Тэма: Нашы жывёлы Катэгорыя навучэнцаў




Дата канвертавання01.05.2016
Памер38.3 Kb.
Ірына Перарэжка,

дацэнт кафедры кіравання ў сферы адукацыі

ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”,

кандыдат педагагічных навук


Тэма: Нашы жывёлы
Катэгорыя навучэнцаў: вучні 3 класа агульнаадукацыйнай сярэдняй школы
Мэты выкладчыка: плануецца, што да заканчэння ўрока:

  1. вучні пазнаёмяцца з новымі лексічнымі адзінкамі: a parrot, a rabbit, a snake, a frog, a dog і адпрацуюць іх ужыванне ў маўленчых структурах;

  2. вучні будуць мець уяўленне аб утварэнні множнага ліку назоўнікаў;

  3. навучацца задаваць пытанні: How many … have you (has he/she) got?

What animals have you (has he/she) got?
Мэты мовай вучня: на дадзеных занятках вы навучыцеся вымаўляць і будзеце ведаць назвы некаторых жывёл па-англійску, задаваць пытанні і адказваць на іх, а таксама ўмець ужываць у маўленні форму адзіночнага і множнага ліку.
НаШтоБуЗУ: пасля дадзеных заняткаў вучні змогуць самастойна:

  1. ствараць дыялогі пра жывёл (3-4 рэплікі);

  2. лічыць па-англійску (ад 1 да 10);

  3. вызначаць літары і гукі;

  4. умець утвараць назоўнікі ў множным ліку.


Вучэбнае абсталяванне і матэрыялы:

  • цацкі-жывёлы, карткі, карцінкі;

  • раздатачны матэрыял;

  • кубікі з лічбамі (ад 1 да 10);

  • кубікі з англійскімі літарамі;

  • карткі з транскрыпцыйнымі знакамі;

  • кубікі Зайцава.


Формы правядзення заняткаў:

  1. работа ў парах і групах;

  2. правядзенне пазнавальных гульняў;

  3. рэфлексія.


Ключавое пытанне: Навошта неабходна чалавеку ведаць, якая жывёла з’яўляецца свойскай, а якая – дзікай?

Ход урока


  1. Прывітанне.

Рыфмоўка. Good morning, good morning

Good morning to you

Good morning, good morning

I am glad to see you.



II. Маўленчая размінка.

    1. Гульня «Чарадзейная шкатулка».

У шкатулцы знаходзяцца розныя жывёлы. Неабходна адгадаць, якія гэта жывёлы, і палічыць іх. Калі вучань угадаў жывёлу і даведаўся, колькі жывёл у настаўніка, настаўнік ставіць жывёл на стол.

- I’ve got many animals.

- Have you got the dogs?

- How many dogs have you got?

2. Пастаноўка ключавога пытання.

III. Фанетычная гімнастыка.


  1. Вучням прапаноўваюцца карткі, на якіх напісаны гукі. Вучням неабходна злучыць пары гукаў па працягласці.

  2. Прачытаць словы ў транскрыпцыі.

  3. Паўтарэнне літар англійскага алфавіта.

Гульня «Цягнік». Хто хутчэй знойдзе схаваныя літары. Расставіць літары ў алфавітным парадку.

4. Узаемакантроль і ўзаемаацэнка ведаў і ўменняў вучняў з дапамогай “святлафора”.



  1. Увядзенне новай лексікі (свойская і дзікая жывёла)

У «Чарадзейнай шкатулцы» засталіся яшчэ жывёлы. Давайце паспрабуем іх адгадаць. Дзеці з настаўнікам называюць значэнне слоў, разбіраюць жывёл і гавораць, колькі ў іх жывёл. Па дадатковых пытаннях настаўніка дзеці выходзяць на адметныя характарыстыкі свойскай і дзікай жывёлы.

- I’ve got two parrots.

- I’ve got six frogs.

- I’ve got five rabbits.



V. Фізкультхвілінка.

Clap, clap, clap your hands.

Clap your hands together.

Clap, clap, clap your hands.

Clap your hands together.

Stamp, stamp, stamp your feet.

Stamp your feet together.

Stamp, stamp, stamp your feet.

Stamp your feet together.

VI. Знаёмства з множным лікам назоўнікаў.

Давайце палічым жывёл. Let’s count dogs. Настаўнік паказвае жывёл і лічыць. One dog, two dogs, three dogs, four dogs ….. (голасам выдзяляецца канчатак [z]). Let’s count parrots. One parrot, two parrots, three parrots, four parrots ….. (голасам выдзяляецца канчатак [s]). Let’s count together.



    1. Замацаванне новай лексікі ў маўленчых узорах.

  1. Гульня “Раскажы пра сваіх жывёл”.

Дзеці становяцца ў кола і, кідаючы адзін аднаму мяч, задаюць пытанне: What animals have you (has he/she) got? I’ve got …..

  1. Загадкі пра жывёл.

  • It is a domestic animal. It likes fish (a cat).

  • It is a wild animal. It likes bananas (a monkey).

  • It is very big and grey (an elephant).

  • It is a domestic animal. It likes meat and bones (a dog).

  1. Вучні атрымліваюць ацэначны ліст і ацэньваюць сябе па крытэрыі “правільнасць”.




Уладзімір Пятроў

Адзнака

Адзіночны лік

Множны лік

-

-

-



-

-

- П.



А cat

Cats

A frog

Frogs

A monkey

Monkeys

An elephant

Elephants

Далей ажыццяўляецца ўзаемаацэнка выкананай працы ў пары.




    1. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнікам выкарыстоўваюцца карткі зялёнага, жоўтага і чырвонага колераў.

Што вам спадабалася на ўроку? З якім настроем вы ідзяце з урока?





    1. Развітанне настаўніка і вучняў.

Raise your heard

Jump up high

Wave your hand



And say «Good bye»!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка