Тэма: Корань слова. Роднасныя словы




Дата канвертавання28.05.2016
Памер70.87 Kb.
Тэма: Корань слова. Роднасныя словы.
Мэта:

  • фарміраваць уяуленне пра роднасныя словы;

  • пазнаёміць з дзвюма прыметамі роднасных слоу: агульная частка і блізкі сэнс;

  • вучыць падбіраць роднасныя словы;

  • развіваць вобразнае і лагічнае мысленне;

  • вучыць абагульняць з явы і класіфікаваць іх;

  • развіваць увагу, вусную і пісьмовую мову дзяцей,

  • выхоуваць акуратнасць, стараннасць, руплівасць у працы.

Абсталяванне: карткі са слоунікавымі словамі, малюнак дрэва, табліцы для тлумачэння новага матэрыялу, табліцы для гульні “Знайдзі чужое слова сярод роднасных”, карта вуліц горада Слова, падручнік.

Ход урока

1. Уступнае слова настауніка.

- Добры дзень!

Раней мы з вамі наведвалі краіну Слова.Прапаную і сёння адправіцца у падарожжа у горад Склад Слова. У гэтым горадзе пазнаёмімся з вуліцамі Корань Слова і Роднасныя Словы.

Дапамагаць нам у падарожжы будзе беларуская народная казка” Людзей слухай, а свій розум май”. Не баіцеся цяжкасцей? Любіце казкі? Пайшлі! Сёння на уроку можна не толькі пашырыць веды пра лексічнае значэнне слова, але і праявіць свае творчыя здольнасці.

Песня і казка

Ходзяць у пары,

Сеюць па свеце

Дзівы і чары.

Янка Купала

Быу адзін дурнаваты чалавек.Захацелася яму пайсці на кірмаш. Злавіу ён белага пеуня, засунуу за пазуху ды пайшоу.”Прадам,-думае,-пеуня, куплю махоркі”.


  1. Хвілінка чыстапісання.

Дарога абсаджана дубамі.

Адзін жолуд- гэта дуб,

Ён зямлі і птушкам люб.

Поуны кошык жалудоу-

Гэта ж тысячы дубоў.

-Глядзце: літары ў радках, запісаныя на дошцы, стаяць, як магутныя дубы:

-Якія літары зўважылі? Прачытайце словы.Як вы іх разумееце?

Дуброва- дубрава.( Дубовы гай, лісцевы лес наогул.)

Дубняк- дубовы лес.

-Пішыце чыста і прыгожа.

-Уважліва перачытайце словы. У чым іх незвычайнасць?

(Ёсць агульная частка дуб.)

-Падкрэсліце яе алоўкам: дуб,дуброва,дубняк.

-А як па сэнсе словы звязаны паміж сабой?( Дуб расце ў дуброве і ў дубняку.)

3. Слоўнікавая работа.

“ Яшчэ не дайшоў чалавек да кірмашу, а тут ужо яго і купцы сустракаюць:


  • Што прадаеш, дзядзька?

  • Пеўня, - кажа чалавек.

Дастаў ён з-за пазухі белага пеўня. Купцы паглядзелі, галовамі пакачалі:

  • Які ж гэта певпнь? Гэта ж заяц!

“Жартуюць,-думае дзядзька,-ліха ім!”

Забраў пеўня ды ідзе далей.”



  • Купцы на кірмашы паказалі свій тавар лепшым бокам. Што яны прадавалі?

  1. Пёк Пракоп-хлебапёк

Пятру пернік і пірог.

Васіль Вітка



  1. Весела красуюць кветкі

На бабуліных сурвэтках.

  1. У міску- Валерку,

Дзяніску- у талерку

Налівае мама суп-

З малака, з аўсяных круп.

Л. Пранчак

4. Даручылі шэрай мышцы

Несці кошык, кашу ў лыжцы.

Што данесла кашу мышка,

Можа вам пацвердзіць лыжка.

І. Бурсаў

5. Упрыгожанне з шарыкаў або дробных прадметаў іншай формы, нанізаных на нітку. (Каралі, пацеркі.)

6. Цукеркі з фруктовага соку, бульбяной мукі і цукру. (Мармелад.)

Дзеці запісваюць словы-адгадкі, потым самастойна правяраюць іх напісанне па таблічках.



  • Давайце ўспомнім правілы, што ўжо вывучалі.

  • - Як вызначыць літару, якой трэба абазначыць парны гук у слабай пазіцыі?

( Пернік- пернікам, мармелад- мармеладу, лыжка- лыжачнік(ложкарь), сурвэтка- сурвэтачка.)

  • Як абазначаецца на пісьме мяккасць зычных гукаў?

(Літарамі Е, Ё, І, Ю, Я, а таксама Ь.)

  • Падкрэсліце мяккія зычныя гукі( праца ў парах):

Талерка, пернік, мармелад, пацеркі.

  1. .Паўтарэнне

“ Прайшоў крыху дзядзька- другія купцы падбягаюць.

  • Што прадаеш?

  • Пеўня.

Паглядзелі:

  • Які ж гэта певпнь? Гэта ж заяц!

Прыглядзеўся лепш яалавек і сам да свайго пеўня: “ А можа, і заяц? – думае. – Не веру вачам! Відаць, праўда, калі ўсе як у бубен б юць”.

  • Заблыталі купцы яалавека. Ці парушылі яны парадак вашых думак? Тады хуценька адкажыце: што такое лексічнае значэнне слова?.

  • Лексічнае значэнне- гэта тое, што слова абазначае, называючы што небудзь.)

5. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Прыйшоў дзядзька ў горад Склад Словаю Закруціўся, разгубіўся зусім.

Трапіў на вуліцу Корань Слова.

Падрыхтаваны вучань расказвае:

-Давайце заглянем “унутр” слова дубок. Яго можна падяліць на дзве часткі:

Дуб- і –ок (запісаны на дошцы)

Частка –ок абазначае пемер- маленькі , а частка дуб- -сам прадмет.Частка дуб- -галоўная, абавязковая. Можа існаваць і без часткі –ок.Выражае асноўнае лексічнае значэнне слова. Нездарма яе называюць коранем.(Вучань трымае ў руках малюнак дрэва).Як дрэва або іншая расліна не можа існаваць без кораня,так і словапавіннамець корань.

Работа па варыянтах:


  • У словах столік і прынёс знайдзіце абавязковую,галоўную частку, якая выражае асноўнае лексічнае значэннеслова, і частку, якая самастойна існаваць не можа.

  • Апытванне праводзіцца ў форме гульні “Настаўнік- вучань”.

“ Пайшоў чалавек далей. За паваротам – новая вуліца Роднасныя Словы.Там жа –кірмаш.Людзей так густа, што і яблыку няма дзе ўпасці. Каля аднае крамы стукаюць у патэльні, каля другой- звоняць косамі- пакупнікоў заклікаюць. Такі шум,гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух”.

Гульня: “ Літарная лесвіца.”

БЯРОЗА

БЯРОЗКА


БЯРЭЗНІК

Адкрыта толькі першае слова.



  • Падбяром другія словы. Усе яны блізкія па сэнсе:

Маленькая бяроза- бярозка( настаўнік адкрывае слова);

Бярозавы лес- бярэзнік (настаўнік адкрывае слова).

Утварылася лесвіца. Наступнае слова на адну літару большае за першае, за папярэдняе.


  • Якія гэта словы па сэнсе? Блізкія або роднасныя?

  • Назавіце агульную частку.

( Бяроз-, у трэцім бярэз- -тут О чаргуецца з Э.)

Настаўнік звяртае увагу на табліцу:

ВЯСНА – ВЯСЕННІ


  • У агульнай частцы могуць з яўляцца і знікаць галосныя.Абазначаць агульную частку роднасных слоў будзем дужкай зверху. Гэта і ёсць корань.

“ Ачухаўся чалавек трохі і сам пачаў крычаць:

  • Купіце зайца! Купіце зайца!

Падыходзіць да яго баба, дзівіцца:

  • Які ж гэта заяц? Гэта ж певень!

Ды чалавек на сваім стаіць:

  • Заяц, кажу табе, а не певень!

Сабралася куча народу.Жартуюць бабы:

  • Дзядзька праўду кажа! Ці ж ты не бачыш, што гэта заяц!

Тут ужо чалавек зусім паверыў, што прынёс на кірмаш зайца, а не пеўня. І калі хто з купцоў гаварыў цяпер, што гэта певень , а не заяц, дык ён ледзь не з кулакамі на яго кідаўся.”

  • Няправільны вывад зрабіў для сябе чалавек. А вы паспрабуйце зрабіць правільны вывад.

  • - Якія словы называюцца роднаснымі?

1. Якія маюць агульную частку. Дзве прыметы

2. Якія маюць блізкі сэнс. Роднасных слоў.

- Чытаем і звучваем правіла ў падручніку.

Блізкія па сэнсе словы, якія маюць агульную частку, з яўляюцца роднаснымі.

Агульная частка роднасных слоў назывваецца коранем.


  • Вучымся падбіраць роднасныя словы (вусна).

Лес лось


Лясная дарожка ласіха

К лесніку ласіная скура

Лясок

Стол каза



Столік козачка

Сталовая козлік



  • Дакажыце,што гэтыя словы роднасныя.

  • Складзіце сказы вусна.

Адпачынак.Фізкультхвілінка.


  1. Параска і падказка.

Скажы, Параска, калі ласка,

Якую ты чытала казку?

Параска думае: “ Ой-ой,

Я ж не чытала ні адной!”

Хтось шэпча ў класе:

-Курка раба…

Параска кажа:

- Мурка- жаба.

- Журавель і чапля…

- Я помню!

- Муравей і шабля.

Э.Аняцвет

2.Практыкаванні для вочак.

Моцна зажмурыць вочы(6-8 разоў).

Хутка памаргаць.

Закрыць вочы. Масіраваць вочны яблык цераз павекі 1 хвіліну.

6. Замацаванне новай тэмы.

1. Пісьмо па памяці:

Грыб вялікі – грыбны тата.

А малыя – грыбяняты.

- Колькі сказаў? Першы? Другі? Які знак прысутнічае ў абодвух сказах?(Працяжнік) Дзе ён стаіць у першым сказе? У другім?

Назавіце арфаграмы.

Грыб, вялікі(е, ё. –я),грыбны,маленькае слова “а” пішацца асобна ад слова “малыя”,малыя, грыбяняты.


  • Чытаем моўчкі.Запісваем.Правяраем.

  • Калектыўна знаходзім роднасныя словы, абазначаем корань: грыб, гыбны, грыбяняты.

“Хадзіў, хадзіў чалавек па кірмашы з пеўнем. І ўсё яму здавалася,што гэта заяц.

Надакучыла пеўню цягацца з чалавекам- пара б ужо і на седала збірацца! Залопаў ён крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:



  • Ку- ка – рэ- ку!

Пачуў гэта чалавек,зусім заблытаўся, збіўся з панталыку: заяц,а пеўнем спявае!

Выкінуў ён пеўня з-за пазухі, плюнуў і пайшоў дахаты.”

(Работа ў групах. Дзеці працуюць з практыкаваннямі рознай ступені складанасці)


  1. група:

Падабраць блізкія па сэнсе або роднасныя словы да выдзеленых слоў і запісаць замест кропак:

У шахце працуе…..(шахцёр).

Сад даглядае ……(садоўнік).

Школьнікі ідуць у …..(школу).

Трактар вядзе ……(трактарыст).


  • Абазначце корань.

  • Знайдзце ў сказах дзейнік і выказнік.

2 група.

- Пры спісванні ўстаўце прапушчаныя літары.

- Абазначце корань і пастаўце націскі.

С…ль, с…льніца , с…ліць.

Дв…р, дв…рнік, дв…ровы.

Кл…н, кл…новы, кл…нік.

К…зка, ск…заць, к…зачнік.

Праверка работы: вучні чытаюць свае практыкаванні і гавораць, якія выкарыстоўвалі правілы.



  1. Дамашняе заданне.

Вывучыце правіла пра роднасныя словы, выканайце практ.

Выпішыце роднасныя словы і абазначце ў іх корань.



  1. Вынікі.

  • Якія словы з яўляюцца роднаснымі?

  • “Праўду кажуць старыя людзі:не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым розумам жыве.”

Гульня: Знайдзіце чужое слова сярод роднасных”.

Повар - той хто варыць ежу.

Варэнне - фрукты, ягады, звараныя з цукрам.

Варта - ахова.

Гара - вялікае ўзвышша.

Гарох - расліна,а таксама яе круглае насенне.

Гарысты край - край,дзе ёсць горы.

Вымакнуць - вымакнуць да ніткі,змокнуць.

Макаўка - каробачка маку.

Мак - кветка.



  • Як вы сёння працавалі?

  • Пра каго можна сказаць:” У яго розум за розум заходзіць”?

  • Чаму навучыліся на ўроку?

  • Нездарма мудрыя людзі кажуць:” Людзей слухай, а свій розум май”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка