Тэма: Еўрапейская гістарыяграфія эпохі рамантызму




Дата канвертавання20.03.2016
Памер214.36 Kb.

Тэма: Еўрапейская гістарыяграфія

эпохі рамантызму


1. Французская гістарыяграфіі першай паловы XIX ст.

2. Германская гістарыяграфіі першай паловы XIX ст.

3. Англійская рамантычная гістарыяграфія.


Літаратура.

Карлейль Т. Французская революция. История. – М., 1991.

Костикова И.В. Философско-социологические взгляды Т.Карлейля. – М., 1983.

Далин В.М. Историки Франции XIX – XX веков. – М., 1981.- 325 с.

Ерофеев Н.Л. Английская историческая мысль 30-40-х гг. 19 в. // Маркс – историк. – М., 1968.

Реизов Б. Г. Французская романтическая историография (1815-1830). - Л., 1956.

Гизо Ф. История Английской революции. В 2т. – Ростов-на-Дону, 1991.

Федосова Е.И. Франсуа Гизо: историк и государственный деятель // Новая и новейшая история. – 1997. №2.


Перыяд рэстаўрацыі стаў у многім пераломным у справе развіцця гістарычнай навукі ў Францыі. Гэты пералом быў у многім звязаны з характэрнай для рамантычнага светапогляду ўзмацненнем цікавасцю да мінулага, а таксама з тым, што гісторыя стала важнай зброяй ідэйна-палітычнай барацьбы ў Францыі. У гэтай ідэйнай барацьбе ў якасці цэнтральнай была вылучана праблема аб адносінах да Французскай рэвалюцыі і яе спадчыны. Рамантычная плынь у французскай культуры, у тым ліку і гістарыяграфіі, сфарміравалася ў самым канцы XVIII – пачатку XIX ст. у многім як традыцыяналісцкая рэакцыя на Вялікую французскую рэвалюцыю. Найбольш яскрава ідэі кансерватыўнага рамантызму адлюстраванны ў працах Жозэфа дэ Мэстра і Луі дэ Банальда.

Жозэф дэ Мэстр (1753-1821) у 1796 г. надрукаваў працу “Меркаванні аб францыі”, якая рашуча была накіравана супраць рэвалюцыі. Але большую вядомасць атрымалі напісаныя ім ўжо ў час рэстаўрацыі сачыненні “Аб папе” і “Пецярбургскія вечары”. Для дэ Мэстра характэрны пісімістычны погляд на чалавека. Людзі маюць шмат заганаў. Таму законам існавання свету з`яўляюцца зло, несправядлівасць, а непазбежным наступствам гэтага – забойствы, войны, злачынствы. Для ўтаймавання чалавечых заганаў для кіравання грамадствам патрэбна непрыракаемая ўлада дзяржавы і царквы, патрэбны жорсткасць і насілле, інквізіцыя і палач. Лепшая форма дзяржавы, згодна дэ Мэстру, – гэта абсалютная ўлада караля, які абапіраецца на дваранства. Але вяшэй караля на Зямлі ўлада каталіцкай царквы, увасобленая ў папе.

Дэ Мэстр абгрунтоўваў тэзіс аб немагчымасці пераўтварэння грамадства і дзяржавы з дапамогаю напісаных у духу разуму законаў і канстытуцый. не засноўваюцца канстыт-ямі. Сутнасць дзяржавы, лічыў ён, у народным духу. У сваёй гісторыі людзі падначальваюцца сілам, якімі з`яўляюцца норавы, звычаі, забабоны. Яны пануюць над людзьмі незалежна ад іх волі, а не рацыянальныя законы.

Французскую рэвалюцыю дэ Мэстр асэнсоўваў з пазіцый рэлігійна-правідэнцыяналісцкага погляду на гісторыю. Хоць рэвалюцыя была справай сатанінскай, пісаў ён, але ў ёй яскрава бачна рука правідзення. Рэвалюцыя з`явілася карай, якую бог абрушыў на ўпаўшых ў грэх французаў. Гэтае страшнае пакаранне было адзіным сродкам выратавання Францыі. Канкрэтныя прычыны рэвалюцыі ён звязваў з развіццём крытычнай думкі, філасофіі і навукі ў XVII-XVIII ст., якія расшаталі рэлігійную веру і ўвесь стары парадак. Дальнія вытокі разбуратьнай філасофіі дэ Мэстр бачыў у Рэфармацыі, вучэннях Кальвіна і Лютэра.

Да поглядаў дэ Мэстра былі блізкімі і гістарычныя канцэпцыі Луі дэ Банальда (1754-1840). Яго асноўны твор – “Тэорыя палітычнай і рэлігійнай улады ў грамадзянскай супольнасці, заснаваная на розуме і гісторыі”(1796 г.). Згодна дэ Банальду, грамадскі парадак трымаецца на трох асновах: панаванне рэлігіі, саслоўная няроўнасць, абсалютная манархія. Неабмежаваная манархія выцякае з агульнага законупабудовы сусвету. У свеце ўсё збудавана манархічна: бог правіць светам, душа – чалавекам, бацька – сямьёй. Усялякае пасягненне на манархію ёсць пасягнене на натуральны стан рэчаў. Англію з яе канстуцыйнай манархіяй дэ Банальд лічыў самай адсталай краінай. Хартыю 1814 г., па якой у Францыі былі ўсталяван.элементы канстытуцыйнага кіраванага, ён лічыў “дзецішчам бязумства і змроку”. Дэ Банальд лічыў, што да пачатку рэвалюцыі Францыя пасля 14 стагоддзяў гісторыі валодала выдатнай манархічнай канстытуцыяй, а французскі народ быў шчаслівы як ніколі раней. Рэвалюцыя ж з`явілася пакараннем за грэхападзенне французаў. Гэтае грэхападзенне ён звязваў з ідэямі французскага Асветніцтва, Яна Гуса і мысліцеляў эпохі Рэфармацыі.

Кансерватыўнай гістарыяграфіі супрацьстаяла ліберальная гістарычная школа часоў рэстаўрацыі, буйнейшымі прадстаўнікамі якой з`ўляліся О.Цьеры, Ф. Гізо, Ф. Мінье, А. Цьер. Яны ў пэўнай ступені працягвалі традыцыі асветніцкай гістарыяграфіі, успрынялі яе антыфеадальную накіравнасць, гістарычны аптымізм, перакананасць у прагрэсіўным развіцці чалавецтва. Але для ліберальнай школы быў характэрны гістарызм, уяўленне аб арганічным развіцці грамадства. У гэтым плане яны ішлі ў русле рамантызма. Адстойваючы ідэю аб прастаўнічым праўленні, яны імкнуліся ў гісторыі сярэднявечча выявіць зараджэнне буржуазіі і адпавядаючых яе інтарэсам палітычных ўстаноў. Важным укладам ліберальных гісторыкаў у развіццё гістарычнай думкі была распрацоўка канцэпцыіі класаў і класавай барацьбы. Цэнтральнай праблемай, якую вывучалі гісторыкі ліберальнай школы эпохі рэстаўрацыі, была Французская рэвалюцыя, буржуазныя рэвалюцыі ўвогуле. Даследуючы гэтую праблему, многія з іх займаліся пошукам каранёў рэвалюцыі, актыўна вывучаючы гісторыю сярэднявечча. Вялікую цікавасць у іх выклікала гісторыя Англіі з яе канстытуцыйна-манархічнай формай праўлення, у якой яны бачылі ўзор для Францыі.

Агюстэн Цьеры (1795-1856) адносіўся да ліку заснавальнікаў ліберальнай школы. Сярод гісторыкаў гэтай школы для Цьеры найбольш характэрны рысы рамантызму. Ён рэзка крытыкаваў абстрактнае выкладанне гісторыі ў духу рацыяналізму, характэрнае для асветнікаў. Важнай задачай гісторыка ён лічыў аднаўленне мінулага ў яго непаўторнай своеасаблівасці, пранікненне ў дух часу з дапамогай мастацкага ўялення і інтуіцыі. Цьеры з’яўляецца адным з аўтараў канцэпцыі класавай барацьбы ў французскай гістарыяграфіі. Ідэю барацьбы саслоўяў, розных народаў ён паклаў у аснову сваёй канцэпцыі гісторыі Францыі. Утварэнне французскай дзяржавы ён звязваў з франскім заваяван., у выніку якога ўзніклі дзве ўзаемна непрымірымыя “расы”, два народы: заваёўнікі-франкі, стаўшыя дваранамі і заваяванае гала-рымскае насельніцтва, з якога выйшла 3-е саслоўе. Іх барацьба пранізвае ўсю далейшую гісторыю краіны. Яе важнейшыя вехі: камунальная рэвалюцыя XII і Французская рэвалюцыя XVIII ст. З рэстаўрацыяй барацьба аднавілася. Яе вынікам, лічыў Цьеры, павінна стаць канчатковая перамога 3-га саслоўя. Ізлюбленнай тэмай Цьеры была барацьба гарадскіх камун супраць феадалаў ў XI-XII ст. Ён лічыў яе сапраўднай сацыяльнай рэвалюцыяй, гістарычным пралогам Французскай рэвалюцыі XVIII ст. Сама рэвалжцыя была канчатковым рэваншам пераможаных. Класавая барацьба носіць у Цьеры сваеасаблівую расавую форму, выступае як узнікшая ў выніку заваявання барацьба розных нацыянальнасцей. Але па сутнасці гаворка ідзе аб сацыяльнай барацьбе дваранства і 3-га саслоўя. Унутры 3-га саслоўя ён не бачыў сацыяльных супярэчнасцей і сацыяльнай барацьбы.

У гады рэстаўрацыі былі створаны буйнейшыя гістарыяныя працы другім прадстаўніком ліберальнай школы Франсуа Гізо (1787-1874). Гізо таксама вывучаў пераважна гісторыю сярэдневяковай Францыі, шукаючы ў ёй прычыны Французскай рэвалюцыі. Гізо імкнуўся да стварэння “філасофскай”, г.з. абагульняючай гісторыі, каб вылучыць асноўныя тэндэнцыі ў гістарычным развіцці. У гэтым плане ён развіваў вальтэраўскую традыцыю. Гізо адстойваў ідэю грамадскага прагрэсу, які бачыў ва ўдасканаленні грамадства і маральным развіцці чалавецтва. Разам з Цьеры, Гізо быў адным са стваральнікаў канцэпцыі класавай барацьбы. Ён лічыў, што барацьба паміж саслоўямі напаўняе ўсю новую гісторыю, з яе, можна сказаць,”нарадзілася навейшая Еўропа”. Гэтую барацьбу Гізо лічыў вынікам германскага заваявання. У Францыі, на яго думку заваяваны народ на працягу 13 стагоддзяў змагаўся за звяржэння іга народа-пераможцы. Французская рэвалюцыя стала рашаючай бітвай гэтай барацьбы. У выніку яе былы пераможаны народ стаў народам пераможцай і ў сваю чаргу заваяваў Францыю. У шэрагу сваіх работ Гізо даваў больш глыбокае тлумачэнне барацьбы сасловій, не звязваючы яе з заваяваннем. У цэнтр барацьбы ставіліся пытанні развіцця маёмасных адносін, перш за ўсё ўласнасці. Гізо зазначыў, што для таго, каб зразумець палітычныя ўстановы, неабходна вывучыць розныя грамадскія слаі і адносіны паміж імі. А каб зразумець гэтыя розныя грамадскія слаі, трэба знаць прыроду адносін уласнасці.

Азначаны вышэй прынцып прыярытэту сацыяльных адносін адступае ў Гізо на другі план пры практычным ажыццяўленні гістарычных даследаванняў. У яго канкрэтна-гістарычных пабудовах вядучым пачаткам выступае барацьба паміж абстрактнымі палітычнымі прынцыпамі. Так, палітычную барацьбу ў Францыі XVII-XVIII ст. ён тлумачыць барацьбой паміж прынцыпам абсалютнай манархіі і прынцыпам свабоды. У адрозненні ад Цьеры, Гізо не лічыў 3-е саслоўе адзіным. Ён адзначаў, што ўжо ў час камунальнага руху ў нізах 3-га саслоўя існавала варожасць ў дачыненні да багатых. На яго думку толькі маёмасныя слаі з`яўляліся сапраўднымі носьбітамі духу 3-га саслоўя. Буржуазія валодае асобымі ўласцівасцямі розуму і характару, што дазваляе ёй стварыць капітал і ісці па шляху прагрэсу. Узвышэнне буржуазіі – гэта галоўны змест наступнай гісторычнай эпохі. Гізо прадвызначаў мэту гістарычнага развіцця Францы і ўсёй еўрапейскай цывілізацыі ва ўсталяванні канстытуцыйнай манархіі.

Найбольш вядомыя работы Гізо – гэта “Гісторыя ыывілізацыі ў Еўропе” і “Гісторыя цывілізацыі ў Францыі”. У іх адлюстравана імкненне аўтара наблізіцца да разумення заканамернасцей гістарычнага працэсу. Ён выказаў пункт гледжання, што старое грамадства ніколі не распадзецца раней, чым у яго асяроддзі не ўзнікне новае. Гаворачы пра еўрапейскую цывілізацыю, Гізо адзначаў, што яна існуе ўжо 15 стагоддзяў і ўвесь час знаходзіцца ў стане прагрэсу. Прытрымліваючыся пнцыпу гістарызму, Гізо сцвярджаў, што ў гісторыі не было ні адной выпадковай, ці пазбаўленай сэнсу эпохі.

У 1826-1827 гг. Гізо выдаў два томы “Гісторыі Англійскай рэвалюцыі”. На яго думку, Англійская рэвалюцыя складалася з 4 актаў: 1) цараванне Карла І і яго барацьба з доўгім парламентам; 2) рэспубліка на чале з Кромвелем; 3) рэстаўрацыя Сцюартаў; 4) канчатковае падзенне Сцюартаў і ўступленне на трон Вільгельма Аранскага. Такім чынам, па Гізо рэвалюцыя цягнулася з 1625 па 1688 г. Ён даказваў, што Англійская рэвалюцыя, нягледзячы на яе абасобленасць, аднатыпна з Французскай. На думку Гізо, ў Англійскай рэвалюцыі рэлігійная і палітычная барацьба хавалі сацыяльнае пытанне і барацьбу розных класаў за ўладу і ўплыў. Ён паказаў сацыяльныя перадумовы рэвалюцыі. Гізо ўказваў, што ў той час, як англійская манархія імкнулася да абсалютызму, а прыйшоўшая ў заняпад вышэйшая арыстакратыя зблізілася з дваранствам, у глыбіні грамадства адбываўся супрацьлеглы пераварот. У гарадах хутка развіваліся гандаль і прамысловасць, зямельная ўласнасць пераходзіла ў рукі простага дваранства, фрыгольдэраў, гараджан, якія багацелі і авалодалі сапраўднымі крыніцамі ўлады. У выніку англійскі абсалютызм пазбавіўся рэальнай апоры. Такім чынам, прычыны Англійскай рэвалюцыі Гізо звязваў у многім з развіццём у краіне капіталістычных .адносін, у выніку чаго адбылося пераразмеркаванне зямельнай уласнасці, і новыя ўласнікі патрабавалі ўдзелу ў кіраванні краінай. Ён бачыць тры важнейшыя вынікі Англійскай рэвалюцыі: 1) каралеўская ўлада была абмежавана парламентам; 2) у парламенце ўлада належала палаце абшчын, г.з. новаму дваранству; 3) у Англіі ўсталявалася поўнае і канчатковае панаванне пратэстантызму.

Ліберальныя гісторыкі эпохі рэстаўрацыі стварылі важныя працы, у якіх даследавалі непасрэдна Вялікую французскую рэвалюцыю. У 1824 г. з`явілася “Гісторыя Французскай рэвалюцыі” Франсуа Агюста Мінье (1796-1884). Рэвалюцыю ён лічыў падзеяй неабходнай, заканамернай і станоўчай для Францыі. Ідэя неабходнасці рэвалюцыі займае цэнтральнае месца ў працы. Яна, на думку Мінье, была пераломным момантам у гісторыі Францыі. Да рэвалюцыі ў Францыі яшчэ існавалі сярэдневяковыя формы грамадства. Гэты стары парадак рэвалюцыя замяніла новым, больш справядлівым і больш адпавядаючым патрабаванням часу. Рэвалюцыя змяніла не толькі палітычную ўладу, але зрабіла пераварот ва ўсім стане нацыі. Рэалюцыя разбурыла старое грамадства, а пры імперыі ўсталявалася новае. Гісторыю рэвалюцыі Мінье разглядаў як барацьбу розных класаў. Усе гады рэвалюцыі прайшлі ў імкненні аднаго з класаў, складаўшых нацыю, усталяваць сваё панаванне. Мінье вызначыў у рэвалюцыі тры асноўныя змагаючыяся сілы. прывілегіраваныя класы імкнуліся ўсталяваць свой парадак супраць двара і буржуазіі. Сярэдні клас, ці буржуазія, адстойвала прынцып свабоды і змагалася супраць прывілегіраваных і супраць народных мас. Яе інтарэсы ўвасобіла Канстытуцыя 1791 г. Народ адстойваў прынцып роўнасці. Спробай масы захапіць уладу была Канстытутуцыя 1793 г. і якабінская дыктатура. Ён лічыў закнамернымі і гістарычна апраўданымі дзеянні якабінцаў, але падкрэсліваў іх няздольнасць справіцца з цяжкасцямі, якмя тады перажывала Францы.

Мінье быў перакананы, што ўлада павіна належаць забяспечанаму і адукаванаму класу. Гэтаму адпавядалі пераўтварэнні Устаноўчага сходу і Канстытуцыя 1791 г. Ён шкадаваў, што ракавая сіла абставін прывяла да ўлады якабінцаў. Але ён лічыў заканамернымі і неабходнымі ўсе этапы рэвалюцыі. Кожны з іх, у тым ліку і якабінская дыктатура, выконвалі ў ёй пэўную ролю. Крайнасці якабізма былі выкліканы контррэвалюцыяй і вайной. Без іх немагчыма было перамагчы. Мінье зыходзіў з таго, што гістарычнага дзеяча нельга судзіць на аснове абстрактных маральных прынцыпаў, а трэба улічваць абставіны яго дзейнасці і яе вынікі. Таму адно і тое ж дзеянне можа быць апраўдана з пункту гледжання палітыкі, але асуджана з пазіцыі маралі. Так на думку Мінье, дзейнасць якабінцаў была неабхаднай для рэвалюцыі, але для дасягненя мэты яны выкарыстоўвалі сродкамі, недапушчальныя з маральнага пункту гледжання.

У асноўным з тых жа пазіцый, што і праца Мінье, была напісана “Гісторыя французскай рэвалюцыі” Адольфа Цьера (1797-1877) Цьер, як і Мінье зыходзіў з ідэй аб неабходнасці, хутчэй нават фатальнай абавязковасці рэвалюцыі і кожнага з яе этапаў. Рэвалюцыю ён разглядаў як цэласны блок заканамерных узаемазвязаных падзей і працэсаў. У адносінах да гэтых падзей і працэсаў ён займаў тыя ж пазіцыі, што і Мінье.

Ліпеньская рэвалюцыя 1830 г. Усталявала ў Францыі буржуазную манархію. Ішоў працэс зрашчвання зямельнай і фінансавай арыстакратыі. У новых умовах на першы план ужо выйшлі сацыяльныя супярэчнасці унутры былога трэцяга саслоўя. Усе гэтыя з’явы знайшлі адлюстраванне у французскай гістарыяграфіі 30-40 гг. У 30-40-я гг. ХІХ ст. гісторыкі ліберальнай школы часоў рэстаўрацыі прыйшлі да высновы, што з усталяваннем ліпеньскай канстытуцыйнай манархіі барацьба класаў зжыла сябе. О. Цьеры менавіта ў 40-я гады стварыў сваю найбольш значную гістарычную працу “Вопыт гісторыі пажоджання і поспехаў трэцяга саслоўя”, у якой яскрава адлюстравалася змена гістарычнай канцэпцыі ліберальнай гістарыяграфіі. Захаваўшы ідэю аб ролі барацьбы класаў у гісторыі Францыі, Цьеры істотна змягчыў яе ранейшую вастрыню. Ён палічыў цяпер патрэбным указаць на гістарычныя заслугі дваранства. Да іх ён адносіў ваенную доблесць, патрыятызм. Асабліва настойліва Цьеры праводзіў думку аб значэні саюза паміж каралеўскай уладай і трэцім саслоўем. Дзякуючы яму, як пісаў Цьеры і ўзнікла сучасная Францыя.

У гады ліпеньскай манархіі шырокую вядомасць набылі погляды палітыка, пісьменніка і гісторыка Алексіса дэ Токвіля (1805-1859) дзкуючы працы “Аб дэмакратыі ў Амерыцы”. Галоўная праблема, якую ставіць у сваёй працы Таквіль: як ва ўмовах дэмакратыі (г.з. ва ўмовах палітычнай і грамадская роўнасці) забяспечыць свабоду. А свабоду ён разумее перш за ўсё як гарантыю для меншасці супраць тыраніі большасці. Ва ўмовах той эпохі меншасць, аб правах якой клапаціўся Таквіль, выступала як меншасць, валодаўшая маемасцё і атрымаўшая адукацыю. Таквіль бачыў неабарачальнасць эгалітарна-дэмакратычнага працэсу і апасаўся яго наступстваў. Небяспеку яго ён бачыў у тым, што ўсталяванне палітычнай і грамадзянскай роўнасці, знішчэнне саслоўных і прывілеяў можа прывесці да страты свабоды і ўсталявання цэзарысцкага рэжыму. Усталяванне банапартысцкага рэжыму ў Францыі пасля рэвалюцыі Таквіль лічыў наступствам ўсталяваннай рэвалюцыяй дэмакратыі.

Разглядаючы амерыканскія палітычныя інстытуты, Таквіль адзначыў і адмоўныя бакі грамадскага жыцця ў ЗША: маёмасныя кантрасты, прадажнасць палітыкаў. Ён з разуменнем ставіўся да тых дзяржаўных інстытутаў, якія абмежоўвалі ўплыў сацыяльных нізоў і маглі ўберагчы амерыканскае грамадства ад рэволюцыі. Да ліку стабілізуючых элементаў палітычнай сістэмы ЗША Таквіль адносіў двухпалатны парламент, Вярхоўны суд, шырокія правы прэзідэнта. Таквіль аддаваў перавагу Амерыканскай рэвалюцыі у паразнанні з Французскай з-за таго, што яна адбывалася ў цэлым у рамках парадку і законнасці, захавала цесную сувязь паміж рэлігійным духам і духам свабоды.

Дэмакратычная плынь у французскай рамантычнай гістарыяграфіі знайшла сваё ўвасабленне ў працах Жюля Мішле (1798-1874). Ён у сваёй важнейшыя працы “Гісторыя Францыі” імкнуўся у духу рамантызму да жывога ўваскрашэння мінулага, пранікнення у “дух” народа. У адрозненні ад ліберальнай школы, галоўнай сілай французскай гісторыі мішле лічыў не буржуазію, а народ. Пад народам ён разумеў дробных уласнікаў-працаўнікоў, перш за ўсё сялян. Супрацьпастаўленне народа буржуазіі мае ў яго не столькі сацыяльна-эканамічны, колькі сацыяльна-культурны сэнс. Мішле лічыў, што у адрозненні ад буржуазіі і ад адукаваных людзей увогуле, народ захоўвае натуральную дасканаласць. Ён кіруецца ў сваёй дзейнасці не некімі мудрагелістымі разважаннямі, а “магутным народным інстынктам”. Для яго харатктэрны любоў да радзімы і самаахвяраванне.

“Гісторыя Французскай рэвалюцыі” Мішле – гэта спроба напісаць гісторыю рэвалюцые знізу, з пункту гледжання барацьбы народных мас. Мішле ўлавіў глыбокую народную аснову рэвалюцыі і даў яркія карціны масавых народных выступленняў. Надаючы асаблівае значэнне “наіўнаму інстынкту” народа, ён паказаў, што менавіта народ адыгрываў рашаючую ролю ў важнейшыя моманты рэвалюцый. У аснове рэвалюцыі, на думку Мішле ляжалі не матэрыяльныя інтарэсы, а ідэі справядлівасці, братэрства і свабоды. Мішле супрацьпастаўляў неадукаваную, але моцную сваім верным інстынктам народную масу буржуазіі, палітычнм дзеячам і партыям. У той жа час Мішле даказваў, что ў гады рэвалюцый не было ніякіх прычын для канфлікту паміж буржуазіі і народам. Найбольшыя сямпатыі ў Мішле выклікаў Дантон за яго імкненне да прымірэння партый. У якабінцах ён бачый нешта накшталт інквізытараў, карпарацыю, варожную інтарэсам народа. Вышэйшым дасягненнем рэвалюцыі ён лічый паустанне 10 жніўня 1792 г. і ўсталяванне рэспублікі.

2. Разгарнуўшаяся пасля Венскі кангрэсу ідэйная барацьба знайшла адлюстраванне і ў тагачаснай нямецкай гістарыяграфіі. У ёй праявіліся дзве асноўныя тэндэнцыі: кансерватыўна-рамантычная, меўшая перавагу ў Прусіі і іншых дзяржавах паўночнай Германіі, і ліберальная на паўднёвым-захадзе краіны. Вялікі ўплыў на развіццё германскай гістарыяграфіі аказала ў гэты час нямецкая класічная філасофія Яна ўзброіла гістарычную навуку новымі тэарэтычнымі канцэпцыямі, новай метадалогіяй.

Ідэі прадстаўнікоў нямецкай класічнай філасофіі знайшлі завяршэнне ў творчасці Георга Вільгельма Фрыдрыха Гегеля (1770-1831). Гегель упершыню паспрабаваў прыменіць дыалектычны метад да вывучэння сусветнай гісторыі, разглядаючы яе як прагрэсіўны працэс, развіваючыся праз барацьбу супрацьлегласцей. Сусветную гісторыю Гегель разумеў як самаразвіццё першаснага сусветнага духа, заключаючагася ў няспынным расце асэнсаванай свабоды. Сусветны дух у Гегеля – гэта ўсё чалавецтва ў цэлым. Гегель увёў паняцце гістарычных і негістарычных народаў. На яго думку ў кожны гістарычны перыяд з`яўляецца той ці інш. народ, які адыгрывае вядучую ролю ў гісторыі. Але не існуе якога-небудзь раз і на заўсёды абранага народа.

Гегль прыйшоў да высновы, што не столькі вялікія асобы ствараюць гісторыю, колькі сама гісторыя стварае сваіх героеў. Развіццё грамадства не з`яўляецца вынікам суб`ектыўных імкненняў правіцелей, а падначалена аб`ектыўным заканамернасцям, якія можна пазнаць навукова. Будучы ідэалістам, Гегель шукаў рухаючую сілу прагрэсу ў сферы грамадскай свядомасці. Ён лічыў, што прагрэс заключаецца ў асэнсаванні свабоды. Па вучэнню Гегеля свабода ўпершыню нараджаецца на Усходзе, але была задушана дэспатамі. Далей сусветны дух перамясціўся ў Старыжытную Грэцыю. Тут ужо з`явілася асэнсаванне свабоды як каштоўнасці, але толькі нямногія сталі свабоднымі. Неабходнай умовай свабоды ў антычных народаў была яе супрацьлегласць – рабства. Таму і там прынцып свабоды быў толькі прыкрыццём яе папрання. Пачатак трэцяга этапу ў гісторыі чалавецтва Гегль звязваў з узнікненнем хрысціянства і яго распаўсюджваннем у германскіх народаў. Тады пачаў зараджацца прынцып: чалавек ёсць свабодны. Пакуль што ён толькі асэнсаваны. Яго ж укараненне ў жыццё і прадстаўляе змест новай гісторыі. Такім чынам, змест і сэнс гісторыі ў Гегля заключаецца ў няспынным руху ад прыроднага рабства да сапраўднага чалавечага жыцця пад абаронай свабоды, увасобленай у дзяржаве. Тэорыя Гегеля адлюстровае толькі палітыка-юрыдычны бок сусветнай гісторыі.

Ён лічыў, што войны нельга ліквідаваць з гісторыі чалавецтва. Вайна, на яго думку, не павінна разглядацца як абсалютнае зло, ці выпадковая з`ява. Менавіта войны правяраюць трываласць дзяржаўнай сістэмы, сувязь яе элементаў. Спасылаючыся на прыклад вайны Прусіі з Напалеонам, Гегель падкрэслівае, што паражэнне прымусіла Прусію асэнсаваць урокі і аздаравіць сваю дзяржаўную пабудову шляхам рэформаў. Дзяржава была той формай, у якой развіваўся прынцып свабоды, таму менавіта пазітыўнае развіццё дзяржавы выходзіць для Гегеля на першы план. Найлепшай формай дзяржаўнага ладу Гегель лічыў канстытытуцыйную манархію. яна прадстаўлялася больш устойлівай, бо ў адрозненні ад тараніі і дэмакратыі ўраўнавешвала інтарэсы большасці і меншасці. Ён крытыкаваў сацыяльныя язвы нараджаўшагася капіталізму і лічыў, што яны могуць быць ліквідаваны шляхам паступовых рэформаў зверху. Галоўная заслуга Гегеля ў развіцці гістарычнай навукі заключаецца ў тым, што ён прынёс у яе дыалектычную метадалогію.

На мяжы ХVІІІ-ХІХ ст. у нямецкай гістарычнай навуцы ўсё шырэй пачынаюць распаўсюджвацца ідэі рамантызму. У гістарыяграфіі рамантызм выступаў у двух варыянтах: рэакцыйны і ліберальны. Не прымаючы буржуазных адносін, нямецкія рамантыкі звярталіся да мінулага, як да ідэальнай сутнасці ўсяго чалавецтва, да царства не разуму і разліку, а царства пачуццяў, фантастыкі, містыкі. Аднак ідэалізацыя сярэднявяковага феадальна-саслоўнага ладу яшчэ не азначала, што рамантыкі выступалі за вяртанне да сярэдневяковых парадкаў. Яны выступалі за кансервацыю таго, што яшчэ засталося ад сярэдневяковых парадкаў, перш за ўсё паўабсалютысцкіх рэжымаў і саслоўнага ладу германскага грамадства. Прыхільнасць нямецкіх рамантыкаў да кансерватызму спалучалася з заклікамі да сацыяльнай справядлівасці. Рамантычная гістарафія ўнесла вялікі ўклад у фарміраванне прынцыпу гістарызму. Згодна з ім гісторыкі-рамантыкі разглядалі кожны этап ў гісторыі як неабходную з’яву ў ланцугу гістарычнага развіцця. Яно ўяўлялася рамантыкам як плаўны прцэс, які нельга парушыць ні рэформамі, ні рэвалюцыямі. У дачыненні да сучасных ім буржуазных адносін нямецкія рамантыкі адкідывалі прынцып гістарызму. Яны лічылі, што паколькі гэтыя адносіны не маюць гістарычных каранёў, яны негістарычныя.

Найбольш вядомай гістарычнай школай нямецкіх гісторыкаў-рамантыкаў з`яўлялася школа права. Яе буйнейшым прадстаўніком быў Фрыдрых Карл Савінье (1779-1861). Ён выступае як праціўнік любога канстытуцыяналізму. Гэта знайшло адлюстраванне ў працы “Аб прызванні нашага часу да заканадаўства і навука аб праве“. Савіньі адвяргае формулу аб праве як прадукце розуму. Ён аб`яўляе, што права – адзін з прырод.бакоў нацыянальнай сутнасці любога народа. Права немагчыма сканструіраваць, ці заняць у іншых народаў. Яно з`яўляецца арганічным праяўленнем народнага духу, і не можа быць ні створана, ні адменена асобным заканадаўствам, паколькі ўзнікае з унутранай сутнасці нацыі і ўсёй яе мінулай гісторыі. Кожная эпоха, лічыў Савіньі, з’яўляецца прцягам папярэдняй. Таму развіццё ў кожную эпоху заснавана на загадзя дадзеным становішчы, змяніць якое па-за чалавечай волей.

Бліжэйшым саратнікам Савіньі быў Карл Фрыдрых Эйхгорн (1781-1854). У сваёй галоўнай працы “Гісторыя ням.дзяржавы і права” ён упершыню прасочана развіццё нямецкага права і дзяржаўных інстытутаў са старажытнейшых часоў і да пачатку ХІХ ст. Аўтар разглядае ўсе вобласці права як часткі адзінага цэлага. Заканамернасці развіцця права ён тлумачыць яго нацыянальна-гістарычнымі асновамі. Галоўная ідэя кнігі заключалася ў абвяржэнні поглядаў асветнікаў на нямецкае права як на збор анахранізмаў і на доказе таго, што яно з`яўляецца заканамерным прадуктам развіцця нямецкага народнага духа.

Гісторыкі гістарычнай школы права ставілі ў цэнтр даследавання дзяржаўна-прававыя аспекты гістарычнага развіцця. Пры гэтым іх падыход вызначаўся крайнім кансерватызмам. Адно з цэнтральных месцаў у іх гістарычных канцэпцыях займала ідэя аб народным духу. Народ разглядаўся як носьбіт традыцыяналісціх і кансерватыўных ідэй, на якіх і грунтуецца права ў той ці іншай дзяржеве.

Блізкія да гістарычнай школы права канцэпцыі і падыходы знайшлі адлюстраванне ў працах аднаго з буйнейшых германскіх гісторыкаў ХІХ ст. Леапольда Ранке (1795-1886). Ранке за сваё доўгае жыццё стварыў велізарную колькаць гістарычных прац: па гісторыі Міжземнамор`я, рымскіх пап, нямецкай гісторыі часоў рэфармацыі, гісторыі Прусіі, Аўстрыі, Англіі, працы па гісторыі войн і міжнародных адносін. У канцы жыцця Ранке працаваў над шматтомнай сусветнай гісторыяй.

Свой падыход да гістарычных даследаванняў ён сфармуляваў словамі: пісаць гісторыю так, як гэта было на самой справе. Гэты тэзіс быў накіраваны як супраць маралізму асветнікаў, якія імкнуліся выступаць у ролі суддзяў у адносінах да гісторыі, так і супраць рамантыкаў, якія часта прыўкрашвалі ісціну. Ранке лічыў, што ход гістрыі вызначаецца божскай волей. У кожнай эпосе, у кожнай дзяржаве ён бачыў непаўторную індывідуальнасць, канкрэтнае і ўнікальнае ўвасабленне божскай ідэі. Ранке быў перакананы, што інтарэсы асобы павінны быць падначалены інтарэсам дзяржавы. Апошняя ж можа дасягнуць поўнага росквіту толькі ў выпадку незалежнасці ад іншых дзяржаў. Таму першаступенчатае значэнне мае ваенная магутнасць дзяржавы, а ўнутраная палітыка павінна падначальвацца інтарэсам знешняй. У сувязі з гэтым Ранке не цікавіўся сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі праблемамі ў гісторыі. Уся яго ўвага была сканцэнтравана на гісторыі міжнародных адносін і палітычнай гісторыі асобных дзяржаў. Увесь ход сусветнай гісторыі Ранке адлюстраваў толькі ў ідэйна-палітычным аспекце, ігнаруючы сацыяльна-эканамічныя фактары. Напрыклад Рэфармацыю ў Германіі ён тлумачыў чыста палітычнымі прычынамі. На яго думку яны была выклікана барацьбой князёў супраць папы і імператара. Толькі да рэлігійных прычын ён зводзіў перадумовы Нідэрланскай рэвалюцыі і Трыцацігадовай вайны.

Ранке лічыў, што гісторык павінен канцэнтраваць сваю ўвагу перш за ўсё на важнейшых падзеях, якія аказалі вялікі ўплыў на расстаноўку сіл на міжнароднай арэне. У адрозненне ад гісторыкаў школы права, Ранке сцвярджаў, што ўнутранае развіццё краін у вялікай ступені залежыць ад знешніх фактараў. Так французская рэвалюцыя, на яго думку, была выклікана стратай Францыяй ранейшага станавішча пануючай еўрапейскай дзяржавы, што пагоршыла яе ўнутранае становішча і прывяло да росту незадавальнення ўнутры краіны. У цэлым творы Ранке нясуць у сябе багаты і цікавы фактычны матэрыял. Але аўтар не імкнецца глыбока пранікнуць у прычынна-наступствавыя сувязі гістарычнага працэсу.

У перш.палове ХІХ ст. нараджаецца і ліберальная плынь у германскай рамантычнай гістарыяграфіі. Адным з яе буйнейшых прадстаўнікоў з’яўляўся Вільгельм Цымерман (1807-1878). Яго найбольш значныя творы – “Гісторыя вялікай сялянскай вайны” (1841-1843) і “Германская рэвалюцыя” (1848). У першай з гэтых прц Цымерман на першы план ставіць рэлігійна-палітычныя супярэчнасці той эпохі. Сацыяльныя канфлікты адыходзяць на другі план. У працы “ Германская рэвалюцыя” аўтар апісаў падзеі вясны 1848 г.на поўднёвым-захадзе Германіі. Ён паказаў антыфеадальны характар сакавіцкіх рэвалюцый у Германіі. Затым ён акцэнтуе галоўную ўвагу на дзейнасці Франфурцкага парламенту. Пры гэтым ён амаль не кранае падзей у Прусіі, якія мелі рашаючае значэнне для развіцця рэвалюцыі. Цымерман лічыў, што германская ліберальная буржуазія з`яўлялася галоўнай рэвалюцыйнай сілай у Германіі. Ён не ўбачыў яе адыходу ад рэвалюцыі пасля перамогі сакавіцкіх паўстанняў. Цымерман лічыў, што рэвалюцыя пацярпела паражэнне з-за ракавой непадрыхтованасці нямецкага народа да рэвалюцыі.



3. У першай палове ХІХ ст. у англійскай гістарыяграфіі захоўваўся падзел на тарыйскую і вігскую плыні. Найбольш яскрава тарыйская канцэпцыя знайшла сваё адлюстраванне у працах Арчыбальда Алісона (1792-1867). Яго дзве асноўныя працы “Гісторыя Еўропы ў перыяд французскай рэвалюціі”, “Гісторыя ад рэстаўраціі да вацарэння Напалеона III”. Зыходная пазіція аўтаразаключаецца ў тым, што любыя перамены непажаданыя. Яны вядуць да рэвалюцый. Алісон нападаў на губіцельную страсць да перамен і ўсхваляў англійскую палітычную сістэму. Гісторыя французскай рэвалюцыі і I Імперыі выкладзена ім крайне тэндэнцыйна. Ён асуджае ўсе палітычныя сілы, якія ўдзельнічалі ў рэвалюцыі. Напалеон I для Алісона толькі крывавы тыран. Насупраць, англійскія дзяржаўныя дзеячы таго часу – У. Піт, герцаг Велінгтон, з’яўляюцца ўвасабленнем міралюбства.

Іншыя пазіцыі займала вігская школа. Вігскія гісторыкі шукалі ў гісторыі аргументы на карысць рэформаў. Менавіта вігскі накірунак ў англійскай гістарыяграфіі займаў вядучыя пазіцыі ў першай палове XIX ст. Найбольш відным прадстаўніком вігскай гістарыяграфіі з’яўляўся Томас Макалей (1800-1859). Галоўная гістарычная праца Макалея “Гісторыя Англіі ад вацарэння Якава II“ ахоплівае перыяд з 1685 па 1702 г. У цэнтры даследавання “слаўная рэвалюцыя” 1688 г. Макалей усхваляў яе кампрамісны і бяскроўны характар. Ён прыўзносіць гэтую рэвалюцыю як узор і супрацьпастаўляе яе рэвалюцыйным падзеям сярэдзіны XVII ст. Апошнія, на думку Макалея, падарвалі магутнасць і веліч Англіі. Яго кніга – гэта ўсхваленне англійскай канстытуцыйнай манархіі. З навуковага пункту гледжання работа Макалея мае шэраг недахопаў. У характарыстыцы палітычных дзеячаў і ацэнцы падзей Макалей нярэдка прыбягаў да адвольных сцвярджэнняў, якія не абапіраюцца на крыніцы. Макалей прыстрастны гісторык. Пры гэтым ён і не імкнуўся да аб’ектыўнасці. Макалей пісаў, што гісторык не безпрыстрастны суддзя, а адвакат, строга зацікаўлены ў падзеях, таму яго задача заключаецца не ў тым, каб слепа следаваць фактам, а каб выказваць свае суджэнні аб гістарычных падзеях.

У англійскай гістарыяграфіі першай паловы XIX ст. сфарміравалася плынь, якая на аснове ідэй рамантызму прапаведавала крытычны падыход да капіталізму. Гэта адлюстравалася ў творчасці аднаго з буйнейшых англійскіх гісторыкаў XIX ст. Томаса Карлейля (1795-1881). Першае буйное гістарычнае сачыненне Карлейля – “Гісторыя французскай рэвалюцыі” – выйшла ў 1837 г. Канцэпцыя, якую Карлейль паклаў у аснову сваёй працы, была ідэалістычнай, сфарміраванай пад значным уплывам ідэй рамантызму. Карлейль асуджае “фанатызм”, народную ярасць і бязумства ў час рэвалюцыі. Ён імкнецца ўнушыць, што вынікам рэвалюцый можа быць толькі тэрор і анархія. Але з другога боку Карлейль адзначае, што Францыя ў час рэвалюцыі стала краінай не для багатых, а для бедных. Карлейль піша, што нельга знайсці такога перыяду часу, калі ўсе 25 млн. французаў пакутавалі б меней, чым у той перыяд, які называецца царствам тэрору. Але ў цэлым ён паказвае якабінскую дыктатуру ў самым жудасным святле. Судавы працэс над каралём Карлейль падае з раялісцкіх пазіцый. У сваёй працы ён спыняецца толькі на падзеях у Парыжы і ігнаруе значэнне аграрнага пытання.

Ужо ў “Гісторыі Французскай рэвалюцыі” прагучала канцэпцыя “героеў і натоўпу” Карлейля. Відныя дзеячы эпохі рэвалюцыі (героі) супрацьпастаўляюцца натоўпу. Да ліку героеў адносіўся Карлейлем ў першую чаргу Мірабо. ”Гэта ён, - піша Карлейль, - зрушыў старую Францыю з яе асновы, і ён жа, адзіна сваёй рукой утрымліваў ад канчатковага падзення гатовае рухнуць збудаванне”. Карлейль прызнаваў станоўчае развіццё рэвалюцый толькі да таго часу, пакуль Мірабо іграў у ёй рашаючую ролю. Мірабо, на яго думку, зразумеў, што рэвалюцыю неабходна абуздаць. Але заўчасная смерць перашкодзіла яму гэта зрабіць. Вялікую і ў цэлым станоўчую ролю ў рэвалюцыі адыграў, на думку Карлейля, і Дантон. Так, аўтар лічыць, што менавіта Дантону Францыя абавязана выратаваннем ад арміі герцага Браўншвейгснага.



Хутка пасля выхаду “Гісторыі Французскай рэвалюцыі” Карлейль выступіў з цыклам лекцый у абгрунтаванне канцэпцыі героя і натоўпу. Ён лічыў неабходным канцэнтраваць намаганні гісторыкаў перш за ўсё на біяграфічным выкладанні гісторыі, на даследаванні дзейнасці герояў. ”Гісторыя свету – гэта біяграфіі вялікіх людзей”, – пісаў Карлейль. Асноўная думка Карлейля заключалася ў тым, што героі прызваны павелеваць людзьмі, указваць ім кожны крок. Гэтыя ідэі атрымалі развіццё ў працах Карлейля “Пісьма Кромвеля” і “Гісторыя Фрыдрыха Вялікага”. Прускага караля ён праслаўляе галоўным чынам як героя, які здолеў прадухіліць рэвалюцыю. Карлейль зыходзіў з таго, што гістарычны працэс не падначальваецца якім-небудзь аб'ектыўным заканамернасцям, а залежыць ад волі і дзейнасці выдатных асоб. У пэўнай ступені тэорыя “героеў і натоўпу” была крокам назад у развіцці гістарычнай навукі. Карлейль выступіў з ёй у той час, калі звядзенне гісторыі да дзейнасці палкаводцаў, каралёў адыходзіла ў мінулае.

У працах Карлейля, напісаных да рэвалюцыі 1848 г., гучыць крытыка буржуазных парадкаў і ідэалогіі, спачуванне народным масам. Ён выкрывае сваекарысце палітыкаў, хібы англійскай дэмакратыі. Так, ацэньваючы чартысцкі рух, ён заявіў, што гэта не вынік дзейнасці “злаўрэдных смуцьянаў”, а наступства жабрацтва і бяспраўя народных мас. На працягу 1840-х гадоў крытыка капіталізму ў працах Карлейля прыглушаецца, а ўсё мацней гучаць выказвання супраць пагрозы анархіі з боку народных мас. У кнізе”Раней і зараз” ён стварыў ідылічную карціну сярэдневяковага грамадства, дзе нібыта царылі простыя благародныя норавы, добры манарх забяспечваў дабрабыт і свабоду подданых, а царква клапацілася аб высокіх маральных каштоўнасцях.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка