Тэма: Іван Мележ «Першы іней» урывак з рамана




Дата канвертавання30.04.2016
Памер99.33 Kb.
ДУА “Варонаўская сярэдняя школа Віцебскага раёна”

План-канспект вучэбнага занятку

па беларускай літаратуры

ў 6 класе



Тэма: Іван Мележ «Першы іней»

(урывак з рамана

«Подых навальніцы»)

Распрацавала

Хахлова А.М.

Віцебскі раён



Іван Мележ «Першы іней»

(урывак з рамана «Подых навальніцы»)
Мэта: - стварыць умовы для знаёмства вучняў з творам І. Мележа;

-спрыяць развіццю ўменняў шасцікласнікаў знаходзіць тропы ў мастацкім тэксце, вызначаць іх ролю; ствараць уласныя тэксты з выкарыстаннем эпітэтаў і метафар;

- садзейнічаць далучэнню вучняў да свету прыроды, выхаванню пачуцця прыгажосці.
Абсталяванне: мультымедыйная дошка, прадметныя і графічныя нагляднасці

Ход вучэбнага занятку

Арыенціровачна-матывацыйны этап: Слова настаўніка Добры дзень. Рада вас бачыць!. Сёння ў нас незвычайны ўрок, бо ў класе прысутнічае шмат гасцей. Можаце павярнуцца да іх і павітацца. Прапаную сумесную працу і спадзяюся, што яна будзе творчай, актыўнай і прынясе карысць і вам, і мне, і нашым прысутным.

А цяпер звернемся да працы.

Каб паспяхова і сці па леавіцы ведаў, трэба не разгубіць тое, што ўжо добра вядома і умела карыстацца гэтым. Давайце праверым, наколькі добра вы засвоілі матэрыял папярэдніх урокаў.


Праверка Д/З: тэст з варынтамі адказаў

1.Троп – гэта. 2.Эпітэт –гэта. 3.Метафара –гэта.4.Адзначыць імёны аўтараў, творы якіх вывучаліся ў раздзеле.

Праверка тэста па слайдах. (самаправерка)

Хто адказаў на ўсе пытанні?Якое пытанне выклікала цяжкасці?

Хто правільна адказаў на 4-е пытанне? Творчасць якога пісьменніка нам яшчэ не знаёма? Згодна, Івана Мележа

Запішыце, калі ласка, тэму сённяшняга ўрока (на слайдзе – тэма ўрока, запіс тэмы ў сшыткі; настаўнік разгортвае дошку – на ёй запісана тэма )



Скажыце, калі ласка, дзеля чаго ў творах ужываюцца эпітэты і метафары?

Вучні адказваюць, іх адказы адлюстроўваюцца на дошцы - на загадзя раздрукаваных каляровых лістах.:



  • Вобразна і маляўніча перадаюць з’явы

  • Перадаюць настрой аўтара

  • Робяць мову яркай і прыгожай

  • Ствараюць настрой чытача

Настаўнік: Вам цікава даведацца, ці ў кожным творы тропы могуць выконваць такія ролі?

(настаўнік малюе пытальны знак насупраць лісткоў).

Давайце папрацуем актыўна і паглядзім, ці зможам мы ў канцы ўрока змяніць пытальнік на іншы знак.( Задачы на ўрок)

Аперацыйна-пошукавы этап

Настаўнік: Перш чым мы звернемся да твора, давайце пазнаёмімся з аўтарам .

Выступленне вучня. (слайд – фота І.Мележа)

Іван Паўлавіч Мележ - народны пісьменнік Беларусі. нарадзіўся 8.лютага .1921 г. у вёсцы Глінішча Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.Закончыў сярэднюю школу.Паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію.З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны адправіўся на фронт. У чэрвені 1942 г. пад Растовам быў цяжка паранены і і адпраўлены ў тыл.Працаваў выкладчыкам ваеннай падрыхтоўкі, пазней беларускай літаратуры.Узнагароджаны ардэнамі і медалямі.

Больш трыццаці гадоў працаваў у літаратуры.. Ён пісаў апавяданні, дзённікі, п’есы, раманы. Але самы знакаміты твор - трылогія “Палеская хроніка”. (слайд)

Трылогія таму, што складаецца з трох кніг. (“Подых навальніцы”, “Людзі на балоце”, Завеі, снежань”).

У 2011 годзе святкуецца 90 год з дня нараджэння пісьменніка.



Настаўнік: Давайце ўспомнім прадмет “Чалавек і свет” Што такое іней – атмасферныя ападкі ў выглядзе крышталікаў, якія тонкім слоем пакрываюць паверхню розных прадметаў? (вучні адказваюць) Малайцы. Назва ўсім зразумела.

Вядома, што пісьменнік - гэта мастак, толькі карыстаецца ён не фарбамі, а словамі.

Давайце звернемся да тэксту і ўважліва паназіраем за тым, які малюнак зрабіў Іван Мележ.

Настаўнік чытае тэкст, вучні сочаць

Праца з тэкстам. Адказы на пытанні?

Якія словы засталіся для вас незразумелымі? ( праца з тлумачальным слоўнікам)

Скажыце, калі ласка, якая пара года апісваецца ў тэксце? якімі колерамі намаляваў восень пісьменнік?

А вам падабаецца восень? Назавіце асеннія прыметы.? А хто нарадзіўся восенню?

Скажыце, якія месяцы адпавядаюць ранняў восені, залатой і позняй

Апісанне якога з іх падае пісьменнік? (верасня) ( “Неба здавалася бляклым , быццам выгаралым за ліпеньскую і жнівеньскую спёку” - за жніўнем ідзе верасень – першы месяц восені ранняй)

Ці можам мы сказаць, што аўтар тонка адчувае ўсе з’явы прыроды?? Якія сказы перадаюць настрой тэксту? ( У лагодным сонечным святле нарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат… Усё агартаў спакойны, стары, як свет, смутак развітання з цяплом, з леіам, набліжэнне слаты, халадоў)

Праца па парах ( запоніць табліцы)

Знайсці прыметнікі, якія апісваюць сонца, неба, зямлю, стрэхі, смутак, святло, полымя Вучань агучвае, астатнія запаўняюць свае табліцы Вызначыць, як троп прадстаўлены гэтымі словамі.(эпітэт) + паўтарылі, што такое эпітэт. Правяраем узор запаўнення – на слайдзе

Назоўнік

Прыметнік (азначэнне)

Троп

Сонца

Светлае, прамяністае, лагоднае, пяшчотнае

эпітэт

Зямля

Апусцелая, няласкавая,

эпітэт

Неба

Чыстае, глыбокае, яркае, бляклае, выгаралае

эпітэт

Полымя

Сумнае, адвечнае

эпітэт

Святло

Лагоднае, сонечнае

эпітэт

Смутак

Стары, спакойны

эпітэт

стрэхі

Панурыя. учарнелыя

эпітэт

Настаўнік: Маляваць словамі – гэта адно. А часам хочацца адчуць сябе сапраўдным мастаком Паспрабуем?

Фізкультхвілінка

Па чарзе падыйсці да дошкі і хуценька намаляваць частачку прыроды (кветка, ліст, сонейка, грыб, птушка і. дт.п. – атрымаецца калектыўны малюнак прыроды)

Перад выкананнем праслухаць вершык:

Краю роднага прасторы маляваць люблю я.

Ранак, поўдзень, адвячорак, нават ноч малюю.

Ясны месяц, што з-за хмары зазірае ў хаты.



  • А чаму чырвонай фарбай?, – запытаўся тата.

  • А таму, што ярка гэтак ззяюць ноччу зоркі

  • І суніцы цёплым летам спеюць на пагорку.

  • Не хачу я хмару злую маляваць над нівай!

  • А таму заўжды малюю фарбаю шчаслівай!



Паназіраем, ці шчаслівыя будуць вашы фарбы?

Настаўнік: Акрамя эпітэтаў, якія яшчэ тропы часта сустракаюцца ў мастацкім тэксце?

Зварот да метафары (даць азначэнне). Заданне: знайсці М. са словамі іней, сонца, бярозы, цеплыня

Выканаць па ўзоры (запоўніць табліцу -хто хутчэй) Правяраем (слайд)

Метафара

Уласцівасць (якая? чыя?)

Падабенства

Вецер вые

Выць - ваўка

у гуках

Іней трымаўся

Трымацца - чалавека

у дзеянні

Іней бяліў

Бяліць - чалавека

у дзеянні

Сонца сцякала

Сцякаць - вады

у дзеянні

Сонца берагло

Берагчы - чалавека

у дзеянні

Сонца аддае

Аддаваць - чалавека

у дзеянні

Ліпы гарэлі

Гарэць - агню

па колеры

Цеплыня дабіралася

Дабірацца - чалавека

у дзеянні

Настаўнік: Звярніце ўвагу на наступныя метафары: іней трымаўся, бяліў; сонца берагло, аддавала; цеплыня дабіралася. Што ў іх агульнага? Яны паказваюць ўласцівасць чалавека, а значыць, гэта не проста метафара, а ўвасабленне – разнавіднасць метафары, мастацкі прыём, калі нежывым, неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывёлы.

Калі мы не выкарыстаем Э. і М., тэкст зменецца? ( прывядзём прыклады: ледзяныя звонкія раніцы; белаватая, нібы малочная смуга) Чаго будзе не хапаць? ( адчуванне настрою, пачуццяў, прыгажосці мовы)

Як вы думаеце, толькі пісьменнікі і паэты звяртаюцца да апісання і паказу прыроды? Канешне не. Існуе вялікая колькасць цудоўных твораў мастацтва, дзе кожны творца па-свойму адлюстроўвае свет. Мастак -гэта чараўнік, які пры дапамозе фарбаў, алоўкаў, разцоў можа спыніць час. Спадабаўся мастаку ясны дзень, і вось ужо летняе сонейка свеціць з палатна карціны. Грацыёзная постаць жывёлы ажывае ў саламяных працах.Пяшчотныя словы кладуцца на музыку - і ствараецца песня.

Але, напэўна, часцей за ўсё мы сустракаем апісанне прыроды ў жывапісе. Давайце паназіраем за тым, наколькі рознай бывае восень. Увага на слайды.



(прагляд слайдаў з рэпрадукцыямі карцін жывапісцаў)

Кантрольна-ацэначны этап

Праца па варыянтах. Самастойная праца ў сшытках

А зараз уявіце, што вы аб’яднанне маладых, таленавітых і творчых людзей Атрымалі заданне: падрыхтаваць слоўнае апісанне восені па карціне (слайд з 2 карцінамі)

Стварыце ўласныя тэксты з выкарыстаннем тропаў.

Абарона: Агучванне па аднаму тэксту з кожнага варыянту + пералічыць выкарыстаныя тропы. Зачытаць 1 прыклад, апускаючы тропы. Змяніўся тэкст? Чым ? ( не адчуваем настрою, мова простая, няма вобразнасці)

Рэфлексія:

Каму сёння спадабалася ствараць уласныя тэксты?

Каму цікавей працаваць з гатовымі творамі аўтараў?

Каму з вас пры выкананні заданняў дапамагла ўважлівасць? А назіральнасць? А хто старанна працаваў?

Тады ўсе, хто актыўна і старанна працавалі, звярніцеся да дошкі.. Яшчэ раз узгадаем ролю тропаў. Ці выканалі тропы ўсе гэтыя ролі ў вашых створаных тэкстах? А ва ўрыўку “Першы іней?”. Значыць, мы можам паставіць клічны знак. (ставіць вучань)

Адзнакі за ўрок:

1.Адзнака вучню за падрыхтаванае паведамленне

2.Адзнакі за актыўную працу на ўроку

3.Усім будуць адзнакі за працу ў сшытках

Дамашняе заданне: (слайд)

Вывучыць маленькі ўрывак на памяць (некалькі сказаў) з празаічнага тэксту (на 8 балаў)

Намаляваць малюнак восені або скласці маленькі вершык (чатыры радочкі) (9-10 балаў)

Індывідуальнае заданне: параўнаць урывак з паэмы Я.Коласа “Новая зямля”(5 клас). Паразважаць над тым, што збліжае ўрыўкі Я.коласа і І.Мележа і чым яны адрозніваюцца

Дамашняе заданне: (слайд)

Вывучыць маленькі ўрывак на памяць (некалькі сказаў) з тэксту “Першы іней” (на 8 балаў)

Намаляваць малюнак восені або скласці маленькі вершык (чатыры радочкі) (9-10 балаў)

Дадатковае заданне: падрыхтаваць паведамленне пра Аляксея Коршака

Індывідуальнае заданне: параўнаць урывак з паэмы Я.Коласа “Новая зямля”(5 клас).

Паразважаць над тым, што збліжае ўрыўкі Я.коласа і І.Мележа і чым яны адрозніваюцца



Я Колас (урывак з паэмы “Новая зямля”)

І з кожнай лісцевай галоўкі

Глядзіць твар восені-свякроўкі.

Павее ветрык - шурхнуць травы:

Няма ў ім ласкі, ні забавы.

Не – то не шолах каласочкаў,

Не смех блакітных васілёчкаў

У межах росных збажыны;

Не – то не музыка вясны,

А ціхі жаль і нараканне,



З жыццём і сонцам развітанне.

Дзякую за актыўную працу!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка