Тэма: Хрысціянскія краіны Пірэнейскага паўвострава ў познім Сярэднявеччы




Дата канвертавання01.05.2016
Памер155.54 Kb.
Тэма: Хрысціянскія краіны Пірэнейскага паўвострава ў познім Сярэднявеччы.


  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё краін Пірэнейскага паўвострава

  2. Палітычнае развіццё Кастыліі.

  3. Палітычнае развіццё Арагона.

  4. Палітычнае развіццё Партугаліі.



Палітычная карта


VIII

Астурыя

Іспанская марка

IX

Леон

Навара

Арагон

Каталонія

XI

Наварская імперыя”

XI

Леона-Кастыльскае каралеўства

Навара

Арагон

Каталонія

XII

Партугалія

Леон

Кастылія

Навара

Арагон

XIII

Партугалія

Кастылія

Навара

Арагон

XV

Партугалія

Кастыльска-Арагонскае каралеўства

Навара




Англія

Іспанія

Францыя
  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё краін Пірэнейскага паўвострава



Сацыяльная структура





Кастылія

Арагон

Партугалія













Феадалы

Духавенства

Духавенства

Духавенства

Гранды (рыкас омбрэс і інфанты)

Рыкас омбрэс (каміты і віконты)

Рыку омэн




вальвасары




Ідальгас, кабальерас

ідальгас

Фідалгу, кавалейру













Падатныя станы

Гараджане

Гараджане

Гараджане










Сяляне (салар’ега)

Сяляне (васалы сеньёраў, рэменсы)

Сяляне (кавалейру-віланы і пеоны)

Такая сацыяльная структура ўплывае на сістэму саслоўнага прадстаўніцтва


Картэсы


Кастылія (1188)

Арагон (1274)

Партугалія (1254)

Духавенства

Духавенства

Духавенства

Рыкас омбрэс

Рыкас омбрэс

Фідалгу

Прадстаўнікі кансеха

Вальвасары і ідальгас

Гараджане

Прадстаўнікі бегетрый

Гараджане






Эканамічныя працэсы ў Кастыліі

14-15 ст. – паступовае аслабленне пазіцый БЕГЕТРЫЙ, але разам з тым аслабленне даменіяльнай гаспадаркі, узмацненне парцэллы, права салар’ега на пераход ад сеньёра да сеньёра

Новая рыса ў с/г – развіццё танкаруннай авечкагадоўлі. стварэнне МЕСТЫ, скарачэнне рлі збожжавай гаспадаркі
АЛЕ арыентацыя на экспарт сыравіны – воўны ў Італію носіць дэструктыўны характар, бо не развіваецца сукнаробства, замаруджваецца прыход мануфактурнай вытворчасці.

Агульнанацыянальнага рынку не склалася


Эканамічныя працэсы ў Арагоне

Рэлікт феадалізму – захаванне найбольш жорсткіх форм эксплуатацыі сялянства “ДУРНЫЯ ЗВЫЧАІ” – кугусія, арсіна і г.д.

Гарады не развіты, за выключэннем Барселоны, рамесная вытворчасць слабая.

Гандаль у руках замежных купцоў.


Эканамічныя працэсы ў Партугаліі

У адрозненне ад Кастыліі, дзе адбываецца закрыццё феадальнага саслоўя, і Арагона, дзе яно ўжо было закрыта, у Партугаліі феадальны стан папаўняецца разбагацеўшымі сялянамі (кавалейру –віланы) і гараджанамі (кавалейру -купцы).


Разарэнне фідалгу, пераход зямель да кавалейру-віланаў, развіццё больш прыбытковых оўцаў, вываз воўны ў Фландрыю. Ужыццё працы наёмных сялян самімі сялянамі.
Вялікую ролю адыгрываў гандаль, тут у адрознення ад Кастыліі і Арагона склаўся нацыянальны рынак.
Прынцыпова новы момант – гаспадарчае асваенне калоній.

1. Мадэйра – забяспечыла Партугалію збожжам

2. Там жа – плантацыі цукровага трыснёга

3. Гандаль рабамі.



Высновы:

1. Сацыяльная структура Пірэнейскіх краін была непадобнай, што ўплывала на палітычны лад і перашкаджала іх інтэграцыі.

2. Працэсы разлажэння феадальнага ўкладу ў розных Пірэнейскіх краінах праходзілі рознымі тэмпамі, што таксама замаруджвала інтэграцыйныя працэсы.

3.Складванне нацыянальнага рынку ў партугаліі ўмацовала тэндэнцыі на стварэнне тут нацыянальнай дзяржавы.


  1. Палітычнае развіццё Кастыліі.



Палітычны крызіс канца 13-пачатку 14 ст.
Канец 13 ст. – перыяд праўлення Санча IV – бескампрамісная барацьба паміж каралём і грандамі, кароль перамог АЛЕ

З яго смерцю – палітычны крызс .Прычына – малагадовасць наступнага караля Фернанда IV (9 гадоў), як вынік - узмацненне грандаў.

Пасля смерці Фернанда сітуацыя пагоршылася – новы кароль Альфонс ХІ (1 год). ; прэтэндэнты на рэгенцтва (маці, дзядзя, дваюрадны дзедушка і бабушка – Марыя дэ Маліна (перамагла)). Т.ч. канец 13-пачатак 14 ст. – палітычны крызіс.

Кастылія пасіўна ў РЭКАНКІСЦЕ маўры Гранадскага эмірата пераходзяць у контрнаступленне.


Стабілізацыя другой чвэрці 14 ст.

1325 г. – стабілізацыя – Прычына – Альфонс ХІ пачынае правіць самастойна (14 гадоў).

Праўленне Альфонса –


  1. стабілізацыя сітуацыі ў краіне, расправа з феадальнай апазіцыяй.

  2. 1336-1340 – вайна з Партугаліяй

2. пераход Кастыліі ў наступленне ў Рэканкісце

1340 г. бітва на рацэ Салада – разгром арміі арміі ранадскіх маўраў і афрыканскіх бербераў (дапамога Партугаліі)

1350 – спроба авалодаць Гібралтарам (там памёр ад чумы)
Палітычны крызіс сярэдзіны 14 ст.

Смерць Альфонса ХІ – узвышэнне грандаў на чале з яго бастардамі (5 сыноў)

1350-1369 – праўленне Педра І Жорсткага (з 16 гадоў).
Повад для грандаў – наяўнасць у караля каханкі Марыі дэ Падзілья, дрэнныя адносіны з жонкай – французскай герцагіней Бланкай Бурбонскай.

1. незадавальненне Францыі; 2. Незадавальненне папы Інакенція IV (авіньёнскі палон); збліжэнне лідэра грандаў Энрыке Трастамарскага (таксама сын Альфонса ХІ) з Францыяй (Карл V Мудры).


1366 – паўстанне Энрыке, уступленне ў Кастылію французскай арміі на чале з Бертранам Дзюгекленам, дэтранізацыя Педра І і каранацыя Энрыке ІІ, зварот Педра І за дапамогай да Англіі, уступленне ў Кастылію англійскай арміі (Эдуард Чорны Прынц), 1367 – бітва каля Нахера, разгром Энрыке, вяртанне да ўлады ПедраІ

1368 – пагаршэнне ўзаенмаадносін Педра І з англічанамі (не здолеў расплаціцца), новае наступленне Энрыке ІІ – бітва каля Монтэлье 1369 – забойства Педра І, абвяшчэнне каралём Энрыек ІІ, АЛЕ Джон Гонт (муж дачкі Педра І Канстанцыі) таксама абвясціў сябе каралём, як вынік працяг барацьбы на ўсё праўленне Энрыке ІІ да 1379 г. і ў пачатку праўленне яго сына Хуана І (1379-1390).


Стабілізацыя канца 14 – пачатку 15 ст. (пры Хуане І (1379-1390))


  1. 1387 – прадстаўленне шырокіх правоў consejo real (каралеўская рада), паляпшэнне ўзаемаадносін з грандамі;

  2. 1388 – сан Хуана І Энрыке (ІІІ) ажаніўся на дачцы Джона Гонта Каталіне, адмова Джона ад кастыльскай кароны;

У выніку стабілізацыі Кастылія атрымала магчымасць вярнуцца да міжнародных спраў

1382-1384 – вайна з Партугаліяй – перамога Кастыліі, шлюб Хуана І з дачкой партугальскага караля Фернанду і Беатрысай

1383 – смерць Фернанда І, абвяшчэнне Беатрысы каралевай Партугаліі, Хуан – кароль Партугаліі, грамадзянская вайна ў партугаліі паміж прыхільнікамі і праціўнікамі аб'яднання з Кастыліяй, правал ідэй далучэння Партугаліі.
1390-1406 – праўленне Энрыке ІІІ, умацавання пазіцый каралеўскай улады – прычына – на чале Consejo real брат караля Фернанда.


  1. Скарачэнне правоў савета

  2. Прызначэнне ў правінцыі каралеўскіх намеснікаў – карэхідораў

  3. Актывізацыя знешняй палітыкі:

    1. 1396 г. – спыніў партугальскую экспансію ў Бадахос

    2. 1406 – аднавіў Рэканкісту

    3. Накіраваў два пасольствы да Тамерлана

Праўленне Хуана І і Энрыке ІІІ – фарміраванне фіскальнай сістэмы – 2 групы падаткаў:



  1. Якія ваціруюцца картэсамі – Сервісіо

  2. Якія збіраюцца каралём

    1. алькабала – на здзелкі, звязаныя з адчужэннем маёмасці

    2. трэціны – паступленні ад каталіцкага касцёла

Стабільнасць у Кастыліі пасля смерці Энрыке ІІІ – брат Фернанда – рэгент аднагадовага Хуана ІІ.

У 1412 г. Фернанда – выбраны каралём Арагона, таму з 1412 да 1447 – Хуан ІІ пад уплывам Альвара дэ Луна. Арагонскія інфанты. 1429-1430 – вайна Кастыліі з Арагонам (спробы арагонскіх інфантаў адхіліць Хуана ІІ), Кастылія адбіла нападзенне дзякуючы дэ Луна.
Палітычны крызіс 50-70-х гг.

1454-1474 – праўленне Энрыке IV Бяссільнага


Нізкі прэстыж караля:

  1. Нерашучасць у барацьбе супраць маўраў

  2. Спробы наступлення на грандаў (спробы абкласці іх падаткамі, права караля самастойна прызначаць магістра ордэна Санцьяга)

  3. Падазрэнне ў сэксуальнай недзеяздольнасці (няўдача першага шлюбу, падазрэнне, што дачка караля ад ІІ шлюбу не яго, а яго фаварэта Бельтрана адсюль Хуана Бельтраньеха.)

1465- паўстанне грандаў, перамога караля шляхам кампраміса, апора караля на ідальгас, пасля падаўлення паўстання, кожны, хто падтрымаў караля атрымаў статус ідальга


АЛЕ пазбягаючы новага сутыкнення з грандамі у 1468 г. – кароль прызначае сваім спадчынікам не дачку Хуану Бельтраньеху, а сваю зводную сястру Ізабэлу (лідэр магнацкай алігархіі).
1469 – Ізабэла выйшла замуж за Фернанда (ІІ) Арагонскага. Энрыке парушае дамоўленасць і перадае спадчынныя правы Хуане.
1474 г. – смерць Энрыке . 1474-1477 – феадальная вайна ў Кастыліі паміж Ізабэлай (муж – арагонскі прынц Фернанда) і Хуанай (муж партугальскі кароль Афонсу V).
Перамога Ізабэлы – арыентацыя Кастыліі на інтэграцыю з Арагонам, а не Партугаліяй.
1479 – заключэнне Кастыльска-Арагонскай уніі – асновы будучай Іспаніі.
Высновы:

  1. ПСВ – ва ўнутрыпалітычным плане – гэта перыяд узмацнення цэнтральнай улады і паступовага аслаблення пазіцый грандаў.

  2. У знешнепалітычным плане працяг Кастыліяй Рэканкісты, у вядзенні якой яна становіцца манапалістам.

  3. А ТАКСАМА пераўтварэнне Кастыліі ў базу для фарміравання Іспаніі (але пошукі Іспаніі Іспанія – гэта Кастылія і Партугалія або Кастылія і Арагон)
  1. Палітычнае развіццё Арагона.


Знешнепалітычная лінія Арагона ў канцы 13 – пачатку 15 ст.- экспансія ва ўсходняе міжземнамор’е, якую вызначыў ў сярэдзіне 13 ст. кароль Хайме І Заваёўнік, які далучыў Балеарскія астравы.

Важным этапам у афармленні гэтага накірунку знешняй палітыкі стала праўленне Педра ІІІ, які у 1270-х г. паставіў пад кантроль туніскага эміра.

1282 г. выкарыстаў паўстанне у Палерма (“Сіцылійская вячэрня”), вайна 1282-1302 г. супраць Сіцылійскага каралеўства (Карл Анжуйскі), падпарадкаванне Сіцыліі.

АЛЕ гэтая вайна:



  1. Адлучэнне Педра ІІІ ад касцёла;

  2. 1283 г. картэсы ў Тарасконе, стварэнне Уніі, адмова грандаў падтрымаць караля ў вайне. Саступкі караля, выданне Генеральнага прывілея, увядзенне пасады вялікага хусцісьі.

  3. 1282-84 Арагонскі крыжовы паход – паход французскіх войск супраць Арагона

Пры Хуане І верагодна афармляецца паўнавартасны арагонскі парламент - картэсы

Праўленне Хайме ІІ (1291 - 1327)

Працяг лініі Педра ІІІ,

1296-1298 – заваяванне Мурсіі, 1317 – стварэнне ордэна Мантэса (тампліеры), 1319 – Афінскае герцагства стала васалам; 1330 – заваяванне Сардыніі (інфант Альфонс (ІІІ))

Найвышэйшы ўздым каралеўскай улады – праўленне Педра IV Цырымоннага (1336-1387)

Вайна супраць маўраў разам з Кастыліяй (пры Альфонсу ХІ)

Барацьба з Генуяй за Сардынію

Барацьба з Неапалем за Сіцылію

1356-1375 – вайна з Кастыліяй (Педра І – Энрыке ІІ Трастамарскі)

Саюзнік Францыі, але Нейтралітэт у Стогадовай вайне

1348 – 1358 – барацьба супраць Арагонскай уніі, стварэнне Жэнералітата – урада Арагона

Працяг папярэдняй палітычнай лініі каралямі Хуанам І і Марцінам І.

1410-1412 – трон вакантны

1412 – выбранне каралём Фернанда І Справядлівага – заснаваў сваю дынастыю,

Пачатак распаўсюджвання кастыльскай мовы пры двары, сярод арагонскай знаці, а затым і гараджан.

1416-1458- Альфонс V Вялікадушны

1420-1434 – барацьба ў Пд. Італіі, заваяванне Неапалітанскага каралеўства, перанясенне сталіцы ў Неапаль

Заснаванне Барселонскага ўніверсітэта

Хуан ІІ 1458-1479

1461-1472 - Барацьба з Карлам дэ Віяна,

1472- паўсанне Вернтальята

Фернанда ІІ

1469 –шлюб з Ізабэлай

1474-1476 вайна з Хуанай Бельтраньехай

Кастыльска-Арагонскае каралеўства пасля 1479 г.

Гэта не Іспания, але пачатак інтэграцыі дзвюх дзяржаў у Іспанию.

Розныя


  1. каралі (Ізабэла – Фернанда ІІ), ХУАНА Вар'ятка

  2. дзяржаўныя рады (Кастыльская рада, Арагонская рада),

  3. розныя палітычныя рэжымы (Арагон – кароль абмежаваны ў паўнамоцтвах на карысць грандаў Кастылія – умацаванне каралеўскай улада праз –

    1. Стварэнне Святой эрмандады (1476)– паліцэйскія і падатковыя функцыі

    2. Рэформа каралеўскай рады (1480) – скасаванне аўтаматычнага ўдзелу ў ёй інфантаў, свабода караля прызначаць усіх яе членаў (легістаў)



  4. розныя знешнепалітычныя прыярытэты (Рэканкіста - Італія)

  5. розныя сацыяльна-эканамічныя ўклады, (Арагон – «дурныя звычаі» - Кастылія – бегетрыі і кансеха)

  6. розная прававая база,

  7. розныя этнічныя асновы (кастыльцы – арагонцы і каталонцы, якія былі блізкімі да правансальскіх культурных узораў).

АЛЕ для інтэграцыі

  1. Дынастычныя інтарэсы

  2. Падтрымка каталіцкага касцёла

  3. Справа гонарау – завяршэнне Рэканкісты

1481 – грнадскі эмір Абдулхасан? Атакаваў Кастылію, але Зурайда

1490 г. – злучаныя сілы Кастыліі і Арагона атакавалі Гранаду і 1492 г. знішчэлі Гранадскі эмірат

Гарантыі матэрыяльнай і рэлігійнай недатыкальнасці маўраў.

1502 – пачатак масавых рэпрэсій у адносінах да мусульман, высяленне маўраў у Афрыку (за выключэннем марыскаў).

Заканчэнне Рэканкісты – магчымасць спансіраваць экспедыцыю Калумба, а адкрыццё Новага свету – зацікаўленасць Арагона ў інтэграцыі з Кастыліяй.

Рэзкае узмацненне эканамічнай і палітычнай магутнасці будучай Іспаніі


  1. Палітычнае развіццё Партугаліі.



Палітычнае і эканамічнае ўзвышэнне пры Дынішы І Земляробе (1279-1325)
14 ст. перыяд страшнага заняпаду – трыяда бедстваў:


  1. Голад і неўраджаі (з 1331 па 1374 – 6 разоў);

  2. Эпідэміі чумы (1348 -1386 – 3 разы) і землятрус 1344

  3. Войны з Кастыліяй (1336-1382 – 4 вайны) і грамадзянска вайна 1383-1387 гг.


Афонсу IV (1325-1357)
1336-1340 –вайна Партугалліі супраць Кастыліі, але уварванне бербераў, бітва на р. Салада
1345-1355 – Інэс дэ Кастра
1355-1356 феадальная вайна паміж каралём і яго сынам Педру
Педру І (1357-1367) – памерлая каралева
Фернанду І (сын Педру і Інэс) (1367-1383)

3 няўдалыя вайны з Кастыліяй (1369-71, 1372-73, 1381-82)


Палітычны крызіс і грамадзянская вайна 1383-87 гг.
Смерць Фернанду – карона да яго дачкі – Беатрыш, а яна жонка кастыльскага караля Хуана І. Перспектыва далучэння Партугаліі ў склад Кастыліі, падзел партугальцащ на прыхільнікаў інтэграцыіі (поўнач) каралева Беатрыш і праціўнікаў інтэграці (поўдзень) Жуан Авіскі
Красавік 1385 картэсы ў Каімбры (Нуну Алварыш Перэйра) – Жуан – кароль (1385-1433)
14 жні 1385 – бітва каля Алжубарота
Да 1387 г. – Жуан кантроль над усёй Партугаліяй
1390 г. памёр Хуан, у Кастыліі міжкаралеўе, магчымасць для спакойнага развіцця Партугаліі
Афармленне саслоўна-прадстаўнічай манархіі – падчас яго праўлення картэсы збіраліся 25 разоў (прыкладна 1 раз на 2 гады)
1415 г. Партугалія настолькі ўмацавалася, захоп Жуанам І Сеуты ў Афрыцы
Пачатак дзейнасці Энрыке Мараплаўца (магістр Ордэна Хрыста)

1418 ён заснаваў марскую школу ў Сагрышы

1419 г. ён адправіў першую экспідыцыю на пошукі шляхоў у Індыю

1432-34 – адкрыццё Азорскіх астравоў


Дуартэ І (1433-1438) – працяг планамернага развіцця Партугаліі, збіраў картэсы за 5 гадоў праўлення 5 разоў

Аказаў уплыў на фарміраванне партугальскай літаратурнай мовы

Няўдалая спроба заваяваць Танжэр

Дапамога Энрыке Мараплаўцу – пераход да каравэлы


1438-1481 – праўленне Афонсу V

У 1438 – каралю усяго 6 гадоў, пачатак барацьбы паміж рэгентамі, 1449 – бітва каля Альфарарбейры, пераход удады да рода Браганса


Актыўная знешняя палітыка:

1458 – спроба вызваліць Візантыю, але перанакіраваў войска ў Афрыку

1471 г. – захапіў Танжэр

1474-1479 – ВАЙНА З Кастыліяй і Арагонам за кастыльскую карону – (ён муж Хуаны Бельтраньехі)


Актыўная каланіяльная палітыка

1455 – папа Мікалай V даў Афонсу выключныя правы на мораплаванне і захоп новых тэрыторый. Падтрымка Энрыке Мараплаўцы

1456 – адкрыццё астравоў Зялёнага мысу

1460 – захоп узбярэжжа Гвінеі


1481-1495 – Жуан ІІ (рэальна з 1477)
Лінія на аслабленне феадальнай знаці – родаў Візеу і Браганса, канфіскацыя іх зямель у каралеўскую ўласнасць
Працяг каланіяльнай экспансіі:

1482-1484 Дыёгу Кан – Конга і Ангола

1486-88 – Барталамеў Дыяш – Мыс Добрай Надзеі
АЛЕ 1492 -1493 г. экспедыцыя Калумба, звесткі, што кастыльцы знайшлі шлях у Новы свет. Неабходнасць падзелу света з Кастыліяй на сферы ўплыву. Тардэсільясільскі мірны дагавор 1494 г.
Працяг каланіяльнай экспансіі пры Мануэле І (1495-1521)

1498 – Вашка да Гама - Індыя



1500 – Педру Алварыш Кабрал – адкрыў Бразілію Terra de Vera Cruz
Высновы: ПСВ – гэта перыяд фарміравання партугальскай саслоўна-прадстаўнічай манархіі, фарміравання партугальскай нацыянальнай дзяржавы і пачатку яе каланіяльнай экспансіі.

ВЫСНОВЫ:

  1. У Перыяд ПСВ на тэрыторыі Пірэнейскага п-ва ішоў працэс барацьбы ўніверсалісцкай і нацыянальнай тэндэнцый. Базісам для ўтварэння наднацыянальнай Пірэнейскай дзяржавы выступала Кастылія. У той час, калі ў партугаліі перамаглі нацыянальныя тэндэнцыі ў дзяржаўным будаўніцтве, Арагон пайшоў на збліжэнне з Кастыліяй.

  2. Дэзынтыгрыруючымі фактарамі ў на Пірэнеях выступалі як розныя знешнепалітычныя інтарэсы (Кастылія – Рэканкіста, Арагон – Міжземнамор’е, Партугалія - Афрыка), розныя палітычныя лады (Кастылія – манархія абмежаваная шырокімі паўнамоцтвамі кансеха, бегетрый, картэсаў; Арагон – усеўладдзе рыкас омбрэс, Партугалія – развітая саслоўна-прадстаўнічая манархія) і рознымі эканамічнымі тэнджнцыямі.

  3. Заключэнне ў 1479 г. Кастыльска-Арагонскай уніі, хаця і не прывяло да стварэння адзінай дзяржавы, але заклала базу для фарміравання ў 16 ст. Іспанскага каралеўства.



Літаратура


  1. Альтамира-и-Кревеа Р. История Испании. — М.: Изд-во иностранной литературы, 1951. — Т. 1. — 520 с.

  2. Всемирная история / М. Е. Жуков. — М.: Госполитиздат, 1957. — Т. 3.

  3. Рюкуа Аделина. Средневековая Испания. – М.: Вече, 2006 -

  4. Испанские средневековые хроники:

    1. Хроника Карденьи I.

    2. Анналы Толедо I.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка