Тэма: Літара я – паказчык мяккасці зычных. Мэты: Раскрыць функцыю літары я




Дата канвертавання01.05.2016
Памер27.95 Kb.
Тэма: Літара я – паказчык мяккасці зычных.

Мэты: 1. Раскрыць функцыю літары я ў якасці паказчыка мяккасці зычных.

2. Садзейнічаць развіццю ўмення спісваць з рукапіснага і друкаванага тэксту, складаць сказы; узбагачэнню слоўнікавага запасу лексікай на тэму “Дзіцяняты свойскай і дзікай жывёлы”.

3. Фарміраваць акуратнасць пры рабоце ў сшытку.

Абсталяванне: карткі з парамі слоў,карткі з складамі, карткі з назвамі дзіцянят дзікай і свойскай жывёлы, ілюстрацыі, алфавіт рукапісных літар, пропісь, запісы на дошцы, сонейка і хмарка з каляровай паперы, маленькія сонейкі з каляровай паперы без усмешкі для рэфлексіі.

Ход урока

І.Арганізацыйны момант.

1. Назва тэмы ўрока.

2. Задачы на ўрок:

- Прасачыць ролю літары я ў складзе пасля зычнай.

- Адпрацоўваць навык чытання і пісьма сладоў з літарай я.

- Узбагачаць слоўнікавы запас лексікай на тэму “Дзіцяняты дзікай і свойскай жывёлы”.

ІІ. Работа па тэме ўрока.


  1. Уступнае слова настаўніка.

  1. Хвілінка чыстапісання. Вучні прапісваюць у пропісях радок малой літары я.

  2. Заданне “Раздзялі галосныя літары А, О, Э, Я, Ы, І, У, Е на дзве групы:

  • якія сябруюць з цвёрдымі зычнымі ;

  • якія сябруюць з мяккімі зычнымі.”

  1. Работа з карткамі і ў пропісі на с. 33.

  • Чытанне пар слоў на картках(насі – нясі, вазі – вязі, сачы – сячы, бары – бяры, звары – звяры.)

  • Выкананне задання ў пропісі: Спішы. Падкрэслі літары, якімі розняцца гэтыя пары слоў.

  1. Складанне слоў- назваў дзіцянят дзікай і свойскай жывёлы са складоў, работа з ілюстрацыямі.

  2. Гульня “Працягні сказ”. Вучнні дапаўняюць вусна сказы:

У ласіхі - ... . У кошкі - ... . У ваўчыцы - ... . У лісы - ... .

  1. Работа каля дошкі. Дапаўненне сказаў назвамі дзіцянят дзікай і свойскай жывёлы з дэманстрацыяй ілюстрацый і запіс на дошцы.

У ласіхі – ласяня. У каровы – цяля.У ваўчыцы – ваўчаня. У курыцы – кураня. У кошкі – кацяня. У авечкі – ягня. У лісы – лісяня. У вожыка – важаня. У зайчыхі – зайчаня.

8. Выдзяленне складоў з я ў назвах дзіцянят жывёл і параўнанне іх вымаўлення з а.

9. Чытанне складоў з а, я, е.

10. Запіс складоў у пропісі.

11. Выкананне задання ў пропісі “Хто на катку?”.

- Што такое каток?

- Што дзеці робяць на катку?

- Хто на катку?

- Чаму словы Аня, Коля, Вася, Пеця напісаны з вялікай літары?

- Вымавіце склады з я: -ня, -ся, - ля, -ця. Як яны вымаўляюцца?

12. Падвядзенне выніку па выкананых заданнях.

ІІІ. Вынік урока па пастаўленых задачах.

IV. Рэфлексія.

- Вы працавалі на ўроку вельмі добра! І хмарка адпусціла наша сонейка. Вось якое яно радаснае, добрае! А зараз вы кожны намалюйце свайму сонейку настрой і пракаменціруйце.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Целяшоўскі дзіцячы сад- сярэдняя школа”

План- канспект

адкрытага ўрока навучання грамаце(пісьмо),

праведзенага ў 1 класе 24.02.2012 года



настаўнікам Баруновай Галінай Уладзіміраўнай


Целяшы, 2012


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка