Тэма: Прыметнікі з суфіксам –ск-, іх вымаўленне і правапіс




Дата канвертавання12.05.2016
Памер127.92 Kb.


Тэма: Прыметнікі з суфіксам –ск-, іх вымаўленне і правапіс

Мэты:

  1. адукацыйная: дапамагчы вучням засвоіць правілы вымаўлення і напісання адносных прыметнікаў, тлумачыць умовы напісання суфікса –ск-, пазнаёміцца з тэарэтычным матэрыялам;

  2. развіццёвая: развіваць уменне вызначаць разрад прыметнікаў, утваральную аснову, канцавы зычны, ужываць правільна прыметнікі ў вусным і пісьмовым маўленні, развіваць пазнавальную актыўнасць, творчыя здольнасці вучняў, арфаграфічную пільнасць;

  3. выхаваўчая: фарміраваць нацыянальную свядомасць вучняў, павагу да свайго народа, імкненне захоўваць чысціню роднай мовы, выхоўваць цікаўнасць, кемлівасць, дапытлівасць, назіральнасць;

  4. здароўезберагальная: стварыць умовы для развіцця лагічнага аналітычнага мыслення, для развіцця самакантролю, самаарганізацыі, самааналізу, спрыяць на ўроку сітуацыі поспеху, задавальнення і радасці,


Тып урока: камбінаваны, вывучэнне новага матэрыялу.
Метады і прыёмы: гульнёвая, ілюстрацыйна-наглядная, індывідуальная, калектыўная, групавая работа, работа з тэставымі заданнямі, падручнікам, з прэзентацыяй, відэаролікам.
Асноўны метад: праблемна – пошукавы.

Тэхналогіі: ІКТ

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6 класа, аўтары В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль, С.Р.Рачэўскі, 2009 г.; Беларуская мова: тэставыя заданні для 6 класа ў дзвюх частках, частка 1; мультымедыйная ўстаноўка; прэзентацыя па тэме; відэаролік; камп’ютар; тэставая праграма; карткі з заданнямі, апорныя канспекты вучняў.


Ход урока

1.Арганізацыйна-матывацыйны этап

Стварэнне эмацыянальнага настрою

Урок пачынаем адной з залацінак нашай мовы - вобразнай, вольнай і пявучай.



Слова настаўніка. Добры дзень, шаноўнае спадарства! Спадзяюся, што ён для вас сёння сапраўды добры, тым больш, што нам усміхаецца ўсё наваколле, сонейка, неба, хмаркі. Кожная сустрэча пачынаецца словамі ветлівасці, тымі словамі, якія выклікаюць жаданне працаваць, імкнуцца да чаго-небудзь, марыць і проста жыць:

Матчына нявыцвілае слова,

Даўжнікі мы вечныя твае…

Так нам не хапае Куляшова,

Мележа так горка не стае.

Нам цяпер цябе на раздарожжах

Берагчы за іх і за сябе

Даражыць пявучым гукам кожным,

Як зярняткам чыстым на сяўбе…

Я хачу, каб спадарожнікам на нашым уроку было матчына слова.

Для работы нам спатрэбіцца поўная загрузка, а загружацца будзем паўтарэннем разрадаў прыметніка з выкарыстаннем камп’ютарнага навучання ў форме тэста з узнагародай.

2.Камп’ютарнае навучанне (ПМК)

Выкананне тэстаў - паўтарэнне разрадаў прыметнікаў.



Слайд №3 Заўвага!(ЭСН на слайдзе, націснуць на гэты надпіс, адкрыць папкуадкрыць тэст-6 “А” выбраць без імені-самакантроль з узнагародай—(камплект тэстаў) прыметнік-(даступныя тэсты) разрады прыметніка Т4,Т5-прыняць. Варыянты работы: 1) калектыўна; 2) спаборніцта – два вучні вядуць паміж сабой лінгвістычны “бой”, перамагае той, хто не дапусціў памылкі, усе астатнія суддзі).

(Калі ўстанаўліваецца праграма, вучні робяць запіс у сшыткі - дата і класная работа).



Настаўнік. Малайцы, я задаволена вамі, справіліся. Наступнае заданне –гульня.

Уявіце, што вы вучні 11 класа, вам трэба выканаць тэст.

Заданне №14 часткі А

Адзначце словазлучэнні, у якіх адносныя прыметнікі ўжываюцца са значэннем якасных:



  1. ранішняя зарадка; 1.лясная сцежка;

  2. дубовы стол; 2.сярэбраны крыжык;

  3. залатыя словы; 3.бронзавы загар;

  4. майскія святы; 4.залаты характар;

  5. жалезная хватка; 5.жалезныя нервы.

Слайд №4 Правільны адказ

Настаўнік. Малайцы! Загрузка прайшла цудоўна і перакінула ў краіну Пошуку і Ведаў. Сёння мы паспрабуем разам знайсці ісціну Не бойцеся памыціцца, паразважаць. Мы будзем узбірацца па прыступках лесвіцы поспеху, выконваючы заданні, правяраючы і ацэньваючы сябе і сваіх сяброў. Для гэта патрабуецца вызначыць тэму і паставіць перад сабой мэты.

Прыметнік аздабляе нашу мову, робіць яе прыгажэйшай, і ў той жа час тоіць у сябе сакрэты, асаблівасці. Сёння раскрыць адзін сакрэт прыметніка, я вам і прапаную.



Слайд №5

  • Запішыце слова студэнт і дадайце да яго суфікс –ск-, якое слова ўтварылася? А як правільна трэба запісаць студэнцкі або студэнтцкі ці студэнтскі? Вы ведаеце? Не. Вызначаем, што будзем вывучаць на ўроку.

Слайд №6

  • Прыметнікі з суфіксам –ск-, іх вымаўленне і правапіс. Сфармуліраваць мэты ўрока нам дапамогуць дзяжурныя словы на слайдзе.

Слайд №7 “Дзяжурныя словы”

Працаваць

Вывучаць


Аналізаваць

Вызначаць выбірайце любое слова і звяжыце з тэмай урока

Тлумачыць

Утвараць

Паўтараць

Размаўляць



Настаўнік. Зыходзячы з тэмы, вызначым, што мы павінны ведаць і ўмець у канцы ўрока.

Ведаць: якія асаблівасці маюць адносныя прыметнікі пры ўтварэнні з дапамогай суфікса –ск-.

Умець: тлумачыць, аналізаваць і ўтвараць прыметнікі з дапамогай суфікса –ск-.

3.Інфармацыйна-пошукавы этап

(Адразу пачынаецца трэніроўка памяці, якая садзейнічае эфектыўнасці навучання. Вочы – фатаапараты. Робім фатаграфіі. Ставім на памяць і блакіроўку).



Ведайце!

Лінгвістычны каментарый настаўніка. (работа з табліцай, яна знаходзіцца на партах у вучняў і на слайдзе №9

Правілы

Прыклады

з суфіксам -ск-

утваральная аснова заканчваецца на:

с + -ск- = ск

д + -ск- = дск [цк]

ц

т + -ск- = цк

ч

к

беларус – беларускі,

сусед – суседскі

сакавік – сакавіцкі,

студэнт – студэнцкі,

выдавец – ведавецкі,


г + -ск- = гск калі гэта назва

ж + -ск- = жск нацыянальнасці,

з + -ск- = зск народнасці,

х + -ск = хск геаграфічная

ш + -ск- = шск назва

Рыга – рыжскі,

Тонеж – тонежскі,

кіргіз – кіргізскі,

Каўказ – каўказскі,

чэх – чэшскі,

Выключэнне!

Калмык-калмыцкі, турак-турэцкі

нь + -ск- = ньск (ад назваў месяцаў)

слова восень + -ск- = ньск



Студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, восеньскі

нь + -ск- = нск (не назва месяца)


Смаргонь – смаргонскі,

Астрахань - астраханскі

Звяртаецца ўвага вучняў зноў на слайд №5.

Ведаючы сакрэт суфікса –ск-, скажыце: “Які варыянт ад слова студэнт будзе правільны і чаму?”

3.Этап падрыхтоўкі вучняў для актыўнага засваення новага матэрыялу

Настаўнік. Герой нашага ўрока суфікс -ск-. Каб глыбей зразумець і разабрацца ў асаблівасцях напісання суфікса -ск- трэба зазірнуць у моўную скарбонку і ўбачыць тое, што на першы погляд схавана.

4. Трэніровачна-карэкцый этап.

Настаўнік. Вучоны без практыкі, што пчала без мёду.

  • Работа з падручнікам. Практыкаванне №240 стар. 128.

Проба сіл. Вучні, карыстаючыся алгарытмам, каменціруюць утварэнне і правапіс прыметнікаў у практыкаванні, аналізуюць, звяртаюць увагу на ўтварэнне і правапіс прыметнікаў.

Алгарытм (узор разважання).
1.вызначаецца аснова калі аснова Ц,Т,Ч,К дабаўляю + -




CК- атрымліваю –ЦК-.
2. калі аснова на Г, З, Ж, Ш, Х, К гэта народнасць, нацыянальнасць,
геаграфічная назва дабаўляю + -СК атрымліваю

ГСК, ЗСК,ШСК, ХСК, КСК.
Выключэнне! турэцкі, калмыцкі


3. калі аснова назва месяца + восень дабаўляю +




  • СК - атрымліваю – НЬСК.



Настаўнік. Выберыце сабе любое слова і пракаменціруйце, як яно ўтварылася.

Узор выканання:

Брат - аснова на Ц,Т,Ч,К. + суфікс -СК- = брацкі;

Каўказ – геаграфічная назва + суфікс –СК- = каўказскі

5. Хвілінка для адпачынку

Слайд №3. Гульня “Чацвёртае лішняе”

1.казанскі, хатынскі, снежаньскі, конскі.

2. суседскі, лідскі, беларускі, гарадскі.

3.ткацкі, студэнцкі, палескі, рыбацкі.



Настаўнік. Зараз зверымся з правільным адказам на слайдзе 4

Малайцы, усе справіліся з заданнем. У якасці ўзнагароды адпраўлю вас ў віртуальнае падарожжа па гарадах Еўропы і Беларусі. Слайд №5 – 11. (На слайдах знаходзяцца назвы гарадоў, ад іх, калі ласка, вусна ўтварыце прыметнікі з дапамогай суфікса – ск – і дапасуйце да назоўніка, назавіце гатовае словазлучэнне).



Фізкультхвілінка (праводзяць самі вучні)

6. Фарміраванне ўменняў і навыкаў.

Тэст - карэктар

В1.Знайдзіце прыметнікі, у якіх дапушчаны арфаграфічны памылкі. Запішыце словы правільна.

1.беларускі; 2.сусецкі; 3.нясвішскі; 4.гарацкі; 5.брэсцкі; 6.салдацкі; 7.казахскі; 8.таджыцкі; 9.палесскі; 10.навагруцкі; 11.латышскі; 12.паляшукскі.



Настаўнік. Пасля выканнкавя адказ убачым на слайдзе №11 , агучваюцца адказы.

Адначасова на дошцы працуюць два вучні з практ. №242 (па 6 слоў кожнаму- пры дапамозе суфікса –ск- утварыць прыметнікі. Пасля выканання тэста іх заданне правяраецца класам).

Настаўнік. Рабяты, для вас старшакласнікі падрыхтавалі відэаролік “Хвілінка кемлівасці” з цікавымі заданнямі і пытаннямі, каб праверыць вашу логіку, мысленне.

Слайд Відэаролік “Хвілінка кемлівасці”

Загадка (для хлопчыкаў)

№1. 22 чалавекі забіць мяне хочуць, як заб’юць, 11 радуюцца, 11 сумуюць, а я жывым застаюся.



Пытанне: што трэба ведаць,каб адгадаць гэтую загадку?

(2 футбольныя каманды і мяч, трэба ведаць, што слова заб’юць мнагазначнае і ўжыта ў значэнні “б’ючы па мячу, прымусіць яго ўляцець у вароты”).

№2. У назвах якіх беларускіх гарадоў па адным галосным?

(адказ: Брэст, Мінск, Пінск, Слуцк, Шклоў, Ельск, Клецк).



Настаўнік. Названыя гарады – знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Жывуць і працуюць у іх беларусы. Вусна ўтварыце прыметнік пры дапамозе суфікса –ск – ад назваў гарадоў.

Малайцы! Справіліся.

7.Замацаванне практычных навыкаў.



8.Самастойная работа (для дзяўчат пад лічбай 1, а для хлопчыкаў пад лічбай 2).

Заданне: ад назоўнікаў, што ў дужках, пры дапамозе суфікса -ск- утварыце прыметнікі.



1.(Слаўгарад) вуліцы




(людзі) галасы




(ліпень) спёка




(Кубань) казакі




(адвакат) кантора




(ткач) прылады




2.(гігант) завод




(Парыж) славутасці




(француз) мастакі




(салдат) жыццё




(рыбак) сетка




(студзень) мароз




9. Слайд №12. Рубрыка “Рассыпалася слова”. (Вучні павінны сабраць слова – снежаньскі і растлумачыць, як яно ўтварылася).

Настаўнік. Назавіце мне яшчэ назвы месяцаў, у якіх бы пісаўся -ь- перад суфіксам –ск-.

(Ліпень-ліпеньскі, чэрвень – чэрвеньскі, жнівень – жнівеньскі, верасень – верасеньскі, снежань –снежаньскі, студзень – студзеньскі)



10. Рэфлексія

Слова настаўніка

Роднай мовы яснае світанне

У дзіцячых сэрцах узышло.

Наша мова – чыстая, святая,

Як анёла белага крыло.

Кожны гук душу і сэрца песціць,

Слова – шчырай песняю звініць.

І калі яе шануюць дзеці,

Значыць, гэтай мове вечна жыць!

Наш урок хутка скончыцца, пачынала занятак на лірычнай ноце і заканчваю яго таксама, пяшчотнымі і мілагучнымі словамі роднай мовы. Я хачу, каб вы шанавалі, цанілі і ўзбагачалі свой лексічны запас словамі беларускай мовы, бо яна, як казаў Мацей Бурачок:“Бо яна нам Богам даная”.



11. Вынік урока.

Пытанні класу:

- На што павінна заканчвацца аснова слова, каб далучыўшы да яе суфікс –ск-, атрымалася – цк-?

- калі захоўваецца напісане –ь- перад суфіксам –ск-?

Настаўнік. Ацаніце работу на ўроку! Хто ў нас сёння малайчына і атрымаў “10”, “9”.

- работа дзяўчат;

- работа хлопчыкаў;

- ацаніце маю работу.

- Ці былі заданні, з якімі вы не маглі б справіцца самастойна?

- Што патрабуецца чалавеку, каб справіцца з цяжкасцямі?



11.Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

12. Дамашняе заданне: стар.128, АК, практыкаванне на выбар вучняў №243 або №244

Дадатак 1

Заданні для вучняў.

Заданне №14 часткі А

Адзначце словазлучэнні, у якіх адносныя прыметнікі ўжываюцца са значэннем якасных:


  1. ранішняя зарадка; 1.лясная сцежка;

  2. дубовы стол; 2.сярэбраны крыжык;

  3. залатыя словы; 3.бронзавы загар;

  4. майскія святы; 4.залаты характар;

  5. жалезная хватка; 5.жалезныя нервы.

Гульня “Чацвёртае лішняе”

1.казанскі, хатынскі, снежаньскі, конскі.

2. суседскі, лідскі, беларускі, гарадскі.

3.ткацкі, студэнцкі, палескі, рыбацкі.



Тэст - карэктар

В1.Знайдзіце прыметнікі, у якіх дапушчаны арфаграфічны памылкі. Запішыце словы правільна.

1.беларускі; 2.сусецкі; 3.нясвішскі; 4.гарацкі; 5.брэсцкі; 6.салдацкі; 7.казахскі; 8.таджыцкі; 9.палесскі; 10.навагруцкі; 11.латышскі; 12.паляшукскі.



8.Самастойная работа (для дзяўчат пад лічбай 1, а для хлопчыкаў пад лічбай 2).

Заданне: ад назоўнікаў, што ў дужках, пры дапамозе суфікса -ск- утварыце прыметнікі.



1.(Слаўгарад) вуліцы




(людзі) галасы




(ліпень) спёка




(Кубань) казакі




(адвакат) кантора




(ткач) прылады




2.(гігант) завод




(Парыж) славутасці




(Цюрых) мастакі




(агент) бюро




(рыбак) сетка




(студзень) мароз




Апорная табліца

Прыметнікі з суфіксам –ск-, іх вымаўленне і правапіс

Правілы

Прыклады

з суфіксам -ск-

утваральная аснова заканчваецца на:

с + -ск- = ск

д + -ск- = дск [цк]

ц

т + -ск- = цк

ч

к

беларус – беларускі,

сусед – суседскі

сакавік – сакавіцкі,

студэнт – студэнцкі,

выдавец – ведавецкі,


г + -ск- = гск калі гэта назва

ж + -ск- = жск нацыянальнасці,

з + -ск- = зск народнасці,

х + -ск = хск геаграфічная

ш + -ск- = шск назва

Рыга – рыжскі,

Тонеж – тонежскі,

кіргіз – кіргізскі,

Каўказ – каўказскі,

чэх – чэшскі,

Выключэнне!

Калмык-калмыцкі, турак-турэцкі

нь + -ск- = ньск (ад назваў месяцаў)

слова восень + -ск- = ньск



Студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, восеньскі

нь + -ск- = нск (не назва месяца)


Смаргонь – смаргонскі,

Астрахань - астраханскі





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка