Тэма «Назоўнiк» Мэта: сiстэматызаваць веды пра лексiка-граматычныя прыметы назоўнiка, замацоўваць уменне вызначаць




Дата канвертавання30.03.2016
Памер91.52 Kb.
Канспект

стымулюючых заняткаў

па беларускай мове

ў 4 класе




Тэма «Назоўнiк»

Мэта: сiстэматызаваць веды пра лексiка-граматычныя

прыметы назоўнiка, замацоўваць уменне вызначаць

граматычныя прыметы: род, лiк, разбiраць сказ па

членах сказа, узбагачаць слоўнiкавы запас,

развiваць iнтэлектуальныя здольнасцi вучняў,

выхоўваць цiкавасць да роднай мовы.
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, індывідуальныя інтэлект- карты,карткі з заданнямі,слоўнікі.

I. Арганiзацыйны момант

- Я хачу пачаць наш занятак словамi Сенекi-малодшага: «Аб сваiх здольнасцях чалавек можа пазнаць тады, калi толькi прыменiць iх на справе». Сення ў вас есць магчымасць прымяніць свае веды на справе. (слайд №1)


Што трэба пажадаць людзям, калi яны пачынаюць важную справу? (поспеху)

- Давайце зараз успомнім формулу поспеху.



Формула поспеху = веды + увага + супрацоўнiцтва + цярпенне (слайд №2)

- Жадаю ўсiм поспеху!



II. Аб’яўленне тэмы заняткаў і фармуляванне задач

- Адгадайце загадку:

Спытай мяне: хто цi што гэта?

I дам я назвы ўсiм прадметам,

усiм паняццям, розным з’явам

гатоў служыць заўседы я вам. (назоўнiк) (слайд №3)


  • Запішыце дату і тэму заняткаў.

  • Якія мэты вы паставіце перад сабой? Што вы павінны ведаць і ўмець?

(калектыўна ставяцца мэты, якіх трэба дасягнуць на занятках:

ведаць, што абазначае назоўнiк, на якiя пытаннi адказвае, якiмi членамi сказа з’яўляецца, умець вызначаць род, лiк назоўнiкаў) (слайд №4)
У кожнага вучня на парце ляжыць лiсток поспеху, у якiм яны ацэньваюць сваю работу i адзначаюць свой вынiк. (Дадатак 1)
III. Актуалiзацыя ведаў

- З дадзеных слоў выберыце толькi назоўнiкi i дакажыце, што яны адносяцца да гэтай часцiны мовы (слайд №5):

квiтнець, легенда, яны, кампьютар, блакiтны, дзясятак, шпарка, фламастар, дзявятка.



Праверка выкананага задання (самаправерка) (слайд №6)

– Звярніце ўвагу на выдзеленыя словы. Што вы можаце сказаць пра гэтыя словы?

(правапіс гэтых слоў змяніўся)

- А зараз успомнiм усё, што мы ведаем пра назоўнiк.



Складанне інтэлект-карты (слайд №7)
- Гэтыя веды вам спатрэбяцца пры выкананні заданняў.

- Нашы заняткі пройдуць сёння ў форме гульні “Моўны пейнтбол”(умовы гульні)(слайд №8)

IV. Развiцце iнтэлектуальных здольнасцей

1.Заданне «Канструктар» (выконваюць у сшытак) (слайд№9)



Перастаўце лiтары так, каб атрымалiся назвы птушак:

сулеб


авонар

авейбер


гулоб

На якiя пытаннi адказваюць гэтыя словы? (на пытанне хто?) Чаму?


2.«Перакладчыкi» (на картках, па варыянтах)

1) Влага – вiльгаць 2) карман - кішэня

сирень – бэз путешествие - падарожжа

гвоздь – цвiк охотник - паляўнічы

ворот – каўнер юбка - спадніца

скатерть – абрус кузнечик - конік

улитка – смоўж, слiмак обида - крыўда

- Якое слова “лішняе”? Чаму? (лішняе слова “смоўж, слімак”, “конік”, таму што адказвае на пытанне хто?, абазначае жывую істоту)

Самаправерка (слайд №10)

-Адзначце правільнасць выканання ў “лістах поспеху”.
3. «Адзiн – многа» (работа у сшытку) (слайд №11)

Запiшыце словы ў два слупкi:

у першы – назоўнiкi, якiя ўжываюцца толькi ў адзiночным лiку,

у другi – назоўнiкi, якiя ўжываюцца ў множным лiку:

Цеплыня, радасць, шахматы, цукар, паводзiны, дзверы, неба, чалавек, грудзi, кефiр, чарнiцы (узаемаправерка) (слайд№12)



-Адзначце правільнасць выканання ў “лістах поспеху”.

Пры праверцы:

- Якія яшчэ словы ўжываюцца толькі ў адз. ліку? у множным?

- Ці можна змяніць па ліках слова “месяц”?

месяц – месяцы



(можна, калі слова “месяц” абазначае частку года; нельга, калі абазначае нябеснае цела)
4. “Знайдзі пару” Падбярыце да прыметнiкаў назоўнiкi згодна яго роду ( па варыянтах) (слайд №13):

1) залаты… 2) балючы…

моцны… чыгуначны…

шырокi… паляўнiчы…

белая… доўгi…

салдацкi… горкi…



Словы для даведак: медаль, гусь, шынель, боль, стэп, сабака, палын, цень, мазоль, насып.

Праверка.

-Адзначце правільнасць выканання ў “лістах поспеху”.
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Адно вока бачыць далёка, а два – яшчэ далей.

Лепей адзiн сябар, як дзесяць ворагаў.

Конь на чатырох нагах, i то спатыкаецца.

Не хвалiся ў тры днi, а хвалiся праз тры гады.
(Выконваць розныя рухi, пачуўшы у прыказцы лiчэбнiк)
5. “Прыказка распалася” (работа у сшытку) (слайд №13)

З дадзеных слоў складзіце прыказку. У запісаных сказах падкрэсліце галоўныя і даданыя члены сказы. Вызначце род назоўнікаў.

I варыянт: Навука, чалавека, для, сонца, як, жыцця, для.

Азбукі, пачынаюцца,з, усе, веды.

II варыянт: Ад, рукі, навукі, і, розум, мацнеюць.

Золата, веды, даражэй, за.

Самаправерка (слайд № 14)

-Адзначце правільнасць выканання ў “лістах поспеху”.

- Назавіце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку(сонца, азбука,золата, чалавек, жыццё, розум), толькі ў множным (веды).

6. “Складзі фразеалагізмы” (работа у сшытку) (слайд № 15)

- Да назоўнiкаў, змешчаных у правым слупку, падбярыце прыметнiкi з левага слупка так, каб атрымаліся фразеалагізмы. Дзе трэба, змянiце форму слова.

Вызначце род назоўнiкаў.

бабiн язык

доўгi схватка

мёртвы грамата

кітайскі снег

леташні лета



Праверка (слайд № 16)

-Адзначце правільнасць выканання ў “лістах поспеху”.

7.“Словаўтварэнне”. Творчы дыктант (работа у сшытку)



Запісаць адным словам:

- Збудаванне для захоўвання бульбы.

- Ферма, на якой гадуюць звяроў.

- Дробны жук-шкоднік, які грызе кару і драўніну.

- Той, хто пасяліўся ў новым доме або ў новай кватэры.

Праверка: бульбасховішча, звераферма, караед, навасёл (слайд №17)

- Якой часцінай мовы з’яўляюцца гэтыя словы?

-У чым незвычайнасць гэтых слоў? (два корані)

-Адзначце правільнасць выканання ў “лістах поспеху”.
9. Работа ў парах. (Заданне на картках)

Назоўнікі,што ў дужках, замяніце адпаведнымі назвамі маладых істот.

Пастаўце знакі прыпынку . У першым сказе вызначце часціны мовы.

Маладых (звяроў)_______________гадавалі ў заапарку разам. Тут былі і непаваротлівыя (мядзведзі) _________________ і жвавыя (лісы) __________________ і няўрымслівыя (ваўкі) _____________________.



Праверка. (слайд№18)

  • Чым з’яўляюцца назоўнікі ў першым сказе? (даданымi членамi сказа)

  • Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў другім сказе.

-Адзначце правільнасць выканання ў “лістах поспеху”.


V. Самакантроль ведаў. Падвядзенне вынікаў работы.

Тэст.

Адзначце кружком правiльны адказ.

1 варыянт



1.Вызначце назоўнiкi мужчынскага роду.

а) соль


б) моль

в) боль


г) столь

2.Ад якіх назоўнікаў адзіночнага ліку нельга ўтварыць назоўнікі множнага ліку.

а) кефір г) лінейка

б) пшаніца д) сарока

в) партфель е) лыжка



3.У якіх сказах няправільна ўжыты дзеяслоў?

а) Гусь шчыпаў траву.

б) Камень ляжаў ля дарогі.

в) Медаль ляжаў на стале.

2 варыянт

1.Вызначце назоўнiкi жаночага роду.

а) шынель

б) пыл

в) яблык


г) гусь

2. Ад якіх назоўнікаў множнага ліку нельга ўтварыць назоўнікі адзіночнага ліку.

а) адзнакі г) санкі

б) вераб’і д) канікулы

в) акуляры е) вазы



3. У якіх сказах няправільна ўжыты дзеяслоў?

а) Сабака моцна брахала.

б) Кацяня бегала па хаце.

в) Медаль ляжаў на стале.


– Дабiлiся мы поспеху на занятках? Каб адказаць на гэтае пытанне, звернемся да формулы, якую мы вывелi ў пачатку заняткаў. (слайд№19)
Формула поспеху = веды + увага + супрацоўнiцтва + цярпенне
- Дзякуй за працу!

Дадатак 1


__________________________________________________________________
Лiсток поспеху

Заданнi

Разумею i

змагу дапамагчы (++)



Разумею

(+)


Трэба разабрацца
(?)

Не ведаю

( - )


Словы-назоўнiкi













«Канструктар»













«Перакладчыкi»













«Адзiн – многа»













«Знайдзi пару»













«Прыказка распалася»













Складанне фрезеалагiзмаў













Словаўтварэнне













Змяненне назоўнікаў у сказе












Дадатак 2



Інтэлект-карта “Назоўнік”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка