Тэма: Палітычнае развіццё Ўкраіны ў канцы 20-пачатку 21 ст. План




Дата канвертавання15.03.2016
Памер87.33 Kb.
Тэма: Палітычнае развіццё Ўкраіны ў канцы 20-пачатку 21 ст.
План:

1. Станаўленне незалежнай Украіны ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст.

2. Украіна ў другой палове 1990-х – пачатку 2000-х гг. “Памаранчавая рэвалюцыя”.

3. Палітычная сітуацыя ва Ўкраіне ў 2010-2013 гг. Палітычны крызіс канца 2013-пачатку 2014 гг.

4. Палітычны крызіс ва Ўкраіне 2014-2015 гг. Сепаратысцкі рух на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
1. Станаўленне незалежнай Украіны ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст.

Перабудова на Ўкраіне. Заснаванне 8-10 верасня 1989 г. Народнага руху Ўкраіны за перабудову (НРУ) на чале з І. Драчом на першым Усеўкарінскім сходзе ў Кіеве. “Жывы ланцуг” 22 студзеня 1990 г. арганізаваны НРУ ў гадавіну “Акта злукі” УНР і ЗУНР. Выбары ў Вярхоўную Раду УССР 30 сакавіка 1990 г., непераканаўчая перамога КПУ і прахаджэнне туды сябраў НРУ. Дзейнасць ВР УССР на чале з Л. Краўчуком (КПУ) і арганізацыя сябрамі НРУ ў ВР УССР блока “Народна рада”. Абвяшчэнне ВР УССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны 16 ліпеня 1990 г. “Рэвалюцыя на граніце” ў Кіеве 2-17 жніўня 1990 г. і адстаўка старшыні Савета міністраў УССР В. Масола (КПУ). ІІ Усеўкраінскі з’езд НРУ 25-28 кастрычніка 1990 г., адмова ад падрымкі “перабудовы” як мэты, вызначэнне стратэгічнай мэты – незалежнасці Ўкраіны.

Усесаюзны рэферэндум 17 сакавіка 1991 г. на Ўкраіне і яго вынікі. Паглыбленне эканамічнага крызісу ў СССР і значнае павышэнне цэн 2 красавіка 1991 г. “Жнівеньскі путч” у Маскве 19-21 жніўня 1991 г. і яго вынікі. Складванне М. Гарбачовым з сябе абавязкаў Генеральнага сакратара КПСС 23 жніўня 1991 г. Выданне ВР УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны 24 жніўня 1991 г. Рэферэндум аб патрымцы Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны і прэзідэнцкія выбары 1 снежня 1991 г. і барацьба паміж Л. Краўчуком (КПУ) і В. Чарнаволам (НРУ). Сустрэча ў Віскулях 8 снежня 1991 г. і падпісанне Бедавежскіх пагадненняў. Алма-Ацінская дэкларацыя 21 снежня 1991 г.

Паглыбленне эканамічнага крызіса ва Ўкраіне і ўвядзенне купонаў у лістападзе 1991 г. Разгортванне сепаратысцкіх тэндэнцый у крыму. Рэферэндум у Крыму па пытанню аб стварэнні Крымскай АССР як удзельніка Саюзнага дагавора 20 студзеня 1991 г. Закон ВР УССР 12 лютага 1991 г. “Аб аднаўленне Крымскай АССР” у складзе УССР. Стварэнне 22 сакавіка Вярхоўнага Савета КАССР. Абвяшчэнне незалежнасці Украіны як каталізатар прыняцця Дэкларацыі аб аб дзяржаўным суверэнітэце Крыма ў складзе Украіны і як удзельніка Саюзнага дагавора. Перайменаванне КАССР у Рэспубліку Крым 26 лютага 1992 г.Закон ВР Украіны ад 29 красавіка 1992 г. аб аўтаномным статусе Рэспублікі Крым. Прыняццё акта дзяржаўнай самастойнасці Рэспублікі Крым 5 мая 1992 г. і Канстытуцыі Рэспублікі Крым 6 мая 1992 г. , якая вызначыла Крым дэмакратычнай дзяржавай у складзе Украіны. Закон ВР Украіны 20 чэрвеня 1992 г. аб размежаванні паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады Украіны і Рэспублікі Крым. Прыняццё паправак да крымскай канстытуцыі, якія прыводзілі заканадаўства Крыма з украінскім у верасні 1992 г. Увядзенне пасады прэзідэнта РК 14 чэрвеня 1993 г. і выбранне першым прэзідэнтам Ю.Мяшкова (блок “Россия”) 4 лютага 1994 г. Заявы ВР Расійскай Федэрацыі аб адстнасці юрыдычнай сілы Акта 1954 г. аб перадачы Крымскай вобласці Украіне (май 1992 г.) і прызнанне Севастопаля расійскім горадам (ліпень 1993 г.). Правядзенне апытання 27 сакавіка 1994 г. аб аднаўленні крымскай канстытуцыі 1992 г. у першапачатковай рэдакцыі. Адмена 20 мая 1994 г. ВС РК канстытуцыйных паправак верасня 1992 г. як каталізатар звужэння Кіевам аўтаноміі Крыма. Перайменаванне ВР Украіны 21 верасня 1994 г. Рэспублікі Крым у Аўтаномную Рэспубліку Крым (АРК). Пастанова ВР Украіны 17 сакавіка 1995 г. аб адмене канстытуцыі АРК, шэрагу крымскіх законаў і скасаванні пасады прэзідэнта АРК.

Паглыбленне эканамічнага крызіса і значнае павышэнне цэн 2 студзеня і ўвядзенне купонаў шматразовага карыстання 10 студзеня 1992 г. Пераход падраздзяленняў Савецкай Арміі на тэрыторыі Ўкраіны пад яе юрысдыкцыю 3 студзеня 1992 г. і пачатак канфлікту з Расійскай Федэрацый па пытанню аб раздзеле Чарнаморскага флоту. Стварэнне Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП) 25-26 чэрвеня 1992 г. і раскол ва ўкраінскім праваслаўі. Прызнанне ўкраінскай эміграцыяй Украіны спадкаемцам УНР 22 жніўня 1992 г. Прызначэнне Прызначэнне прэм’ер-міністрам Украіны Л. Кучмы 16 кастрычніка 1992 г. Раскол у НРУ 4 снежня 1992 г.

Маштабнае павышэнне цэн у чэрвені 1993 г. і актывізацыя шахцёрскага руху. Пачатак 7 чэрвеня 1993 г. безтэрміновага страйку на Данбасе. Шматразовае павышэнне цэн 10 верасня 1993 г. Сустрэча Л. Краўчука і Б. Ельцына ў Масандры 3 верасня 1993 г. і перадача часткі караблёў Чарнаморскага флоту Украіны Расійскай Федэрацыі за газ і нафту. Рашэнне ВР Украіны аб датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах у 1994 г. Раз’яднанне энэргасістэм Украіны і Расійскай Федэрацыі 19 кастрычніка 1993 г. Датэрміновыя парламенцкія выбары 27 сакавіка 1994 г. і перамога левых сіл на чале з КПУ.


2. Украіна ў другой палове 1990-х – пачатку 2000-х гг.

Пэзідэнцкія выбары 26 чэрвеня -10 ліпеня 1994 г. і перамога Л. Кучмы (53%) над Л. Краўчуком (46%). Падпісанне Будапештскага мемарандума 5 снежня 1994 г. Украінай, ЗША, Вялікабрытаніяй і Расійскай Федэрацыяй. Сутыкненні ў Кіеве пры пахаванні патрыярха УПЦ КП Уладзіміра (Раманюка) 18 ліпеня 1995 г. Прыняццё Украіны ў Раду Еўропы 5 верасня 1995 г.

Шахцёрскія страйкі на Данбасе ў лютым-сакавіку 1996 г. Прыняццё Канстытуцыі Украіны 28 чэрвеня 1996 г. Увядзенне ўкраінскай нацыянальнай валюты – грыўны 2 верасня 1996 г.Падпісанне 20-31 мая 1997 г. у Кіеве ўкраіна-расійскага дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве, падзел бухты Севастопаля паміж украінскім і расійскім флотам і арэнда Расійскай Федэрацыяй на 20 гадоў. Дзяржаўны візіт Л. Кучмы ў Маскву 26 лютага-1 сакавіка 1998 г. і падпісанне дагавора аб эканамічным супрацоўніцтве і дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы. Парламенцкія выбары 29 сакавіка 1998 г., перамога левых сіл на чале з КПУ.

Прэзідэнцкія выбары 31 кастрычніка-14 лістапада 1999 г., перамога Л. Кучмы. Парламенцкі крызіс 21 студзеня-10 лютага 2000 г., часовы падзел ВР. Рэферэндум 18 красавіка 2000 г. аб праве прэзідэнта распускаць парламент. Забойства Г. Гангадзэ 16 верасня 2000 г. і пачатак кампаніі пратэста “Україна без Кучмы” (15 снежня 2000 – 9 сакавіка 2001 г.). Сутыкненні ў Кіеве 9 верасня 2001 г.

Парламенцкія выбары 31 сакавіка 2002 г. і перамога прапрэзідэнцкіх сіл на чале з блокам “Едина Україна”. Канфлікт з-за в. Тузла 29 верасня – 23 кастрычніка 2003 г. і абвастрэнне ўкраіна-расійскіх узаемаадносін. Ратыфікацыя ВР Украіны пагаднення аб Адзінай эканамічнай прасторы з Беларуссю, Казахстана і РФ 20 красавіка 2004 г.

Прэзідэнцкія выбары 31 кастрычніка – 21 лістапада 2004 г. і пачатак “памаранчавай рэвалюцыі”. Масавыя дэманстрацыі на Майдане незалежнасці ў Кіеве, адмова гарадскіх уладаў Кіева, Львова і інш. гарадоў празнаць перамогу В. Януковіча, сімвалічнае складанне прэзідэнцкай прысягі В. Юшчанкам у Вярхоўнай Радзе, забарона Вярхоўным судом Украіны публікаваць афіцыйныя вынікм выбараў (25 лістапада), захоп прыхільнікамі апазіцыі ўрадавых будынкаў у Кіеве і стварэнне імі Камітэту нацыянальнага выратавання (25 лістапада). Шматтысячны мітынг прыхільнікаў В. Януковіча ў Кіеве і заява Харкаўскай і Луганскай абласных рад аб намеры стварыць аўтаномію (26 лістапада). Абвяшчэнне ВР Украіны несапраўднымі вынікаў выбараў і недаверу кіраўніку Цэнтральнай выбарчай камісіі (27 лістапада). З’езд дэпутатаў усіх узроўняў у Севераданецку 28 лістапада па пытанню федэралізацыі Украіны. Прызнанне Вярхоўным Судом Украіны шматлікіх фактаў парушэнняў заканадаўства падчас выбараў, абвяшчэнне вынікаў другога тура несапраўднымі і прызначэнне паўторнага галасавання (3 снежня). Паўторнае галасаванне 26 снежня 2004 г. і перамога В. Юшчанкі.

Прыняццё прысягі В. Юшчанкам 23 студзеня 2005 г. і фарміраванне Кабінета міністраў на чале з Ю. Цімашэнка. Палітычная барацьба ў “аранжавым” лагеры і прызначэнне прэм’ер-міністрам Украіны Ю. Еханурава 22 верасня 2005 г. Змена знешнепалітычнай лініі Украіны і пачатак ускладнення ўкраіна-расійскіх адносін. Забарона расійскімі ўладамі ўвоза ўкраінскіх мяса-малочных прадуктаў 20 снежня 2006 г. Парламенцкія выбары 26 сакавіка 2006 г., перамога Партыі рэгіёнаў (ПР) на чале з В. Януковічам і яе саюзнікаў. Выбранне прэм’ер-міністрам В. Януковіча 4 жніўня 2006 г. Супрацьстаянне прэзідэнта і парламента (красавік –чэрвень 2007 г.) указы В. Юшчанкі аб роспуске ВР Украіны (2 і 26 красавіка 2007 г.). Давтэрміновыя парламенцкія выбары 30 верасня 2007 г., перамога правых сіл (БЮТ, НУНС, Блок Літвіна), пераход ПР і КПУ ў апазіцыю. Прызначэнне прэм’ер-міністрам Ю.Цімашэнка 18 снежня 2007 г. Уступленне Украіны ў ВТО 16 мая 2008 г. Рэакцыя Украіны на расійска-грузінскую вайну 8-12 жніўня 2008 г. Урачыстае ўшанаванне ахвяр галадамору зудзелам В. Юшчанкі 22 лістапада 2008 г. Расійска-ўкраінскі газавы канфлікт (1-19 студзеня 2009 г.), прыпыненне паставак расійскага газу на Украіну 1 студзеня 2009 г. Супольная заява Украіны і ЕС аб мадэрнізацыі украінскай газатранспартнай сістэмы 23 сакавіка 2009 г. і рэакцыя Расійскай Федэрацыі. Візіт ва Ўкраіну патрыярха РПЦ Кірыла 27 ліпеня – 5 жніўня 2009 г.
3. Палітычная сітуацыя ва Ўкраіне ў 2010-2013 гг. Палітычны крызіс канца 2013-пачатку 2014 гг.

Прэзідэнцкія выбары 17 студзеня – 7 лютага 2010 г., перамога В. Януковіча (ПР) над Ю. Цімашэнка (БЮТ) з суадносінамі 48, 9% супраць 45, 5%. Развал правячай кааліцыі ў ВР 2 сакавіка і адстаўка прэм’ер-міністра Ю. Цімашэнкі 3 сакавіка 2010 г. Прызначэнне прэм’ер-міністрам М. Азарава 11 сакавіка 2010 г. Харкаўскія пагадненні паміж Д.Мядзьведзевым і В. Януковічам аб базіраванні Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі ў Севастопалі да 2042 г. у абмен на зніжку ў аплаце газа на 100 долараў ЗША. Сутыкненні ў Кіеве і ВР падчас ратыфікацыі Харкаўскіх пагадненняў 29 красавіка 2010 г. Мясцовыя выбары 31 кастрычніка 2010 г. і перамога ПР. Пазбаўленне волі прадстаўнікоў апазіцыі. Арышт і суд на Ю. Цімашэнка ў жніўні-кастрычніку 2011 г. Пазбаўленне волі экс-міністра ўнутраных спраў Ю. Луцэнкі 27 лютага 2012 г. Хваляванні ў Мікалаеве ў сакавіку 2012 г. з нагоды забойства А. Макар. Парламенцкія выбары 19 кастрычніка 2012 г. Перамога ПР.

Заява Кабміна Ўкраіны аб негатоўнасці падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС 21 лістапада 2013 г. і пачатак палітычнага крызісу. Арганізацыя Еўрамайдану ў Кіеве і іншых гарадах Украіны 24 лістапада 2013 г. Спроба сілавога разгону Еўрамайдану ў Кіеве і паглыбленне палітычнага крызісу. Рэакцыя на падзеі кіраўніцтва Ўкраіны, апазіцыі, грамадскіх і рэлігійных арганізацый. Візіт В. Януковіча ў Маскву, пагадненне аб выдзяленні Расійскай Федэрацыяй Украіне крэдыту ў 15 млрд. долараў ЗША і зніжках на газ. Прыняццё ВР 16 студзеня 2014 г. г.зв. “дыктатарскіх законаў”. Абвастрэнне сітуацыі на Еўрамайдане ў сувязі са смерцю актывіста С. Нігаяна 22 студзеня 2014 г. Захоп апазіцыяй будынку Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі 23 студзеня 2014 г. і пачатак падобных акцый у Заходняй і Цэнтральнай Украіне. Скасаванне “дыктатарскіх законаў” ВР 28 студзеня і адстаўка прэм’ер-міністра М. Азарава 31 студзеня 2014 г. Далейшае абвастрэнне сітуацыі 18-19 лютага 2014 г. Растрэл снайперамі каля 60-80 дэманстрантаў 20 лютага 2014 г., перамовы паміж В. Януковічам, лідэрамі апазіцыі А. Яцэнюком, А. Цягнібокам, В. Клічком пры пасярэдніцтве дыпламатаў заходніх краін. Пагадненне паміж В. Януковічам і апазіцыяй і рэакцыя на яго ўдзельнікаў Еўрамайдана. Аднаўленне Вярхоўнай Радай Канстытуцыі 2004 г. 21 лютага 2014 г., выезд В. Януковіча з Кіева ў Харкаў. Падзеі 22 лютага 2014 г. З’езд дэпутатаў Паўднёвага Ўсходу Ўкраіны ў Харкаве. Ад’езд В. Януковіча ў Данецк і спроба бегства ў Расійскую Федэрацыю, адстаўка спікера ВР У. Рыбака і выбранне А. Турчынава. Адхіленне Вярхоўнай Радай Украіны В. Януковіча ад прэзідэнцтва. Падзеі 23 лютага 2014 г. Прызначэнне Вярхоўнай Радай А. Турчэнава в.а. прэзідэнта і бегства В. Януковіча ў Расійскую Федэрацыю. Прызначэнне прем’ер-міністрам Украіны А. Яцэнюка 27 лютага 2014 г.
4. Палітычны крызіс ва Ўкраіне 2014-2015 гг. Сепаратысцкі рух на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

Крымскі крызіс. Акцыі непадпарадкавання новай уладзе ў Севастопалі, захоп улады ў горадзе праціўнікамі новаў улады, стварэнне прарасійскіх атрадаў самаабароны 23 лютага 2014 г. Сутыкненні каля ВС АРК паміж прарасійскімі сіламі і прыхільнікамі адзінства Ўкраіны 26 лютага 2014 г. З’яўленне ў Сімферопалі “зялёных чалавечкаў” 27 лютага 2014 г. Выбранне Вярхоўным Саветам АРК прэм’ер-міністрам Крыма С. Аксёнава (“Рускі блок”), прызначэнне рэферэндума аб пашырэнні аўтаноміі Крыма на 25 мая 2014 г. Блакада ўкраінскіх ваенных падраздзяленняў у Крыму. Прыняццё ВС АРК і Севастопальскім гарсаветам дэкларацыі аб незалежнасці Крыма 11 сакавіка 2014 г. Крымскі рэферэндум 16 сакавіка 2014 г. Далучэнне Крыма да Расійскай Федэрацыі 18 сакавіка 2014 г. Штурм некаторых падраздзяленняў украінскай арміі ў Крыму. Міжнародная рэакцыя на анэксію Крыма Расійскай Федэрацыяй. Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі ААН ад 27 сакавіка 2014 г. аб падрымцы тэрыяльнай цэласнасці Ўкраіны і непрызнанні крымскага рэферэндума.

Крызіс на Данбасе. Масавыя антыўрадавыя прарасійскія дэманстрацыі ў Днепрапятроўску, Адэсе, Харкаве, Данецку і Луганску 1 сакавіка 2014 г. Захоп прарасійскім актывістамі Данецкай абласной дзяржадміністрацыі 6 красавіка і абвяшчэнне імі Данецкай Народнай Рэспублікі (ДНР) 7 красавіка. Захоп прарасійскімі актывістамі гарадскіх рад і райаддзелаў міліцыі ў Арцёмаўске, Краматорску, Славянску 12-14 красавіка 2014 г. Пачатак Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) 13 красавіка 2014 г. Жэнеўская сустрэча 17 красавіка прадстаўнікоў Украіны, ЕС, ЗША і РФ. Абвяшчэнне прарасійскімі актывістамі Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР) 27 красавіка 2014 г. Адэская трагедыя 2 мая 2014 г. Баі ў Марыўпалі 7-14 мая 2014 г. Бой каля Валнавахі 22 мая 2014 г. Пачатак баёў за Данецкі аэрапорт 26 мая 2014 г.

Падпісанне Ўкраінай палітычнай часткі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС 21 сакавіка 2014 г.Прэзідэнцкія выбары 25 мая 2014 г. і перамога П.Парашэнкі. Пазачарговыя парламенцкія выбары ва Ўкраіне 26 кастрычніка 2014 г., преамога блока правых сіл (Народны фронт (А. Яцэнюк), Блок Пятра Парашэнкі (Ю. Луцэнка).



Трагедыя малазійскага Боінга 777 17 ліпеня 2014 г. Наступленне ВС Украіны ў ліпені – пачатку жніўня 2014 г. Ізварынскі кацёл і яго ліквідацыя 6 жніўня 2014 г. Падзеі каля Зеленаполля 11 ліпеня 2014 г. Ілавайскі кацёл 19-30 жніўня 2014 г. і ўмяшальніцтва РФ. Сустрэча ў Мінску 5 верасня 2014 г. і падпісанне Мінскага пратакола.

Заканчэнне баёў за Данецкі аэрапорт 21 студзеня 2015 г. Дэбальцаўскі кацёл 29 студзеня – 18 лютага 2015 г. Мінскае пагадненне 12 лютага 2015 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка