз табліцы:




Шыроты

Тэмпература паверхневых вод

90 пн.ш.

-1,5 С

60 пн.ш.

+4,8 С

30 пн.ш.

+21 С

0 пн.ш

+27 С

Зрабіце вывад і запішыце яго ў сшыткі ( тэмпература змяняецца з шыратой)
Аналіз табліцы:


Шыроты

Тэмпература паверхневых вод

90 пн.ш.

-1,5 С

60 пн.ш.

+4,8 С

30 пн.ш.

+21 С

0 пн.ш

+27 С

Зрабіце вывад і запішыце яго ў сшыткі ( тэмпература змяняецца з шыратой)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка