Тэма: Праблемы станаўлення незалежнай Малдовы План




Дата канвертавання27.03.2016
Памер60.92 Kb.
Тэма: Праблемы станаўлення незалежнай Малдовы
План:

1. Палітычнае сітуацыя ў Малдове на канцы 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст. Прыднястроўскі крызіс.

2. Малдова ў другой палове 90-х гг. ХХ ст. – першым дзесяцігоддзі ХХІ ст.

3. Малдова ў другім дзесяцігоддзі ХХІ ст.



1. Палітычнае сітуацыя ў Малдове на канцы 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст. Прыднястроўскі крызіс.

Пачатак перабудовы ў Малдове і актывізацыя нацыянальнага руху. Афармленне Дэмакратычнага руху Малдовы ў 1988 г. Стварэнне Народнага фронту Малдовы 20 мая 1989 г. Дэманстрацыі ў Кішанёве летам 1989 г. з патрабаваннямі палітычнай і эканамічнай самастойнасці Малдовы, анулявання наступстваў пакта Рыбентропа-Молатава, прызнання малдаўскай мовы дзяржаўнай мовай Малдовы і перавод яе на лацінскую графіку. Стварэнне прасавецкага руху “Унітатэ-Единство” 8 ліпеня 1989 г. Зацвярджэнне 23 чэрвеня 1989 г. ВС МССР Заключэння адмысловай камісіі па пакту Молатава-Рыбентропа аб незаконнасці стварэння МССР і абвяшчэнне Бесарабіі і Паўночнай Букавіны часова акупаванымі тэрыторыямі. Абвяшчанне 31 жніўня 1989 г. ВС МССР малдаўскай мовы афіцыйнай, а рускай – мовай міжнацыянальных зносін.

Актывізацыя палітычнай актыўнасці ў нацыянальных меншасцях Малдовы. 21 мая 1989 г. стварэнне гагаўзскага грамадскага руху “Гагаўз Халкы”. 12 лістапада 1989 г. – Надзвычайны з’езд прадстаўнікоў гагаўзскага народа і абвяшчэнне Гагаўзскай Аўтаномнай ССР у складзе Малдаўскай ССР. Рэакцыя на гэтыя падзеі Прэзідыума ВС МССР.

Утварэнне вясной 1989 г. прыднястроўскага “Интердвижения”, як рэакцыя на праект закона аб мове. Рашэнне прэзідыума Ціраспальскага гарсавета ад 31 ліпеня 1989 г. аб адсутнасці абавязкаў Ціраспаля перад кіраўніцтвам Малдовы, як рэакцыя на рашэнне ВС Малдовы ад 23 чэрвеня 1989 г. Стварэнне 11 жніўня 1989 г. ў Ціраспале прарасійскага Аб’яднанай рады працоўных калектываў (ОСТК) і арганізацыя ім страйкаў у Прыднястроўі.

Выбарыў ВС МССР 25 лютага 1990 г. і перамога НФМ. Выбранне старшынёй ВС МССР М. Снегура ў красавіку 1990 г. пры падтрымцы НФМ і выхад яго з КПСС, замена дзяржаўнай сімволікі. Выхад з ВС Малдовы апазіцыйных дэпутатаў у маі 1990 г.

Пераход партыкулярысцкіх тэндэнцый ва ўсходніх раёнах Малдовы ў сепаратысцкія. Правядзенне І З’езда народных дэпутатаў стэпавага поўдня Малдаўскай ССР 19 жніўня 1990 г. і абвяшчэнне Рэспублікі Гагаўзія ў складзе СССР. Паход на Гагаўзію 25-30 кастрычніка 1990 г., арганізаваны прэмьер-міністрам Малдовы М. Друкам. Умяшальніцтва ў канфлікт Савецкай Арміі. 31 кастрычніка 1990 г. стварэнне Вярхоўнага Савета Гагаўзскай Рэспублікі.

Рэферэндумы ў прыднястроўскіх гарадах снежня 1989 – лістапада 1990 г. па пытанню аб стварэнні Прыднястроўскай Малдаўскай ССР. Правядзенне ІІ Надзвычайнага з’езду працоўных Прыднястроўя 2 жніўня 1990 г. і абвяшчэнне Прыднястроўскай Малдаўскай ССР 2 верасня 1990 г. Спроба малдаўскай паліцыі і дабраахвотнікаў 2 лістапада 1990 г. узяць пад кантроль г. Дубасары, першыя ахвяры. Выбары ў ВС ПМССР 22-25 лістапада 1990 г. і рэакцыя малдаўскіх уладаў.

Прэзідэнцкія выбары 3 верасня 1990 г. і выбранне М. Снегура. Перайменаванне МССР у Рэспубліку Малдова 23 мая 1991 г. Абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўнай незалежнасці Малдовы 27 жніўня 1991 г. Прэзідэнцкія выбары 8 снежня 1991 г. і паўторнае выбранне М. Снегура. Барацьба на палітычным полі румынафільскіх і малдовафільскіх сіл. Паглыбленне эканамічнага крызісу. Разгортванне Прыднястроўскага крызісу.

Прыняццё ВС ПМССР Дэкларацыі аб дзяржаўнай незалежнасці ПМССР. Перайменаванне ПМССР у Прыднястроўскую Малдаўскую рэспубліку (ПМР) 5 лістапада 1991 г. Рэферэндум у Прыднястроўі 1 снежня 1991 г. па пытанню аб дзяржаўнай незалежнасці. Баявыя дзеянні ў Прыднястроўі (канец 1991 – лета 1992 гг.). Баявыя сутыкненні ў Дубасарах 13-14 снежня 1991 г. Баі ў Бендэрах у красавіку-маі 1992 г. і ўдзел 14-й расійскай арміі. Заява М. Снегура 25 мая 1992 г., аб знаходжанні Малдовы ў стане вайны з Расіяй. Пастанова малдаўскага парламента ад 18 чэрвеня 1992 г. аб неабходнасці мірнага ўрэгулявання прыднястроўскага канфлікта. 7 ліпеня 1997 г. спыненне агню ў Прыднястроўі. Маскоўскае пагадненне 21 ліпеня 1992 г. “Аб прынцыпах урэгулявання ўзброенага канфлікта ў Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова” – замарожванне прыднястроўскага канфлікта. Рэзкае зніжэнне папулярнасці палітычных сіл, адказных за эскалацыю канфлікта ў Малдове. Распад НФМ у канцы 1992 – пачатку 1993 гг.
2. Малдова ў другой палове 90-х гг. ХХ ст. – першым дзесяцігоддзі ХХІ ст.

Самароспук парламента і выбары 27 лютага 1994 г., рэзкая змена ў расстаноўцы палітычных сіл. Пройгрыш прарумынскіх сіл, перамога Аграрнай дэмакратычнай партыі і Сацыялістычнага блоку. Курс на мірнае вырашэнне нацынальнага пытання. Падпісанне пагадненне з непрызнанай Рэспублікай Гагаўзіяй, наданне ёй 23 снежня 1994 г. статуса Аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэння Гагаўзія (АТУ Гагаўз Еры). Рэферэндум у сакавіку 1995 г. і вызначэнне межаў Гагаўзіі. Адміністратыўная рэформа 1999 г. і канчатковае замацаванне стстуса АТУ Гагаўзія ў канстытуцыі Малдовы. Палітычная сістэма Гагаўзіі. Башкан, Халк Таплашу.

Прыняццё канстытуцыі Малдовы 29 ліпеня 1994 г. і перамога малдовафільскіх тэндэнцый. Барацьба паміж румынафільскімі і малдовафільскімі сіламі ў 1995-1996 гг., канфлікт паміж М. Снегурамі і кіраўніцтвам АДП. Актывізацыя перамоваў паміж малдаўскімі ўладамі і прыднястроўскімі сепаратыстамі. Пагадненне ў сярэдзіне 1996 г. аб аўтаномным статусе Прыднястроўя.

Прэзідэнцкія выбары ў лістападзе 1996 г. і перамога П. Лучынскага (АДП). Актывізацыя рэформ па стварэнні рынкавай эканомікі. Далучэнне Малдовы 10 кастрычніка 1997 г. да альтэрнатыўнай СНД формы інтэграцыі на постсавецкай прасторы і ўдзел у стварэнні Арганізацыі за дэмакратыю і эканамічнае развіццё (ГУАМ). у Парламецкія выбары сакавіка 1998 г. і перамога прарумынскіх сіл. Прызнанне дзяржаўнай мовай Малдовы румынскай мовы. Паглыбленне эканамічнага крызісу ў 1998-1999 г. Пройгрыш П. Лучынскага на кансультатыўным рэферэндуме 23 мая 1999 г. аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта.

Датэрміновыя парламенцкія выбары 25 лютага 2001 г. і перамога камуністаў. Выбранне 4 красавіка 2001 г. прэзідэнтам У. Вароніна (ПКРМ). “Мемамарандум Казака” 24-25 лістапада 2003 г., як спроба вырашыць прыднястроўскую праблему. Парламенцкія выбары 2005 г. і перамога Партыі Камуністаў Рэспублікі Малдова (ПКРМ). Перавыбранне прэзідэнтам У. Вароніна. Актывізацыя знешнепалітычнай актыўнасці Малдовы ў рамках ГУАМ, саміт ГУАМ у Кішанёве 22 красавіка 2005 г. “Вінная вайна” з Расійскай Федэрацыяй 2006-2007 гг. Рэферэндум у ПМР па пытанню аб далучэнні Прыднястроўя да Рассійскай Федэрацыі.

Палітычны крызіс 2009 г. Парламенцкія выбары 5 красавіка 2009 г. і чарговая перамога ПКРМ. Масавыя акцыі пратэсту ў Кішанёве 7-8 красавіка 2009 г. супраць фальсіфікацыі выбараў. Абвастрэнне ўзаемаадносін з Румыніяй, абвяшчэнне румынскага пасла персонай нон-грата, увядзенне візавага рэжыму з Румыніяй. Няўдалыя спробы перавыбрання У. Вароніна прэзідэнтам і роспуск парламента. Парламенцкія выбары 29 ліпеня 2009 г., непераканаўчая перамога камуністаў і стварэнне антыкамуністычнага блоку. Намагчымасць выбару прэзідэнта і адстаўка У. Вароніна.


3. Малдова ў другім дзесяцігоддзі ХХІ ст.

Выбранне выконваючым абавязкі прэзідэнта М. Гімпу (Ліберальная партыя) – перамога прарумынскіх сіл. Няўдалыя спробы парламента выбраць прэзідэнта 10 лістапада і 7 снежня 2009 г. Пачатак перамоваў паміж Малдовай і Еўрасаюзам аб падпісанні пагаднення аб асацыяваным сяброўстве 12 студзеня 2010 г. Указ в.а. прэзідэнта ад 24 чэрвеня 2010 г., які абвяшчаў 28 чэрвеня 1940 г. “днём савецкай акупацыі” і яго адмена Канстытуцыйным судом 12 ліпеня 2010 г. Спроба праз реферэндум 5 верасня 2010 г. увесці ўсенародныя выбары прэзідэнта і яго правал з-за нізкай яўкі выбаршчыкаў. Пастанова Канстытуцыйнага суда ад 21 верасня і роспуск парламента 28 верасня 2010 г.

Парламенцкія выбары 28 лістапада 2010 г., непераканаўчая перамога камуністаў і чарговае стварэнне антыкамуністычнай кааліцыі – Альянс за еўрапейскую інтэграцыю (Ліберал-дэмакраты, дэмакраты, лібералы). Прызначэнне в.а. прэзідэнта М. Лупу (ДП). Абвастрэнне адносін з Гагаўзіяй ў чэрвені-ліпені 2011 г. з-за нездавальняючых ацэнам гагаўзаў-выпускнікоў па румынскай мове. Спроба малдаўскіх уладаў 21 лістапада 2011 г. прыраўняць АТУ Гагаўзія да звычайных адміністрацыйных адзінак краіны і масавыя пратэсты ў аўтаноміі з патрабаваннем вярнуць Гагаўзіі статус суверэннай рэспублікі. 16 снежня 2011 г. няўдалая спроба выбараў прэзідэнта Малдовы.

Выбранне прэзідэнтам Н. Цімафці (АЕІ) 16 сакавіка 2012 г., працяг курса на еўраінтэграцыю. Узмацненне сепаратысцкіх тэндэнцый ў Гагаўзіі, стварэнне Міністэрства замежных спраў Гагаўзіі 20 лістапада 2012 г., рашэнне гагаўзскага Талк Хаплашу правесці кансультатыўны рэферэндум па пытанню далучэння да Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расійскай Федэрацыі. Новая “вінная вайна” ў 2013 г. Зацвярджэнне малдаўскімі ўладамі пагаднення аб асацыяваным сяброўстве ў ЕС 29 лістапада 2013 г.



Палітычны крызіс на Украіне ў лістападзе 2013 -2014 г. як фактар актывізацыі сепаратысцкіх тэндэнцый у Малдове. Унясенне ў ВС ПМР законапраекта аб ужыванні на тэрыторыі Прыднястроўя расійскага федэральнага заканадаўства. Рэферэндум у Гагаўзіі 2 лютага 2014 г. па пытанням знешнепалітычнага курса Малдовы і адкладзенага статуса незалежнасці Гагаўзіі. Перамога прыхільнікаў збліжэння з Мытным саюзам Беларусі, Казахстана і Расійскай Федэрацыі. Абвяшчэнне малдаўскімі ўладамі рэферэндума незаконным. Зварот ВС ПМР да Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі з просьбай аб распрацоўцы закона, якіб дазволіў ПМР інтэграфацца ў склад Расійскай Федэрацыі. Падпісанне малдаўскімі ўладамі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС 27 чэрвеня 2014 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка