Тэма: Рэальна-жыццевая аснова апавядання Г. Далідовіча “Страта” Мэта




Дата канвертавання29.06.2016
Памер28.05 Kb.
Тэма: Рэальна-жыццевая аснова апавядання Г.Далідовіча “Страта”

Мэта: Разгледзець дзве першыя часткі апавядання, высветліць рэальна-жыццёвую яго аснову;пазнаёміцца з героямі– Стасем і Міцем Бокуцем; назапашваць матэрыял для аналізу вобраза навічка-пяцікласніка Міці(падрабязнае дэталёвае апісанне яго знешнасці, паводзін на ўроку і дому, размовы бацькоў Стася і вяскоўцаў пра сям’ю Бокуцяў і Міцеву хваробу і інш.)

Выхоўваць пачуцце сяброўства, павагі, узаемадапамогі.



Ход урока:

Дружба павінна быць

Вялікая, моцная і вечная.

К.Чорны.



  1. Арганізацыйны момант.

  2. Уступнае слова настаўніка, у якім паведамляецца аб аўтары апавядання, гісторыя ўзнікнення яго задумы.

  3. Праца над тэкстам.


А) Складанне планаў

Просты план: Цытатны план:

1.У вёсцы навіна 1. “Бокуці прыехалі ў нашу вёску ўвосень…”

2.Захапленне падлеткаў 2. “У вольны час мы любілі гуляць

футболам. у футбол”.

3.Выпадак на ўроку 3. “Міцеў цяжкі сакрэт…”

матэматыкі.

4.Заняткі хлопчыкаў. 4. “Цікавае ёсць і паблізу нас…”

5.Шчырае сяброўства. 5. “У яго гэтулькі дабрыні, шчырасці…”

6. Заўчасная смерць. 6. “Самы лепшы і надзейны таварыш…”



Б) Зачытванне тэксту.

В) Сціслы пераказ першай часткі апавядання.

Г)

  • Чым займаліся ў вольны час вясковыя хлапчукі?

  • Што давала ім гульня ў футбол?

  • Што адкрылася ім у час чарговай падрыхтоўкі да футболу?

  • Хто з хлапчукоў быў асабліва зласлівы ў дачыненні да Міці і чаму?

  • Якое рашэнне прымае Стась?




  1. Рэфлексія.

Што вы можаце сказаць пра наш сеняшні эпіграф?

На каго з герояў мы можам раўняцца?



5. Падагульненне. Выстаўленне адзнак.

6. Дамашняе заданне. Дачытаць апавяданне Г.Далідовіча “Страта”

Тэма: Паглыбленне паняцця пра мастацкі і навуковы стылі мовы.

Мэта: Паглыбляць паняцце пра мастацкі і навуковы стылі мовы; фарміраваць уменнепра сферу, мэту выкарыстання, асноўныя прыкметы мастацкага і навуковага стыляў мовы; выпрацоўваць уменне перакладаць тэксты, карыстаючыся перакладнымі слоўнікамі; выхоўваць цікавасць да кнігі ўвогуле, а таксама да слоўніка.

Ход урока.

1.Арганізацыйны момант.

2.Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

3.Новы матэрыял.


  • Якія стылі мовы вы ведаеце?

  • Назавіце асаблівасці гутарковага стылю?

Паняцце пра мастацкі стыль даецца на аснове пр.532

Вучні вызначаюць асноўныя прыметы мастацкага стылю.

Паняцце пра мастацкі стыль даецца на аснове пр.540

Вучні вызначаюць асноўныя прыметы навуковага стылю.



4. Работа над перакладам.

Толковые словари

В толковых словарях раскрываются значения слов, поясняются оттенки

значений, дается грамматическая характеристика слова, указываются сфера и

границы его употребления (стилистические приметы),произношение, написание слова ,а также приводятся примеры употребления данного слова речи.

Слово, помещенное в словаре, вместе с толкованием его значения и пометами различного рода составляют словарную статью. Само слово является заголовком словарной статьи. Принцип построения словарной статьи в разных словарях различен, поэтому прежде, чем пользоваться словарём, необходимо познакомиться с его вводной статьей.



Пасля першага прачытання тэксту вучнямі, клас адказвае на пытанні:

А) да якона стылю мовы і чаму належыць тэкст?

Б)Назавіце прыкметы навуковага стылю?

В)Вызначце кніжныя словы з абагульненым значэннем, навуковыя тэрміны, дзеясловы ў форме 3 асобы цяперашняга часу са значэннем сталай прыкметы; простыя сказы і сказы з аднароднымі членамі.



5. Запіс перакладу.

6.Дамашняе заданне: закончыць пераклад тэксту.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка