Тэма: Правапіс у і ў




Дата канвертавання06.07.2016
Памер30.78 Kb.
Тэма: Правапіс у і ў.

Мэты:

- узнавіць і пашырыць веды па правапісе у і ў;

- навучыць адрозніваць складовыя і нескладовыя гукі, вымаўляць іх;

- абгрунтоўваць напісанне, выкарыстоўваць правілы на практыцы;

- выхоўваць любоў да роднага краю, беларускай мовы.
Абсталяванне:

- малюнкі вучняў на тэму «Зіма»;

- карта Беларусі.
Эпіграф:

Я – сірата

Без маёй Беларусі.

Ад роднай мовы,

Ад роднай нацыі

Не адцураюся

Не адракуся!

П.Панчанка.


Ход урока

  1. Апытванне.

На дошцы словы:

Радзіма мая дарагая,

Ты ў шчасці жаданым жыві,

Я сэрцам табе прысягаю

У шчырай сыноўняй любві

- Дзе вы маглі пачуць гэтыя словы?

- Запішам словы, растлумачым правапіс у і ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках).

А. Песня «Радзіма мая дарагая» (словы Алеся Бачылы, музыка Уладзіміра Алоўнікава) даўно стала ў нас вядомай і любімай.

Б. Яе мелодыяй беларускае радыё абвяшчае працоўны дзень нашай краіны.


  1. Тлумачэнне.

- Калі ў беларускай мове пішацца й ?

- Калі пішацца ў ?

- Калі пішацца у ?

* Праца з карткамі.

Настаўнік чытае словы, вучні пры вымаўленні слоў з й, у, ў падымаюць адпаведныя карткі.

Рэйка, садоўнік, музей, пірог, будаваць, шоўк, трамвай, поўнач, зрабіў, жаўток, пасадзіў, пушча

.

*Дапісаць сказы.



  1. Верабей лятае, а вуж … (поўзае)

  2. Васілёк сіні, а дзьмухавец … (жоўты)

  3. Жэрдка тонкая, а бервяно … (тоўстае)

*Фізкультхвілінка.




  1. Замацаванне.

Змяніць словы, або ўтварыць новыя, каб в,л перайшлі ў ў: лава, грыва, трава, канава, чыталі, сказалі, шукалі, падпісалі
Развіццё мовы вучняў, вусная гутарка.

  • Як вы разумееце словы эпіграфа да ўрока? (Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тое, што любоў да радзімы можна выказаць і праз мастацкія творы (разгляд вучнёўскіх малюнкаў на тэму «Зіма»))

  • Паглядзіце на карту, знайдзіце на ёй Беларусь, адкажыце, дзе яа знаходзіцца. (У цэнтры Еўропы.)

  • Каго (або што) нагадваюць вам абрысы нашай краіны на карце? (Зубра – сімвал Беларусі).

*Выбарачная дыктоўка. Выпісаць словы з ў



Лясны волат.

Лес глуха маўчаў. Толькі часам у ельніку чуваць было, як выстукоўваў працавіты дзяцел. Раптап пачуўся цяжкі тупат. На лясную палянку выйшла чарада зуброў. Зубры падышлі да кармушак. Яны ўхапілі трохі корму і заспяшаліся назад у глухі лес.
*Настаўнік можа сказаць пра тое, што сваю любоў да Бацькаўшчыны мы не ўяўляем без любові да таго месца, дзе нарадзіліся, дзе жывём.. Потым адбываецца гутарка на маральна-этычную тэму «Нататка ў газету».

Калі мы пераехалі ў наш прыгожы пяціпавярховы дом, двор быў як лялечны… А цяпер? Адны жалезныя штыры тырчаць на месцы спартыўнага гарадка, ды парыпваюць пад ветрам петлі, на якіх мацаваліся арэлі. Як войска вандалаў прайшло!

Амаль штодня прыходзіцца сустракацца з падобным вандалізмам у розных месцах. Зразумела, што дарослы чалавек не будзе ламаць арэлі, «упрыгожваць» сцены ў пад'ездах рознымі слоўцамі, пакідаць свае «аўтографы» на спінках крэслаў у кінатэатрах, электрычках, тралейбусах… Робяць гэта сённяшнія юныя, не вельмі выхаваныя, якія не ведаюць, куды падзець энергію і чамусьці накіроўваюць яе лішак толькі на разбуральныя справы.

Сумна гэта: падлеткі, якім ужо па сілах зрабіць нешта карыснае, напрыклад, упарадкаваць тыя ж двары, пакінуць памяць аб сваіх юнацкіх гадах, выбіраюць зусім іншае…

Паводле газеты «Раніца»

- Як вы стаціся да пачутага, ці сустракаліся вы з такімі праявамі?
*Вынікі ўрока.

4. Дамашняе заданне. Выбраць пасільнае для сябе заданне: знайсці прыказкі, прымаўкі, вершы; прыдумаць апавяданне, выкарыстаць словы з ў.



На наступным уроку вучні атрымліваюць тэсты па тэме «Правапіс у, ў».

.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка