Тэма фаналогія лекцыя першая




Дата канвертавання01.05.2016
Памер388.27 Kb.
ТЭМА 1. ФАНАЛОГІЯ

ЛЕКЦЫЯ ПЕРШАЯ




  1. Фаналагічны аспект фанетыкі

  2. З гісторыі ўзнікнення фаналогіі

  3. Фаналагічныя школы

  4. Фанема, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем

Моўны апарат чалавека можа ўтвараць мноства самых разнастайных у фізічных адносінах гукаў. Але далёка не ўсе яны служаць сродкам адрознення значымых моўных адзінак (марфем, слоў). Для пэўнага моўнага калектыву важныя не ўсе магчымыя гукі, а толькі тыя, што служаць сродкам адрознення слоў і іх форм. Такія асноўныя функцыянальна важныя адзінкі мовы, якія служаць для адрознення слоў, марфем, называюць фанемамі. Уся разнастайнасць гукаў той ці іншай мовы зводзіцца да невялікай колькасці фанем, якія ўтвараюць звычайна рацыянальную і эканомную сістэму (у розных мовах свету колькасць фанем вар'іруецца ад 12 да 80). Навука, што даследуе фанемы і іх сістэму, называецца фаналогіяй.




1 Фаналагічны аспект фанетыкі
Лінгвісты, што працягваюць традыцыі I.А. Бадуэна дэ Куртэнэ і Л.В.Шчэрбы, адмаўляюць наяўнасць дзвюх самастойных навуковых дысцыплін, адна з якіх – фанетыка, другая – фаналогія. Фанетыка і фаналогія – два розныя аспекты даследавання аднаго аб'екта. Фанетыка вывучае гукавыя сродкі мовы, прырода якіх матэрыяльная, таму і артыкуляцыйнае, акустычнае і перцэптыўнае вывучэнне гукавых адзінак абапіраецца на непасрэднае назіранне. Артыкуляторная фанетыка асвятляе пытанні ўтварэння гукаў мовы, адказвае на пытанне, якія органы моўнага апарату і якім чынам удзельнічаюць ва ўтварэнні гукаў мовы. Акустычная фанетыка адказвае на пытанне, як арганізавана гукавая хваля, у якасці матэрыяльнага пераносчыка інфармацыі. Перцэптыўная фанетыка вывучае ўспрыманне гукаў носьбітамі мовы. Фаналогія (функцыяналывая фанетыка) вывучае гукавы бок мовы ў яго функцыянальнай значнасці. Яна спрабуе адказаць на пытанні, як гукі мовы выкарыстоўваюцца ў камунікатыўным працэсе, якую функцыю пры гэтым выконваюць і як выконваюць.

Такім чынам, фанетыка і фаналогія ў якасці асноўнага аб’екта маюпь адно і тое ж: найкарацейшыя гукавыя адзінкі мовы самі па сабе або ў іх функцыянаванні ў якасці адзінак, што адрозніваюць абалонкі слоў і форм. Адсюль вынікае, што фанетыка і фаналогія ўяўляюць сабой адно цэлае, бо адрозніваюцца не рознымі аб’ектамі вывучэння, а рознымі аспектамі вывучэння аднаго і таго ж аб’екта. Развіццё ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ атрымалі ў працах яго вучня Л.В. Шчэрбы, які выявіў гукавыя фактары, што абумоўліваюць вылучэнне фанем у маўленні, указаў на сэнсаадрознівальную функцыю фанемы. Зыходныя ідэі Бадуэна леглі ў аснову прац Н.Ф.Якаўлева, які ўнес значны ўклад у развіцце фаналогіі.




2. З гісторыі ўзнікнення фаналогіі
Фаналогія – маладая навуковая дысцыпліна, узнікненне і паспяховае развіццё якой у XX стагоддзі з’яўляецца заканамерным, бо менавіта гэты перыяд характарызуецца: 1) цікавасцю навук да мінімальных аб’ектаў свайго прадмета; 2) усведамленнем прынцыпу ўсеагульнай сувязі з’яў, сістэмнасці аб’ектаў даследавання, увагай да структуры.

Тэарэтычнае асэнсаванне таго, пгго ў аснове мноства гукаў, што з’яўляюцца падчас маўлення, ляжыць пэўная невялікая колькасць фанетычных адзінак, прывяло ў навуцы аб мове да адкрыцця такой існай адзінкі, як фанема, і ўсталявання бадай самай распрацаванай і дакладнай дысцыпліны ў мовазнаўстве – фаналогіі, што вывучае ўласцівасці і функцыі гэтай адзінкі, яе адносіны да аднародных з ёй адзінак і да іншых адзінак мовы.

Фаналогія ўзнікла ў Расіі ў 70-я гады XIX стагоддзя. Заснавальнікам тэорыі фанемы і адначасова стваральнікам самай разгалінаванай і шматаспектнай фаналагічнай канцэпцыі з’яўляецца рускі мовавед польскага паходжання, заснавальнік Казанскай лінгвістычнай школы I.А.Бадуэн дэ Куртэнэ. У 1870 годзе Бадуэн дэ Куртэнэ сфармуляваў тэзіс аб прынцыповым “несупадзенні фізічнай прыроды гукаў з іх значэннем у механізме мовы.” Ён разглядаў фанему практычна без усялякіх адносін да яе гучання, да канкрэтнай матэрыяльнай рэалізацыі ў пэўных гуках. Бадуэн дэ Куртэнэ прапанаваў тры падыходы да вызначэння фанемы (вызначаць фанему як рухомы кампанент марфемы, як “псіхічны эквівалент гука”, як “абагульненне антрапафанічных уласцівасцей”). Усе тры падыходы, нягледзячы на іх абагульнены характар, паслужылі асновай для ўзнікнення навуковых школ і кірункаў у мовазнаўстве. Працягнуў ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ яго вучань Л.В. Шчэрба, які выявіў гукавыя фактары, што абумоўліваюць падзел маўлення на фанемы, указаў на сэнсаадрознівальную функцыю фанемы. Зыходныя ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ атрымалі развіцце ў працах Н.Ф.Якаўлева. На аснове ідэй адзначаных вучоных фаналогія атрымала далейшае развіцце і сусветнае прызнанне ў працах пражскіх лінгвістаў.
3. Фаналагічныя школы
Ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ аб ролі гукаў у механізме мовы аказалі вялікі ўплыў на развіццё фаналагічных даследаванняў. Яны з’явіліся зыходнымі тэарэтычнымі прадпасылкамі для розных фаналагічных школ 20 ст., і найперш такіх, як Маскоўская (Р.I. Аванесаў, У.М. Сідараў, П.С.Кузняцоў, А.А. Рэфармацкі, В.В. Іваноў, М.В. Паноў і інш.) і Ленінградская (Л.У.Шчэрба, Л.Р. Зіндэр, М.I. Матусевіч, Л.В. Бандарка і інш.) фаналагічныя школы, Пражская лінгвістычная школа. Развіваючы ідэі І.А. Бадуэна дэ Куртэнэ, розныя фаналагічныя школы падыходзяць з розных бакоў да цэнтральнага пытання фаналогіі – вызначэння сутнасці фанемы, г.зн. вызначэння тых прымет, якія складаюць змест фанемы. Яны па-рознаму асвятляюць суадносіны паміж фанемай і гукам, у якіх яна праяўляецца ў моўнай плыні. Гэта тлумачыцца тым, што фанемы, як і іншыя адзінкі мовы, маюць два спосабы існавання: у сістэме мовы, дзе яны знаходзяцца ў апазіцыі, і ў тэксце, дзе яны рэалізуюцца ў канкрэтным гуку. У сувязі з гэтым адны даследчыкі вызначаюць фанему праз фаналагічную пазіцыю, другія праз фаналагічную апазіцыю.

Прадстаўнікі Маскоўскай і Ленінградскай фаналагічных школ лічаць, што фанема як карацейшая адзінка плану выражэння значымых адзінак мовы вылучаецца пры дапамозе сэнсавых фактараў. Фанема можа выступаць у якасці плану зместу самастойных моўных адзінак (напрыклад, злучнік і, прыназоўнік з і інш.). Адсюль прадстаўнікі Ленінградскай фаналагічнай школы робяць выснову аб аўтаномнасці фанемы, аб тым, што яна не змешваецца ў пазіцыі нейтралізацыі з іншымі фанемамі. Аднолькавыя гукі, якія выступаюць у моцнай і слабай пазіцыі разглядаюцца ў якасці адной фанемы. Напрыклад, у слове вада вылучаюць дзве галосныя фанемы / а /. Прадстаўнікі гэтай школы не ўлічваюць, што ў пазіцыі пад націскам супрацьпастаўлены дзве розныя фанемы ( / о / і / а /   воды), а пазіцыя нейтралізацыі фанемных супрацьпастаўленняў прыводзіць да супадзення розных фанем у адным алафоне.

Прадстаўнікі Маскоўскай фаналагічнай школы не падзяляюць тэзіс аб аўтаномнасці фанемы і немагчымасці супадзення розных фанем у адным алафоне. Зыходным момантам для вызначэння фанемы яны лічаць тэзіс аб тоеснасці марфемы. Адной фанемай лічыцца ўвесь шэраг пазіцыйных чаргаванняў, такі рад пачынае фанема ў моцнай пазіцыі.

Спрэчкі паміж ЛФШ і МФШ дапамаглі кожнай з іх больш глыбока і дэталёва абгрунтаваць свае навуковыя пазіцыі, але, зразумела, не маглі выявіць, якая з іх мае рацыю, а якая не. Наяўнасць розных падыходаў   нармальная і здаровая з’ява ў мовазнаўстве. Абедзве школы мэтазгодна разглядаць у якасці дапаўняльных, бо кожная з іх асвятляе адзін і той жа аб’ект з розных бакоў, што робіць яго апісанне аб’ёмным, больш грунтоўным.


4. Фанема, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем
Фаналогія – навука пра законы функцыянавання і развіцця гукавой матэрыі мовы, пра структуру фаналагічнай сістэмы як сістэмы ніжняга яруса. Мінімальныя адзінкі фаналагічнага яруса існуюць толькі таму, што маюць матэрыяльную абалонку, якая можа быць успрынята чалавечым вухам, узноўлена яго моўным апаратам, зафіксавана спецыяльнымі прыборамі. Аднак пры ўсей значнасці фізічнага боку змест знака не супадае з яго матэрыяльнай характарыстыкай. Змест знака выяўляецца яго месцам і функцыяй у строга вызначанай сістэме. Па-за знакавай сістэмай знак губляе значэнне (а ч в к р   чалавек).

Адно з найважнейшых, вызначальных паняццяў фаналогіі – паняцце фанемы. Фанемай называюць сукупнасць прымет, якія служаць для адрознення слоў. Гэта адно з найболып складаных паняццяў. Складанасць у тым, што фанема ёсць абстракцыя, тое, што нельга адчуць органамі пачуццяў. Для разумення сутнасці фанемы неабходна выяўляць розніцу паміж фонам   алафонам   фанемай.



Фон (гук маўлення) – гэта прадукт, вынік аднаго вымаўленчага акта, таму ён адрозніваецца ад вымаўлення да вымаўлення, ад індывідуума да індывідуума. Не існуе двух абсалютна аднолькавых фонаў, яны заўсёды будуць хоць мінімальна адрознівацца.

Калі фон – гэта фізічная адзінка, якая існуе ў прасторы і часе, то фанема – адзінка абстрактная. Фанема   гэта знак. Знак гэты адлюстроўвае пэўную сукупнасць фонаў. Як слова кветка ёсць знак для ўсіх кветак увогуле і для кожнай рэальнай паасобку.

Кветка канкрэтная. Я пасадзіла кветку (ружу, фіялку... пад акном... вясной...)

Рэальна існуе вялікая колькасць канкрэтных кветак, якія можна ўбачыць, да якіх можна дакрануцца.

Памяць чалавека захоўвае знак – кветка. Гэты знак – абстракцыя. У галаве ж няма ніводнай кветкі?

Як і кветка, рэальна існуе і фон (фон – фізічная адзінка). Такіх фонаў шмат, неабмежаваная колькасць, бо кожны вымаўляе гэты гук у працэсе маўлення.

Каб вымавіць гук (фон), неабходна ўзнавіць яго ў памяці, дзе захоўваецца, зразумела, не сам гук, а толькі яго знак, абстракцыя (фанема). Дакрануцца немагчыма, пачуць немагчыма (як думка!).

Дзе месца алафона ў гэтай сістэме? Функцыя фанемы – адрозніваць словы (дым, Рым, мім, жым...). Алафон жа не выконвае сэнсаадрознівальнай функцыі. Слова застаецца адным і тым жа, аднак падчас змянення формы слова па прычыне змены фаналагічнайчнай пазіцыі фанема рэалізуецца рознымі алафонамі. Алафон – фанема ў слабай пазіцыі, варыянт фанемы ( хоць – [хоц’], хоць бы – [ходз’бы]. Фанема / ц’ / рэалізуецца ў дадзеным выпадку алафонамі / ц’ / і / дз’/ ). Колькасць алафонаў абмежаваная і залежыць ад колькасці магчымых фанетычных пазіцый. Алафон, як і фанема, абстрактны. Рэальны толькі фон, колькасць якіх неабмежаваная.



Такім чынам, фанема – найкарацейшая адзінка гукавой сістэмы мовы, якая выконвае сэнсаадрознівальную функцыю. Фанема з’яўляецца мінімальным элементам, які вылучаецца падчас лінейнага члянення маўлення. Пры гэтым фанема з’яўляецца складаным элементам, бо ўяўляе сабой сукупнасць прымет, якія служаць для адрознення слоў. Прыметы фанем могуць быць дыферэнцыяльнымі і інтэгральнымі. Фанема рэалізуецца ў гуках маўлення. У розных фаналагічных пазіцыях фанема праяўляецца праз варыянты, інакш алафоны.


ЛЕКЦЫЯ ДРУГАЯ




  1. Перцэптыўныя і сігніфікатыўныя пазіцыі фанем

  2. Фанемны рад, варыянт і варыяцыя фанемы, гіперфанема

  3. Нейтралізацыя фанемных проціпастаўленняў

Фанемная ідэнтыфікацыя на аснове пазіцыйнага аналізу заснавана на тым, пгго фанема як абстрактная адзінка проціпастаўляецца гуку як канкрэтнай адзінцы, у якой яна рэалізуецца ў моўнай плыні. Адной фанеме можа адпавядаць некалькі розных рэалізацый ці алафонаў, кожны з якіх суадносіцца з пэўнай пазіцыяй.




  1. Перцэптыўныя і сігніфікатыўныя пазіцыі фанем

Вылучаюць моцныя і слабыя фанемы, функцыя якіх як сродка адрознення слоў праяўляюцца ў рознай ступені. Р.I. Аванесаў размяжоўвае моцныя і слабыя фанемы, зыходзячы з пазіцыі іх у слове. Моцнай лічыцца пазіцыя максімальнай дыферэнцыяцыі, у якой адрозніваецца найбольшая колькасць гукавых адзінак, а слабай – пазіцыя, у якой адрозніваецца найменшая. Моцная фанема – гэта фанема, што ў адпаведнай пазіцыі не супадае ні з адной іншай фанемай. Моцнай пазіцыяй для галосных будзе пазіцыя пад націскам, для зычных – перад галосным або санорным. Слабая фанема – фанема, што знаходзіцца ў пазіцыі мінімальнай дыферэнцыяцыі і супадае па сваіх прыметах з іншымі фанемамі ў той жа фаналагічнай пазіцыі. Для галосных слабай з’яўляецца пазіцыя не пад націскам (/ сама /   / сама /. Я сама – Адзін сом ), для шумных зычных пазіцыя абсалютнага канца слова (/ кос / - / кос /, косы - козы ), звонкага перад глухім, глухога перад звонкім, шыпячага перад свісцячым, свісцячага перад шыпячым, цвердага перад мяккім ( /каска /   / каска /, касачка - казачка ).

Як вядома, фанема выконвае функцыю адрознівання самастойных моўных адзінак, або функцыю абазначэння – сігніфікатыўную (ад лацінскага абазначаць). Такім чынам, існуе сігніфікатыуна моцная і сігніфікатыўна слабая пазіцыя фанем. Адначасова фанема выконвае і функцыю ўспрымання, давядзення да ўспрымання – перцэптыўную (ад лацінскага ўспрыманне). Перцэптыўна моцнай пазіцыяй (або вымаўленча моцнай) з’яўляецца пазіцыя мінімальнай абумоўленасці. У такой пазіцыі вымаўленне гука ў слове блізкае да яго вымаўлення ў ізаляваным становішчы. Для а, о, у гэта пачатак слова або пазіцыя пасля цвердага (вада, ноч, вугаль – уплыў суседніх гукаў на вымаўленне мінімальны). Для і, э моцнай з’яўляецца пазіцыя пасля мяккіх перад цвердымі (ніз, меч). Для зычных перцэптыўна моцнай з’яўляецца пазіцыя перад а, які ў адрозненне ад астатніх галосных аказвае найменшы ўплыў на зычныя. Напрыклад, перад о, у зычныя набываюць дадатковую лабіялізаванасць.

Перцэптыўна слабая пазіцыя – пазіцыя, у якой вымаўленчая якасць гука невысокая. Галосныя непярэдняга рада становяцца больш пярэднімі пад уплывам мяккіх зычных (масла - мяса). Для галосных пярэдняга рада пазіцыя пасля цвердых абумоўлівае іх перамяшчэнне ў накірунку да задняга рада (цела - цэп). Паміж мяккімі галосныя вымаўляюцца напружана і закрыта.

Супадзенне сігніфікатыўна і перцэптыўна моцных пазіцый дае абсалютна моцную пазіцыю. Па гуку, які знаходзіцца ў абсалютна моцнай пазіцыі, і называюць фанему ( рад, рады, у радзе, радам)

1) сігніфікатыўна моцная пазіцыя перад галосным выяўляецца ў формах слова рады, у радзе, радам;

2) перцэптыўна моцная пазіцыя перад галосным [ а ] выяўляецца ў форме радам, якая і дае абсалютна моцную пазіцыю.

Склад фанем мовы – гэта сукупнасць фанем у абсалютна моцнай пазіцыі.


  1. Фанемны рад, варыянт і варыяцыя фанемы, гіперфанема

На адносінах пазіцыйнага чаргавання, калі фанема разглядаецца як рад гукаў, якія пазіцыйна чаргуюцца ў межах марфемы, заснавана вучэнне аб фанеме ў працах прадстаўнікоў маскоўскай фаналагічнай школы. Вучоныя гэтай школы вылучаюць з функцыянальнага пункту погляду моцныя і слабыя пазіцыі ў залежнасці ад таго, дапамагаюць яны ці не выконваць фанеме сэнсаадрознівальную функцыю і функцыю атаясамлівання моўных адзінак.


Фанемны рад

Фанемны рад – гэта рад фанем, які пачынае фанема (моцная фанема, знаходзіцца, калі гэта магчыма, у абсалютна моцнай пазіцыі) і працягваюць яе алафоны (варыянты фанем, слабыя фанемы).

У структуры мовы фанемны рад паказвае на сувязь паміж фанемай і марфемай. Фанемны рад вылучаюць толькі ў складзе адной марфемы. Паспрабуем вылучыць фанемныя рады ў караневай марфеме слова вада. Для гэтага неабходна змяняць форму слова такім чынам, каб выявіць усе моцныя і слабыя фаналагічныя пазіцыі: вада, воды, вод, вадзе. Колькі фанемных радоў можам вылучыць?

1. Фанема / в / знаходзіцца ў абсалютна моцным становіпгчы ў формах слова вада, вадзе. У гэтых формах слова, як і ва ўсіх астатніх, яна рэалізуецца алафонам / в /. Фанемны рад складаецца з фанемы / в / і яе алафона / в /.

2. Фанема / о / у абсалютна моцным становішчы знаходзіцца ў формах слова воды, вод. У слабым становішчы ў формах вада, вадзе. Фанемны рад складаецца з фанемы / о / і яе алафона / а /.

3. Фанема / д / у абсалютна моцным становішчы знаходзіцца ў форме вада. Усе астатнія формы выяўляюць алафоны фанемы: / д /, / т /, / дз /.

Запомніце: фанемны рад выяўляецца толькі ў складзе марфемы! Адзінства пазіцыйна абумоўленых чаргаванняў, што ўтварае фанемны рад, з’яўляецца паказальнікам тоеснасці марфемы. Фанемны рад увабраў у сябе ўсе неістотнае для марфемы як значымай адзінкі, усе знешняе, пазіцыйна абумоўленае.

Паняцці варыянт і варыяцыя фанемы
Фанема рэалізуецца ў слове праз гукі. У залежнасці ад колькасці магчымых фаналагічных пазіцый можа быць выражана як адным, так і некалькімі гукамі. Фанема ў маўленні – гэта алафон (скарб, скарбам, аб скарбе ; фанема б – у абсалютна моцнай пазіцыі; алафоны фанемы / б / -- / б /, / п /, / б’ / ). Алафон можа быць варыянтам фанемы або варыяцыяй.

Варыянт фанемы: якасць гука, які выражае фанему, змяняецца настолькі, што ен супадае з алафонам іншай фанемы ( драўляны   дрэва, сталы   стол; у першым слове ў абсалютна моцнай пазіцыі выяўляецца фанема / э /, выражаная алафонам / а /, у другім выяўляецца фанема / о /, выражаная алафонам / а /. У выніку атрымліваецца, што дзве розныя фанемы супалі ў адным алафоне. Такім чынам, / а / — варыянт фанемы / э / і варыянт фанемы / о / ).

Варыяцыя фанемы: якасць гука ў новай фаналагічнай пазіцыі змяняецца нязначна, ён не супадае з алафонам іншай фанемы ( стану – стань, фанема / а / выражана алафонам / а / перад цвердым і алафонам / а’/ перад мяккім. Вядома, што пазіцыя галоснага перад мяккім дае нязначныя змены ў радзе галоснага, аднак не закранае яго сутнасць ).
Гіперфанема

Пры няпоўных пазіцыйных радах алафонаў, калі адсутнічае асноўны алафон ( фанема ў моцнай пазіцыі ) і дакладнае вызначэнне фанемы па гэтай прычыне немагчымае, вучоныя маскоўскай фаналагічнай школы ўводзяць асобную адзінку – гіперфанему.

Напрыклад, у слове сабака галосны ў першым складзе рэалізуе не звычайную “правяральную” фанему, а гіперфанему / о-а /. Чаму? Для таго, каб выявіць фанему неабходна знайсці для яе абсалютна моцную пазіцыю, што з’яўляецца супадзеннем перцэптыўна і сігніфікатыўна моцных пазіцый, ці як мінімум сігніфікатыўна моцную. Для галоснага а сігніфікатыўна моцнай з’яўляецца пазіцыя пад націскам, перцэптыўна моцнай – пазіцыя пасля цвёрдага перад цвёрдым.

Сабакі, сабачы, сабакавод, сабаказнавец, сабакападобны, сабачаня, сабачка, сабачнік і г.д.

Усе формы слова і аднакарэнныя словы не выяўляюць сігніфікатыўна моцнай пазіцыі. Мы не можам адказаць на пытанне аб паходжанні гука / а /: ці гэта фанема / а /, ці алафон фанемы / о /, які праяўляецца ў ненаціскной пазіцыі.

Аналагічная сітуацыя наглядаецца і ў сістэме зычных фанем. Напрыклад, у слове стол першым з’яўляецца гук / с /, які можа быць алафонам фанемы / с / або / з /. Каб высветліць гэта, неабходна паставіць фанему ў сігніфікатыўна моцную пазіцыю. Для зычнага гэта пазіцыя перад галосным або перад санорным. Відавочна, што падстаноўка галоснага або санорнага ў дадзенай сітуацыі немагчымая. Фаналагічная праблема вырашаецца шляхам увядзення гіперфанемы / с-з /.



  1. Нейтралізацыя фанемных проціпастаўленняў

Істотным фактарам, што аб’ядноўвае асобныя элементы ў фаналагічнай сістэме, з’яўляецца нейтралізацыя.



Нейтралізацыя – пазіцыйнае (частковае) знікненне супрацьпастаўлення. Наяўнасць апазіцыі фанем / д /-/ т / дае магчымасць адрозніваць словы: дом - том. Аднак у пазіцыі абсалютнага канца слова гэтыя дзве фанемы губляюць дыферэнцыяльную прымету па глухасці-звонкасці і супадаюць у адным алафоне ( код - кот, [ кот ] ).

Фаналагічная апазіцыя, пгго характарызуецца пазіцыйным знікненнем супрацьпастаўлення, называецца нейтралізуемай апазіцыяй.

Нейтралізуемай апазіцыяй будзе, напрыклад, пазіцыя звонкай фанемы перад глухой: казка - каска. Словы ў гэтай мінімальнай пары адрозніваюць дзве фанемы / з / і / с /, якія ўтвараюць апазіцыю паводле дыферэнцыяльнай прыметы глухасць-звонкасць. Звонкая фанема, якая трапіла ў пазіцыю перад глухой, рэалізуецца алафонам / с /, які супадае з алафонам глухой фанемы і губляе сваю здольнасць адрозніваць словы, нейтралізуецца. Фанемы нейтралізуюцца ў сігніфікатыўна слабай пазіцыі.
Чаргаванні фанем, іх тыпы і характарыстыка

У залежнасці ад фанетычных умоў змяняецца і якасць гукаў. Напрыклад, у становішчы паміж цвердымі зычнымі прадстаўлены галосныя / а /, / о /, / э /, / у /, / ы /, паміж мяккімі зычнымі выступаюць галосныя больш пярэдняга рада. Гэтыя фізічна розныя гукі нясуць адну і тую ж функцыянальную нагрузку і аб’ядноўваецца ў адну фанему.

Паколькі якасць фанем цесна звязана з фаналагічнымі ўмовамі, яны ўтвараюць фаналагічныя рады, колькасць гукаў у кожным з якіх аднолькавая:

о – /о/,/ ‘о/, /о’ /, / ‘о’ / у-/у/,/‘у/,/у’/,/‘у’/ э- /э/,/‘э/,/э’/,/‘э’/

і- /ы/,/‘і/,/ы’/,/‘і’/

Такія мінімальныя адрозненні ніяк не звязаны з марфемнай структурай слова. Гэтыя фаналагічныя рады называюць паралельнымі.

Другі тып пазіцыйных змен характарызуецца тым, што яны адбываюцца звычайна на стыках марфем і колькасць проціпастаўленых адзінак аказваецца рознай у розных пазіцыях. Адбываецца гэта таму, што некаторыя пары фанем, якія проціпастаўлены ў пэўных пазіцыях, супадаюць у адным алафоне – адбываецца нейтралізацыя проціпастаўленняў. Такім чынам утвараюцца перасякальныя рады. Перасякальнымі такія рады называюцца таму, што дзве або больш фанем перасякаюцца ў адным алафоне ў слабай пазіцыі. Такія рады ўзнікаюць у выніку чаргаванняў звонкіх і глухіх, цвердых і мяккіх, шыпячых і свісцячых.

с   з перасякаюцца ў алафоне / с / у пазіцыі перад глухім

с – з перасякаюцца ў алафоне / з / у пазіцыі перад звонкім

с – ш перасякаюцца ў алафоне / ш/ перад шыпячым і г. д.

Супадзенне не пад націскам фанем о, э, а ў алафоне / а / таксама ўяўляе сабой перасякальны рад чаргаванняў.



о перасякаюцца

э ў алафоне / а /

а не пад націскам

Перасякальныя чаргаванні, як і паралельныя, носяць рэгулярны характар. Але яны істотна адрозніваюцца ад паралельных тым, што назіраюцца не ў розных словах, а ў адной і той жа марфеме ( казаць   казка, мыеш – мыешся).



ТЭМА 2. ФАНАЛАГІЧНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


ЛЕКЦЫЯ ПЕРШАЯ
СІСТЭМА ЗЫЧНЫХ ФАНЕМ У БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


  1. Паняцце фаналагічная сістэма; Сістэма зычных фанем беларускай мовы

  2. Карэляцыя фанем па глухасці-звонкасці

  3. Карэляцыя цвёрдых-мяккіх фанем

  4. Карэляцыя выбухных-афрыкатыўных

  5. Фаналагічны статус фанемы J

Фаналогія выяўляе прынцыпы і метады вызначэння складу фанем мовы, а таксама апазіцыі, якія існуюць паміж асобнымі фанемамі і іх групамі, з чаго складаецца адзіная сістэма фанем - фаналагічная, або фанематычная, сістэма.




1. Паняцце фаналагічная сістэма. Сістэма зычных фанем беларускай мовы
Фаналагічная сістэма, як і любая іншая сістэма (ад грэч. цэлае, што складаецца з частак),   пэўная цэласнасць узаемазвязаных і ўзаемаабумоўленых элементаў. Побач з тэрмінам сістэма часта ўжываецца блізкі тэрмін інтэграцыя. Інтэграцыя – працэс і вынік працэсу злучэння асобных частак у цэлае, узмацненне цэласнасці сістэмы шл яхам узмацнення ўзаемасувязі яе элементаў.

У фаналагічнай сістэме змест фанемы вызначаецца яе месцам, характарам сувязей з іншымі фанемамі. Гэта інтэгрыраваная сістэма. Задача фаналогіі як навукі заюпочаецца ў выяўленні механізмаў інтэграцыі асобных фанем у сістэму, вывучэнні сувязей паміж фанемамі.

Якім жа чынам фанемы звязваюцца адна з другой? Вядома, што ў тыя ці іншыя адносіны ўступае не кожны прадмет з любым іншым прадметам, не кожны чалавек з любым іншым чалавекам. Для ўзаемадзеяння неабходны пэўныя падставы. Такой падставай могуць служыць адносіны тоеснасці або адрознасці   неабходная ўмова ўзаемасувязі элементаў. Адносіны супастаўлення і супрацьпастаўлення выяўляе паняцце апазіцыі.

Дзень   ноч, цяпло - холад, жыцце   смерць.

Прыведзеныя прыклады з’яўляюцца лексічным выражэннем апазіцыі. Па-першае, яны ўступаюць у адносіны супрацьлегласці: дзень супрацьстаіць ночы, цяпло холаду, жыцце смерці. Па-другое, яны выяўляюць сваю сутнасць толькі разам, адно праз другое: зіма існуе толькі таму, што есць лета, цяпло мы можам адчуць толькі тады, калі ведаем, пгго такое холад, смерць немагчымая без жыцця, як і жыцце без емерці,   Адзінства і барацьба супрацьлегласцяў.



Фаналагічная апазіцыя   асноўны спосаб узаемасувязі асобных фанем у фаналагічнай сістэме ў віыніку дзеяння інтэграцыйных сіл падабенства і адрознення.

Фаналагічныя апазіпыі. Карэляпыя

Прыметы фанем могуць быць дыферэнцыяльнымі і інтэгральнымі. Дыферэнцыяльнымі лічацца такія прыметы, якія выкарыстоўваюцца ў мове падчас супрацьпастаўлення фанем, інтэгральнымі такія, якія не могуць быць для гэтага выкарыстаны. Так, звонкасць-глухасць для болыпасці зычных з’яўляецца дыферэнцыяльнай прыметай, таму пгго па ей супрацьпастаўляюцца /б/і/п/,/ д/ і/ т/,/ ж/ і/ ш/ іг.д. Длятакогагука, як / ф /, характэрная глухасць не з’яўляецца дыферэнцыяльнай прыметай, бо па прымеце звонкасці-глухасці гэты гук не супрацьпастаўлены іншаму. Па арфаэпічных нормах беларускай мовы неаходна вымаўляць гук / г / фрыкатыўны, а не выбухны. Аднак няма такіх пазіцый, у якіх бы сустракаліся і супастаўляліся гэтыя гукі. З пазіцый фаналогіі слова горад, вымаўленае з фрыкатыўным і выбухным, застаецца тым самым словам. Такое супрацьпастаўленне не мае функцыянальнай нагрузкі, ніколі не адрознівае сэнс слоў і марфем.

Па дыферэнцыяльных прыметах фанемы ўтвараюць апазіцыі. Апазіцыя   ядро фаналогіі.

Пры параўнанні дзвюх фанем, што знаходзяцца ў апазіцыі, можам вылучыць у іх нешта агульнае і адрознае. Напрыклад, у супрацьпастаўленні / п / і / д / агульнае - зычныя, шумныя, змычныя, цвердыя; дыферэнцыяльныя прыметы ( тое, пгго адрознівае іх адну ад другой ) - / п / - губны, / д / - язычны, / п / - глухі, / д /   звонкі.

У такіх проціпастаўленнях , як / п /   / п’/, / п / - / б /, фанемы адрозніваюцца адна ад другой адсутнасцю або наяўнасцю цвердасці- мяккасці, глухасці-звонкасці. Фанемы, што ўступаюць у такія супрацьпастаўленні, утвараюць суадносныя пары па дадзеных прыметах. Дзве фанемы аб’ядноўваюцца ў апазіцыю, аднак асобныя апазіцыі сістэмай не з’яўляюцца. Неабходна выяўляць спосабы і механізмы іх інтэграцыі ў болын буйныя аб’яднанні і ў сістэму як цэлае. Адрозненні паміж членамі апазіцыі адначасова з’яўляюцца і падабенствам, пгго аб’ядноўвае асобныя апазіцыі ў адпаведныя гр)тгы, якія будзем называць карэляцыямі.

Карэляцыя   узаемная адпаведнасць, узаемасувязь і абумоўленасць моўных элементаў. Механізм інтэграцыі апазіцый заключаецца ў тым, што розніца паміж членамі апазіцыі адначасова з’яўляецца падабенствам, якое аб’ядноўвае яе з іншымі апазіцыямі.

Паспрабуем праілюстраваць інтэграцыю асобных апазіцый у карэляцыю. Дапусцім, мы маем некалькі апазіцый:



б-п змычныя, губна-губныя, цвердыя

д-т змычныя, зубныя, цвердыя

г-х змычныя, заднеязычныя, цвердыя

з-с фрыкатыўныя, зубныя, цвердыя

ж-ш фрыкатыўныя, пярэдне-паднябенныя, цвердыя

дз-ц

і інш.

Пералічаныя прыметы гукаў з’яўляюцца агульнымі для членаў апазіцыі, яны не адрозніваюць іх адзін ад другога, а значыць, з’яўляюцца інтэгральнымі. Дыферэнцыяльнай прыметай для членаў кожнай апазіцыі з’яўляецца прымета глухасць-звонкасць (гукі ў апазіцыі адрозніваюцца толькі па глухасці-звонкасці). Агульнасць дыферэнцыяльнай прыметы аб’ядноўвае ўсе названыя апазіцыі ў адну карэляцыю. Такую агульную дыферэнцыяльную прымету называюць карэлятыўнай прыметай.



Наяўнасць дыферэнцыяльных прымет, якія ўтвараюць карэляцыю, сведчыць пра тое, што большасць фанем не ізаляваны адна ад другой, а звязаны паміж собой, уваходзяць у сістэму.
Сістэма зычных фанем беларускай мовы
Адна з найболын значных задач прыватнай фаналогіі - выяўленне сістэмы фанем мовы. Колькасць фанем мовы выяўляецца шляхам падбору мінімальных пар ( рот - кот, дом - том ), у якіх выразна выяўляецца здольнасць фанемы адрозніваць сэнс. Аналіз лексікі беларускай мовы паказвае, што ей уласцівы наступныя зычныя фанемы:

/п/, /п 7, /б/, /б 7, /м/, /м 7, /ф/, /ф ’/, /в/, /в ’/, /т/, /ц ’/, /д/, /дз 7' /с/, /с 7, /з/,

/з ’/, /н/, /н ’/ /л/, /л 7, /ц/, /ш/, / ж/, /ч/, /дж/, / р/, /й/, /г/, /х/, /к/

Своеасаблівае месца ў складзе фанем беларускай мовы займае фанема /ў/. Гук /ў/ сустракаецца толькі ў пазіцыі пасля галосных перад зычнымі. Гэты гук гістарычна ўзнік у выніку змянення, з аднаго боку, гукаў /в/, /в’/ на гук /ў/, з другога - цвёрдага /л/ на /ў/. У першым выпадку развілося чаргаванне / в,в’ - ў/: крыві   кроў, г.зн. гук /ў/ з’яўляецца тут варыянтам /в/ або /в’/. Змяненне ж /л/ на /ў/ не прывяло да ўзнікнення чаргаванняў /л - ў/: воўк, ваўкі, воўчы. Проціпастаўленне /л/ - /ў/ служыць у сучаснай беларускай мове для адрознення слоў: тоўк   толк, колкі   коўкі. Гэта значыць, што ў беларускай мове ёсць фанема / ў / . Яна санорная, заўсёды цвёрдая, сустракаецца ў невялікай колькасці слоў у пазіцыі пасля галоснага перад зычным. Такім чынам, усе даследчыкі фаналагічнай сістэмы беларускай мовы вызначаюць пералічаныя 33 фанемы. Акрамя таго ёсць гукі фаналагічны статус якіх вызначаецца па-рознаму.

Разгледзім падрабязней асаблівасці функцыянавання гукаў выбухнога /г/, цвёрдага /дз/, мяккіх /г’/, /к’/, /х’/. Адны аўтары лічаць іх самастойнымі фанемамі і ўключаюць у фанемны склад беларускай літаратурнай мовы, другія не.

Вымаўленне фрыкатыўнага гука /г/ з’яўляецца арфаэпічнай нормай беларускай мовы, выбухны гук /г/ вымаўляецца ў невялікай колькасці запазычаных слоў: гузік, гвалт, ганак, гонта, гарнец, газа, швагер, гуз і некаторыя іншыя. Пры гэтым замена фрыкатыўнага на выбухны і наадварот прыводзіць да парушэння арфаэпічнай нормы, аднак сэнс слова ад гэтага не мяняецца, г.зн. што фрыкатыўны і выбухны не адрозніваюць слоў і не могуць утвараць мінімальных пар. У фаналагічнай сістэме, на нашу думку, ёсць толькі адна фанема /г/ незалежна ад таго выражана яна фрыкатыўным або выбухным.

Цвёрды зычны /дз/ сустракаецца ў нешматлікіх словах, запазычаных з польскай мовы, а таксама ў некаторых беларускіх словах гукапераймальнага характару: пэндзаль, ксёндз, дзынкаць, дзылінкаць і падобных. Мінімальных пар, адрозненне якіх было б звязана з супрацьпастаўленнем /дз’/ і /дз/ няма, аднак можна вылучыць асобныя сегментныя пары, напрыклад, дзынкаць і дзінь-дзінь.

Асобнае месца займаюць мяккія заднеязычня. Пары / к /-/ к’/, / г / - / г’/ у беларускай мове з’яўляюцца адносна новымі. Для пары / г / - / г’/ вьяўляюцца адзінкавыя мінімальныя пары: гэта - гета, гэй - гей, готы - Гётэ. Наяўнасць такіх пар гаворыць на карысць проціпастаўлення фанем / г / і / г’/, аднак звяртае на сябе ўвагу тое, пгго мінімум адно слова ў парах з’яўляецца запазычаным. Гэтая пара ў беларускай мове лічыцца новай. Такое ж фаналагічнае становішча займае і / к’ / адносна / к /, бо яны таксама проціпастаўляюцца ў парах слоў, адно з якіх або абодва з’яўляюцца запазычанымі: куры - кюры. Пара / х / - / х’/ не сустракаецца ў аднолькавай фанетычнай пазіцыі ў мінімальных парах, / х’/ можа быць толькі перад / і /, а таксама перад / э /, калі яно не з’яўляецца канчаткам: стрэхі, хібы, хітры, хеўра. Ва ўсіх астатніх выпадках ужываецца толькі / х /. Слоўнікі беларускай мовы не фіксуюць слоў, у якіх у пачатку слова спалучаецца [ хы ], і толькі адно слова, у якім спалучаецца пачатковае / х / з / э /, і тое з паметай абласное: хэнць. Г.зн. што падбор мінімальнай пары становіцца немагчымым. Аднак актыўныя працэсы запазычвання могуць прывесці да з’яўлення гэтай пары.

Такім чынам, спецыфікай разгледжаных выбухнога / г /, цвёрдага / дз /, мяккіх заднеязычных з’яўляецца тое, што яны сустракаюцца пераважна ў запазычанай лексіцы і ў адзінкавых гукапераймальных словах. Некаторыя даследчыкі ўключаюць іх у склад самастойных фанем, аднак разглядаюць як адзінкі асобнай фаналагічнай падсістэмы. У фаналагічнай падсістэме агульнаўжывальных слоў беларускай мовы адрозніваюць 33 зычныя фанемы. У падсістэме запазычаных і малаўжывальных слоў яшчэ да 5 фанем.


2. Карэляцыя фанем па глухасці-звонкасці
Суадносныя рады зычных фанем у беларускай мове

Паводле дыферэнцыяльных прымет звонкасці-глухасці, цвёрдасці   мяккасці фанемы проціпастаўляюцца ў суадносныя пары, якія аб’ядноўваюцца ў суадносныя рады.

Суадносны рад звонкіх-глухіх зычных фанем складаецца з 9 пар фанем: / б-п, б’-п’, д-т, дз’-ц’, з-с, з’-с’, ж-ш, дж-ч, г-х /. Фанемы ў парах характарызуюцца шэрагам інтэгральных прымет і толькі адной дыферэнцыяльнай, наяўнасці або адсутнасці голасу. Ёсць яшчэ дзве пары фанем, якія слаба проціпастаўлены па глухасці-звонкасці, гэта /дз/-/ц/ і /г/- /к/. Слабая проціпастаўленасць тлумачыцца тым, што /дз/ і выбухны /г/ рэдкаўжывальныя, а выбухны /г/ з’яўляецца факультатыўным варыянтам фрыкатыўнага.

Проціпастаўленне глухіх і звонкіх фанем найболып поўна праяўляецца перад галоснымі.

Наяўнасць карэлятыўных адносін паміж парнымі глухімі і звонкімі зычнымі фанемамі пацвярджаецца тым, што ў шэрагу фанетычных пазіцый яны супадаюць у адным алафоне:

грыбам

грыпам [ грып ]

ношак

ножак [ ношка ]

Такім жа чынам перад звонкімі зычнымі глухія азванчаюцца, а перад глухімі звонкія аглушаюцца.

Значная колькасць зычных фанем пар па звонкасці-глухасці не ўтварае. Да няпарных фанем у беларускай мове адносяцца санорныя /в, в',л,л ’, м, м ’, н, н ’, р, й, ў /, якія не маюць адпаведных парных глухіх, і глухія /ф, ф’, к, ц /, якія не маюць адпаведных парных звонкіх.

Санорныя артыкуляцыйна і акустычна істотна адрозніваюцца ад звонкіх зычных умовамі вылучэння гукавой хвалі, хоць назіраецца і падабенства да звонкіх, асабліва ў гуках [в, в’]. Найболып істотныя і паслядоўныя адрозненні назіраюцца ў функцыянаванні. Перад санорнымі не адбываецца азванчэнне глухіх, г.зн. што пазіцыя перад санорнымі для шумных зычных з’яўляецца моцнай, як і перад галоснымі:



сляпіць   зляпіць, двор - твор

Усе санорныя фанемы выступаюць перад галоснымі, за выключэннем /ў/, якая выступае толькі пасля галоснага перад зычным. Перад санорнымі выступаюць усе няпарныя па звонкасці-глухасці зычныя за выключэннем фанем / в /, / в’/, якія рэалізуюцца ў варыянце / ў /: слава - слаўна, лавіць - лоўля. Фанемы / в /, / в’/ выступаюць у варыянце / ў / такасама перад шумнымі зычнымі і ў канцы слова: трава - траўка - траў. У некаторых выпадках рэалізуецца ў варыянце / ў / і фанема / л / : чытала - чытаў, думала - думаў.

Астатнія няпарныя звонкія ў канцы слова і перад глухімі зычнымі істотна не змяняюцца, яны крыху менш гучныя, чым перад галоснымі.

Няпарныя глухія / к /, / ц / перад звонкімі шумнымі выступаюць у сваіх варыяцыях / г-выбухны/, / дз /. ( г - выбухны, дз не лічацца самастойнымі фанемамі, бо ўжываюцца пераважна ў сістэме запазычаных слоў)

Такім чынам, суадносны рад фанем па глухасці-звонкасці складаецца з 11 пар фанем, 9 з якіх проціпастаўлены выразна, а 2 ( / г-к / і / дз-ц /) – слаба.


3. Карэляцыя цвёрдых-мяккіх фанем
Суадносны рад цвёрдых і мяккіх фанем складаецца з 11 пар:

/ б-б’, п-п’, ф-ф’, м-м’, в-в’, д-дз’, т-ц’, з-з’, с-с’, л-л’, н-н’ /. Некаторыя даследчыкі дадаюць яшчэ 3 пары: / к-к’, г-г’, х-х’/. Увогуле вырашэнне пытання аб агульнай колькасці зычных фанем, суаднесеных па цвердасці- мяккасці, будзе залежаць ад выбару аднаго з трох рашэнняў:

1. Лічыць, што проціпастаўляюцца цвёрдыя і мяккія зычныя фанемы, а колькасць галосных фанем, іх асаблівасці разглядаць як цалкам абумоўленыя папярэднімі зычнымі.

2. Лічыць, што проціпастаўляюцца цвердыя і мяккія галосныя, а цвёрдасць або мяккасць зычных абумоўлена наступнымі галоснымі.

3. Лічыць, што проціпастаўляюцца цэлыя склады па цвёрдасці-мяккасці і з’яўляюцца непадзельнымі адзінкамі, што адрозніваюць словы.

Традыцыйна прымаецца першае рашэнне, г.зн. вылучаюцца самастойныя мяккія фанемы: лес, лясы — /л'/.

Другое рашэнне не падыходзіць таму, што мяккасць зычных не заўсёды можа разглядацца як абумоўленая пазіцыяй перад галоснымі. Мяккія зычныя сустакаюцца і ў пазіцыях, незалежных ад галосных: святло, дзень –/с’/, /н’/.

Не падыходзіць і трэцяе вырашэнне фаналагічнай праблемы, бо акрамя адкрытых складоў ёсць і закрытыя, ёсць і разнастайныя спалучэнні зычных. Акрамя фаналагічных адзінак тыпу склада давялося б уводзіць і фаналагічныя адзінк, якія суадносныя толькі з мяккімі зычнымі: кон –конь.

Вызначальнай пазіцыяй для фаналагічнага аналізу цвёрдых і мяккіх з’яўляецца іх становішча ў канцы слова і перад зычнымі. Гэта значыць, што мы разглядаем мяккія зычныя як самастойныя фанемы, а галосныя пасля іх як абумоўленыя пазіцыяй варыянты гукаў, якія адносяцца да тых жа фанем, што і іх варыянты пасля цвёрдых.

У названых пазіцыях не могуць быць проціпастаўлены губныя гукі, бо ў пазіцыі канца слова яны заўсёды цвёрдыя, у пазіцыі перад мяккімі зычнымі яны не падпадаюць пад асіміляцыю па мяккасці (фанетычная асаблівасць беларускай мовы).

Значна абмежавана ўжыванне мяккіх членаў проціпастаўлення ў выніку дзеяння закона аглушэння звонкіх зычных ( мазь   / с’/ і інш.). Фаналагічнасць цвёрдых і мяккіх зычных найболын поўна выражана толькі ў парах / т—ц , с-с’, н-н’, л-л’/, якія шырока проціпастаўлены ў канцы слова:

вугал – вугаль, быт – быць, рыс – рысь і інш.

Іншыя ж пары па цвёрдасці-мяккасці хоць і не проціпастаўляюцца ў вызначанай пазіцыі, разглядаюцца з фаналагічнага пункту погляду так, як і пары, проціпастаўленне ў якіх відавочнае.

Сярод мяккіх зычных асобнае месца займаюць заднеязычныя (гл. вышэй).

Фаналагічны аналіз адносін паміж фанемамі / т/, / ц’/і/ц/

З пункту гледжання артыкуляцыі і акустычных уласцівасцей гукі / ц / і / ц’/ розняцца паміж сабой у такой жа ступені, як і іншыя пары цвёрдых і мяккіх зычных. 3 пункту гледжання фаналогіі / ц / і / ц’/ несумненна проціпастаўлены:



цэлы - целы, цэгла - цягло

/ц/ — / ц’/ /ц / — / ц’/

Карэляцыйная сувязь паміж імі не назіраецца, адсутнічаюць фанетычныя пазіцыі, у якіх адбывалася б чаргаванне цвёрдага /ц/ з мяккім / ц’/. Затое паміж / т / і / ц’/ карэляцыйная сувязь відавочная. Галоўнай прычынай захавання карэляцыі / т / і / ц’/ з’яўляюцца шматлікія чаргаванні гукаў / т / і / ц’/, якія адбываюцца пры змене форм слова і падчас утварэння новых слоў:


хата – у хаце, свята – аб свяце

/т/~ / ц’/ / т /   / ц’/

Фаналагічны аналіз адносін паміж фанемамі / д /, / дз’/, / дз / Фанема / дз / сустракаецца выключна рэдка (у словах, запазычаных з польскай мовы, і ў некаторых гукаперайманнях), таму ніякіх функцыянальных адносін паміж фанемамі / дз / і / дз’/ не ўсталявалася. Карэляцыйныя адносіны паміж / д / і / дз’/ ілюструюцца шматлікімі прыкладамі чаргаванняў:

дні – дзень, сад – у садзе, люд – аб людзе

/д/-/дз’/ /д/-/дз’/ /д-/ /дз’/

[т] [т]
Няпарныя фанемы па цвёрдасці-мяккасці

Па-за карэляцыяй па цвёрдасці-мяккасці знаходзяцца няпарныя цвёрдыя і мяккія. Да іх адносяцца 11 фанем: фанемы / ж, ш, дж, ч, ц, р, ў, дз, к, х , г /, пры гэтым 3 апошнія фанемы патрабуюць удакладнення. Заднеязычныя фанемы / г, к, х / з’яўляюцца парнымі па цвёрдасці-мяккасці ў падсістэме запазычаных слоў. Яны рэалізуюцца перад галосным /э/ у словах іншамоўнага паходжання (герой, кефір, хек, гербарый ), у лексіцы ўласнай заднеязычныя фанемы рэалізуюцца мяккімі алафонамі толькі перад галосным / і / рукі, нагі, стагі, стрэхі.

Фанема / j / не мае адпаведнай цвёрдай. Мяккая фанем / j / у моцнай пазіцыі – перад галоснымі – рэалізуецца ў выглядзе сярэднеязычнага / j / . Перад зычнымі і ў канцы слова яна знаходзіцца ў слабай пазіцыі і выступае ў сваёй варыяцыі / й /.



ЛЕКЦЫЯ ДРУГАЯ


  1. Частковыя рады зычных фанем: свісцячых і шыпячых, выбухных і афрыкатыўных

  2. Схема нейтралізацыі зычных фанем у сігніфікатыўна слабай пазіцыі

Зычныя беларускай мовы ўтвараюць сістэму, якая складаецца з двух асноўных радоў фанем, проціпастаўленых у моцнай пазіцыі па дыферэнцыяльных прыметах звонкасці-глухасці, цвёрдасці-мяккасці. Яны ўяўляюць сабой поўныя рады, акрамя іх існуюць частковыя рады зычных фанем.


  1. Частковыя рады зычных фанем: свісцячых і шыпячых, выбухных і афрыкатыўных


Капэляныя свісцячыя-шыпячыя

Суадносныя рады таксама ўтвараюць фанемы, проціпастаўленыя па месцы і спосабу ўтварэння: свісцячыя (зубныя) і шыпячыя (пярэднепаднябенныя), змычныя і афрыкаты. Аднак лік такіх проціпастаўленых пар і пазіцый, у якіх яны нейтралізуюцца, невялікі.

Так, сігніфікатыўна слабымі пазіцыямі для свісцячых / з, с, ц / з’яўляецца іх становішча перад шыпячымі. У гэтай пазіцыі адбываецца нейтралізацыя свісцячых-шыпячых.

Нясвіжскі

[ н’ас’в’ісск’і ] ( [ сс ] - адзін доўгі гук)

Шыпячы [ ж ] у пазіцыі перад свісцячым [ с ] нейтралізуецца і супадае з асноўным алафонам фанемы / с /:

/ ж-с /

У нас штаб

[ унашштап ] ( [шш ] - адзін доўгі гук [ ш ])

Свісцячы [ с ] у пазіцыі перад шыпячым [ ш ]

Нейтралізуецца і супадае з асноўным алафонам фанемы / ш /:



/ с-ш/
Карэляцыя выбухныя-афрыкатыўныя

Змычныя (выбухныя) і афрыкаты нейтралізуюцца перад шчыліннымі або афрыкатамі таго ж месца ўтварэння: сад чый і мяч чый [сатчый] і [м’аччый]

Змычны [т] - язычны, пярэднеязычны, зубны, стаіць у пазіцыі перад афрыкатыўным [ч] - язычным, пярэднеязычным, пярэднепаднябенным. Змычны перад афрыкатай таго ж месца ўтварэння нейтралізуецца і супадае з афрыкатай:

/ д — т — ч/

бот сына і моц сына

[боцсына ] і [моцсына]

Змычны [т]   язычны, пярэднеязычны, зубны - стаіць у пазіцыі перад шчылінным [с]   язычным, пярэднеязычным, зубным. Для змычнага гэта пазіцыя нейтралізацыі, у выніку якой ён супадае з афрыкатай:

/ т-ц/

Карыта   карытца

[карыта] і [карыцца]

Змычны [ т ] у пазіцыі перад афрыкатыўным [ ц ] нейтралізуецца:

/т — ц /


  1. Схема нейтралізацыі зычных фанем у сігніфікатыўна слабай пазіцыі

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы адным са значэнняў слова нейтралізаваць называе “аслабляць чый-небудзь уплыў, уздзеянне і пад.”. Што значыць “нейтралізаваць” фанему, у якой пазіцыі адбудзецца нейтралізацыя зычнай фанемы?

Як вядома, асноўная функцыя фанемы – адрозненне слоў і форм слова. Адсюль вынікае, што нейтралізаваць фанему – не даць ёй магчымасці выканаць сваю функцыю. Фанема губляе сэнсаадрознівальныя здольнасці, калі супадае з алафонам іншай фанемы. Адбываецца гэта ў сігніфікатыўна слабай пазіцыі.

Якая пазіцыя з’яўляецца сігніфікатыўна слабай для зычных фанем? Сігніфікатыўна слабай, або функцыянальна слабай, з’яўляецца пазіцыя меншага адрознівання фаналагічных адзінак, г.зн. пазіцыя, у якой дзве або некалькі проціпастаўленых фанемы перастаюць адрознівацца самі і адрозніваць самастойныя моўныя адзінкі. Сігніфікатыўна слабай для шумных зычных з’яўляецца пазіцыя ў канцы слова і перад шумнымі.
Схема нейтралізацыі фанемных проціпастаўленняў:

1. Нейтралізацыя фанемы магчымая толькі тады, калі фанема знаходзіцца ў апазіцыі да іншай фанемы па той ці іншай прымеце.

Напрыклад, фанема /с/ проціпастаўлена фанеме /з/ па глухасці- звонкасці. Гэта значыць, што ў пазіцыі нейтралізацыі названыя фанемы перастануць адрознівацца і супадуць па прымеце звонкасці-глухасці:

каска   казка ка[с]ка - ка[ с ]ка

Фанема / р / не знаходзіцца ў апазіцыі да іншай фанемы па глухасці- звонкасці, бо з’яўляецца санорнай. Пазіцыя перад звонкім і перад глухім не прыводзіць да нейтралізацыі: морж   маржы мо[рш] і ма[рж] ы

У пазіцыі перад глухім [ ш ] і перад звонкім [ ж ] фанема застаецца нязменнай.

2. Нейтралізацыя адбываецца толькі ў слабай пазіцыі:

Толькі слабая пазіцыя фанемы можа выявіць яе алафоны (пазіцыйна абумоўленыя варыянты).

Напрыклад, фанема / з / можа супасць з алафонам фанемы /с /. У словах казка і каска гукавы склад абсалютна аднолькавы ([каска] і [каска] ). Гукавая абалонка слоў не адрознівае два розныя, семантычна не звязаныя словы. Супадзенне ў гучанні стала вынікам нейтралізацыі фанемы / з /, якая ў пазіцыі перад шумным глухім рэалізуецца праз асноўны алафон фанемы, супрацьпастаўленай ёй па глухасці-звонкасці. Калі мы зменім формы слоў, паставім абедзве фанемы ў моцную пазіцыю, вынікі нейтралізацыі знікнуць (касачка і казачка).



ТЭМА 3. СІСТЭМА ГАЛОСНЫХ ФАНЕМ


  1. Фаналагічна істотныя прыметы галосных фанем

  2. Якасць фанем у залежнасці ад націскнога склада, пазіцыі нейтралізацыі галосных фанем

Апісанне сістэмы галосных фанем прадугледжвае, па-першае, вызначэнне колькаснага складу галосных фанем беларускай мовы, па- другое, выяўлення сувязей паміж фанемамі і магчымасцей аб’яднання іх у розныя групы на аснове проціпастаўлення па іх дыферэнцыяльных прыметах. Састаў фанем вызначаецца па абсалютна моцнай пазіцыі, сістэма ж фанем – гэта ўся сукупнасць фанем і іх гукавых рэалізацый ва ўзаемадзеянні.




  1. Фаналагічна істотныя прыметы галосных фанем

Канстытутыўнымі, вызначальнымі, прыметамі галосных фанем, па якіх яны адрозніваюцца паміж сабой, з’яўляюцца ступень пад’ёму языка і наяўнасць або адсутнасць лабіялізацыі. Прымета рада для галосных фанем пераменная і залежыць ад суседніх зычных, таму пры класіфікацыі не ўлічваецца. Кожная з галосных фанем адрозніваецца ад іншых фанем спалучэннем прымет ступені пад’ёму і наяўнасці-адсутнасці палаталізацыі: / і /   верхняга пад’ёму, нелабіялізаваная; / у /   верхняга пад’ёму, лабіялізаваная; / э /   сярэдняга пад’ёму, нелабіялізаваная; / о /   сярэдняга пад’ёму, лабіялізаваная; / а /   ніжняга пад’ёму нелабіялізаваная

Састаў галосных фанем, як і састаў зычных, вызначаецца наяўнасцю мінімальных пар, пры гэтым фанему выяўляюць па абсалютна моцнай пазіцыі. Галосныя гукі ў пазіцыях пасля цвёрдых і пасля мяккіх зычных адрозніваюцца ва ўспрыманні, галосны пасля мяккага становіцца больш пярэднім. Такім чынам, галосныя пасля цвёрдых і пасля мяккіх утвараюць пары: /а-‘а, о-‘о, э-‘э, у-‘у, ы-і /. Паколькі мяккія зычныя разглядаюцца як самастойныя фанемы, якасць галоснага цалкам абумоўлена папярэднімі зычнымі і названыя пары прадстаўляюць не дзве фанемы, а фанему і яе варыяцыю (/ а-‘а / - фанема / а / і г. д.) Гэты погляд прыняты адносна ўсіх фанем і спрэчак не выклікае, акрамя пары / ы-і /:

Аднымі даследчыкамі сцвярджаецца, што /і/ і /ы/ суадносяцца з асобнымі фанемамі на падставе таго, што яны могуць ужывацца ў незалежным становішчы (у пачатку слова і ў ізаляваным становішчы): ы, ыкаць (параўн. окаць, акаць).

Другія сцвярджаюць, што гукі / і / і / ы / выражаюць адну фанему. У якасці доказа яны прыводзяць тое, што названыя гукі не ўжываюцца ў адной фанетычнай пазіцыі: / і / ужываецца толькі пасля мяккіх, а / ы / толькі пасля цвёрдых. У залежнасці ад пазіцыі назіраецца пераход / і / у / ы /: іголка-зыголкі, інстытут   п ’эдынстытут і інш. Адваротная з’ява не назіраецца таму, што ў беларускай мове фактычна няма слоў, якія пачынаюцца з / ы /.

Такім чынам, у фаналагічнай падсістэме агульнаўжывальных слоў адрозніваецца 5 галосных фанем: / а, о, у, э, і /. Фанема / ы /, проціпастаўленая іншым фанемам, ёсць толькі ў фаналагічнай падсістэме рэдкаўжывальных слоў (у назве літары ы, лінгвістычных тэрмінах, запазычаных геаграфічных назвах). Таму найбольш распаўсюджанае фаналагічнае рашэнне – гукі [ы] і [і] аб’ядноўваюцца ў адну фанему / і /.




  1. Якасць фанем у залежнасці ад націскнога склада, пазіцыі нейтралізацыі галосных фанем


Якасць галосных фанем у залежнасці ад націскнога склада. Сігніфікатыўна моцнай для галосных фанем з’яўляецца пазіцыя пад націскам. У гэтай пазіцыі названыя 5 галосных фанем проціпастаўляюцца адна адной і адрозніваюць словы і формы слоў.

Пазіцыйная якасць галосных фанем адрозніваецца ў залежнасці ад якасці суседніх зычных. Кожная галосная фанема ў сігніфікатыўна моцнай пазіцыі рэалізуецца ў наступных алафонах:



а – / а/, /‘а/, /а’/, /‘а’/

о – / о /, / ‘о /, / о’ /, /‘о’/ у--/у/,/‘у/, /у’/, /‘у’/

э   / э /, / ‘э /, / э’ /, / ‘э’/

і   / ы /, / ‘і /, / ы’ /, / ‘і’ /

Ненаціскное становішча для галосных з’яўляецца сігніфікатыўна слабай пазіцыяй. У гэтай пазіцыі магчыма супадзенне некалькіх гукаў у адным, таму і колькасць проціпастаўленых фанем змяншаецца. Становішча галосных не пад націскам з’яўляецца пазіцыяй нейтралізацыі.

Вядома, што галосныя фанемы / о /, / э /, / а / пасля цвёрдых у пазіцыі не пад націскам у фаналагічнай падсістэме ўласнай лексікі супадаюць у асноўным алафоне фанемы /а /.

Напрыклад, бор – бары, вокны – акно, рэкі – рака і інш.

Калі гукавая абалонка слоў адрозніваецца толькі гукамі, што выражаюць названыя фанемы, то ў слабай для іх пазіцыі адбудзецца нейтралізацыя, якая прывядзе да поўнага супадзення у гучанні:

Вал у форме множнага ліку – валы

Вол у форме множнага ліку – валы

( фанетыка гэты працэс называе аканнем )

Працэс нейтралізацыі прывёў да неадрознення розных, семантычна нятоесных слоў.

У пазіцыі не пад націскам пасля цвёрдых зычных у фаналагічнай падсістэме ўласнай лексікі выразна адрозніваюцца толькі фанемы / і /, /у /.

Якасць галосных фанем залежыць і ад месца націску. Вызначаюць пазіцыю першага пераднаціскнога склада і пазіцыю астатніх пераднаціскных і паслянаціскных складоў.

Вядома, што фанемы / э/, / о/, / а/ у першым пераднаціскным складзе


праяўляюцца ў алафоне / а /. У гэтай пазіцыі адрозніваюць словы толькі
фанемы / і /, / у /:

Лес -лясок, зоры - зара, вёсны   вясна

[л’эс] -[л ’асок], [зорьі] - [зара],[в’осны] -[в’асна]

(фанетыка гэтыя працэсы называе аканнем у шырокім сэнсе: пасля


цвёрдых - уласна аканне, пасля мяккіх - яканне )

Галосныя ў іншых ненаціскных складах змяняюцца наступным чынам.


Пасля цвёрдых зычных адбываецца пераход / о/, / э/ у/ а/. Захоўваюць фанемы свой асноўны алафон толькі ў запазычаных словах:
рэлікт [рэлікт ], жэтон [ жэтон ].

Пасля мяккіх зычных становішча больш складанае. Тут у большасці


выпадкаў / э / захоўваецца ў вымаўленні. Пры гэтым сфера яго ўжывання
пашыраецца за кошт націскнога / о /, якое не пад націскам пераходзіць у / э /:

лёд – ледзяны, нёс   вынес, лезці   вылез

/ о /   /э / / о /   / э / /э/   /э/

Гук / а / у гэтай пазіцыі захоўваецца нязменна:



глянуць – выглянуць

/а/- /а/

Пасля мяккіх зычных у ненаціскным становішчы ( акрамя першага


пераднаціскнога склада) адрозніваюцца фанемы / і, у, а, э/,
Пазіцыі нейтралізацыі галосных фанем.

Нейтралізацыя галосных фанем адбываецца ў сігніфікатыўна слабай


пазіцыі.

Сігніфікатыўна моцнай для галосных фанем з’яўляецца пазіцыя пад


націскам. У гэтай пазіцыі ўсе пяць галосных фанем супрацьпастаўляюцца і
выконваюць сэнсаадрознівальную функцыю.

Сігніфікатыўна слабай пазіцыяй для галосных з’яўляецца іх ненаціскное становішча. Адрознівальная здольнасць ненаціскных фанем значна слабейшая.

Такім чынам, пасля цвёрдых у ненаціскным становішчы адрозніваюцца толькі тры фанемы: / і /, / у /, / а /. Пасля мяккіх у першым складзе перад націскам адрозніваюцца фанемы: / і /, / у /,/ а /, у іншых ненаціскных складах адрозніваюць чатыры фанемы: / а /, / э /, / у /, /і/.

ТЭМА 4: ФАНЕМАТЫЧНАЯ ТРАНСКРЫПЦЫЯ


  1. Паняцце фанематычнай транскрыпцыі

  2. Прынцыпы фанематычнай транскрыпцыі




  1. Паняцце фанематычнай транскрыпцыі

Акрамя фанетычнай транскрыпцыі, што перадае гукавы склад маўлення, выкарыстоўваецца і фаналагічная, або фанематычная, якая перадае фанемны склад слова.

Фанематычная транскрыпцыя перадае не ўсе асаблівасці вуснай мовы, а толькі той яе бок, які выконвае адрознівальную функцыю. Фанематычная транскрыпцыя бярэцца ў вуглавыя або касыя дужкі. У фанематычнай транскрыпцыі кожная фанема незалежна ад пазіцыі яе рэалізацыі перадаецца заўсёды адным і тым жа знакам. Для такой формы запісу патрабуецца менш знакаў, чым для фанетычнай транскрыпцыі. Але пры рознай інтэрпрэтацыі фанемнага складу і транскрыпцыя будзе рознай. Так, вада[ вада ] і вод[ вот ] у фанематычнай транскрыпцыі маскоўскай фаналагічнай школы запісваюцца ў наступным выглядзе: / вода /   / вод /, а ў фанематычнай транскрыпцыі ленінградскай фаналагічнай школы   / вада /   /вот/. Мы будзем выконваць фаналагічную транскрыпцыю так, як прапаноўвае маскоўская фаналагічная школа.

Фаналагічная транскрыпцыя перадае фанемы толькі ў моцным становішчы, не адлюстроўвае іх алафоны. Сістэма знакаў фанематычнай транскрыпцыі беларускай мовы налічвае 38 знакаў (па колькасці фанем у моцным становішчы).




2. Прынцыпы фанематычнай транскрыпцыі
Для таго, каб зрабіць фаналагічную транскрыпцыю, неабходна для кожнай фанемы шукаць абсалютна моцную пазіцыю (сігніфікатыўна моцную і перцэптыўна моцную). Калі няма магчымасці вызначыць перцэптыўна моцную пазіцыю, можа быць дастаткова адной сігніфікатыўна моцнай, калі не вызначаецца сігніфікатыўна моцная пазіцыя, ужываецца адпаведная гіперфанема.

Дзед

Так цёпла цэлы дзень было,

Што дзед   і той сцягнууся з печы,

Ля рэчкі сеў, дзе больш пякло,

I грэў пад старай світкай плечы.

Сінеўся бор, цякла вада,

Скрозь пахла мёдам і травою...

А дзеду нат і не шкада,

Што хутка будзе ён зямлёю. (М.Багдановіч)
Фанетычная транскрыпцыя:

[ дз’эт // такц’опла цэлы дз’эн’ было / штодз’эт /ітой с’ц’агнуўс’а с’п’эчы / л’арэчк’і с’эў / дз’э бол’ш п’акло / ігрэў патстарай с’в’іткай пл ’эчы // с ’ін ’эўс ’а бор / ц ’акла вада / скрос’ пахла м ’одам ітравойу // адз ’эду нат ін ’э шкада / што хутка будз ’э йон з ’амл ’ойу //]

Фаналагічная транскрыпцыя:

/ дз ’эд // такц ’опло цэлі дз ’эн ’ было / і гэтак далей

дзед - гук [ дз’] абазначае фанему /дз’/, якую нам паказвае абсалютна моцная пазіцыя: дзяды ( /дз’/ перад галосным - сігніфікатыўна моцная пазіцыя, /дз’/ перад галосным /а/ - перцэптыўна моцная пазіцыя)

дзед - гук [ э ] абазначае фанему / э /, якая выяўлена па абсалютна моцнай пазіцыі ( галосны знаходзіцца пад націскам - сігніфікатыўна моцная пазіцыя, галосны / э / знаходзіцца пасля мяккага перад цвёрдым   перцэптыўна моцная пазіцыя)

дзед - гук [ т ] абазначае фанему / д /, у абсалютна моцнай пазіцыі дзядамі (перад галосным, перад галосным /а/) так цёпла   адно фанетычнае слова [такц’опла ]

так   гук [ т ] абазначае фанему / т /, знаходзіцца ў абсалютна моцнай пазіцыі

так   гук [ а ] абазначае фанему / а /, знаходзіцца ў абсалютна моцнай пазіцыі

так   гук [ к ] абазначае фанему / к /, знаходзіцца ў абсалютна моцнай пазіцыі ў слове такая ( перад галосным, перад галосным / а / )

цёпла   гук [ ц' ] абазначае фанему / ц' /, знаходзіцца ў абсалютна моцнай пазіцыі ў аднакаранёвым цяпло ( перад галосным, перад галосным / а /)

цёпла   гук [ о ] абазначае фанему / о /, знаходзіцца ў сігніфікатыўна моцнай пазіцыі ( пад націскам ), няма магчымасці паставіць у перцэптыўна моцную пазіцыю, таму нгго каранёвы гук /ц' / не можа быць заменены на цвёрды

цёпла   гук [ п ] абазначае фанему / п /, у сігніфікатыўна моцнай пазіцыі цяпельца (абл.)   у пазіцыі перад галосным, у пазіцыі перад санорным у слове, перцэптыўна моцная пазіцыя не выяўляецца цёпла - гук [ л ] абазначае фанему / л / у абсалютна моцнай пазіцыі цёпла - гук [ а ] абазначае фанему / о /, якасныя прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў, могуць мець суфікс а або о пад націскам (вьісока   даўно), націскная пазіцыя выяўляе моцную фанему, г.зн. што ў прыслоўі цёпла фанема / о /

цэлы   гук [ ц ] абазначае фанему / ц /, у абсалютна моцнай пазіцыі: перад галосным, перад галосным / а / ( цалкам )

цэлы   гук [ э ] абазначае фанему / э /, у сігніфікатыўна моцнай пазіцыі, перцэптыўна моцная (пасля мяккага) тут немагчымая

цэлы   гук [ л ] абазначае фанему / л /, у абсалютна моцнай пазіцыі: цэлага

цэлы   гук [ ы ] абазначае фанему / і /, таму што ў абсалютна моцнай пазіцыі якасныя назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак / і /: ліхі, благі ( пад націскам, пасля мяккага )

дзень - гук [ дз’ ] абазначае фанему / дз' /, у абсалютна моцнай пазіцыі дзянёк

дзень - гук [ э ] абазначае фанему / э /, абсалютна моцная пазіцыя ў слове дзень

дзень - гук [ н' ] абазначае фанему / н' /, абсалютна моцная пазіцыя ў форме слова днямі

было - гук [ б ] абазначае фанему / б /, пазіцыя толькі сігніфікатыўна моцная

было - гук [ ы ] абазначае фанему / і /, сігніфыкатыўна моцная пазіцыя, перцэптыўна моцная немагчымая

было - гук [ л ] абазначае фанему / л /, абсалютна моцная пазіцыя ў форме слова была

было - гук [ о ] абазначае фанему / о /, абсалютна моцная пазіцыя

Фаналагічны аналіз патрабуе ўважлівасці, кожную фанему неабходна праверыць абсалютна моцнай пазіцыяй, калі гэта немагчыма, то як мінімум сігніфікатыўна моцнай. Калі моцная пазіцыя ўвогуле немагчымая, выяўляюць гіперфанему.

Напрыклад:

Быў - гук [ ў ] абазначае фанему / л /: была   абсалютна моцная пазіцыя.

Пад старай   [ патстарай ], гук [ т ] абазначае фанему /д /, таму што ў пазіцыі перад галосным / а / у прыназоўніку выяўляецца фанема / д / (пад асінай   падас ’інай ).

Пад старай   гук [ с ] выяўляе гіперфанему / з-с /, таму пгго нельга паставіць фанему нават ў сігніфікатыўна моцную пазіцыю.


Аперацыйныя правілы вызначэння фанем

Існуюць так званыя аперацыйныя правілы вызначэння фанем. 3 дапамогай іх даследчык мае магчымасць адрозніваць фанему ад яе варыянтаў і ад другіх фанем. Так, згодна з першым правілам, калі два гукі сустракаюцца ў адной і той жа пазіцыі і могуць замяшчаць адзін другога і не мяняюць пры гэтым значэння слова, то такія гукі з’яўляюцца ф акул ьтатыўны м і варыянтамі адной фанемы: [ г ] выбухное і афрыкатыўнае адносяцца да адной фанемы, таму што іх ужыванне не прыводзіць да змены значэнняў слоў. Паводле яшчэ аднаго правіла, варыянтамі адной і той жа фанемы з’яўляюцца таксама акустычна або артыкуляцыйна роднасныя гукі, якія ніколі не сустракаюцца ў адной пазіцыі. Напрыклад, галосныя гукі [ і ] і [ ы ] з’яўляюцца такімі варыянтамі, бо першы сустракаецца толькі пасля мяккіх, а друті пасля цвёрдых зычных, і мяняцца пазіцыямі гэтыя галосныя не могуць.



Для вызначэння розных фанем ужываецца наступнае правіла: калі два гукі сустракаюцца ў адной і той жа пазіцыі і не могуць пры гэтым замяніць адзін аднаго без таго, каб не змяніць значэння слова або не сказіць яго да непазнавальнасці, то гэтыя гукі з’яўляюцца фанетычнымі рэалізацыямі дзвюх розных фанем.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка