Тэма ўрока: Мнагаклетачныя водарасці. Лабараторная работа №1 Вывучэнне будовы спірагіры




Дата канвертавання09.05.2016
Памер77.02 Kb.
Тэма ўрока: Мнагаклетачныя водарасці.

Лабараторная работа №1 Вывучэнне будовы спірагіры Слайд 1.

Мэта ўрока: стварэнне ўмоў для фарміравання у вучняў ведаў аб распаўсюджванні, асаблівасцях будовы і размнажэння мнагаклетачных водарасцей, іх значэнні ў прыродзе. Садзейнічаць замацаванню ўменняў работы з мікраскопам, мікрапрэпаратамі, развіццю ўменняў супастаўляць, аналізаваць, абагульняць. Выхаванне культуры вуснай і пісьмовай мовы, уменняў працаваць у групе. Выхаванне беражлівых адносін да прыроды. Слайд 2.

Ход урока



  1. Увядзенне ва ўрок. Настаўнік вітае вучняў і прапануе ім вызначыць тры асноўныя пытанні па якіх яны будуць працаваць на ўроку: ведаю, хачу ведаць, што даведаліся. Звяртаецца ўвага на тое, што к моманту вывучэння мнагаклетачных водарасцей вучні ведаюць асаблівасці будовы, жыўлення і размнажэння аднаклетачных і каланіяльных пратыстаў. Адказваючы на пытанне хачу ведаць, вучні вызначаюць мэту ўрока. Да пытання што даведаліся звернуцца ў канцы ўрока.

  2. Паўтарэнне дамашнага задання і актуалізацыя ведаў.

  1. Пазнай аб’ект. Слайд 3. На слайдзе аб’екты: амёба, інфузорыя туфелька, хларэла, эўглена зялёная, вольвакс і подпісы да іх. Некаторыя аб’екты паказаны няправільна. Заданне: праверыць і выправіць

  2. Выберыце правільны адказ. Слайд 4. Па спосабу харчавання пратысты:

а)толькі аўтатрофныя;

б)толькі гетэратрофныя;

в)аўтагетэратрофныя;

г)ёсць аўтатрофныя, гетэратрофныя, аўтагетэратрофныя

3) Выкіньце лішняе: Слайд 5. Для перамяшчэння ў прасцейшых арганізмаў маюцца:

а)мышцы; б)раснічкі; в)жгуцікі; г)ілжэножкі

4) Устанавіце адпаведнасць. Слайд 6. Што з пералічанага адносіцца да якога арганізма?

Мае ілжэножкі эўглена зялёная

Перамяшчаецца з дапамогай жгуціка амёба

Перамяшчаецца з дапамогай раснічак інфузорыя туфелька

Мае сттыгму вольвакс

Скопішча клетак у агульнай слізі хларэла

Аб’ект для развядзення ў касмічных

караблях будучыні


5) Вуснае пытанне: чым вольвакс адрозніваецца ад хларэлы, хламідаманады, эўглены зялёнай? Слайд 7

6) Уявіце сабе, ўто вы апынуліся ўнутры калоніі вольвакса. Якія працэсы вы там можаце назіраць?




  1. Вывучэнне новага матэрыялу. Уступнае слова настаўніка.

Падводнае царства надзвычай цікавае і разнастайнае. і толькі абыякавы чалавек не можа ім захапляцца. гэта розныя кветкавыя расліны, якія растуць на невялікіх глыбінях, гэта водарасці, разнастайныя жывёлы. Мы ўжо ведаем асаблівасці будовы і жыццядзейнасці аднаклетачных водарасцей. Сёння мы пазнаёмімся з мнагаклетачнымі водарасцямі. Слайд 8-10.

Лабараторная работа №1 Вывучэнне будовы спірагіры

Настаўнік чытае вучням кароткі ўрывак з казкі А.С. Пушкіна пра рыбака і рыбку і за дае пытанне: што такое ціна? Дэманструе ніці мнагаклетачнай водарасці ў слоіку з вадою. Вучні прыступаюць да выканання лабараторнай работы згодна заданняў інструктыўнай карткі.
На экране дэманструецца відарыс разглядаемага мікрапрэпарата,

атрыманы пры вывучэнні водарасці з дапамогай цыфравога мікраскопа.

Пасля выканання лабараторнай работы настаўнік праводзіць кароткую гутарку аб размнажэнні спірагіры і падкрэслівае наяўнасць двух спосабаў размнажэння: палавога і бясполага. Затым тлумачыць як працякае палавы працэс у спірагіры (каньюгацыя). Слайд 11.

Фізкульт-паўза

Вывучэнне ўлотрыкса і ламінарыі: работа ў групах ( 2 групы па 3 вучні ў кожнай групе)

Заданне 1групе: прачытаць тэкст §15 на стар. 46-47 (распаўсюджванне, будова і размнажэнне улотрыкса) і адкажыце на пытанні табліцы

1-шы вучань. Дзе распаўсюджваецца улотрыкс?

2-гі вучань. Асаблівасці будовы водарасці.

3-ці вучань. Асаблівасці размнажэння.

Заданне 2 групе; прачытаць тэкст §15 на стар. 48-49 (ламінарыя) і адказаць на пытанні табліцы

1-шы вучань. Дзе распаўсюджваецца ламінарыя?

2-гі вучань. Асаблівасці будовы водарасці.

3-ці вучань. Асаблівасці размнажэння.

Па ходу вывучэння новага матэрялу вучні запаўняюць невялікую табліцу, якую потым дапаўняюць заслухаўшы адказы вучняў.



Асаблівасці

будовы


Спірагіара


Улотрыкс

Ламінарыя


Распаўсюджван-не

прэсныя вадаёмы







Знешні выгляд


выгляд зялёных ніцей, пакрытых сліззю







Колер талома


зялёны







Размнажэнне


палавое і бясполае







Палавое размнажэнне

каньюгацыя







Спарафіт


не мае чаргавання пакаленняў







Гаметафіт







Настаўні карэкціруе адказы вучняў і тлумачыць як адбываецца чаргаванне пакаленняў і паняцці спарафіт і гаметафіт Слайд 12


Напрыканцы заслухоўваецца кароткае паведамленне вучня пра ламінарыю. Слайд 13

  1. Звяртаецца ўвага на пытанне: што даведаліся? Робіцца кароткае абагульненне вывучанага.

  2. Тэст для кантролю засваення ведаў. Выконваецца на камп’ютарах, састаўленых у праграме “Краб”




  1. Рэфлексія.

Дамашняе заданне: §15. Звярнуць увагу на пытанні, няправільна выкананыя ў тэстах. Па жаданні можна падрыхтаваць кароткія паведамленні пра іншыя мнагаклетачныя водарасці, якія не вывучаліся на дадзеным уроку.



Агульны выгляд табліцы


Асаблівасці

будовы


Спірагіара


Улотрыкс

Ламінарыя


Распаўсюджван-не

прэсныя вадаёмы

У прэсных вадаёмах і некаторых морах

У водах Ціхага акіяна

Знешні выгляд


выгляд зялёных ніцей, пакрытых сліззю

Выгляд ялёных ніцей

Выгляд цэльных або рассечаных на долі пласцінак

Колер талома


зялёны

зялёны

Карычневая

Размнажэнне


палавое і бясполае

Палавое і бясполае

Палавое і бясполае

Палавое размнажэнне

каньюгацыя

Утварэнне гамет

Утварэнне гамет

Спарафіт


не мае чаргавання пакаленняў

Аднаклетач-ны талом

Уся водарасць

Гаметафіт


Уся водарасць

Мікраскапіч-ны зарастак

Лабараторная работа №1



Вывучэнне будовы спірагіры

Матэрыялы і абсталяванне: жывыя ніці спірагіры, мікраскоп,

мікрапрэпараты спірагіры

Ход работы


  1. Азнаёмцеся са знешняй будовай спірагіры. Звярніце ўвагу на зялёны колер ніцей спірагіры і слізістую на вобмацак “ціну”, якая ўтвараецца спірагірай. Зарысуйце неклькі ніцей.








  1. Разгледзьце гатовы мікрапрэпарат спірагіры. Замалюйце адну клетку. Адзначце абалонку, тонкі слой цытаплазмы, ядро ў цытаплазматычным мяшочку, якое падвешана на цытаплазматычных цяжах у цэнтры клеткі. Адзначце форму і афарбоўку хларапластаў.





Адкажыце на пытанне: якая роля хларапластаў у жыцці водарасцей?

Тэст для кантролю засваення ведаў

  1. Водарасць, якая мае выгляд зялёных ніцей, буйны , спіральна закручаны хларапласт—гэта:

а)спірагіра; б)улотрыкс; в)ламінарыя

2. Водарасць, якая мае выгляд зялёных ніцей і хларапласт у выглядзе

кольцаў або паўкольцаў—гэта:

а)спірагіра; б)улотрыкс; в)ламінарыя

3. Найболльш складана арганізаваная водарасць, якая мае рызоіды,

ствол і пласціну—гэта:

а)спірагіра; б)улотрыкс; в)ламінарыя

4. Палавы працэс у спірагіры—гэта:

а)каньюгацыя; б) утварэнне і зліццё гамет

5. Чаргаванне пакаленняў спарафіт і гаметафіт маюць водарасці:

а)спірагіра; б)улотрыкс; в)ламінарыя

6. Палавое пакаленне арганізмаў: утвараецца са споры і прадуцыруе

гаметы—гэта:

а)спарафіт; б)гаметафіт

7. Бясполае пакаленне арганізма: утвараецца з зіготы і прадуцыруе

споры—гэта:



а)спарафіт; б)гаметафіт


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка