Тэма: Прычыны вайны і ход ваенных дзеянняў у 1914 – 1916 гг. 9 клас Мэты ўрока для настаўніка




Дата канвертавання18.05.2016
Памер67.73 Kb.
Іна Шымко, Глыбоцкая раённая гімназія
Тэма: Прычыны вайны і ход ваенных дзеянняў у 1914 – 1916 гг.

9 клас
Мэты ўрока для настаўніка:



  1. раскрыць сутнасць міжнародных адносін напярэдадні Першай сусветнай вайны;

  2. пашырыць веды вучняў аб новых спосабах вядзення вайны;

  3. даць характарыстыку асноўным бітвам перыяду 1914 – 1916 гг. і дапамагчы ўсвядоміць бессэнсоўнасць вялікіх страт у вайне;

  4. працягваць работу па фарміраванні негатыўных адносін да вайны, развіцці навыкаў работы з картай і гістарычнымі дакументамі.


Мэта на мове вучняў:

даведацца, чаму пачалася Першая сусветная вайна, як складваліся адносіны паміж еўрапейскімі дзяржавамі Англіяй, Францыяй, Германіяй напярэдадні вайны, аб асноўных бітвах 1914 – 1916 гг.


НАШТОБУЗУ ( крытэрыі дасягнення мэты)

  1. Ведаю, калі пачалася Першая сусветная вайна, асноўную прычыну вайны.

  2. Назаву асноўныя кірункі палітыкі Англіі, Германіі, Францыі напярэдадні вайны.

  3. Адкажу на пытанне, што такое «гонка ўзбраенняў»

  4. Назаву і пакажу на карце два ваенна – палітычныя блокі

  5. Назаву і пакажу на карце тры асноўныя бітвы 1914 – 1916 гг.


Забеспячэнне ўрока: Сусветная гісторыя новага часу ХІХ – пачатак ХХ ст.: вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання/ Пад рэд. У.С. Кошалева. Мн., 2010; насценная карта «Першая сусветная вайна 1914 – 1918 гг.»; выказванні аб вайне, надрукаваныя «наштобузу»; тэст для самаправеркі; атласы «Сусветная гісторыя новага часу ХІХ– пачатак ХХ ст.», 8 клас, с. 34; рэпрадукцыя В.В. Верашчагіна « Апафеоз вайны»; ключавыя пытанні.
Афармленне дошкі: насценная карта, выказванні аб вайне, тэма ўрока, наштобузу, ключавыя пытанні, міні-табліца «Асноўныя бітвы», рэпрадукцыя «Апафеоз вайны», зваротная сувязь.
Ход урока

Настаўнік называе тэму ўрока і прапануе вучням выказацца, аб чым ім хацелася б даведацца пры вывучэнні дадзенай тэмы. Заслухаўшы варыянты адказаў, настаўнік разам з вучнямі вызначае мэты ўрока. Затым настаўнік раздае вучням «наштобузу», якія надрукаваны на лістках, прапануе абмеркаваць у парах, ці згодны яны з такімі крытэрыямі. Калі згодны, то «наштобузу» ўклейваюцца ў сшыткі і коратка запісваюцца на дошцы, каб па ходу ўрока да іх можна было звяртацца.


Ключавыя пытанні:

1. Хто вінаваты?

2. Ці можна было пазбегнуць Першай сусветнай вайны?
Уступнае слова настаўніка: Першая сусветная вайна –адна з найбуйнейшых у гісторыі чалавецтва войнаў – цягнулася з 1 жніўня 1914 па 11 лістапада 1918 гг. Усяго ў вайне ўдзельнічалі 33 дзяржавы. Два магутныя ваенна-палітычныя блокі супрацьстаялі адзін аднаму – Антанта і Траісты саюз ( настаўнік паказвае на карце). На палях бітваў ваявала каля 70млн. чалавек, якія былі навучаны «забіваць».
Пытанне да вучняў « Калі б у вас была магчымасць паставіць помнік вайне, то якім бы ён быў? (Заслухаўшы некаторыя версіі дзяцей, прапануецца рэпрадукцыя карціны В. Верашчагіна «Апафеоз вайны» – своеасаблівы помнік вайне, дзе аўтар не ставіць мэтай напалохаць гледача, а звяртаецца да нашчадкаў з маленнем спыніць войны. На раме карціны мастак пакінуў надпіс «Прысвячаецца заваёўнікам: сучасным, мінулым і будучым»).
Слова настаўніка: Васіль Верашчагін – першы мастак, які паказаў вайну не як пераможнае шэсце, узнагароды і славу, а сапраўдны вобраз вайны, дзе пануе чалавечы боль і няшчасце. Нездарма, у 30-я гады ХХ ст. у Германіі была забаронена выстава карцін В. Верашчагіна. «Перада мною, як перад мастаком вайна і я ЯЕ б’ю, колькі ёсць у мяне сілы» – так сказаў пра свае карціны сам мастак. Вынікам вайны стала гібель10 млн.чалавек і вялікія матэрыяльныя страты краін, якія ваявалі. Настаўнік звяртае ўвагу на выказванні пра вайну для замацавання маральнага ўздзеяння на вучняў. (дадатак 1).

У канцы ўрока або на наступным уроку мы адкажам на пытанне:



Хто вінаваты? Або ці магчыма было пазбегнуць Першай сусветнай вайны?
І) У выніку рашэння лагічнай задачы настаўнік разам з вучнямі вызначае прычыну Першай сусветнай вайны.
Задача: Чаму менавіта ў эпоху імперыялізму пачалася сусветная вайна?
Імперыялізм – ? – ?– ? – ?– ВАЙНА (развіццё прамысловасці, павелічэнне колькасці прадукцыі (тавару), рост патрэбнасці ў рынках збыту і крыніцах сыравіны, суперніцтва з-за чужых тэрыторый і, як вынік, – вайна).

Прычына вайны – суперніцтва з-за чужых тэрыторый і рынкаў збыту( запіс у сшытку).
Пытанні да вучняў:

1. Як вы думаеце, якая краіна ў першую чаргу магла цікавіцца рынкамі збыту і чаму? ( Неабходна падвесці вучняў да разумення, што гэта Германія.)

2. Калі ўтварылася Германская імперыя? (1871 г.)

3. Чаму ў сярэдзіне 1880-х гадоў Германія актыўна ўключаецца ў барацьбу за калоніі? (Вельмі хуткія тэмпы развіцця і, такім чынам, неабходнасць калоній, якіх Германія не мела) (дадатак 2.)


ІІ) Работа ў парах з тэкстам падручніка

Заданне: Вызначыць асноўныя кірункі палітыкі Англіі, Францыі, Германіі напярэдадні вайны. ( 5 – 6хвілін)

Пры адказе на дадзенае пытанне выкарыстоўваецца «прынцып неўздымання рукі». Пасля выканання дадзенага задання вучні называюць два ваенна-палітычныя блокі – Траісты саюз і Антанта («Сардэчная згода»).( запіс ў сшытку). Настаўнік паказвае ваенна-палітычныя блокі на карце і краіны, якія ў іх уваходзілі.



ІІІ) Для вывучэння пытання «гонка ўзбраенняў» было дадзена індывідуальнае дамашняе заданне вучню і на ўроку ён коратка расказаў, што гэта такое. (Акцэнт неабходна зрабіць на тое, што было вынайдзена шмат зброі, упершыню была прыменена зброя масавага паражэння – газ (іпрыт)).

Гонка ўзбраенняў – павелічэнне ваеннай моцы, распрацоўка новай зброі. (запіс у сшытак)
Маральны аспект пытання: фарміруецца думка, што дасягненні навукі не толькі могуць палепшыць жыццё людзей, але і садзейнічаць стварэнню зброі масавага знішчэння.
ІV.) Работа настаўніка і вучняў з пунктам 3 падручніка( С.201 – 203)

На падставе матэрыялу падручніка састаўляецца кароткая схема ўступлення дзяржаў у вайну. Настаўнік паказвае дзяржавы на карце, вучні працуюць з атласамі.


V) Работа ў парах (пункт 4, атласы)
Заданне для вучняў: запоўніць табліцу «Асноўныя бітвы 1914 – 1916 гг.»

Дата

Асноўныя бітвы (тры)

Іх вынікі









Пасля выканання задання вучні называюць і паказваюць на карце тры асноўныя бітвы 1914 – 1916 гг. (выкарыстоўваецца» прынцып неўздымання рукі»)


Пры наяўнасці часу можна звярнуць увагу вучняў на ключавыя пытанні, аднак, калі часу мала, ключавыя пытанні можна прапанаваць у якасці дамашняга задання.
Самаправерка ведаў вучняў згодна з наштобузу ( вучням раздаюцца карткі з пытаннямі, на якія вучні адказваюць пісьмова)

1. Назавіце храналагічныя рамкі Першай сусветнай вайны.

2.Асноўная прычына Першай сусветнай вайны…

3.Назавіце два ваенна-палітычныя блокі.

4.Назавіце тры асноўныя бітвы.

5. Гонка ўзбраенняў – гэта…


(Адказы звяраюцца з эталонамі адказаў, прапанаваных настаўнікам. Адзнакі не выстаўляюцца. Настаўнік дамаўляецца, што дадзены тэст будзе прапанаваны на наступны ўрок ужо на адзнаку.)
Работа з картай на замацаванне:

1. Пакажыце Антанту і Траісты саюз.

2. Пакажыце горад, у якім адбылося забойства наследніка аўстра-венгерскага прастола.

3. Бітву на р. Марна, бітву ў раёне г. Вердэна «вердэнскую мясарубку», «Брусілаўскі прарыў».



(Тут таксама можна скарыстаць прынцып «неўздымання рукі»)
Рэфлексія:

На дошцы замацаваны карткі «Усё зразумела», «Не ўсё зразумела, ёсць пытанні», «не зразумела». Кожны вучань ставіць любы значок насупраць той карткі, якая адпавядае яго ведам. Калі ёсць пытанні, то, пры наяўнасці часу, можна даць кароткую кансультацыю, калі часу не хапае, то парэкамендаваць, дзе знайсці адказ дома.


Дамашняе заданне: параграф 30
Наштобузу да дамашняга задання ( у дадзеным выпадку крытэрыі практычна супадаюць)

1. Ведаць храналагічныя рамкі і прычыну Першай сусветнай вайны.

2. Ведаць асноўныя кірункі палітыкі Германіі, Англіі, Францыі напярэдадні вайны.

3. Ведаць, якія ваенна-палітычныя блокі ўтварыліся і чаму.

4. Ведаць тры бітвы і іх вынікі.

5. Ведаць, што такое «гонка ўзбраенняў»



*** Паразважаць над пытаннем «Хто вінаваты ў вайне ?» і «Ці магчыма было пазбегнуць Першай сусветнай вайны?»
Дадаткі да ўрока

Дадатак 1 (выказванні пра вайну)
Селянін апрацоўвае палі, рабочы абагачае гарады, мысліцель думае, прамысловасць стварае цудоўныя рэчы, геній творыць цуды… і ўсё гэта гіне на жахлівай міжнароднай выставе, якая завецца полем бітвы.

Віктор Гюго
Або чалавецтва пакончыць з вайною, або вайна з чалавецтвам.

Джон Кенэдзі
Дадатак 2 (некаторыя факты пра Германію)
Германская імперыя, утвораная пасля франка-прускай вайны 1870 года, першапачаткова не імкнулася да палітычнага і эканамічнага ўплыву ў Еўропе. Аднак, нягледзячы на тое, што яе стваральнік Бісмарк заявіў, што пакуль ён займае пост канцлера, Германія не будзе мець калоній, умацаваўшыся ў эканамічным і палітычным сэнсе краіна, да сярэдзіны 1880-х гадоў уключылася ў барацьбу за калоніі. Германія спяшалася заняць спрэчныя і не трапўшыя ў каланіяльную залежнасць рэгіёны, а таксама стварала пагрозу каланіяльным уладанням Англіі, Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў і Партугаліі. Пры гэтым Германія пачала пагражаць існаванню буйнейшых каланіяльных імперый: Вялікабрытаніі, Францыі, якія былі вымушаны аб’яднацца ў «Сардэчнай згодзе» – Антанце.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка