Тэма: Першая дапамога пры вывіхах і пераломах. Мэта




Дата канвертавання18.05.2016
Памер50.48 Kb.
Тэма: Першая дапамога пры вывіхах і пераломах.
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў ведаў аб пераломах і вывіхах; высветліць магчымыя прычыны пашкоджання шкілета; пазнаёміць з правіламі аказання першай даўрачэбнай дапамогі пры вывіхах і пераломах;

садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнасці, аналітычных уменняў, умення дзейнічаць па алгарытму, працаваць з крыніцамі інфармацыі; фарміраванню навыкаў аказання першай даўрачэбнай дапамогі;

выхаванню ўмення рацыянальна выкарыстоўваць час, умення працаваць у групе; культуры вуснай мовы; беражлівых адносін да здароўя, пераканання ў неабходнасці навуковых ведаў аб арганізме чалавека.
Абсталяванне: карткі, бэйджы, прэзентацыя, бінт, вата, падручны матэрыял.
Тып урока: урок фарміравання новых ведаў.
Ход урока:

І. Арганізацыйны момант:

- Добры дзень! Якое надвор’е вам падабаецца больш? Ці падабаецца вам сённяшняе надвор’е?

- Ці залежыць трываласць нашых касцей ад сонечнага святла? (Пад дзеяннем УФ-выпраменьвання ў нашым арганізме ўтвараецца вітамін D, які рэгулюе паступленне іонаў Ca2+ у арганізм і абменныя працэсы, звязаныя з Ca2+. (2 мін)

ІІ. Актуалізацыя ведаў і праверка дамашнягя задання:


Пасля індывідуальнай самастойнай работы ажыццяўляецца праверка выканання заданняў. (2 мінуты)

  • Хто выканаў без памылак?

  • Хто выканаў з адной памылкай?

  • У каго 2 памылкі?

“Трэці лішні” (3 мінуты)
Да якога аддзела шкілета чалавека адносяцца названыя косці, што лішняе і чаму?

        • рашэцістая, лобная, паднябенная

        • лапатка, плечавая, локцевая

        • сядзілішчная, падуздышная, сцегнавая

“Як назваць адным паняццем” (3 мінуты)




  • грудныя пазванкі, 12 пар рэбраў, грудзіна

  • сцягно, галёнка, ступня

  • цела, дуга, адросткі

Размясціце косці ў парадку іх знаходжання ў арганізме чалавека ў напрамку зверху ўніз (3 мінуты)


а – пясная п - клінападобная

е – ключыца е – ключыца

л – тазавая р – прамянёвая

м – надкаленнік а – пясная

о – сцегнавая л – тазавая

п – клінападобная о – сцегнавая

р – прамянёвая м – надкаленнік
ІІІ. Пастаноўка мэты і вызначэнне задач (3 мінуты)


  • Ключавым словам нашага урока з’яўляецца слова: “пералом”. Тэма нашага урока:” Першая дапамога пры вывіхах і пераломах”.

На якія пытані вы хацелі б атрымаць адказ, аб чым даведацца?
Вучні запісваюць пытанні на лістках і зачытваюць. Лісткі наклейваюць на дошку.

Задачы ўрока (для вучняў)

ведаць:


  1. Што такое вывіхі і пераломы?

  2. Якія прычыны пашкоджання шкілета?

  3. Якія прызнакі вывіхаў і пераломаў?

  4. Віды пераломаў?

  5. Як правільна аказаць першую даўрачэбную дапамогу?

ІV. Вывучэнне новага матэрыялу (табліцы-схемы на партах) (5 мінут)

Азначэнні: “вывіх”, “расцяжэнне звязак”, “пералом” – асноўныя віды пашкоджанняў (дэманстрацыя прэзентацыі)

- Якія “слабыя месцы” шкілета чалавека?

1. Суставы

- Якія прычыны вывіхаў і пераломаў?

(прамахаджэнне, павышаная нагрузка на косці ніжніх канечнасцей, верхніх канечнасцей пры выкананні розных складаных рухаў, слізкае снегавое і лядовае покрыва зімой, у пажылых людзей больш крохкія косці і г. д.)



  • Якія прызнакі вывіхаў? Якая дапамога?

Моцны боль, асабліва пры спробе паварушыць пашкоджаным суставам, канечнасць у ненатуральным становішчы.

  • Якія віды і прызнакі пераломаў?

V. Замацаванне новага матэрыялу (2 мінуты)

Прапаноўваюцца карткі з малюнкамі. Вучні дзеляцца на 4 групы.

1. Высветліце, што на вашых малюнках?

2. Назавіце косці, якія складаюць дадзены аддзел шкілета.

3. Якія пашкоджанні могуць мець месца ў дадзеным аддзеле шкілета?

(Вывіхі і пераломы)



Фізкультмінутка! (1 мінута)
VІ. Выкананне практычных заданняў па картках (дэманстрацыйны дослед).

На сталах ляжаць бэйджы з указаннем ролі кожнага у групе (Пацярпеўшы, Выратавальнік, Асістэнт, Кансультант). Выберыце кожны сабе бэйдж і прымацуйце да адзення Выканайце практычнае заданне на картцы і адкажыце на прапанаванае пытанне (7 мінут).



1. Акажыце першую даўрачэбную дапамогу пацярпеўшаму з адкрытым пераломам плечавой косці. Выкарыстайце падручны матэрыял.

Адкажыце на пытанне: чаму пад шыну неабходна падкладваць вату або тканіну?

2. Акажыце першую даўрачэбную дапамогу пацярпеўшаму з закрытым пераломам касцей голені. Выкарыстайце падручны матэрыял.

Адкажыце на пытанне: чаму шыну накладваюць на 2 аддзелы, якія размешчаны побач з пашкоджаным?

3. Акажыце першую даўрачэбную дапамогу пацярпеўшаму з вывіхам каленнага сустава. Выкарыстайце падручны матэрыял.

Адкажыце на пытанне: чаму пасля аказання першай дапамогі пацярпеўшаму абавязкова неабходна зрабіць рэнтгенаўскі здымак пашкоджанай часткі?

4. Акажыце першую даўрачэбную дапамогу пацярпеўшаму з вывіхам локцевага сустава. Выкарыстайце падручны матэрыял.

Адкажыце на пытанне: якія падручныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны для аказання першай даўрачэбнай дапамогі?



Дадатковыя заданні ( 5 мінут)

1. Пастаўце дыягназ для апісанага выпадку і вызначце, якую першую дапамогу неабходна аказаць:

дэфармацыя галёнкі, прыпухласць, рухі абмежаваны, моцны боль (пералом).

2. Дэфармацыя локцевага сустава, рухі балючыя (вывіх).

3. Рэзкі боль у вобласці прамянёва-запяснага сустава, рухі абмежаваныя, прыпухласць і згладжанасць контураў сустава (вывіх).

4. Рэзкі боль, змяненне даўжыні верхняй канечнасці, парушэнне яе фунцыі, ацёчнасць у вобласці пляча (пералом са змяшчэннем косці).


VІІ. Рэфлексія (3 мінуты).

- Вернемся да нашых мэт і задач урока. Ці дасягнулі мы сваёй мэты? Ці атрымалі вы адказы на ўсе пытанні?

Што выклікала цяжкасць? Чаму?

Дзе мы можам выкарыстаць атрыманыя сёння веды?


VІІІ. Падвядзенне вынікаў (2 мінуты).

Выстаўленне адзнак і іх каменціраванне.


ІХ. Дамашняе заданне: §13, стар. 71-72, работа з табліцамі і схемамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка