Тэма: Расійская дзяржава ў 19-п. 20 ст. Мэта




Дата канвертавання24.03.2016
Памер21.63 Kb.
Тэма: Расійская дзяржава ў 19-п.20 ст.
Мэта: стварыць умовы для абагульнення і сістэматызацыі ведаў аб палітычным і сцыяльна – эканамічным становішчы Расіі ў 19 стагоддзі, актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў.
Задачы:

адукацыйная:

-паўтарыць матэрыял аб асноўных зменах ў палітычных, эканамічныхі сацыяльных адносінах, якія адбыліся ў Расіі ;

-вызначыць ступень засваення вучнямі матэрыялу;

-правесці ацэначны кантроль;



развіваючая :

-працягваць развіцце ўменняў выкарыстоўваць матэрыял вывучаны раней для рашэння тэставых заданняў,параўноўваць і ацэньваць гістарычныя зיявы, працаваць з геаграфічнай картай, будаваць дыяграмы;



выхаваўчая:

-выхоўваць цікавасць да прадмета, камунікабель-насць, паважлівыя адносіны да гістарычнага мінулага краіны-суседкі і яе палітычных дзеячаў.


Абсталяванне: падручнік , палітычная карта Расіі, контурныя карты, камп יютэр, дадаткі, гімн Расіі 19 ст., праверачны тэст, ілюстрацыйны матэрыял, эпіграф.

Ход урока
І.Арг. момант. (Гучыць гімн Расіі 19 ст. Слайд №1)
ІІ. Актуалізацыя ведаў. “Мазгавы штурм”

-Знаемая мелодыя? Што яна вам нагадвае?

-Гісторыю , якой краіны мы з вамі вывучалі ў другай чвэрці? Слайд №2

-Праца па эпіграфу.

-Дайце пошную назву Расіі.

- Дык хто ўначальвае імперыю?

-Што аб ядноўвае гэтыя імены? Слайд №3

-Назавіце паслядоўнасць праўлення русскіх імператараў.

-Зараз паслухаем паведамленні “Біяграфія імператара …… ”. (Выступленне вучняў)
ІІІ.Замацаване вывучанага

1. Праца па карце. (На сталах дзве карты Расіі п19 ст і к..19 ст.)

-Параўнайце тэрыторыю Расіі ў розны час.(Якія тэрыторыі былі далучаны, якія страчаны,калі?)

2. Праца па “гістарычных партрэтах”. Гульня “Хто гэта?”

3.Пабудова дыяграмы. “Змяненне колькасці насель-ніцтва Расіі на працягу 16- п.20 ст.ст.”

Фізкультхвілінка.

4. Праца па паняццям: шматканфенсійнасць, шматнацыянальнасць.Слайд №4. “Рэлігійны склад насельніцтва Расіі” .”Саслоўны склад насельніцтва”

5.Тлумачэнне настаўніка “Эканоміка.Транспарт.”

- Слайд №5. “Эканамічнае развіцце Расіі ў 19 ст.”

6.Выступленне вучня з паведамленнем “Расія- аграрная краіна”. Слайд №6.

7.Праца ў групах . Слайд № 7 “Рэформы 60-х- -70-х гадоў”.

1гр..Развіцце с/г (- +)

2.гр.Развіцце прамысловасці (- +)

8.Праца па пытаннях

а)Палітычны лад Расіі.

б)Даты 1825г,1830-31 гг., 1863-1864 гг.

в) Буржуазныя рэвалюцыі ў Расіі ў пачатку 20 ст.

9.Слайд №8 “Асаблівасці палітычнага і сац.-эканам. развіцця Расіі ў 19 ст.”.

10.Самастойная праца ў групах “Дапоўні тэкст”

11. Праверачны тэст. “Гісторыя Расіі 19 ст.”

12.Рэфлексія. “Рэфлексіўная мішэнь”.


Д/з . Знайсці новыя цікавыя гістарычныя факты аб гістарычных зי явах 19 ст. ў Расіі .


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка