Тэма: «Літасфера» 6 клас Мэта : абагульніць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў аб асноўных формах рэльефу Зямлі. Задачы




Дата канвертавання01.05.2016
Памер75.56 Kb.
Н. І. Мялік

Настаўнік геаграфіі



Тэма: «Літасфера» 6 клас

Мэта : абагульніць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў аб асноўных формах рэльефу Зямлі.

Задачы:

-актуалiзацыя ведаў вучняў аб рэльефе Зямлi;

-развіццё ў навучэнцаў навыкаў самастойнай i групавой работы ў працэсе педагагiчнага ўзаемадзеяння; пазнаваўчага iнтарэсу да прадмета;

-выхаванне ў вучняў пачуцця калектывiзму, паважлiвых адносiн да сябе i сваiх сяброў.



Тып урока: абагульняючы ўрок з прымяненнем iнтэрактыўных метадаў навучання.

Арганiзацыя дзейнасцi вучняў: iндывiдуальная, парная, групавая (камандная).
Тэхналагiчная карта урока

п/п


Ход урока

Кiраўнiцтва дзейнасцю

1

2

3

1

Уваходжанне ва урок.

- Дзецi, цi ўмееце вы чытаць думкi? Як вы думаеце, якое маё любимае захапленне? Дарэчы, яно зашыфравана на нашай магнiтнай дошцы. Так, гэта падарожжа. Усё ж нездарма славуты рускi вучоны – географ i падарожнiк М. Пржавальскi ў свой час заўважыў, што « Жизнь ещё прекрасна тем,что можно путешествовать». Няхай жа словы гэтага мудрага вучонага стануць дэвiзам нашага сённяшняга урока. Але перш чым мы адправiмся ў падарожжа ў цудоўную краiну «Лiтасферыю», нам трэба пазнаёмiцца. Знаёмства наша будзе не простае, а з вымыслам



3 мiн

Стварэнне спрыяльнай эмацыянальнай атмасферы, «адрыў вучняў ад жыццёвай мiтуснi i пагружэнне iх у работу»



2

Метад «АЛIТЭРАЦЫЯ IМЯ ВЫМЫСЛАМ »

Мэта: садзейнiчаць устанаўленню камунiкацыi, уключыць у дзейнасць удзельнiкаў педагагiчнага ўзаемадзеяння.

Настаўнiк. Для таго каб адправiцца ў падарожжа,нам трэба вызначыцца,што вы возьмеце з сабой. Узяць у падарожжа можна толькi адзiн прадмет. Зараз кожны з вас назаве сваё iмя i гэты прадмет. Пасля таго як вучнi назвалi сябе i свае паходныя рэчы, настаўнiк называе сваю паходную рэч.

Настаўнiк падводзiць вынiкi рэалiзацыi метаду. Вымысел заключаецца ў тым,што вучань павiнен быў узяць у падарожжа прадмет, якi пачынаўся на тую ж лiтару, што i яго iмя.


4 мiн

1 бал


За правiльны адказ вучань у графу сваёй улiковай карткi выстаўляе 1 бал

3

Матывацыя.

Настаўнiк. Есть на всё в программе время.

«Литосфера» - наша тема,

Завершилась, как ни жаль,

И теперь зовет нас вдаль

Гидросфера – оболочка.

Только рано ставить точку.

Знанья о земной коре

Пригодятся детворе.

Нынче всем на удивленье-

Игровое повторенье!



1 мiн

Стварэнне матывацыi



4

Вызначэнне мэты урока.

Настаўнiк. Дзецi, звярнiце, калi ласка, увагу на дошку. Якая галоўная мэта нашага падарожжа?

Вучнi. Паглыбiць веды аб рэльефе планеты Зямля

1 мiн

5

Метад «ВЫБАР»

Мэта: садзейнiчаць развiццю адказнасцi вучняў шляхам арганiзацыi мыслядзейнасцi i сэнсатворчасцi.

Настаўнiк. Ёсць для вас адна навiна.

Дзе гара, а дзе – раунiна?

Запытаць хачу я вас.

Калi ласка, ваш адказ.

Вучнi становяцца ў круг. Настаўнiк называе якую- небудзь гару цi раўнiну i кiдае мячык вучню, якi стаiць насупраць яго. Вучань ловiць мячык i называе адпаведную форму рэльефу. Калi адказ правiльны, вучань вымаўляе назву iншай формы рэльефу i перадае мячык другому вучню. Калi адказ няправiльны, вучань выбывае з гульнi. Напрыклад: Гiмалаi-горы; Амазонская-нiзiна



4 мiн

1 адказ – 1 бал

За правiльныя адказы ў графу 2 сваёй улiковай карткi выстаўляе колькасць набранных балаў


6

Метад «ЧЫЁ ГЭТА?»

Мэта:садзейнiчаць развiццю самасвядомасцi вучняў праз арганiзацыю ўзаемадзеяння i свабоды выбару.
У чатырох кутках кабiнета замацаваны таблiчкi з назвамi аб’ектау, раскрываючых змест тэмы. Вучням прапануецца сiстэма пытанняў-прыкмет. Па кожным з iх вучнi вызначаюць, чыя гэта прыкмета, i, перамяшчаюцца па кабiнеце, становяцца пад адпаведнай таблiчкай. Калi прыкмета не адносiцца нi да аднаго з аб’ектаў, вучнi размяшчаюцца ў цэнтры класнага пакоя.

Назвы таблiчак: «Горы», «Раўнiны», «Вулканы», «Горныя пароды».

Пытаннi- прыкметы.

1.Маюць падэшву i вяршыню.

2.Бываюць асадкавыя,магматычныя i метамарфiчныя.

3.Маюць конус, жарало i кратэр.

4.Могуць быць плокiмi цi узгорыстымi.

5.Маюць выток, прытокi i вусце.

6.Iх яшчэ называюць карыснымi выкапнямi.

7.Iх вельмi шмат на астравах Цiхага акiяна.

8.Бываюць высокiмi, сярэднiмi i нiзкiмi


4 мiн

1 бал


За правiльны адказ у графу 3 сваёй улiковай карткi выстаўляе 1 бал.

Максiмальная колькасць балаў за заданне – 8



7

Метад «КААРДЫНАТЫ»

Мэта: садзейнiчаць развiццю мыследзейнасцi вучняў праз iндывiдуальную работу па вызначэннi геаграфiчных каардынат.

Настаўнiк. Я даю каардынаты.

З дапамогай iх, рабяты,

Вы знайдзiце гор вяршынi.

Вам на гэта дзве хвiлiны.

1.62 пн. ш. 1500 з. д.

(г. Мак-Кiнлi)

2. 46 пн. ш. 80 у. д.



(г. Манблан)

3.32 пд. ш. 700 з. д.



(г. Аканкагуа)

4. 36 пд. ш. 1490 у. д.



(г. Касцюшкiн)

Узаемаправерка.



2 мiн

2 балы


Выстаўце балы ў графу 2 сваёй таблiцы

8

Метад «ЭСТАФЕТА»

Мэта: садзейнiчаць развiццю iндывiдуальнай свядомасцi вучняў праз арганiзацыю калектыўнага ўзаемадзеяння.
Вучнi дзеляцца на дзве каманды. На стале настаўнiка ляжаць карткi з назвамi гор, раўнiн, вулканаў. Па адным вучнi ад кожнай каманды па чарзе падыходзяць да карты паўшар’яў i паказваюць аб’ект, пазначаны ў картцы.Затым перадаюць эстафету (указку) наступнаму вучню сваёй каманды i г. д. Выйграе каманда,якая першая завяршыла эстафету

5 мiн

За правiльны адказ – 1 бал

Выстаўце балы ў графу 5 сваёй улiковай таблiцы


9

Метад «РАНЖЫР»

Мэта: садзейнiчаць развiццю мыслення вучняў праз арганiзацыю мыслядзейнасцi, творчай пазнаваўчай актыўнасцi.

Настаўнiк. З даўнiх часоў прывыклi горы

Аб вышынях весцi споры.

Паспрабуйце, хоць няпроста,

Вы пастроiць iх па росту.

Вучнi разбiваюцца на группы. Кожнай группе прапануюцца таблiчкi з назвай горных вяршынь ( колькасць таблiчак адпавядае колькасцi вучняў у группе). На працягу дзвюх хвiлiн вучнi абмяркоўваюць магчымыя варыянты адказу, затым строяцца ў шарэнгу па росце ў адпаведнасцi з вышынёй выбранай горнай вяршынi.

Пасля рэалiзацыi метаду арганiзуецца рэфлексiя адбыўшагася ўзаемадзеяння.



3 мiн

2 балы


Выстаўце балы ў графу 6 сваёй карткi

10

Метад «ЗНАЙДЗI ПАРУ»

Мэта: садзейнiчаць развiццю свядомасцi вучняў праз арганiзацыю iх узаемадзеянняi, мыслядзейнасцi i сэнсатворчасцi.

На галаву кожнаму вучню адзяецца карона, на якой напiсана адно слова: назва горнай вяршынi цi назва горнай краiны, нагор’я, горнага хрыбта. Кожны вучань метадам крытычнага мыслення, падказак павiнен знайсцi сваю пару. Напрыклад:

г. Эверэст – Гiмалаi, г. Эльбрус – Карпаты i г. д.

Заканчваецца рэалiзацыя метаду рэфлексiяй адбыўшагася ўзаемадзеяння



5 мiн
5 балау

Выстаўце балы ў графу 7 сваёй карткi



11

Рэфлексiя

Метад «ЗАВЯРШЫ ФРАЗУ»

Мэта: садзейнiчаць самааналiзу суб’ектамi педагагiчнага ўзаемадзеяння стану свайго развiцця i прычын гэтага стану.
Кожны вучань группы атрымлiвае картку з адной незавершанай фразай. Фразы могуць быць наступныя:

1.Сярод этапаў урока – падарожжа мне асаблiва спадабалася (не спадабалася)…

2.За час урока – гульнi я яшчэ даведаўся, што …

3. Гульня прымусiла мяне задумацца аб …

4. Калi б я быў географам – падарожнiкам, то …

Выкажыце вашы пажаданнi сабе, сваiм сябрам, настаўнiку.

Вучнi фармiруюць новыя группы па нумарах картак. Адбываецца працэс узаемаабмеркавання фраз. Выступае адзiн вучань ад групы


5 мiн

12

Дамашняе заданне: скласцi крыжаванку па тэме «Лiтасфера»

1 мiн



Улiковая картка

Прозвiшча, iмя

Этап 1

Этап 2

Этап 3

Этап 4

Этап 5

Этап 6

Сума балаў

Адзнака




1

8

2

1

2

5

19






























19-18 балаў- 10; 15-14 балаў- 8; 11-10 балаў- 6; 7-6- 4;



17-16 балаў- 9; 13-12 балаў- 7; 9-8 балаў- 5; 5-3- 3 балы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка