Тэма: “Падагульненне вывучанага аб арфаграфічных нормах”




Дата канвертавання06.05.2016
Памер90.34 Kb.
Тэма:

“Падагульненне вывучанага аб арфаграфічных нормах”
Мэты:

стварыць умовы для падагульнення і сістэматызацыі ведаў вучняў аб арфаграфічных нормах;



садзейнічаць фарміраванню культуры вуснай і пісьмовай мовы вучняў;

зацікавіць асобай і творчасцю Максіма Багдановіча.


Форма ўрока:

інтэгрыраваны ўрок-падагульненне з выкарыстаннем інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій


Абсталяванне:

падручнік па беларускай мове для 11 класа; бланкі з заданнямі; мульты-медыйны праектар.


Эпіграф:

Жыві і цэльнасці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

М. Багдановіч


Ход урока
І. Арганізацыйны момант
- Добры дзень. Сядайце, калі ласка. Мы пачынаем урок. Я жадаю на ўроку ўсім плённай працы і добрага настрою.
ІІ. Праверка дамашняга задання
- Што трэба было зрабіць у дамашнім практыкаванні? (устанавіць адпаведнасць паміж датамі і дзяржаўнымі святамі, святочнымі і памятнымі датамі)
- Запішыце на дошцы адказ у такой форме, як гэта запісваецца на ЦТ.

(А2Б1В7Г5Д6Е3Ж84І9)


- Пакуль адзін вучань запісвае адказы на дошцы, мы правяраем практыкаванне вусна.
- І тая дата, якую мы дапісалі самі…
- Правяраем запіс на дошцы.

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэтаў урока
- Сёння на ўроку мы будзем сістэматызаваць веды аб арфаграфічных нормах. Урок будзе пабудаваны на матэрыяле твораў Максіма Багдановіча, таму што ў гэтым годзе, як ужо гаварылася, мы адзначаем 120 год з дня нараджэння нашага сусветна вядомага паэта.
ІV. Падагульненне вывучанага
1) тэарэтычная гутарка
- Што такое арфаграфічная норма? (правілы напісання слоў)
- Якія правілы арфаграфіі мы паўтаралі на працягу І чвэрці? (аканне, яканне, правапіс ў, правапіс змякчальнага мяккага знака, правапіс мяккага знака і апострафа, правапіс апострафа, дзеканне, цеканне, правапіс прыставак, правапіс прыстаўных галосных і зычных, правапіс падоўжаных зычных, правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных, правапіс вялікай літары, правапіс спалучэнняў галосных)
- А зараз мы паспрабуем падагульніць веды аб усіх гэтых арфаграфічных нормах.
2) напісанне слоўнікавага дыктанта
- Зараз напішам слоўнікавы дыктант, выкарыстоўваючы словы і словазлучэнні, выразы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Максіма Багдановіча.
Загадка Багдановіча, творчы шлях своеасаблівы, пражыў першыя пяць гадоў, нарадзіўся дзявятага снежня, цікавасць да беларускай мінуўшчыны, творчыя інтарэсы, апавяданне “Музыка”, нацыянальнае жыццё, рознабаковы талент, літаратура, Яраслаўскі юрыдычны ліцэй, касцёл Святой Ганны, слуцкія паясы, кніга вершаўВянок”.
- Памяняйцеся сшыткамі. Чытаем словы і словазлучэнні, тлумачым арфаграмы. Правільныя адказы змешчаны на экране. Пастаўце сабе адзнаку ў ліст кантролю.
1 памылка – 8 балаў,

2 памылкі – 7 балаў,

3 памылкі – 6 балаў,

4 памылкі – 5 балаў,

5 памылак – 4 балы,

6 памылак – 3 балы,

7 памылак – 2 балы,

больш за 7 памылак – 1 бал. (на экране)


3) праца з вершам
- Давайце паслухаем верш Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”.

Выпішыце з гэтага верша словы з наступнымі арфаграмамі:


(І ) Яканне: яны, бяздольныя, паясы, дзявочыя, сцяной, смяецца, вясна, персідскага, цвяток, цямнее
(ІІ) Дзеканне: дзеля, дзявочыя, дзе, радзімы
(ІІІ) Цеканне: ткаць, ткуць, сцяной, сінеюць, ззяюць, цямнее
(ІV) Правапіс ў: ніў, доўгія, забыўшы, збожжа ў яснай, забыўшыся

Падоўжаныя зычныя: збожжа

Назавіце словы з арфаграмамі. (адказы на экране). Праверце заданне. Выстаўце адзнаку ў ліст кантролю.


1 памылка – 8 балаў,

2 памылкі – 7 балаў,

3 памылкаі – 6 балаў,

4 памылкі – 5 балаў,

5 - 6 памылак – 4 балы,

7 - 8 памылак – 3 балы,

9 - 11 памылак – 2 балы,

больш за 11 памылак – 1 бал. (на экране)


Максім Багдановіч
СЛУЦКІЯ ТКАЧЫХІ
Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

І цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна, -

І думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора…

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага узора

Цвяток радзімы васілька.


4) фізкультхвілінка
- Многія вершы Максіма Багдановіча пакладзены на музыку. У якасці адпачынку я прапаную паслухаць урывак з песні Ігара Лучанка “Вераніка”. (гучыць песня “Вераніка” ў выкананні “Песняроў” на англійскай і беларускай мовах)
- На якіх мовах гучала песня? Гэта яшчэ адзін доказ таго, што Максім Багдановіч – сусветна вядомы паэт.
5) праца “карэктарамі”
- Цяпер я прапаную вам папрацаваць карэктарамі. У якасці тэксту я ўзяла апавяданне Максіма Багдановіча “Апокрыф”.
Максім Багдановіч
АПОКРЫФ


  1. Ад Максіма Кніжніка пачатак…

  2. І калі скончылася сем тысяч год ад стварэння свету, Хрыстос ізноў зышоў на зямлю і хадзіў па ёй, каб споўнілася тое, аб чым сведчылі прарокі.

  3. І разам з ім святы Пётра і святы Юря.

  4. Толькі музыка, катораму цяпер не было чаго рабіць, падышоў да іх і сказаў: “Сорамна мне, бо сягоння дзень працы і ўсе клапоцяцца каля зямлі; адзін я нікчэмны чалавек.

  5. І сказаў яму Хрыстос: не смуціся ў сэрцы сваім. Ці ж не твае песні спяваюць яны цяпер, у час жніва! Таму не схіляй нізка галавы твае, і не хавай аблічча ад вачэй людскіх.

  6. І навучаючы яго, казаў: штодзённымі клопатамі поўніцца жыццё людское. Але калі зварухнецца душа чалавека, - толькі песня здолее спатоліць яго. Шануйце ж песні свае.

  7. Але Петра сказаў: “Вучыцелю, у гэтай краіне ёсць людзі, каторым няма чаго есці. Ці ж не сціснецца ад сораму сэрца таго чалавека, каторы, шукаючы, скарынкі хлеба, прыйдзе з песняй да іх?

  8. Сказаў Хрыстос: “Так, жыццё гэтых людзей цяжкае, беднае і прыгнечанае. Чаму ж ты хочаш яшчэ пазбавіць іх красы!”

  9. Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак для душы.

  10. Азірніцеся навокал! Ці ж не ніва калыхаецца каля нас?

  11. Цяжка каля яе працаваў гаспадар і, вось бачыць: паміж збожжа ўзраслі васількі.

  12. І сказаў ён у сэрцы сваім: “Хлеб адбіраюць у мяне гэтыя сінія кветкі, бо паўнаважкія каласы маглі б узрасці тут заміж васількоў.

  13. Але яшчэ з малацця краса іх прыйшлася мне да душы. І таму я не вырву з каранём іх, як усякае благое зелле. Няхай растуць і радуюць, як у маленстве, сэрца маё.

  14. Я ж кажу вам: “Добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?”


Максім Багдановіч
АПОКРЫФ


  1. Ад максіма Кніжніка пачатак…

  2. І калі скончылася семь тысяч год ад стварэння свету, Хрыстос ізноў зышоў на землю і хадіў па ёй, каб споўнілася тое, аб чым светчылі прарокі.

  3. І разам з ім святы пётра і святы Юръя.

  4. Толькі музыка, катораму тяпер не было чаго рабіть, падыйшоў да іх і сказаў: “Сорамна мне, бо сягоня день працы і усе клапоцяцца каля зямлі; адін я нікчэмны челавек.

  5. І сказаў яму Хрыстос: не смуціся у серцы сваім. Ці ж не твае песьні спевають яны цяпер, у час жніва! Таму не схіляй ніска галавы твае, і не хавай абліча ад вачэй люцкіх.

  6. І навучаючы яго, казаў: штодзённымі клопатамі поўніцца жыцё люцкое. Але калі зварухнецца душа челавека, - толькі песьня здолее спатоліць яго. Шануйце ж песьні свае.

  7. Але петра сказаў: “Вучыцелю, у гэтай краіне ёсть люді, каторым няма чаго есці. Ці ж не сціснецца ад сораму серца таго челавека, каторы, шукаючы, скарынкі хлеба, прыйдзе з песьняй да іх?

  8. Сказаў Хрыстос: “Так, жыцё гэтых людей цяшкае, беднае і прыгнечанае. Чаму ж ты хочаш яшчэ пазбавіць іх красы!”

  9. Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак для душы.

  10. Азірніцеся навокал! Ці ж не ніва калыхаецца каля нас?

  11. Цяшка каля яе працаваў гаспадар і, вось бачыць: паміж збожжа узраслі васількі.

  12. І сказаў ён у серцы сваім: “Хлеб адбірають у мяне гэтыя сінія кветкі, бо паўнаважкія каласы маглі б узрасці тут заміж васількоў.

  13. Але яшчэ з малацця краса іх прыйшлася мне да душы. І таму я не вырву з каранём іх, як усякае благое зеле. Няхай растуть і радують, як у маленстве, серца маё.

  14. Я ж кажу вам: “Добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?”

- Цяпер памяняйцеся сшыткамі і праверце тэкст. Выстаўце адзнакі ў ліст кантролю.


(Выбарачна растлумачыць арфаграмы)
1 памылка – 8 балаў,

2 памылкі – 7 балаў,

3 памылкаі – 6 балаў,

4 памылкі – 5 балаў,

5 - 6 памылак – 4 балы,

7 - 8 памылак – 3 балы,

9 - 11 памылак – 2 балы,

больш за 11 памылак – 1 бал. (на экране)


- Давайце прачытаем апавяданне Максіма Багдановіча.
- Якая асноўная думка гэтага твора? (Чалавек у жыцці павінен не

толькі працаваць, але і не забываць пра адпачынак, пра песні, пра мастацтва)
- Ваш адказ пацвярджае і эпіграф нашага ўрока.
- У гэтым вершы паэт раскрывае адну з асноўных тэм сваёй лірыкі – тэму Красы.
V. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія
- Сёння на ўроку мы працавалі з творамі Максіма Багдановіча. У абодвух творах узгадваецца расліна, якая была для паэта сімвалам роднага краю і сімвалам мастацтва.
- Што гэта за расліна?
- У кожнага з вас на парце ляжыць папяровы васілёк. На адваротным баку васілька запісаны незавершаныя сказы. Падлічыце зараз балы ў лісце кантролю і дапішыце сказы. Васілёк замацоўвайце на дошцы. Назавіце вашу адзнаку за ўрок.
Сёння на ўроку я працаваў на …

Сёння на ўроку клас працаваў на …

Сёння на ўроку настаўнік працаваў на …

Мой настрой …


VІ. Дамашняе заданне

Скласці слоўнікавы дыктант. Падабраць для дыктанта словы па правілах §6 - 21 (40 – 45 слоў)



Ліст кантролю
вучня (вучаніцы) 11 класа ____________________________





Заданне 1

Заданне 2

Заданне 3

Сярэдні бал

(1 + 2 + 3) : 3

Адзнака













Вынік работы:













усё атрымалася;













атрымалася амаль усё

(1 – 2 памылкі);















зроблена напалову;













засталося многа пытанняў;













нічога не атрымалася













Выснова













Тэхналагічная карта ўрока
І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання


ІІІ. Паведамленне тэмы і мэтаў урока
ІV. Падагульненне вывучанага
1) тэарэтычная гутарка
2) напісанне слоўнікавага дыктанта
3) праца з вершам
4) фізкультхвілінка
5) праца “карэктарамі”
V. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка