Тэма: Падарожжа ў краіну “Эканоміку”




Дата канвертавання13.05.2016
Памер60.72 Kb.
ДУА “Навадворскі дзіцячы сад”

Тэма: Падарожжа ў краіну “Эканоміку”

выхавальнік ii катэгорыі



Якута Наталля Іванаўна

Падарожжа ў краіну

Эканоміку
Мэты: развіваць творчыя здольнасці дзяцей , увагу, лагічнае мысленне;

выхоўваць беражлівыя адносіны да цепла-і электраэнергіі,вады .

Абсталяванне:карткі з назвамі станцый , малюнкі да казкі ,выявы лямпачак Напі і Люмі

Ход занятка .

Бураціна сядзіць на стуле ,глядзіць на столь , уваходзіць выхавацель

Выхавацель :Прывітанне ,Бураціна , ты глядзіш тэлевізар ?

Бураціна. Прывітанне, не.

В:А чаму ж ен у цябе працуе ?

Б : Ай ! Адчапіцеся! Няхай працуе.

В : У цябе лямпа на стале гарыць .Ты, мусіць, маляваць будзеш ?

Б: Вось прыдумалі . Не буду я маляваць , і святло мне не мяшае .

В: Здагадалася! Ты будзеш мыцца , бо у ваннай вада ліецца .

Б: Ну чаго вы да мяне прычапіліся? Не буду я мыцца , і маляваць я не буду , і у дзіцячы сад больш не пайду . Надакучыла.

В: Сумна, вельмі сумна . Давай я цябе пазнаемлю са сваімі сябрамі.

Б: А якія у вас сябры?

В: Сябры у мяне добрыя – працалюбівыя і беражлівыя .Яны ходзяць у старэйшую групу ,Навадворскага дзіцячага сада .(Звяртаюцца да дзяцей) Добры дзень , сябры !Раскажам Бураціна , чаму вы любіце хадзіць у дзіцячы сад і чаму вас называюць гаспадарамі ў садзе і дома .Ты Бураціна , прыйшоў своечасова .Мы якраз адпраўляемся ў падарожжа па краіне , назву якой трэба расшыфраваць:

К Э М А О Н І К А 8 1 6 3 5 4 7 2 9

(ЭКАНОМІКА)

В:Вандруючы па краіне Эканоміцы , пераязджаючы ад станцыі да станцыі ,мы навучымся берагчы святло ,ваду і цяпло. Заставайся , Бураціна , мы і цябе навучым эканоміць !

Б : Не хацелася б марнаваць час на такія дробязі .

В: Дробязі , гаворыш?! А вось уяві сабе ...

У далекім і вельмі маленькім горадзе , якога і на карце не знойдзеш , заўседы былі вада ,газ , і святло .Людзі нават ноччу спалі са святлом ,і газ гарэў увесь дзень ,а вада лілася ручаямі. Жыхары горада не думалі , што ўсе гэта мажа закончыцца .Але ў адзін жудасны дзень згасла святло , прапалі вада і газ . Увесь горад ахапіла паніка . Людзі зразумелі свае памылкі , але было позна . Няўжо ты хочаш , каб гэта страшная гісторыя адбылася і з табой ?

Б: Не , зусім не хачу !

В: Тады сядай ,уважліва слухай і запамінай ! Падарожнічаць па краіне Эканоміцы мы будзем на цягніку (Гучыць музыка ,на дошцы адкрываецца назва “Станцыя вады” ).

В: Вада займае большую частку тэрыторыі Зямлі .Яна есць усюды : у рэках ,азерах, у глебе . Многа вады ў арганізме чалавека ,у жывел і раслін . Агульная колькасць вады на Зямлі не змяняецца , а вось вады якую можна піць, становіцца ўсе менш і менш .Забруджваюцца моры і акіяны , рэкі і азеры . Ачыстка ж вады каштуе дорага .Значыць ...

1 Дзіця : Значыць , неабходна берагчы ваду , што цячэ з водаправода ў кватэрах і ў дзіцячым садзе.Мы ж яе спажываем дзесяткамі літраў : гатуем стравы ,мыемся самі і мыем бялізну , падлогу .

2Дзіця :Бураціна , а ты спрабаваў падлічыць, колькі разоў на дзень ты адкрываеш водаправодны кран?

Б : Не , а навошта ? Я і лічыць не умею .

1 Дзіця :Вось і дарэмна . А мы аднойчы падлічылі , што толькі ў дзіцячым садзе мы карыстаемся вадой не менш за 5разоў !(Уваходзіць дзяўчынка ў касцюме Кропелькі . Яна плача )

2Дзіця :Ой , Кропелька, хто цябе пакрыўдзіў?

Кропелька .Як цяжка мне жыць ! У доме , дзе я жыву, не берагуць ваду. Хлопчык Вова ніяк не навучыцца шчыльна закрываць водаправодны кран , і я ўжо неаднаразова была на валасок ад смерці. Каб не Вовава мама , я даўно ўпала б у ракавіну і загінула. Ой, можа, і вы такія ж ?

1 Дзіця: Што ты , даражэнькая Кропелька! Мы беражом ваду. Вось і Бураціна вучым гэтаму.

В : Даказана , што кожную хвіліну з няшчыльна закрытага крана падае 1 кропля вады. Давайце падлічым , колькі кропель вады дарэмна прападзе за 5 ,15.25 хвілін.(Дзеці лічаць і агучваюць свае падлікі).А за суткі дарэмна прападае 5 ведраў вады. Бураціна, на колькі дзен табе хопіць гэтай вады для піцця?

Бураціна :Для мяне аднаго ,я думаю , на дзен 10.Вось дык матэматыка !

1 Дзіця . Каб быць сапраўдным гаспадаром, трэба выконваць наступныя правілы : старацца закрываць і адкрываць кран асцярожна , каб ен даўжэй служыў.

2 Дзіця . Не пакідаць кран адкрытым .

1 Дзіця. Выкарыстоўваць ваду толькі па прызначэнню.

2 Дзця .Вада- найвялікшы скарб лрыроды , і мы павінны берагчы яе . Нездарма кажуць у народзе ...

В: А ў народзе кажуць “Хлеб –бацька, а вадзіца –матухна)

1 Дзіця. Заставайся з намі , Кропелька, мы цябе не пакрыўдзім !

Кропелька .Добра мне з вамі , спакойна. Буду з вамі !

В .Назва наступнай станцыі адкрыецца пасля таго , як вы адгадаеце загадкі:

Хвіліны вольнае не мае ,

Бо спяшаецца заўжды ,

І учэпіста трымае

Ен рукамі правады.(тралейбус)
Залез на стол ен , аглядзўся ,

Гнуткім хвосцікам вільнуў ,

Складкі з хустачкі злізнуў .(прас)
Хатку тата ў дом прывез ,

У той хатцы –дзед –мароз .

Ен там спіць і ў сне буркоча ,

Паказацца мне не хоча . (халадзільнік )
Яго відаць здалеку

На шумнай маставой ,

Міргае цуда –вока:

Ідзі !

Чакай !

Пастой !

І пешаходы , і шаферы

Гавораць дзыкуй...(светлафору)

В. Што неабходна , каб працавалі прас , халадзільнік, тралейбус , святлафор і многа-многа іншых рэчаў?

Дзеці (хорам). Электрычнасць.(Адкрываецца назва”Станцыя электрычнасці)

В: Што такое святлафор?(Дзеці даюць адказы).Давайце пагуляем у гульню “Цуда- вока” .Калі я пакажу круг зяленага колеру –вы будзеце бегаць па кругу ,жоўтага-кружыцца на месцы ,чырвонага –стаяць , махаючы рукамі.

В. А што выкарыстоўваюць для асвятлення памяшканняў?(Лямпачкі).Так, дзякуючы лямпачкам у нас есць святло . Здараецца , людзі забываюць ,выключаць святло ці выкарыстоўваюць яготбез патрэбы і не задумваюцца ,што адна лямпачка за дзень спажывае столькі электраэнергіі , колькі неабходна для выпечкі 38 кг хлеба, вырабу 14 кг сыру ,9 кг цэменту. (На дошцы замацоўваюцца выявы дзвюх лямпачак –НАПІ і ЛЮМІ .

2 Дзіця: Бураціна, вось дзве лямпачкі-НАПІ і ЛЮМІ . НАПІ-звычайная лямпачка напальвання .Ты яе добра ведаеш і часта бачыш дома. А вось у некаторых дамах для асвятлення памяшканняў прымяняюць лямпачкі ЛЮМІ .

1 Дзіця: Люмінісцэнтныя лямпачкі забяспечваюць такой жа колькасцю святла , як і звычайныя, але спажываюць электраэнергіі намнога менш .

2Дзіця :Акрамя таго , лямпачкі ЛЮМІ гараць у 5 разоў даўжэй за звычайныя .Уяўляеш ,Бураціна, якая эканомія?

Бураціна. Здорава! А я і не ведаў пра існаванне лямпачак ЛЮМІ !

В: Дзеці ,як яшчэ можна скараціць расходы электраэнергіі?(Адказы вучняў) . Адкрываецца назва”Станцыя цяпла”.Вывешваюцца сюжэтныя малюнкі да казкі.

В: Эканоміць неабходна не толькі ваду і электраэнергію , але і цяпло .Як гэта рабіць , вы даведаецеся. паслухаўшы казку . Ты , Бураціна , паспрабуй размясціць гэтыя малюнкі ў адпаведным казцы парадку .А вы , дзеці , правярайце .

Высока –высока –на дзесятым паверсе дома –жыла –была Батарэя .Настала зіма –для Батарэі вельмі важны перыяд .Яна вельмі радавалася таму, што стала патрэбна людзям , якія жылі ў кватэры. А яны нават і не думалі пра Батарэю :не ўцяплялі вокны , не зачынялі форткі, на ноч Батарэю закрывалі фіранкамі з тоўстай тканіны, вешалі на яе бялізну .Батарэя вельмі пакрыўдзілася на жыхароў кватэры і ў адзін з доўгіх зімовых вечароў горка заплакала. Так плакала , што затапіла ўсіх суседзяў.Людзі ,у якіх жыла Батарэя ,не разумелі , чаму яна так моцна плача .Але прыйшлі суседзі і, убачыўшы адчыненую фортку ,бялізну на Батарэі , растлумачылі неахайным жыхарам , што Батарэя не можа абагрэць іх кватэру , бо яны не выконваюць элементарных правілаў зберажэння цяпла . Менавіта па гэтай прычыне яна так моцна плача. Гаспадары ўцяплілівокны , знялі доўгія фіранкі , бялізну з Батарэі , закрылі фортку . І стала Батарэя жыць , атрымліваючы асалоду ад таго , што прыносіць карысць людзям . І паверце, за ўсе жыцце яна больш ні разу не заплакала.(Дзеці ўзгадваюць змест казкі па малюнках , называюць правілы зберажэння цяпла )

В :Раскажыце ,сябры мае ,як вы эканоміце цяпло , дзякуючы чаму ў нашым дзіцячым садзе цепла і ўлульна (Дзеці расказваюць)

В : Наша падарожжа заканчваецца . Бураціна ты спазнаў азы навукі эканомікі? Не сумна табе было з намі ? Бураціна :Што вы , што вы!Вялікі дзякуй за навуку . Цяпер у мяне будзе больш залатых .

В :Малайчына ! Ты ўжо нямала ведаеш . Запрашаем цябе ў наступныя падарожжы па краіне Эканоміцы


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка