Тэма: грыбы Мэта




Дата канвертавання13.05.2016
Памер111.78 Kb.
ЧАЛАВЕК І СВЕТ

2 КЛАС


Падрыхтавала: Фёдарава А.Г., настаўніца Міжэрыцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя У. Ляха

Тэма: грыбы

Мэта: вучыць дзяцей адрозніваць найбольш распаўсюджаныя грыбы па іх характэрных прыкметах, садзейнічаць асэнсаванню неабходнасці выканання мер бяспекі пры зборы і ўжыванні грыбоў.

Задачы:

  • засваенне навучэнцамі ўяўлення аб грыбах як асобнай групе жывых істот, якія не адносяцца да раслін і жывёл і якія маюць асаблівую будову;

  • стварэнне ўмоў для аперыравання канкрэтнымі ўяўленнямі аб найбольш распаўсюджаных ядомых і ядавітых грыбах на ўзроўні іх пералічэння і апісання асобных прыкмет;

  • фарміраванне неабходнасці ў выкананні правіл бяспекі пры зборы грыбоў і ўжыванні іх, беражлівых адносінах да ўсіх жывых істот;

  • развіццё ўменняў параўноўваць, аналізаваць, рабіць вынікі.

Абсталяванне: малюнкі, фотаздымкі, слайды з адлюстраваннем грыбоў, картачкі з тэстам, палоскі са словамі для запаўнення класцера, магніты, кавалачкі цвілога хлебу, грыб-трутавік.
Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

- Прачытайце формулу:

СТАРАННЕ + УВАГА+ЗДАГАДЛІВАСЦЬ+ВЕДЫ = ПОСПЕХ

- Жадаю вам скарыстаць формулу і дабіцца поспеху на ўроку.

2. Кантроль раней вывучанага матэрыялу.

Тэст

1. Якія расліны заносяцца ў Чырвоную кнігу?

а) расліны вышынёй да метра;

б) расліны, якія знікаюць;

в) расліны, якія маюць шышкі.

2. Як нельга адносіцца да раслін?

ы) рваць і таптаць іх;

э) фатаграфіраваць;

я) глядзець на іх.

3. Для чаго ствараюцца запаведнікі, заказнікі і нацыянальныя паркі?

б) каб праводзіць святы;

в) каб устанавіць каруселі;

г) для аховы раслін.

4. Выбраць расліну, занесеную ў Чырвоную кнігу.

р) гарлачык белы;

о) крапіва;

п) зверабой.

5) Якую з ахоўваемых раслін называюць “залатымі ключыкамі”?

ы) першацвет высокі;

к) гарлачык белы.


Тэст правяраецца, выстаўляецца самаацэнка. У выніку павінна атрымацца “быгры”.

3. Падрыхтоўка вучняў да работы на асноўным этапе.

- Перастаўце склады ў слове, якое атрымалася з адказаў на пытанні тэсту, і даведайцеся тэму нашага ўрока. (Грыбы)

- Сапраўды, сёння да нас на ўрок спяшаюцца незвычайныя госці – грыбы.

- На якія пытанні вы бы хацелі атрымаць адказ на нашым уроку? (пастаноўка задач урока)


Якія грыбы бываюць? даведацца, на якія групы падзяляюцца грыбы

З якіх частак складаюцца грыбы? пазнаёміцца з будовай грыба

Ці адносяцца грыбы да раслін?

Як правільна збіраць грыбы? вывучыць правілы збору грыбоў

Якія грыбы растуць у нашых лясах?
- Калі мы старанна папрацуем, то да канца ўрока запоўнім гэты класцер.

(Класцер намаляваны на дошцы рознакаляровымі мялкамі)


4. Этап засваення новых ведаў.

- Якая бывае прырода?



ПРЫРОДА
ЖЫВАЯ НЕЖЫВАЯ

дыхае, расце,

харчуецца,

дае патомства,

памірае

- А што адносіцца да жывой прыроды?


ЖЫВАЯ ПРЫРОДА

РАСЛІНЫ ЖЫВЁЛЫ ЧАЛАВЕК

- У якую групу аднясём грыбы? Давайце параўнаем расліну і грыб.

(Схема расліны і схема грыба)
- Грыбы – гэта асобая група жывых арганізмаў, якая адносіцца да жывой прыроды. У адрозненне ад раслін у іх няма каранёў, сцябла, лісточкаў. Грыбы не могуць харчавацца так, як расліны. А таму яны пасяляюцца на жывёлах, раслінах ці іх астанках і атрымліваюць ужо гатовае харчаванне. Самае асноўнае ў грыба – гэта бясколерныя ніці – грыбніца. Яе мы не бачым. А збіраем мы толькі частку грыба – пладовае цела, якае выступае на паверхню зямлі для размнажэння. У пладовым целе знаходзяцца споры, якія разносяцца ветрам на вялікую адлегласць і даюць пачатак новай грыбніцы.

Мы вельмі часта сустракаемся з грыбамі і не здагадваемся, што гэта грыб. Грыбы бываюць вельмі розныя і не падобныя на мухаморы, баравікі і падасінавікі.

Калі ў дзіцяці ў роце на языку з’яўляецца белы налёт, мы называем гэта “малочніцай”. А гэта – грыб. Лішай на скуры чалавека – грыб. Зялёны налёт на скарынцы хлеба – грыб. Дрожджы, якія выкарыстоўваюць для выпечкі хлеба – грыбы. Калі мы хварэем, то нас часта лечаць антыбіётыкамі, якія атрымалі з грыбоў. Грыбоў вельмі многа. У Беларусі вядома да 3000 відаў грыбоў. 29 грыбоў занесены ў Чырвоную кнігу.

Навука, якая займаецца вывучэннем грыбоў называецца МІКАЛОГІЯ.


Вучні разглядаюць малюнкі грыбоў, размешчаныя на дошцы, у падручніку на старонцы 59.

- Чым падобныя гэтыя грыбы? (Сваёй будовай: шапачка, ножка, грыбніца)

- Адгарніце старонку 60. Паглядзіце на схему. Якія часткі шапачкавага грыба відны? Якія схаваны пад зямлёй?

- Для чаго грыбам патрэбна грыбніца?

- Грыбніца размяшчаецца ў глебе на глыбіні 5 – 12 см. Яна можа жыць доўга, да некалькі дзясяткаў гадоў, калі беражліва адносіцца да яе месцазнаходжання. Грыбніца патрэбна для харчавання грыба, развіцця, яго росту і размнажэння.
Работа з прыказкай “Усякі грыб у рукі бяруць, але не ўсякі ў кошык кладуць”

- Як зразумелі прыказку? Чаму не ўсякі грыб у кошык кладуць?

Работа са схемай (запаўняем класцер)

ГРЫБЫ
ЯДОМЫЯ НЕЯДОМЫЯ ЯДАВІТЫЯ


Пасярод дарожкі – шапачка ў гарошкі.

Белую панчошку нацягнуў на ножку.

Калі гэткі зух, памары нам мух. (Мухамор)
Сур’ёзны і надзьмуты – лепш абыдзі, не руш,

Абсыпаў перламутрам свой дзіўны капялюш. (Мухамор)

- Што ведаеце пра мухаморы? Па якіх прыкметах можна адрозніць гэтыя грыбы?

- Чытаем верш на стар. 61. Як завуць сяброўку мухамора? Чаму яна не патрапіць у кошык грыбніка?

- На выгляд бледная паганка, сапраўды, здаецца хворай і слабой. На самай справе гэта вельмі небяспечны грыб. Бледную паганку называюць “лясной смерцю”. Яд, які ўтрымліваецца ў ёй, мацнейшы, чым у ядавітых змей – гадзюкі і кобры. Нават малюсенькага кавалачка бледнай паганкі ў страве дастаткова, каб чалавек загінуў. Выратаваць чалавека, які атравіўся бледнай паганкай вельмі складана.

- Несапраўдныя апенькі трэба ўмець адрозніваць ад сапраўдных. Шапачкі ў іх больш яркія, гладкія, на іх няма белаватых лустачак. У несапраўдных апенькаў няма махрыстага кольца, якое абавязкова ёсць у сапраўдных апенькаў. Цела несапраўдных апенькаў мае непрыемны пах.

- Ядавітыя грыбы наносяць вялікую шкоду арганізму чалавека, іншы раз выклікаюць смерць. Але лесу і лясным жыхарам яны вельмі патрэбныя. Ласі, дзікі і сарокі лечацца мухаморамі.
ПРЫКМЕТЫ АТРАЎЛЕННЯ ГРЫБАМІ (паведамленне доктара)

Да таго моманту, як праявяцца першыя прыкметы атраўлення грыбамі, можа прайсці да 24 гадзін, а то і больш. У чалавека пачынаюцца рвота і панос, цячэ сліна, моцна баліць жывот. Паяўляюцца галавакружэнне, слабасць, пачынае балець галава. Пры атраўленні бледнай паганкай выступае халодны пот, а пры атраўленні мухаморам пачынаецца ўдушша. Помніце! Пры такіх сімптомах абавязкова трэба звярнуцца да ўрача.
- З даўніх часоў людзі не толькі палявалі на дзікіх звяроў і птушак, але і займаліся зборам грыбоў і ягад. З тых часоў збор грыбоў называецца “Ціхім паляваннем” . Давайце падумаем чаму?

Рашэнне сітуацыйнай задачы:

- Паслухайце верш і дапамажыце дзядзьку Вожыку.

Пад сасною два грыбы –

Цёмна-буры і рабы.

А які з іх дзядзька Вожык

Пакладзе ў лазовы кошык? (Цёмна-буры)



Гульня “Ціхае паляванне”

- Зараз мы з вамі таксама займемся ціхім паляваннем. На нашай палнцы растуць грыбочкі. Вы павінны пазнаць іх і аднесці ў патрэбны кошык: ядомыя да ядомых, ядавітыя да ядавітых.



Рашэнне сітуацыйнай задачы:

Коля і Саша збіралі грыбы. Коля літаральна вырываў грыбы з зямлі, бо забыў нож. А Саша зразаў ножыкам кожны грыбок асцярожна, бліжэй да шапкі.



  • Хто з рабят умее правільна збіраць грыбы?

  • Якія памылкі дапусцілі хлопчыкі?

  • Пра якія яшчэ правілы трэба памятаць кожнаму грыбніку?

  • Прачытаем правілы збору грыбоў на старонцы 63.

- Адкуль пайшлі назвы грыбоў?

Лісічкі – ад жоўтага колеру, які нагадвае поўсць лясной хітрункі – лісы.

Падбярозавік – ад таго, што больш за ўсё любіць расці ў беразняках.

Падасінавік можна знайсці пад асінкаю. Але ён любіць і бярозкі, бо з’яўляецца братам падбярозавіка.

Рыжыкі – на зрэзе ножкі выдзяляецца маркоўна-аранжавы сок і колер усяго цела грыба рыжаваты.

Польскі грыб – ад таго, што першымі яго ўжываць у ежу сталі палякі і вельмі любілі гэты грыб.

Маслякі – за ліпкую нібыта масляністую шапачку.

Махавік – любіць сасновы імшысты лес.



5. Этап замацавання і прымянення новых ведаў.

Гульня “Веру – не веру”

  • Ці верыце вы, што шапачкавыя грыбы бываюць ядомыя, неядомыя і ядавітыя? (Так)

  • Ці верыце вы, што грыб складаецца з грыбніцы, ножкі і шапачкі? (Так)

  • Ці верыце вы, што грыбніца - гэта корань? (Не)

  • Ці верыце вы, што грыб частку сваёй ежы ўсмоктвае з глебы, а частку з карэнняў дрэў? (Так)

  • Ці верыце вы, што грыбы – гэта расліны? (Не)

  • Ці верыце вы, што плесня, якую можна ўбачыць на хлебе, на слоіку з варэннем – гэта таксама грыб? (Так)

  • Ці верыце вы, што ядавітыя грыбы нельга чапаць рукамі і нельга таптаць. (Так)


6. Вынік

- Якая тэма нашага ўрока?

- Успомніце задачы, якія мы перад сабой ставілі і закончыце сказы:
Я даведаўся…..

Я пазнаёміўся……

Я вывучыў…….

-Назавіце правілы паводзін у адносінах да ядомых грыбоў. (Збіраць з дарослымі. Захоўваць грыбніцу. Берагчы старыя грыбы. Незнаёмыя грыбы не браць.)

-Назавіце правілы паводзін з ядавітымі грыбамі. (Не збіраць. Не збіваць)


7. Дамашняе заданне

- Прачытаць апавяданні, падабраць загадкі пра грыбы.


8. Рэфлексія

- Што для вас было самым цікавым на ўроку?

- Ці спатрэбяцца вам веды, якія вы атрымалі? Калі? Дзе?

- Ацаніце сябе на прыступках поспеху.




Дадатковы матэрыял

Крыжаванка ад Старычка Баравічка

1

Б

























2

А






















3

М






















4

Л






















5

Р



















6

П





































7

М

























8

П





































9

В

























  1. Баравікі. 2. Апенькі. 3. Маслякі. 4. Лісічкі. 5. Рыжыкі. 6. Падбярозавікі. 7. Мухаморы. 8. Падасінавікі. 9. Ваўнянкі.

- Пагялядзіце на крыжаванку яшчэ раз і скажыце, якое слова ў гэтым радзе лішняе? Чаму? (Мухамор. Ядавіты грыб)


А гэта вы ведаеце?

  • Шапачныя грыбы вырастаюць за 3 – 6 дней і праз 1 - 14 дзён гінуць.

  • Белы грыб, які рос ўсяго адзін дзень, важыць 2 грамы. А на шосты дзень ён можа важыць да 200 грамаў.

  • Белыя грыбы карысныя для здароўя. Яны прыдаюць чалавеку бадзёрасць, паляпшаюць зрок, косці і мускулы.

  • У лісічках ёсць супрацьпухлінныя рэчывы.

  • У Францыі вучаць свіней шукаць ядомыя грыбы труфелі.

  • Збіраць грыбы трэба ў кошык. У паліэтыленавым пакеце ці ў пластмасавым вядры яны хутка псуюцца.

  • У Швейцарыі вельмі многа баравікоў і там іх лічаць неядомымі.

  • Адпраўляцца па грыбы трэба раненька на світанні. Тады любы грыб самы моцны і духмяны.

  • Некаторыя жывёлы вельмі любяць грыбы. Вавёркам падабаюцца баравікі, падасінавікі, падбярозавікі. Ласі таксама любяць баравікі, барсукі – грузды, лісічкі і сыраежкі, дзікі – грузды. Дзікі спачатку патопчуць грузды капытамі, падушаць іх клыкамі, вымажуць у гразь, а потым ядуць. Вось такая страва ім падабаецца.

НЕБЫЛІЦА

На бярозе спеюць грушы,

А на дубе – вінаград.

Кот грыбы на елцы сушыць



І частуе бабранят.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка