Тэма гісторыя вывучэння гарадоў беларусі этапы даследаванняў гісторыі І культуры гарадскога насельніцтва Беларусі




Дата канвертавання03.05.2016
Памер53.87 Kb.
Тэксты лекцый па cпецкурсу «Этнаграфiя гарадскога насельніцтва Беларусi»

для студэнтаў 4 курса гістарычнага факультэта (спецыяльнасць «Гiсторыя айчынная i ўсеагульная»)
ТЭМА 2. ГІСТОРЫЯ ВЫВУЧЭННЯ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ

1. Этапы даследаванняў гісторыі і культуры гарадскога насельніцтва Беларусі.

2. Этнаграфічныя даследаванні гарадоў Беларусі.
Літаратура

Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. – Мн., 1991.


1. Этапы даследаванняў гісторыі і культуры гарадскога насельніцтва Беларусі.
Спецыяльных прац па гшістарыяграфіі беларускіх гарадоў не існуе. Кніг жа пра гарады ў сусвеце і на Беларусі — незлічоная колькасць. Болыпасць з іх прысвечаная гісторыі гарадоў. 3 кожным годам пашыраюцца спецыяльныя даследаванні эканомікі горада. Шмат прац, у якіх разглядаецца культура горада, друкуецца сёння. Горад даследаваны спецыялістамі па эпохах, краінах, рэгіёнах, асобных праблемах. Узнікае неабходнасць у яго комплексным, універсальным вывучэнні.

Што тычыцца беларускай гістарыяграфіі, то яна таксама прадстаўленая пераважна гісторыяй гарадоў. Станаўленню гарадской цывілізацыі ў Беларусі прысвечаныя толькі асобныя артыкулы З.В. Шыбека. Гістарычная урбаністыка яшчэ не аформілася ў якасці асобнага кірунку навуковых даследаванняў. Пытанні урбанізацыі, беларускага горада, гараджанаў толькі закранаюцца навукоўцамі ў розных галінах гуманітарных ведаў. Да нядаўняга часу урбаністыка заставалася на перыферыі магістральных даследаванняў.

Паводле звестак гродзенскага гісторыка Дз. У Карава, ужо на пачатку XIX ст. студэнты Віленскага універсітэта склалі апісанне 80 гарадоў і мястэчак Беларусі і Літвы пад кіраваннем прафесара расійскай славеснасці Ігната Лабойкі (1786—1861). Ён жа стаў і аўтарам гістарычнай працы «Опмсанме польских и литовских городов».

У першай палове XIX ст. даследаванні гарадоў Беларусі вялі афіцэры Генеральнага штаба Расійскай імперыі (П. Баброўскі і інш.), мясцовыя аматары гісторыі (Міхаіл Без-Карніловіч, Канстанцін Тышкевіч, Яўстафій Тышкевіч, Адам Кіркор і інш.), а таксама члены губернскіх статыстычных камітэтаў.

У другой палове XIX ст. і на пачатку XX ст. гісторыю самакіравання беларускіх гарадоў закраналі ў працах прадстаўнікі кіеўскай гістарычнай школы М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў і Ф. I. Леантовіч. Яны імкнуліся даказаць негатыўны ўплыў на развіццё гарадоў ВКЛ магдэбургскага права. Такога ж меркавання прытрымліваўся і знакаміты ўкраінскі гісторык А. С. Грушэўскі ў працы «Города Великого княжества Литовского в XIV—XVI вв.: Старина и борьба за старину». Вельмі аб-грунтаваным і аб'ектыўным даследаваннем гарадскога жыцця стала кніга выкладчыка Кіеўскага універсітэта Ф. Кліменкі «Западнорусские цехи XVI—XVIII вв.». У расійскай гістарыяграфіі да ліку першых вядомых урбаністаў належалі К. I. Арсенцьеў і В. П. Сямёнаў-Цянь-Шанскі. Яны звярнулі ўвагу на тое, што ў канцы XIX ст. стаў заўважным разрыў паміж афіцыйным статусам расійскіх горадоў і іх рэальным значэннем: існавалі гарады толькі па назве і сельскія паселішчы, якія заслугоўвалі статуса горада.

У другой палове XIX ст. у Польшчы выходзяць з друку грунтоўныя шматтамовыя энцыклапедычныя выданні «Геаграфічны слоўнік Польскага Каралеўства і іншых славянскіх краёў» і «Вялікая ўсеагульная ілюстраваная энцыклапедыя». Аляксандр Ельскі напісаў для іх каля 10 тысяч артыкулаў, у болыпасці пра гарады і мястэскі Беларусі.

У першыя гады савецкай улады магдэбургскае права ў беларускіх сярэднявечных горадах вывучаў Васіль Дружчыц. Аўтар кніг «Войты і іх улада ў беларускіх местах з магдэбургскім правам» (1928), «Магістраты ў беларускіх местах з магдэбургскім правам» (1929) адкідваў версію сваіх папярэднікаў пра шкоднасць самакіравання гарадоў на еўрапейскі ўзор як беспадстаўную.

Аднак у 1930-я гг. традыцыі даследавання горада былі страчаныя. На першае месца ставілася эканамічная роля гарадскіх паселішчаў у сувязі з індустрыялізацыяй. Па сутнасці, гэта было вывучэнне не праблемы горада, а тэрытарыяльнага размяшчэння прамысловасці, у тым ліку і ў гарадскіх цэнтрах.

У пасляваенны час дамінавала тэматыка сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў. Гісторыкі «ўцякалі» ў болып аддаленыя ад савецкай рэчаіснасці перыяды, каб мець менш клопатаў з камуністычнай цэнзурай. Склалася цэлая плеяда савецкіх урбаністаў. А. П. Ігнаценка напісаў невялікую кнігу пра рамесную вытворчасць гарадоў у XVII—XVIII стст. (1963), 3. Ю. Капыскі — дзве манаграфіі пра эканамічнае (1966) і сацыяльнае (1975) развіццё гарадоў у XVI — першай палове XVII ст., А. П. Грыцкевіч — таксама дзве манаграфіі пра прыватнаўласніцкія гарады (1975) і сацыяльную барацьбу гараджанаў (1979) у XVI—XVIII стст., В. У Чапко надрукавала кнігу пра эканамічнае развіццё гарадоўу першай палове XIX ст. (1981), а А. М. Люты — пра сацыяльна-эканамічнае развіццё гарадоў у канцы XVIII — першай палове XIX ст. (1987). Их даследаванні дагэтуль захоўваюць навуковае значэнне.

Непасрэднае дачыненне да гісторыі беларускага горада мае ды-сертацыя на ступень кандыдыта мастацтвазнаўства Н. В. Вараксіна «Формированне белорусскмх городов во второй половине XIX — начале XX в.» (1965), але яна не была надрукаваная.

Асобныя навуковыя працы гісторыкаў прысвечаныя канкрэтным гарадам. Гісторыю Мінска вывучалі А. Т. Нетылькін, 3. В. Шыбека, Магілёва — В. М. Краўцова, Гомеля — Г. Лебедзеў.

Пачынаючы з 1960-х гг. з друку выйшаў цэлы шэраг краязнаўчых і эканамічна-геаграфічных нарысаў пра наступныя гарады: Слонім (1962,1981), Масты (1986), Пінск, Маладзечна, Гродна (1988), Бя-роза (1977), Ліда (1976,1980), Вілейка (1984), Полацк (1987), Быхаў, Горкі (1989), Сянно (1978) і інш. Падобныя кнігі былі напісаныя мясцовымі краязнаўцамі амаль пра кожны раённы цэнтр. Існаваў намер стварыць па прыкладзе Украіны серыю «Гісторыя гарадоў і сёл Беларускай ССР», але за савецкім часам ён не спраўдзіўся.

Да спецыфікі горада звярталіся географ С. Польскіх, эканамісты, сацыёлагі, дэмографы А. Ракоў, Л. Шахоцька, горадабудаўнікі I. Іода, Г. Патаева, гісторык архітэктуры У Чантурыя.

Паступова спела разуменне, што горад — гэта складаны сацыяльны механізм, што урбанізацыя не зводзіцца толькі да ро-сту гарадскога насельніцтва. Аднак комплексных даследаванняў гарадоў Беларусі так і не з'явілася. Па-за ўвагай засталіся гарадскі побыт, гарадская культура і ў цэлым гараджанін з яго штодзённымі клопатамі. Практычна не праводзіліся даследаванні гісторыі беларускіх гарадоў у XX ст.



У 1990-ыя гг. пэўнай спробай сістэмнага і комплекснага падыходу да вывучэння гарадоў Беларусі можна разглядаць манаграфію з.В. Шыбека «Гарады Беларусі. 60-я гады XIX стагоддзя — 1904 г.» (Мінск, 1997). З 2004 г. выдаецца шматтамовая энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі». На аснове матэрыялаў навуковай канферэнцыі складзены цікавы навуковы зборнік «Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры» (Гродна, 2007). Звесткі па гісторыі гарадоў Беларусі можна знайсці ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і ў серыйным выданні «Памяць» (асобнае выданне для кожнага раёна). Што тычыцца гісторыі канкрэтных гарадоў Беларусі, то у большай ступени даследаваны Мінск, Магілёў і інш.
2. Этнаграфічныя даследаванні гарадоў Беларусі.
Этнаграфічныя даследаванні гарадоў Беларусі пачаліся значна пазней, чым археалагічныя раскопкі або стварэнне прац гісторыкаў на падставе архіўных і іншых крыніц. Гэта сітуацыя адпавядала ў цэлым стану навукі на тагачаснай савецкай прасторы, разуменню горада, які доўгі час разглядаўся разбуральнік народных традыцый. Аднак прыкладна з 1960-х гг. сцвярджаецца іншы падыход: гараджане - гэта носьбіты нацыянальнай культуры і актыўныя стваральнікі культурнай спадчыны. Спачатку актывізавалася этнаграфічнае вывучэнне рабочага класу ў гарадах БССР, пазней тэматыка даследаванняў пашырылася. Значную лепту ў этнаграфічную характарыстыку гараджан і гарадоў на Беларусі ўнеслі Г.І. Каспяровіч (міграцыя ў гарады, сучасныя этнакультурныя працэсы ў гарадскім асяроддзі), І.У. Чаквін (сярэднявечны горад і гарады ранняга новага часу), Л.В. Ракава (побыт гарадской моладзі, гарадскі касцюм), І.І. Калачова (сучасная гарадская сям’я). Важнейшыя вынікі ў гарадской этнаграфіі былі дасягнуты, дзякуючы намаганням В.М. Бялявінай (разнастайныя аспекты гарадской культуры і побыту XIV – XX стст.). Сярод публікацый, прысвечаных гарадской кулінарыі, – працы Т.А. Навагродскага, рэлігійнай і святочнай культуры гараджан – А.В. Гурко, А.У. Гурко, Т.І. Кухаронак. У 1997 г. апублікавана манаграфія А.Р. Яшчанка “Гомель у другой палове XIX – пачатку XX ст.: Гісторыка-этнаграфічны нарыс”. Разгорнуты этнаграфічныя даследаванні Гомельшчыны і Магілёўшчыны ў 2000-ыя гады (А.Р. Яшчанка, Т.А Шкрабава, Н.В. Корнікава).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка