Тэма: недапасаваныя азначэнні, ІХ адрозненне ад дапаўненняў. Мэта




Дата канвертавання01.05.2016
Памер85.61 Kb.
ПЛАН-КАНСПЕКТ ФАКУЛЬТАТЫЎНАГА ЗАНЯТКУ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ТЭМА: недапасаваныя азначэнні, іх адрозненне ад дапаўненняў.

МЭТА: даследаваць асаблівасці будовы сказаў з недапасаванымі азначэннямі, спосабы выражэння недапасаваных азначэнняў; спрыяць развіццю ўменняў і навыкаў вызначэння недапасаваных азначэнняў у сказах і іх адрознення ад дапаўненняў, развіццё арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў вучняў.

Абсталяванне: запісы на дошцы, карткі з заданнямі, апорны канспект па тэме ўрока.

Ход заняткаў

  1. Арг. момант.

  2. Узнаўленне вывучанага пра азначэнне.

  • Што называецца азначэннем?

  • На якія два віды падзяляюцца азначэнні?

  • Якія азначэнні называюцца дапасаванымі, а якія недапасаванымі?

3. Слова настаўніка пра недапасаваныя азначэнні.

Не ўсе азначэнні звязваюцца з тым членам, які яны паясняюць, шляхам дапасавання. У беларускай мове часта сустракаюцца азначэнні, выражаныя назоўнікамі ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў, асабовымі займеннікамі ва ўскосных склонах, спалучэннем прыметніка з назоўнікам, неазначальнай формай дзеяслова і інш. Такія азначэнні прынята называць недапасаванымі. Яны могуць звязвацца з паяснёным словам пры дапамозе кіравання і прымыкання. Напрыклад: 1. Удары партызан у прыфрантавой паласе трывожылі фашысцкае камандаванне. 2. Рукі яго моцна трымалі аўтамат. 3. Заставалася надзея знайсці Андрэйку. 4. Чытанне ўголас выпрацоўвае правільнае вымаўленне і развівае памяць. (Сказы запісаны на дошцы.) Недапасаваныя азначэнні не маюць усіх тыповых для гэтага даданага члена прымет. Агульнае граматычнае значэнне ў іх звычайна выражаецца не залежнай словаформай, а адносінамі паміж кампанентамі. Такія азначэнні ў сказе звычайна займаюць аслабленыя пазіцыі. Сінтаксічныя значэнні ў іх набываюць дапаўняльныя ці акалічнасныя адценні.



4. Аналіз сказаў з мэтай адрознення недапасаваных азначэнняў ад дапаўненняў. (Сказы запісаны на дошцы.) Складанне апорнага канспекта (Вучням прапануецца табліца “Спосабы выражэння недапасаваных азначэнняў” толькі з прыкладамі, а спосабы выражэння яны запаўняюць у парах. Дадаткі 1, 2.

Адрозніць недапасаванае азначэнне ад прыйменнага дапаўнення можна ў працэсе сэнсава-граматычнага аналізу. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што недапасаваныя азначэнні звычайна выражаюцца родным склонам, які ўказвае:



    1. на суб’ект: Загад дырэктара /дырэктар загадаў, дырэктарскі загад/ быў выкананы своечасова.

    2. на прыналежнасць аднаго прадмета другому: Аловак брата ляжыць на парце.

    3. на матэрыял, з якога зроблены прадмет: У скрынкі ляжалі ручкі з нержавеючай сталі.

    4. на характэрныя прыватныя асаблівасці прадмета: Міхась усё выконваў акуратна і своечасова, як і належыць чалавеку справы.

Недапасаваныя азначэнні могуць выражацца давальным склонам, які ўказвае на прызначэнне прадмета: У цэнтры парка ўстаноўлены помнік Янку Купалу. Давальны прызначэння трэба адрозніваць ад давальнага, які ўказвае на адрасата і выконвае ролю дапаўнення: Міхаліна піша ліст да сястры.

Таксама бываюць развітыя азначэнні, якія выражаюцца спалучэннем назоўніка з прыметнікам ці іншымі часцінамі мовы, якія па функцыі набліжаюцца да прыметніка, напрыклад: Калгаснікі чацвёртай брыгады выканалі абавязацельствы датэрмінова.



5. Складанне апорнага канспекта.

Вучням прапануецца табліца “Спосабы выражэння недапасаваных азначэнняў” толькі з прыкладамі, а спосабы выражэння яны запаўняюць у парах (дадаткі 1, 2).

6. Замацаванне.

1) Вусная калектыўная работа.



Заданне. Высветліць, якія азначэнні з’яўляюцца дапасаванымі, а якія – недапасаванымі. Чым выражаны недапасаваныя азначэнні?

Алёшка ішоў праз мокры гушчар. Слёзы радасці паказаліся ў матчыных вачах. У засені старой сасны стаялі дзве гружаныя мяхамі фурманкі. За гарамі, за далямі, за сыпучымі пяскамі жыў раней адзін хлапчына з васільковымі вачыма. Шалясціць зялёны колас на саломцы. Далёка беглі ўздоўж дарогі высокія тэлеграфныя слупы з белымі гугачкамі і роўна нацягнутым дротам.

2) Вусная калектыўная работа з карткай для замацавання (заданне 1, дадатак 3).

3) Самастойная работа з карткай для замацавання (заданні 2, 3, дадатак 3).

4) Тэставы кантроль па тэме ўрока (дадатак 4).

6. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.


  • Што вам даў сённяшні занятак?

  • Якія формы работы вам найбольш спадабаліся?

  • Што для вас засталося незразумелым?

  • Як вы ацэньваеце сваю працу і працу настаўніка на ўроку?

Дадатак 1


Апорны канспект па тэме “Недапасаваныя азначэнні”



Недапасаваныя азначэнні – азначэнні, якія звязваюцца з паяснёным словам па спосабе кіравання ці прымыкання



Удары партызан у прыфрантавой паласе Заставалася надзея знайсці Андрэйку.

трывожылі фашысцкае камандаванне.


Спосабы выражэння недапасаваных азначэнняў

Спосаб выражэння

Прыклад

І. Назоўнік ва ўскосных склонах:

1) Родны склон, які ўказвае:

а) на суб’ект.
б) на прыналежнасць аднаго прадмета другому.

в) на матэрыял, з якога зроблены прадмет.

г) на характэрныя прыватныя асаблівасці прадмета

2) Двальны склон, які ўказвае на прызначэнне прадмета.

3) Месны склон.




Загад дырэктара /дырэктар загадаў, дырэктарскі загад/ быў выкананы своечасова.
Аловак брата ляжыць на парце.
У скрынкі ляжалі ручкі з нержавеючай сталі.

Міхась усё выконваў акуратна і своечасова, як і належыць чалавеку справы.

У цэнтры парка ўстаноўлены помнік Янку Купалу.

У касцюме, у чаравіках, рубашцы, пры гальштуку, Хведар паходжваў па двары.

ІІ. Асабовы займеннік.


За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны

ІІІ. Інфінітыў


І ўсё ж да Чубара даволі хутка вярнулася здольнасць разважаць.

ІV. Прыслоўе.

Дарога дадому заўсёды карацешая, чым з дому.

V. Дзеепрыслоўе.

Якая яда стоячы?

VІ. Сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, фразеалагізм або цэлы сказ.

А сам дарэктар, з вузел ростам, у сваім уборы бедным, простым, у зрэбных портках і кашулі, стаяў, як бы яго прыгнулі…

Да іх падышла дзяўчынка адзінаццаці гадоў.

Дадатак 2


Апорны канспект па тэме “Недапасаваныя азначэнні”

(для работы ў парах)



Недапасаваныя азначэнні – азначэнні, якія звязваюцца з паяснёным словам па спосабе кіравання ці прымыкання



Удары партызан у прыфрантавой паласе Заставалася надзея знайсці Андрэйку.

трывожылі фашысцкае камандаванне.


Спосабы выражэння недапасаваных азначэнняў

Спосаб выражэння

Прыклад

І. Назоўнік ва ўскосных склонах:

1) Родны склон, які ўказвае:

а) на суб’ект.
б) на прыналежнасць аднаго прадмета другому.

в) на матэрыял, з якога зроблены прадмет.

г) на характэрныя прыватныя асаблівасці прадмета

2) Двальны склон, які ўказвае на прызначэнне прадмета.

3) Месны склон.




Загад дырэктара /дырэктар загадаў, дырэктарскі загад/ быў выкананы своечасова.
Аловак брата ляжыць на парце.
У скрынкі ляжалі ручкі з нержавеючай сталі.

Міхась усё выконваў акуратна і своечасова, як і належыць чалавеку справы.

У цэнтры парка ўстаноўлены помнік Янку Купалу.

У касцюме, у чаравіках, рубашцы, пры гальштуку, Хведар паходжваў па двары.

ІІ.


За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны

ІІІ.


І ўсё ж да Чубара даволі хутка вярнулася здольнасць разважаць.

ІV.

Дарога дадому заўсёды карацешая, чым з дому.

V.

Якая яда стоячы?

VІ.

А сам дарэктар, з вузел ростам, у сваім уборы бедным, простым, у зрэбных портках і кашулі, стаяў, як бы яго прыгнулі…

Да іх падышла дзяўчынка адзінаццаці гадоў.

Дадатак 3

Картка для замацавання па тэме “Недапасаваныя азначэнні”




Заданне 1. Прааналізуйце спосабы выражэння недапасаваных азначэнняў.

Ужо заціхлі за ракой жняярак галасы. На сходзе калгаснікі прынялі рашэнне будаваць электрастанцыю. Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. У хату ўбег хлопчык гадоў сямі. Прыйшла пара пачынаць жніво. Вочы Кляновіча сустрэліся з вачыма маладога чалавека, у якога русыя, крыху хвалістыя валасы былі зачэсаны назад.



Заданне 2. Спішыце сказы, замяняючы, дзе магчыма, дапасаваныя азначэнні недапасаванымі.

Люблю я зімовыя ночы. Ад птушыных песень лясы загудзелі. Мікітава хата стаяла на ўзлеску. Іларык шпарка павярнуўся на знаёмы голас. Іскрыцца пад скупым ранішнім сонцам снег. Над возерам мы ўбачылі рыбацкі дом.



Заданне 3. Спішыце сказы, замяняючы, дзе магчыма, недапасаваныя азначэнні дапасаванымі.


Апавяданне бабкі зрабіла моцнае ўражанне на маладога настаўніка. Ляцяць іскры і асвятляюць твар юнака. Чалавек з сівымі скронямі паказаўся на двары. У самым канцы алеі відаць драўляны дом з белымі атынкаванымі калонамі пры ўваходзе.

Дадатак 4


ТЭСТ ПА ТЭМЕ “НЕДАПАСАВАНЫЯ АЗНАЧЭННІ”

  1. Адзначце сказы з дапасаванымі азначэннямі.

а) Мы моўчкі стаім на сонцам залітай паляне.

б) Узнікла жаданне працаваць.

в) За свабоду Айчыны біўся воін-салдат.

г) Кружыцца першае лісце кляновае.

д) Надышла халодная і марозная ноч.
2. Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі.

а) Чытанне лежачы прытупляе зрок.

б) Я палюбіў начлегі ля Дняпра.

в) Сялянская хата стаяла над светлаю ракою.

г) З вуліцы чуліся звонкія галасы дзяцей.

д) Вянок з дзеразы над партрэтам павесілі мы на сцяне.


3. Адзначце сказы з дапасаванымі азначэннямі.

а) Сады маладыя цвілі.

б) І людзі працы сустрэнуць вясну ў полі.

в) Прыціхшая зала заварушылася, весела зашумела.

г) Сонцаў наперадзе ўбачыў постаць палкоўніка.

д) Яркі маёвы дзень і гэты неабдымны прастор настройвалі думкі на светлы лад.


4. Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі.

а) Мы збіраліся паступаць у ваенныя вучылішчы.

б) За таполямі. за клумбамі кветак у глыбіні саду Купалава хата.

в) Ермакову ўспаміналася ноч прарыву.

г) Слёзы радасці стаялі ў дзедавых вачах.

д) Зоры, буйныя, свежыя, як наліўныя яблыкі, засвяціліся ў вышыні.


5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з’яўляецца недапасаваным азначэннем.

а) Злева ад дарогі стаяў домік з цэглы.

б) Батальён з крыкам “ура” кінуўся ў атаку.

в) У песнях мне шумеў чарот пра нарачанскія азёры.



г) На ружовым вяночку лугавога васілька сядзеў чмель са склеенымі крыльцамі.

д) У нас сваіх хапае слоў крамяных, росных, васільковых


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка