Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме




Дата канвертавання10.06.2016
Памер55.44 Kb.
Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

па тэме «Назоўнік».

Мэты: стварыць умовы для падагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме

«Назоўнік»; садзейнічаць развіццю камунікатыўных здольнасцей вучняў,

выпрацоўваць уменне ўдзельнічаць у лінгвістычных гульнях, павышаць

моўны кругагляд вучняў; абуджаць цікавасць да вывучэння прадмета.


Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі; асабістыя карткі кантролю вучняў; рамонак “Назоўнік”; камп ютарная праграма “Юнісофт. Беларуская мова”.
Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Матывацыйна-прадметны этап

Некалькі ўрокаў мы з вамі вывучалі тэму назоўнік і яго катэгорыі

Тэма нашага сённяшняга ўрока -Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Назоўнік”.

Але перш, чым прыступіць да падагульнення тэмы, я прапаную вам выканаць заданне:

А) Дадзены 2 рамонкі, на пялёстках якіх размешчаны катэгорыі і ўласцівасці розных часцін мовы. Вучні павінны зняць лішнія пялёсткі, пакінуць толькі тыя, якія маюць дачыненне да назоўніка.


1 рамонак: род, лік, арфаграфія, склон, трыванне, зборны, рэчыўны, які? Якая? Ступень параўнання;
2 рамонак: скланенне, ніякі род, прадмет, хто? Што?Што рабіць? Спражэнне, адносны, зборны, аснова
Б) Фармулёўка задач урока вучнямі.

Зыходзячы з таго, што засталося ў рамонках, давайце сфармулюем задачы нашага ўрока: мы павінны паўтарыць і замацаваць веды па наступных катэгорыях: (вучні самастойна прагаворваюць задачы ўрока) род, лік, склон, скланенне, правапіс назоўнікаў, тыпы асноў назоўнікаў, разрады назоўнікаў.


3.Матывацыйна-эмацыянальны этап . Працу нашу я хачу пачаць з прытчы (настаўнік чытае прытчу).

Даўным-даўно дзесьці на Палессі жыў мудры старац. Многія людзі да яго звярталіся за парадай і дапамогай у цяжкіх жыццёвых абставінах, і нікому ён не адмовіў, усім дапамог. Але знайшоўся чалавек, які не паверыў старому і вырашыў даказаць усім, што стары - звычайны хлус. Ён злавіў матылька і вырашыў спытацца ў старога, жывы матылёк у яго руцэ ці не. А сам для сябе рашыў: калі стары скажа, што матылёк жывы, то ён тут жа задавіць яго і пакажа ўсім, што мудрэц усіх падманвае. Так ён і зрабіў. І калі спытаўся ў старца ці жывы матылёк, той змераў яго поглядам і адказаў: “Усё ў тваіх руках”.
4.Матывацыйна-перспектыўны этап

Настаўнік Я нездарма прачытала вам гэту прытчу. Звярніце ўвагу на дошку. Там запісана дамашняе заданне на наступны ўрок:

1 варыянт: выпісаць тэкст навуковага стылю, аргументаваць свой выбар, выпісаць з яго ўсе абстрактныя назоўнікі і вызначыць іх скланенне.
2 варыянт: выпісаць тэкст мастацкага стылю, аргументаваць свой выбар, выпісаць з яго ўсе канкрэтныя назоўнікі і вызначыць іх скланенне.
Настаўнік Заданне складанае. Але кожны з вас можа быць вызвалены ад яго выканання, калі выканае пэўныя ўмовы: актыўная праца на ўроку, правільнае выкананне тэставых заданняў ( не больш за 2 памылкі ў тэсце). Кожны з вас будзе атрымліваць балы за кожны правільны адказ на ўроку, гэта вы самастойна будзеце фіксаваць у асабістых картках кантролю. У канцы ўрока будзе падлічаны вынік (суседам па парце), вызначаны пераможцы. (вучні атрымліваюць карткі кантролю). Дадатак.

Ітак, пачынаем. І помніце – усе ў вашых руках!
5.Трэніровачна-карэкцыйны этап

1. “Апрані слова”

1 варыянт – абозня

2 варыянт – фарбавар

3 варыянт – павільён

Вучні павінны:



  • знайсці ў слоўніках лексічнае значэнне слоў;

  • разабраць па марфемах;

  • вызначыць катэгорыі назоўніка;

2. “Карэктар “ вучні павінны выправіць памылкі ў напісанні назоўнікаў:

Не барака, невораг, а сябр; не людзь; пальчык, каменчык, нянавісць, сарафанчык, агурочык, фантаньчык, барочак.
Фізкультхвілінка
3. Комплекснае заданне (пасля выканання вучні па прынцыпу ўзаемаправеркі звяраюць правільнасць па адказах, змешчаных на дошцы)

А) вызначыць скланенне назоўнікаў у дужках



Б) вызначыць аснову і яе тып

В) раскрыць дужкі і паставіць назоўнікі ў патрэбным склоне

Пабываць у гэтай (акруга)

Шмат (снег)

Мыцца ў (лазня)

Няма (аспірын)

Падарыць кветкі (дачка)

Цеста ў (дзяжа)

Гняздо на (вярба)

Няма (аўтамабіль)

Мару аб (зямля)



Г) Вызначце памылкі ў дапасаванні прыметніка да назоўніка

Маленькі качаня Моцная боль

Залатая медаль італьянская жывапісь

Паляўнічая сабака татаў подпіс

Шырокі стэп горкая палын
Д) Пастаўце назоўнікі ў форму адзіночнага ліку.

Кураняты канікулы

Суткі акуляры

Паводзіны вучні

Суметы веды
4.Заданне ад «Бусліка»
1. У якім сказе няма арфаграфічных памылак?

А) Дзядуля аддаў яблык унучцы Ніні.

Б) Дзядуля адаў яблык унучцы Ніне.

В) Дзядуля адаў яблык унучцэ Ніне.

Г) Дядуля аддаў яблык унучцэ Ніні.

Д) Дзядуля аддаў яблык унучцы Ніне.


2.Значэнне якіх слоў з прыведзеных змяняецца са зменай месца

націску:

Паўза, кара, цэгла, каса, жыта, каралі.


3.Вызначце лішняе слова і растлумачце свой выбар.

Авёс, валошка, проса, пшаніца, ячмень;

Вішня, дзяўчынка, кніга, тэлевізар, канапа;

Карова, свіння, конь, воўк, кот.



6. Кантрольна-рэфлексійны этап


  1. Выкананне тэставых заданняў на камп ютары (праграма “Юнісофт. Беларуская мова” раздзел “Назоўнік”).

Падвядзенне вынікаў урока кожным вучнем (вучні падлічваюць свае балы за ўрок, вызначаюцца 3 пераможцы, якія не будуць выконваць дамашняе заданне) 7.Дамашняе заданне



1 варыянт: выпісаць тэкст навуковага стылю, аргументаваць свой выбар, выпісаць з яго ўсе абстрактныя назоўнікі і вызначыць іх скланенне.

2 варыянт: выпісаць тэкст мастацкага стылю, аргументаваць свой выбар, выпісаць з яго ўсе канкрэтныя назоўнікі і вызначыць іх скланенне.

3 варыянт : выпісаць 20 назоўнікаў, вызначыць іх род.



8.Рэфлексія

Ці карысным быў для вас сённяшні ўрок?

Ці трэба вывучаць мову?

Прывядзіце па некалькі прыкладаў адказаў на пытанні:


  1. Што здарыцца, калі я не буду вывучаць мову, не буду пісаць граматна?

  2. Чаго не здарыцца, калі я буду вывучаць мову і пісаць граматна?



9. Тлумачэнне адзнак

Дадатак





Лявонава Ангеліна

“Апрані слова”




“Карэктар”




Заданне ад “Бусліка”




Комплекснае заданне







Няма памылак – 5балаў

2 памылкі – 4 балы

4 памылкі – 2 балы

Тэставыя заданні “Юнісофт”











Вынік




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка