Тэма. Рыбы Мэты




Дата канвертавання07.05.2016
Памер55.25 Kb.
Тэма. Рыбы

Мэты: стварыць умовы для фарміравання ўяўлення пра рыб як водных жыхароў, іх прыстасаванне да воднага ладу жыцця, асаблівасці будовы, перамяшчэння, садзейнічаць развіццю ўмення апісваць аб’екты прыроды, тлумачыць узаемасувязі, якія існуюць між раслінамі і жывёламі, спрыяць усведамленню ролі рыб у прыродзе і для чалавека, неабходнасць падтрымліваць чысціню вады ў вадаёмах.

Абсталяванне: табліцы, карткі, прэзентацыі, тэсты

Ход занятку:



  1. Арганізацыйны момант

Настаўнік. Добры дзень, дзеці!У вас на парце – рознакаляровыя палоскі. Падыміце палоску, якая адпавядае вашаму настрою. Што бы вы пажадалі адзін аднаму? А я жадаю вам упэўненасці і актыўнасці. І у нас усё атрымаецца!

  1. Актуалізацыя ведаў

Настаўнік. Мы працягваем працаваць па тэме “Свет жывёл”Які клас жывёл мы ўжо вывучылі? (насякомыя) Зараз мы ўспомнім асаблівасці гэтай групы пры дапамозе тэста. Правільныя адказы будуць складаць новыя словы. Калі вы будзеце гатовы на лінейцы самаацэнкі пакажаце, як вы выканалі тэст на вашу думку. Зачытаеце атрыманыя словы.

Тэст. “Насякомыя”

Варыянт1.

  1. Як называюць мураўя?

Л) санітарам вадасховішча;

А) санітарам лесу;

Я) шкоднікам сада і агарода;

2. Чаму так называецца божая кароўка?

Б) харчуецца малаком;

К) выдзяляе жоўтае малако;

Д) харчуецца сенам.

3. Ці праўда, што колькасць кропак на надкрыллях божай кароўкі гаворыць пра іх ўзрост?

У) нет;

А) так;


Ж) не ведаю.

4. Якую карысць прыносіць жужаль?

О) прыносіць мёд;

Н) з’ядае шмат шкоднікаў раслін;

П) апыляе кветкі.

5) Якое насякомае адлюстравана на малюнку?(слайд )

Т)Божая кароўка

Ь)Матыль


Д)Жужжаль

Варыянт2.

  1. Чым харчуюцца мураўі?

А) травою;

Ш)насякомымі;

Д) нектарам.

2. Пры дапамозе чаго пчолы збіраюць пыльцу?

Ч) валаскі на целе;

Д) крылаў;

Е) лапкі.

3. Як пчолы гутараць паміж сабою?

Р) пры дапамозе крылаў;

У)па паху нектара;

Б) пры дапамозе лапак.

4. Чым харчуюцца матылі?

Н) мёдам;

П) нектарам;

О) іншымі насякомымі.

5) Якое насякомае адлюстравана на малюнку?(слайд )

Т)Шмель

Ь)Муравей



А)Конік(кузнечік)

6) Знайдзі насякомае:

Ю) змяя;

К) лімонніца;

Ч) ліса.

Настаўнік. Ацаніце вашы работы пасля выканання тэсту . Якія словы атрымаліся?

3.Паведамленне тэмы і мэты ўрока.



Настаўнік. Хто такія акунь і шчупак? Здагадаліся цяпер якая тэма нашага ўрока?(Рыбы). Для чаго мы будзем вывучуць гэтую тэму?(адказы дзяцей)

На уроку мы даведаемся( слайды….)

  • Якіх жывёл мы называем рыбамі;

  • Чым яны адрозніваюцца ад іншых жывёл;

  • Асаблівасці будовы цела, паводзін;

  • Значэнне рыб для прыроды і чалавека.Сёння на уроку мы станем Іхтыёлагамі – гэта вучоныя, якія вывучаюць рыб.

Клас дзеліцца на групы “Акуні” і “Шчупакі”

4.Вывучэнне новага матэрыяла



Настаўнік. Жыццё – цікавая і дзіўная з’ява прыроды. Яна пераўтварыла калісьці пустынную планету Зямля ў шматкаляровы і шматзвучны свет.

Усюды кіпіць жыццё: і ў знойных пустынях, і ў вечных снягах, на сушы, ў паветры і ў вадзе.

Сярод самых шматлікіх і цікавых жыхароў вады – рыбы. Яны з’явіліся больш чым 450 млн гадоў таму назад.( слайд )

А хто ж такія рыбы?( адказы дзяцей)

Я спытала ў дзяцей 1-га класа.


  • Гэта жывёлы, якія жывуць у вадзе.

  • Гэта жывёлы, якія маюць плаўнікі і жабры.

Ці правільна адказалі першакласнікі?

Работа па падручніку

Цікава ведаць!

У прыродзе сустракаюцца дзіўныя рыбы. Напрыклад, рыба-меч, якая хутка плавае 130 км/г. Ёсць рыба карлікі і гіганты. Самая вялікая рыбы – кітовая акула, даўжыня яе цела дасягае 20 м, а маса – 15т. Самая маленькая рыбка – бычок пандака – даўжынёй да 11мм. Рыба-доўгажыцель – бялуга, яна можа пражыць да 100 гадоў. (слайды )



Класіфікацыя рыб (Слайд )

Настаўнік. Чаму рыбы адлюстраваныя на слайдзе так называюцца?Дзе жывуць рыбы?( У возеры,моры, рэчцы, акіяне, акварыуме). Таму рыбы бываюць: марскія, рачныя, акварыумныя. У сваю чаргу рачныя рыбы па спосабу харчавання бываюць:

  • Раслінаядныя(карась, лінь);

  • Драпежнікі(шчупак, акунь,сом)

  • Усеядныя( сазан, лешч).

Настаўнік. Якіх рыб вы ведаеце?(малюнкі на дошцы)

Зараз мы адкажам на другое і трэцяе пытанне нашага ўроку. Чым рыбы адрозніваюцца ад іншых жывёл? Асаблівасці іх будовы цела.



Работа па падручніку

Вам зараз спатрэбіцца просты аловак. У час чытання вы будзеце ставіць “+” – калі гэта ведалі, пасля сказу, “-” – калі не ведалі, “?” – хачу даведацца больш.

Што вы ведалі ранней? Што новага дазналіся? Аб чым яшчэ хацелі б даведацца?

Асаблівасці класа рыб:



  • Жывуць ў вадзе.

  • Маюць абцякаемую форму.

  • Цела пакрыта сліззю і лускою.

  • Ёсць плаўнікі.

  • Дыхаюць жабрамі.

Фізхвілінка

5.Замацаванне новага матэрыялу



Настаўнік.Ой, хто гэта дзеці? Вам знаёмы гэты жыхар?(марскі канёк)(слайд )

Гэта рыбы ці не? Як вы лічыце? Дапаможа адказаць нам вучаніца, якая падрыхтавала вам цікавае паведамленне пра гэтага жыхара.



Паведамленне вучня.

Марскі канёк мае незвычайную форму цела, так як жыве сярод водарасляў. Ён падобны на шахматнага каня і рухаецца вертыкальна. Як і ўсе рыбы, марскі канёк дыхае жабрамі, і цела яго пакрыта луской і рознымі нарасцямі, ніцямі, лентамі, якія калыхаюцца ў вадзе. Але яму галоўнае надзейна схавацца, быць незаўважаным, таму ён падобна на водараслі, сярод якіх ён жыве. Марскі канёк носіць сваю ікру на жываце ў сумцы.



Настаўнік. Дык з’яўляецца марскі канёк рыбай? Цяпер паглядзіце на наступнага жыхара.(слайд ),(кіт). А кіт – рыба?

Паведамленне вучня.

Самая вялікая жывёла на Зямлі – сіні кіт. Яго даўжыня 33 м, таму на

а лёгкімі. І хоць ён можа знаходзіцца доўга пад вадою, але ж яму неабходна падымацца на паверхню, каб удыхнуць свежае паветра. Менавіта у гэты час магчыма убачыць фантан. Кіты – млекакормячыя, яны кормяць сваіх дзяцей малаком. Сіні кіт – гэта не рыба.

Работа ў пары. Якія часткі цела можна выдзяліць у рыб?

Вучні на малюнкі прыкладваюць выразы часткі цела. Праверка па слайду.

Рыба адчувае прыбліжэнне ворага бокамі пры дапамозе бакавой лініі.

Фізхвілінка “Шчупак”

6. Падвядзенне вынікаў



Настаўнік. Вада – гэта дом для рыб. Рыба мае вялікае значэнне для чалавека і прыносіць яму карысць. Аднак чалавек часта забывае аб дапамога.

Работа ў пары 1-я пара:прачытаць сказа , у якіх апісываецца карысць рыбы, 2-я пара:п рачытаць сказа , у якіх апісываецца шкода, якую наносіць чалавек. Потым усе разам зачытаем, якія правілы трэба знаць чалавеку, каб захаваць рыб.















  • Над якой тэмай працавалі? Што цікавага даведаліся? Што хацелі бы яшчэ даведацца?

Дам. зад. Падрыхтаваць малюнак рыбы, якая спадабалася і невялікі расказ пра яе.

Рэфлексія.

Настаўнік. Ацаніце працу вашай групы:

  • Як рыба ў вадзе( актыўна працавалі на ўроку)

  • Ні рыбы ні мяса( было цяжка і незразумела)

  • Нямы як рыба (усё зразумела, але гаварыў мала).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка