Тэма: Праверачная работа па тэме "Марфалогія"




Дата канвертавання04.04.2016
Памер69.8 Kb.
Тэма: Праверачная работа па тэме “Марфалогія”

Мэта: праверыць навыкі і ўменні вучняў па тэме “Марфалогія”, граматычныя асаблівасці назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, дзеепрыметнікаў, лічэбнікаў;



Задачы: стварыць умовы для сістэматызацыі і кантролю ўменняў працаваць самастойна; садзейнічаць выхаванню ў вучняў неабходнасці ўдасканалення культуры пісьмовага маўлення.

 Тып урока: урок замацавання ведаў вучняў і ўменняў.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

Вучням прапануецца выканаць трэніровачнае заданне па тэме “Марфалогія”

Заданне 1. Паставіць назоўнікі ў месным склоне

1 варыянт



шчака




фартух




нага




гарох




Іван




сцяг




камандзр




Васіль




Ілья




трактар




абед




сцежка




2 варыянт

кажух




Сям’я




музей




малако




рака




шалаш




мядзведзь




Рыгор




рука




Алесь




конь




жарт




Заданне 2. Запісаць назоўнікі ў родным склоне

1 варыянт



град




хлеб




атрад




рамантызм




маліннік




Гомель




хвост




твар




2 варыянт

керасін




сшытак




паркаль




садок




тэкст




авёс




вальс




снег




Заданне 3.Вызначце стан дзеепрыметнікаў, абазначце іх суфікс.

  1. Варыянт: звараны суп, абуты салдат, ацалелы дом, збіты самалёт, засеянае поле, разгублены вучань, пажаўцелае лісце, напісанае сачыненне.

  2. Варыянт: завялыя кветкі, спілаванае дрэва, зляжалае сена, спечаны каравай, апрануты чалавек, пабудаваны карабель, паранены партызан, запрэжаны конь.

Заданне 4. Адзначце правільна запісаныя лічэбнікі.

1 варыянт

1.тры чацвёртых; 2. тромстам сарака пяці; 3. трыма; 4. дзевяцю; 5.абодум дзяўчынкам; 6. пяццюдзесяццю; 7. паўтары гадзіны; 8.дзевяцьсот; 9. шэсть паверхаў; 10. пяцёра дзяце.


  1. варыянт

1.двума сынамі; 2. дванаццацю; 3. трыццаццю; 4. дзевяць тысячныя; 5. шасцю стам; 6. трох чацвёртых; 7. паўтара дня; 8. тромстамі сарака пяццю; 9. адзінаццаццю вучням; 10. семь.

Заданне 5. Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з дапамогай суфікса – СК

1 варыянт



латыш




Нясвіж




снежань




беларус




гігант




брат




ткач




таварыш




2 варыянт

француз




швед




калмык




паляшук




Казань




Брэст




казах




студзень




Заданне 6. Пастаўце дзеясловы ў 2 асобе множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу.

1 варыянт



стамляцца




казаць




рассыпаць




ліць




марыць




плыць




2 варыянт

плесці




глядзець




шаптаць




піць




бегчы




несці




Заданне 7. Знайдзіце дзеясловы, ад якіх утвараюцца дзеепрыслоўі закончанага трывання. Запішыце дзеепрыслоўі.

1 варыянт

Адказаць, ехаць, прыгнуцца, адпаўзаць, прынесці, высахнуць, кахаць, зварыць, параконваць, піць.

2 варыянт

Будаваць, сагрэцца, намокнуць, паесці, глядзець, марыць, усміхнуцца, прыйсці, прапалоць, скласці.

Заданне 8. Вызначце род назоўнікаў.

1 варыянт

Верасень, мазоль, Сухумі, гусь, відэлец, шахматы, аташэ, мадам, фальш, стэп.

2 варыянт

Сабака, жырафа, Гобі, фрау, шымпанзе, цень, кансервы, шаль, цэцэ, атэлье.

Заданне 9. Утварыце прыналежныя прыметнікі.

1 варыянт

(Ляснік) дом, (цётка) хустка, (Алена) лялька, (верабей) гняздо, (бабёр) хатка, (Зося) тканіна, (лось) след, (мядзведзь) бярлог, (Мурка) кацяняты, (воўк) след.

2 варыянт

(Дзядзька) памочнік, (варона) пяро, (Міша) сябар, (бацька) калега, (Тамаш) кажух, (Іра) суседка, (заяц) вушы, (салавей) спевы, (брат) канькі, (маці) фатакартка.

Заданне 10. Адзначце прыметнікі, якія ўтвараюць ступені параўнання.


  1. варыянт

1.Кіслы; 2. вясновы; 3. добры; 4. лясісты; 5. гучны; 6.вішнівы; 7. светла-ружовы; 8. малы; 9. нізкі, 10. гняды; 11. босы; 12. шырокі.

  1. варыянт

1. дрэнны; 2. вясёлы; 3. сляпы; 4. глухі; 5. нізкі; 6. жоўта-белы; 7. шчаслівы; 8. моцны; 9. бронзавы; 10. смачны.

3. Вынік.

- Работы вучнямі здаюцца.

Пытанні класу:



  • Якія заданні былі для вас складанымі?

  • Што было лёгка і з чым вы справіліся хутка?

  • Якія тэмы патрабуюць больш глыбокага разгляду, каб падрыхтавацца да ЦТ?

  1. Дамашняе заданне: паўтарыць правілы па “Арфаэпіі. Арфаграфіі”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка