Тэма: ЕЎрапейскае асветніцтва




Дата канвертавання20.03.2016
Памер171.71 Kb.
ТЭМА: ЕЎРАПЕЙСКАЕ АСВЕТНІЦТВА


  1. Прычыны і перадумовы ўзнікнення, ідэйны змест асветніцтва

  2. Англійскае і шатландскае Асветніцтва

  3. Французскае асветніцтва

  4. Італьянскае асветніцтва

  5. Германскае асветніцтва

Літаратура:

"Век Просвещения" – М.- Париж, 1970.

Момджян Х.Н. Французское Просвещение 18 в." М., 1983

История Европы. Т. 4. – М., 1994.
1. Важнейшымі перадумовамі ўзнікнення ідэалогіі Асветніцтва сталі: 1) поспехі навук аб прыродзе. Яны далі магчымасць рацыянальна тлумачыць многія з'явы і працэсы, якія адбываюцца ў прыродзе. Адпаведна, з’явілася думка, што можна на аснове рацыяналізму растлумачыць і з’явы грамадскага жыцця. 2) Развіццё буржуазных адносін у Заходнай Еўропе рабіла неабходным распрацоўку новай ідэалогіі, якая адпавядала б інтарэсам буржуазіі.

Век Асветніцтва ахоплівае час ад англійскай рэвалюцыі сярэдзіны XVIІ ст. да французскай рэвалюцыі канца XVIІІ ст. Асветніцтва стварыла новыя формы паводзін, унесла новыя прынцыпы ў развіццё культуры. Эпоха Асветніцтва насычана крытычным пафасам, імкненнем да пераасэнсавання свету. Новая мадэль грамадства, да стварэння якой імкнуліся асветнікі, павінна была засноўвацца на рацыянальным падыходзе. Асветнікі імкнуліся вычленіць з гістарычнага працэсу факты, якія пацвярджалі б ўсемагутнасць чалавечага розуму. Яны верылі, што менавіта чалавечы розум забяспечыць прагрэсіўнае развіццё чалавецтва. Тут яны працягвалі традыцыі гуманізму.

Асветнікі шукалі механізмы, з дапамогай якіх можна была рэалізаваць на практыцы прапануемую імі мадэль ідэальнага грамадства. У якасці такога механізму яны прапаноўвалі рацыянальныя законы, рэформы, якія ажыццяўляе манарх-асветнік. Так з’явілася ідэйнае абгрунтаванне палітыкі асветніцкага абсалютызму. Для асветніцтва характэрна імкненне ўсё ўпарадачыць на аснове разума. Асветнікі імкнуліся выявіць законы грамадскага развіцця, яны зыходзілі з таго, што існуюць спецыфічныя законы грамадскага развіцця, бо ў аснове развіцця грамадства ляжыць дзейнасць людзей, якія надзеляны свядомасцю. Рашаючае ўздзеянне на ход гісторыі на іх думку аказвалі ідэі, таму каб змяніць грамадскі лад да лепшага, неабходна ўзброіць людзей новымі ідэямі. Такім чынам, сваю галоўную мэту асветнікі бачылі ў тым, каб зрабіць пераварот у поглядах людзей. Май мужнасць карытацца ўласным розумам – так можна сфармуляваць асноўны лозунг Асветніцтва.

Асветнікі распрацавалі праблемы станаўлення грамадства і дзяржавы. Яны вылучылі канцэпцыю натуральных правоў чалавека (на свабоду, на жыццё, на ўласнасць). Чалавек надзелены імі пры нараджэнні ад прыроды. У натуральным стане ён карыстаўся імі ў поўнай меры. Узнікненне дзяржавы асветнікі тлумачылі праз дактрыну грамадскага дагавора. Згодна ёй, спачатку людзі жылі ў натуральным стане. Яны маглі карыстацца сваімі натуральнымі правамі неабмежавана. Затым людзі пайшлі на заключэнне грамадскага дагавора. Яны адмаўляліся ад часткі сваіх правоў на карысць дзяржавы, каб дзяржава забяспечыла ўмовы для свабоднага карыстання астатнімі правамі.

Важным было пытанне аб адносінах асветніцтва да царквы. Яно супрацьпаставіла розум веры. Для асветнікаў характэрна рэзкая крытыка ў бок царквы. Яны імкнуліся дабіцца панавання ў грамадстве свецкай свядомасці. Асветнікі не былі атэістамі. Яны разглядалі рэлігію як інструмент захавання ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў.

2.

Першай краінай, дзе Асветніцтва атрымала шырокае распаўсюджванне, стала Англія. Англійскае Асветніцтва развівалася ва ўмовах, якія істотна адрозніваліся ад умоў у краінах, якія былі размешчаны на кантыненце. У грамадска-палітычным жыцці Англіі ў XVII ст. усталяваліся палітычны плюралізм, парламентарызм. У 1702 г. у Лондане пачынае выходзіць першая штодзённая газета, а ў канца ХVIII ст. у Лондане выдавалася 20 газет, а усяго па краіне – 200. Друк фарміруе грамадскую думку, але і сам залежыць ад яе. Эліта праз прэсу імкнецца выказаць свае ідэі. Асветнікі звяртаюцца да злабадзённых праблем англічан. Яны менш займаюцца тэарэтычнымі пабудовамі па грамадскіх пытаннях.

Асноўным відам літаратурнага твора англійскіх асветнікаў былі публітыстычныя працы (памфлеты), а не філасофскія трактаты. Асветнікі імкнуліся да таго, каб іх ідэі былі зразумелы шырокім колам. Для англійскага Асветніцтва не характэрна супрацьстаянне з англіканскай царквой. Англіканская царква вызначаецца цярпімасцю і не ўступае ў барацьбу з Асветніцтвам. Асветнікі ў сваю чаргу не ставілі пад сумненне аўтарытэт царквы ў духоўнай сферы. Адсутнасць канфлікту паміж асветнікамі і англіканскаю царквою дазволіла захаваць раўнавагу паміж традыцыйнымі каштоўнасцямі, на абароне якіх стаяла англіканская царква, і новаўвядзеннямі, да якіх імкнулася Асветніцтва.

У Англіі канца XVII – XVIII ст. ужо былі рэалізаваны многія ідэі Асветніцтва: існавала прадстаўнічае праўленне, пад абаронай дзяржавы знаходзіліся натуральныя правы чалавека, Англія ўсё больш станавілася прававой дзяржавай, мелася свабода прадпрымальніцтва. Гэтым тлумачыцца адсутнасць радыкалізму ў англійскім Асветніцтве, яго накіраванасць на вырашэнне штодзённых праблем, а не на стварэнне абстрактных тэарэтычных пабудоў на конт новага грамадскага ладу. Шмат увагі англійскія асветнікі ўдзялялі этычным пытанням. Англійскія асветнікі зыходзілі з таго, што развіццё навукі з’яўляецца асновай чалавечага прагрэсу. Таму англійскае асветніцтва не вызначалася такім вальнадумствам, як французскае, і такім радыкалізмам, як амерыканскае.

Буйнейшым прадстаўніком англійскага Асветніцтва з'яўляўся Джон Лок. Адной з цэнтральных у яго працах з'яўляецца праблема паходжання дзяржавы. Узнікненню дзяржаўны, згодна Локу, папярэднічаў натуральны стан людзей (поўная свабода). Людзі ў роўнай ступені распараджаліся ўласнасцю і сваёй асобаю, існавала поўная роўнасць, усялякае права было ўзаемным. Лок не лічыў, што гэта вяло да вайны ўсіх супраць усіх бо свабода абмяжоўвалася законамі прыроды. Пераход ад гэтага стану да дзяржавы адбываецца праз грамадскі дагавор. Розум прымушаў чалавека шукаць найбольш бяспечныя формы абароны сваіх правоў. Для гэтага ён і стварыў дзяржаўную ўладу.

З дапамогаю грамадскага дагавора адбылося пераразмеркаванне ўладных функцый. Яны перайшлі да створаных людзьмі дзяржаўных органаў. Але гэта не цягне за сабою істотных змен у прававым становішчы людзей, бо асноўная функцыя дзяржавы - абарона натуральных і неадменных правоў чалавека. Лок у сваёй канцэпцыі прадугледжвае стварэнне канстытуцыйнага механізма, які не дазволіць дзяржаве перавысіць свае паўнамоцтвы. Важны сродак для гэтага - падзел улады. Лок прапануе падзяліць яе на тры галіны: заканадаўчая (парламент), выканаўчая (армія, суды), федаратыўная (кароль, міністры, якія займаюцца знешняй палітыкай). Асноўным звеном дзяржаўнай улады Лок лічыў заканадаўчую ўладу, якая абмежавана ў сваіх дзеяннях толькі “грамадскім благам”. Асноўная задача грамадства - перашкодзіць усталяванню дэспатычнай ўлады. Для гэтага неабходна, каб дзяржава ў сваёй дзейнасці прытрымлівалася прынцыпу законнасці. Калі яна парушае гэты прынцып, то Лок лічыў магчымым паўстанне народа ў абарону сваіх правоў.

Яшчэ да Лока канцэпцыю грамадскага дагавора распрацаваў Томас Гобс. Але ён лічыў, што людзі, заключаючы грамадскі дагавор, каб спыніць вайну ўсіх супраць усіх, адмовіліся ад часткі сваіх натуральных правоў на карысць дзяржавы.

Ідэі Лока былі накіраваны на абарону правоў асобы ад замаху на іх з боку дзяржавы, на падрымку свабоды прадпрымальніцтва. Гэта дае падставы аднесці Лока да ліку стваральнікаў ідэалогіі еўрапейскага лібералізму. Англія канстытуцыйна замацавала асноўныя правы і свабоды грамадзян, у краіне панавала рэлігійная цярпімасць, існавала недатыкальнасць асобы і ўласнасці. Тым самым праз рэалізацыю многіх ідэй Асветніцтва былі створаны перадумовы для паспяхова развіцця ў Англіі новых буржуазных адносін.

Шмат увагі надавалі англійскія асветнікі распрацоўцы і этычных праблем. Яны абвясцілі мэтай грамадскага развіцця шчасце чалавека. У Англіі яно разумелася перш за ўсё як асабісты поспех у справах. Англійскія асветнікі асэнсавалі самакаштоўнасць чалавечага існавання, спрыялі духоўнаму вызваленню чалавека. Пад уздзеяннем Асветніцтва англічанін зведаў значныя змены: адбылася актывізацыя духоўнага жыцця, узрасла патрэба грамадзяніна ў самарэалізацыі. Англійскае Асветніцтва сутыкнулася пры гэтым з праблемай: як ва ўмовах росту грамадскай актыўнасці нізоў абараніць грамадства ад анархіі. Асветнікі лічылі, што падаўляць актыўнасць нізоў безсэнсоўна рэпрэсіўнымі метадамі, адстойвалі ідэю дыалогу.

Носьбітам ідэй Асветніцтва ў Англіі выступае эліта, для якой была характэрна высокая сацыяльная мабільнасць. Для развіцця асветніцкіх ідэй важнае значэнне мелі нефармальныя сустрэчы. Дзкуючы гэтаму асветніцкія ідэі пранікалі ў розныя слаі грамадства. Значная частка грамадзян успрыняла гэтыя ідэі. Дзякуючы гэтаму ўдалося пазбегчы пропасці паміж народнай і элітарнай культурай. Агульныя культурныя і ідэйныя каштоўнасці забяспечылі высокую ступень стабільнасці ў грамадстве. Яна была парушана толь з пачаткам прамысловай рэвалюцыі.

На развіццё шатландскага Асветніцтва вялікі ўплыў аказала заключэнне ўніі з Англіяй у 1707 г. Яна пазбаўляла Шатландыю рэшткаў аўтаномных правоў. Грамадская думка Шатландыі была занята пошукам адказа на пытанне як узняць аўтарытэт саёй краіны. Шатландскія асветнікі прыходзяць да высновы, што для гэтага неабходна забяспечыць перш за ўсё эканамічны і культурны прагрэс краіны. Таксама шатландскія асветнікі займаюцца распрацоўкай этычных праблем.

Адным з буйнейшых дзеячаў шатландскага Асветніцтва з'яўляецца Эндру Флетчар. Пад яго ўплывам шырока распаўсюджваецца ідэя аб тым, што для краіны важней эканамічнае і культурнае жыццё, чым палітычнае. ён разлічваў, што дзякуючы культурнаму і эканамічнаму ўздыму Шатландыі ўдасцца дабіцца аднаўлення дзейннасці ўласнага парламенту і пэўнай аўтаноміі ў рамках брытанскай дзяржавы.

Дэвід Юм паставіў мэту стварыць навуку аб маралі. Ён лічыў, што шчасце чалавека не аддзельна ад дабрадзецелі, дабро - гэта тое, што карысна для ўсіх. Дасягненню шчасця як мага большай колькасцю людзей павінны садзейнічаць дзяржава і грамадства. Грамадства і дзяржава, на думку Юма, ўзніклі таму, што існуе цяга людзей да абшчэння, і яны дапамагаюцьлюдзям лепш задавальняць свае патрэбы. Не можа быць чалавечага шчасця без палітычнай стабільнасці. Сучаснае грамадства ён лічыў плюралістычным, якое грунтуецца на падзеле працы і адрозніваннях людзей у іх сацыяльным становішчы. Юм указваў, што не можа быць стабільным грамадства, якое не прызнае шматгранных сацыяльных і рэлігійных адносін, не можа быць дабрадзецельным і грамадзянін, які не імкнецца дасягнуць шчасця ўсіх праз асабістае шчасце.

У рамках шатландскага Асветніцтва актыўна развівалася эканамічная думка. Адам Сміт распрацаваў эканамічную тэорыю капіталізму. Ён лічыў, што таварна-грашовыя адносіны вызвалілі чалавека ад асабістай залежнасці. У іх рамках чалавек выступае ў ролі вытворцы і спажыўца, уступае ў адносіны з іншымі людзьмі, у гэтым працэсе ў яго выхоўваецца пачуццё справядлівасці. Падзел працы забяспечвае ўсеагульнае супрацоўніцтва людзей. Чалавек, які займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, кіруецца свім карысным інтарэсам, але пры гэтым ён аказвае паслугі, прадае тавары, якія патрэбныя і іншым людзям. Тым самым ён прыносіць грамадскую карысць. Зыходзячы з адносін людзей да сродкаў вытворчасці, А.Сміт вылучае 3 класы: капіталісты, наёмныя рабочыя і землеўладальнікі.



3.

Французскае Асветніцтва - больш позняе, чым англійскае. Яно ў пэўнай ступені развівалася пад уплывам англійскага. Але ўмовы, у якіх развівалася французскае асветніцтва, былі зусім іншыя, чым у Англіі. Для Францыі было характэрна супрацьстаянне паміж асветніцкай элітай і абсалютызмам. Праяўленнем гэтага стала праследаванне ўсялякага вальнадумства з боку каралеўскай улады. Такая пазіцыя ўлады спрыяла радыкалізацыі Асветніцтва ў Францыі, яго палітызацыі. Французскае Асветніцтва развівалася галоўным чынам як элемент арыстакратычнай культуры. Пасля смерці ЛюдовікаXІV грамадства ўздыхнула свабодна. Яно чакала новых ідэй, новых арыенціраў, што і прапанавала Асветніцтва. Самай папулярнай формай стасункаў прадстаўнікоў асветніцкай эліты стаў вялікасвецкі салон, для якога была характэрна замкнёнасць і арыстакратычнасць. У выніку ідэі Асветніцва сталі прэрагатывай вузкай вярхушкі грамадства. Атмасфера салонаў была далёкай ад штодзённага жыцця сацыяльных нізоў. Таму французскае Асветніцтва аказалася больш схільным да распрацоўкі тэарэтычных праблем грамадскага жыцця, бычыла сваю мэту ў стварэнні мадэлі ідэальнага грамадства. Палітычная сітуацыя ў Францыі была такой, што асветнікам было цяжка разлічваць на рэалізацыю сваіх ідэй, яны не мелі ўплыву на палітычную ураду (выключенне толькі час 1774-1776 гг., калі генеральным кантралёрам фінансаў быў Цюрго).

Французскія асветнікі пачынаюць ствараць і гурткі аднадумцаў, якія, побач з салонамі, становяцца яшчэ адной формай арганізацыі прыхільнікаў Асветніцтва. Найбольш вядомым сярод іх быў гурток энцыклапедыстаў, які паставіў сваёй мэтай выданне навуковай энцыклапедыі. Яго арганізатарам быў Д.Дідро, а ўдзельнікамі – буйнейшыя вучоныя таго часу Гельвецый, Кандарсэ і інш. З 1751 – 1772 гг. яны займаліся выданнем шматтонная энцыклапедыі.

Сярод французскіх асветнікаў прынята выдзяляць старэйшае пакаленне: Мантескье і Вольтер (Франсуа Мары Аруэ). Шарль Луі Мантэскье выступаў прыхільнікам канстытуцыйнай манархіі як формы праўлення. Ён развіў ідэю аб падзеле ўладаў, якія павінны ўзаемна ўраўнаважваць адна другую. Мантэскье прапаноўваў падзел уладаў на тры галіны: заканадаўчую - парламент, выканаўчую - кароль, судовую – сітэма незалежных судоў. Заканадаўчую ўладу павінен ажыццяўляць народ праз сваіх прадстаўнікоў. Грамадскі і дзяржаўны лад тагачаснай Францыі падаваўся асветнікам як не адпавядаючы патрабаванням розуму. Важнейшым інструментам перабудовы існуючага недасканалага грамадства да лепшага, на думку Мантэскье, з'яўляюцца разумныя законы. Ён лічыў, што існуюць аб'ектыўныя фактары, якія абумоўліваюць прыняцце законаў кожным народам. Такімі фактарамі Мантэскье лічыў клімат, характар глебы, плошчу дзяржавы, рэлігію, колькасць насельніцтва, характар гаспадарчай дзейнасці. Напрыклад, для малой дзяржавы лепшая форма кіравання - рэспубліка, для дзяржавы сярэдніх памераў - манархія, для буйной дзяржавы - дэспатыя.

Вальтэр таксама лічыў існаваўшы ў Францыі грамадскі лад неразумным і абвяшчаў неабходнасць пераўсці да новых грамадскіх адносін, якія будуць пабудаваны на разумных прынцыпах. Інстытутам пераходу да гэтага новага грамадства на думку Вальтэра павінен стаць асветніцкі абсалютызм. Вальтэр разлічваў на тое, што абсалютны манарх, які засвоіў ідэі Асветніцтва, выкарыстае сваю ўладу для правядзення неабходных рэформаў, каб перабудаваць грамадства на прынцыпах рацыяналізму. Народ жа не павінен прымаць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці. Вальтэр, як і іншыя асветнікі, зыходзіў з прынцыпу, што ўсе людзі раўныя ў правах і недапушчальны якія-небудзь прывілеі. Супярэчлівымі былі адносіны Вальтэра да рэлігіі. Ён падвяргаў рэзкай крытыцы каталіцкую царкву за яе нецярпімасць да свабоды думкі і як верны аплот дэспатычнай улады. Але рэлігію ён лічыў неабходнай для грамадства і для асобнага чалавека як апору маралі.

Асаблівае месца ў французскім Асветніцтве займала эканамічная школа фізіякратаў, стваральнікам якой з'яўляўся Франсуа Кенэ. Ён лічыў, што зямля - крыніца ўсякага багацця, і толькі земляроб сваёй працай памнажае багацце. У залежнасці ад адносін да зямлі ён выдзяліў тры грамадскія класы: вытворчы, ўласнікі, бясплодны. Вытворчы клас – гэта земляробы. Іх праца стварае багацце, частку якога атрымлівае ўласнік (землеўладальнік). Да бясплоднага класу Кенэ адносіў рабочых, рамесленікаў, гандляроў, бо, на яго думку, яны сваёй працай не ствараюць новае багацце, а толькі відазмяняюць прадукт, які стварае вытворчы клас. Паколькі дзяржаўныя патрэбы забяспечваюць прадстаўнікі вытворчага класа (асаблівыя фермеры), то фізіякраты прапаноўвалі звесці да мінімуму падаткі, якія яны плоцяць, а асноўны падатковы цяжар ускласці на зямельных уласнікаў. Для паспяхова развіцця вытворчасці Кенэ лічыў неабходны ўвесці свабодны ўнутраны і знешні гандль, каб прамысловыя тавары дзешавей абыходзіліся земляробам.

Яго паслядоўнікам быў Цюрго, які ў 1774 г. стаў генеральным кантралёрам фінансаў. Ён робіць спробу ажыццявіць ідэі фізіякратаў на практыцы. Былі ліквідаваны цэхі і гільдыі, уведзены свабодны гандаль хлебам і віном, зроблена спроба правесці падаткавую рэформу. Рэформы Цюрго сустрэлі моцнае супрацьдзеянне з боку прывілегіраваных сасловій і ў 1776 г. ён быў адпраўлены ў адстаўку. Такім чынам, адзіная спроба асветнікаў ажыццявіць на практыцы свае ідэі пацярпела няўдачу.

Жан-Жак Русо з'яўляецца аўтарам найбольш радыкальных поглядаў сярод французскіх асветнікаў. У яго працах адчуваецца разчараванне ў рацыяналізме, і ён звяртаецца да вызначэння ролі пачуццяў у жыцці чалавека і грамадства. Аснаўная ідэя Русо - неабходна вывесці грамадства са становішча ўсеагульнай порчы маралі. Мараль у Русо звязана з палітычным і грамадскім ладам. Выйсце ён бачыць у правільным выхаванні ўладароў, дасягненні матэрыяльнай роўнасці людзей. Русо ўказвае, што кожны чалавек дабрадзецельны тады, калі яго прыватная воля адпавядае ўсеагульнай. Такім чынам асобны чалавек поўнасцю падначальваецца калектыву. У аснове грамадскага ладу на думку Русо павінны ляжаць эканамічная роўнасць уласнікаў і раўнапраўе грамадзян, ідэя братэрства людзей. Русо ўказваў, што прырода - гарманічная сістэма, а чалавек - частка прыроды. Чалавек ва ўмовах цывілізацыі разбурыў свае гарманічныя адносіны з прыродай, з-за чаго і адбылася маральная дэградацыя людзей. Найвялікшым злом, якое спрыяла маральнай порчы чалавека, лічыў Русо, з'яўлялася ўзнікненне ўласнасці. Выйсце ён бачыў ў вяртанні да першаснага стану людзей, але чалавецтва ўжо не зможа адмовіцца ад цывілізацыі. Таму Русо прапануе аднаўляць страчаную дабрадзецель на новай аснове. Для гэтага трэба ліквідаваць празмерную маёмасную няроўнасць, бо на ёй стаіць дэспатызм. Сродкам барацьбы з дэспатызмам Русо называе народнае паўстанне. Ён выступае супраць капіталістычных адносін, свабоднага гандлю. На яго думку дзяржава павінна кантраляваць эканамічныя адносіны, правільна размярковываць харчаванне, грошы. Гандаль, згодна Русо, з'ява шкодная, спрыяе порчы маралі.

Дабрадзецелі, указвае Русо, захаваліся ў народзе, але народ прастадушны і не здольны зразумець свае інтарэсы. Ён - лёгкая здабыча для палітыкаў. Каб зберагчы народ ад гэтай небяспекі, яму неабходны адданы павадыр, які дзейнічае ў інтарэсах народа. Гэты правадыр адлюстроўвае волю народа ў законах і палітыцы дзяржавы. Такая дзяржава выпрацоўвае нормы чалавечага жыцця, стварае сістэму адукацыі, уводзіць дзяржаўную рэлігію. Тым самым фарміруюцца новыя маральныя каштоўнасці. Ідэалам дзяржаўнага ладу для Русо з'яўлялася прамая дэмакратыя. Такім чынам, Русо прапаноўваў ператварыць дзяржаву на чале з народным правадыром у галоўны інструмент выпраўлення хібаў чалавечай маралі і, тым самым, адкрыць шлях для стварэння ідэальнага грамадства. Стварэнне новага ідэльнага грамадства адбудзецца праз маральнае абнаўленне людзей, а яно адбудзецца праз народнае паўстанне і абдзяржаўленне шырокіх сфер грамадскага жыцця. Фактычна гаворка ішла аб стварэнні таталітарнай дзяржавы, якая павінна была прымусіць людзей быць "шчаслівымі".

Згодна Русо, з’яўленне дзяржавы было вынікам добраахвотнага грамадскага дагавора. Людзі заключылі яго. Каб забяспечыць свае правы і дабрабыт. Грамадскі дагавор дазваляе дасгнуць грамадзянскай свабоды. Яна мае на ўвазе цеснае супрацоўніцтва людзей, фарміраванне грамадзянскіх асацыяцый. Русо адвяргаў свабоду, якая дасягаецца насуперак грамадзянскім асацыяцыям. Паколькі ўлада мае дагаварную прыроду, то пад яе суверэнам трэба разумець народ як адзінае цэлае. Гэтае цэлае ён называў Рэспублікай, ці палітычным арганізмам.

Зараджаюцца ў Францыі ў той час і камуністычныя тэорыі. Іх аўтарамі з'яўляліся Мелье,марэлі і Маблі. Яны падверглі крытыцы грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці. Мелье ў сваіх працах стварае мадэль ідэальнага грамадства, у якім усе людзі жывуць адной абшчынай, усе працуюць, карыстаюцца агульнымі благамі. Мелье, Моблі, Марэлі выступалі за аскетычны камунізм, пры якім кожнаму забяспечваецца мінімальны дабрабыт. Вярхоўная ўлада належыць народу, які, каб адстаяць сваю свабоду мае права на рэвалюцыю. Марэлі лічыў, што для пераходу да камунізму неабходна прыняць тры законы: першы адмяняе прыватную ўласнасць; другі забяспечвае права на працу для ўсіх; трэці абавязвае кожнага працаваць.

4.

На развіццё Асветніцтва ў Італіі вялікі ўплыў аказала тое, што краіна была раздробленай. У выніку Асветніцтва тут таксама не было адзіным. Асаблівасцю ідэалагічнай сітуацыі ў Італіі было тое, што ў ёй адчуваўся вельмі моцны ўплыў каталіцкай царквы. Асветнікі вымушаны былі дэманстраваць лаяльнасць да каталіцтва. Асноўная ўвага асветнікаў была сканцэнтравана на распрацоцы канкрэтных злабадзённых пытанняў. Развівалася Асветніцтва перш за ўсё ва універсітэтах.

У Паўднёвай Італіі цэнтрам Асветніцтва быў Неапаль. Тут сярод асветнікаў вылучаецца Джанбаціста Віко. Ён першым абгрунтаваў ідэю аб аб'ектыўным характары гістарычнага прагрэсу, указаў, што развіццё чалавецтва заўсёды прагрэсіўнае, але цыкліне: эпохп антычнасці – эпоха варварства (сярэдневечча) – эпоха Асветніцтва. Віко паказаў, што ўзнікненне дзяржаўнасці абумоўлена сацыяльнымі супярэчнасцямі. Першыя дзяржавы ўзніклі ў выніку барацьбы вярхушкі плямёнаў з рабамі. Яны ўяўлялі сабою арыстакратычная рэспублікі. Рабы сталі адваёўваць свае правы. У выніку рухнула панаванне арыстакратыі. Ствараецца новае грамадства, у якім дамінуе прыватны інтарэс. Гэта вядзе да накаплення багацця ў пэўных людзей і ўзнікнення сацыяльнай напружанасці. Яна вядзе да грамадзянскай вайны. У ёй абодва бакі абяссільваюць, і з'яўляюцца аўтарытарныя асобы, якія бяруць уладу ў свае рукі. Так устанаўліваецца манархія. Дж. Віко лічыў, што ў грамадстве дзейннічае вечны і натуральны царскі закон. У выніку яго дзеяння дэмакратыя заўсёды ператвараецца ў манархію. Дж.Віко рабіў вывад, што грамадства развіваецца па аб'ектыўных законах, якія нельга змяняць.

У Неапале працаваў Антоніо Джэнавезі, які займаўся пераважна эканамічнымі праблемамі. Ён лічыў, што асноўнай галіной эканомікі з'яўляецца сельская гаспадарка. Дзяржава свае намаганні павінна канцэнтраваць на тым, каб забяспечваць уздым сельскай гаспадаркі. Каб гэтага дасягнуць, неабходна пераразмеркаваць зямельную уласнасць за кошт феадалаў. Ён бачыў у сялянскай працы панаванне працалюбства і свабоды, адлюстраванне важнейшых дабрадзецелей. А.Джанавезі выступаў за ліквідацыю мытных бар'ераў у Італіі, бо яны перашкаджалі паспяховаму эканамічнаму развіццю краіны.

У Паўночнай Італіі цэнтрам Асветніцтва з'яўляўся Мілан. Буйнейшай постаццю сярод міланскіх асветнікаў з'яўляўся Чэзарэ Бекарыя. Ён займаўся перш за ўсё праблемамі права. Ім і прысвечана яго буйнейшая праца "Аб злачынствах і пакараннях". Ч. Бекарыя тлумачыць паходжанне дзяржавы на аснове канцэпцыі грамадскага дагавора. Ён лічыў, што людзі, заключыўшы гэты дагавор, адмаўляюцца ад часткі натуральных правоў, але не адмаўляюцца ад свабоды ўвогуле. Мэта грамадзянскай супольнасці - дасягненне шчасця для як мага больш колькасці людзей. Дзяржаўныя законы, лічыў Бекарыя, павінны служыць гэтай мэце. На практыцы ў гэты час усё было наадварот. Таму, на думку Ч. Бекарыя, неабходна рэарганізаваць уладу і прывесці яе ў адпаведнасць з прынцыпамі натуральных правоў. Для стварэння новага грамадства неабходна маральнае ўдасканаленне чалавека. Ч. Бекарыя прапаноўваў рэарганізацыю крымінальнага права на аснове прынцыпаў гуманнасці: забараніць пакаранне смерцю, не праследаваць людзей за думкі.

Германскае Асветніцтва ва ўмовах раздробленасці краіны вызначалася істотнымі рэгіянальнымі асаблівасцямі. Асабліва выразна вызначаліся адрозненні паміж Паўночнай Германіяй (лютэранскай) і Паўднёвай (каталіцыкай). У Германіі Асветніцтва пачынае развівацца позна. У паўночнай Германіі яно з'яўляецца ў 60-я гг. XVIII ст., у Паўднёвай – у 70-я гг. Важнай крыніцай для фарміравання паўночнагерманскага асветніцтва стала лютэранства. Асветніцтва выступіла ў ролі светская тэалогія лютэранства. Поспехам Асветніцтва спрыялі поспехі ў развіцці культуры, распаўсюджванне мецэнацтва. У Прусіі Асветніцтва мела падтрымку з боку Фрыдрыха ІІ. Буйнейшым прадстаўніком немецкага Асветніцтва з'яўляўся І. Кант. Ён выказаў сваё разуменне сутнасці Асветніцтва – гэта працэс вызвалення індывіда ў маральным і інтэлектуальным плане, але не палітычным. Нямецкае Асветніцтва мела тэарэтычны характар. У другой палове XVIII ст. германскае грамадства было далёка ад патрасенняў. Асветнікі Прусіі не ставілі мэтай ажыццявіць у грамадстве глубокае пераўтварэнне. Асноўныя намаганні яны накіроўвалі на распаўсюджванне асветы, пашырэнне ўзроўня адукаванасці, які павінен адпавядаць сацыяльнаму статусу чалавека. Асветніцкія ідэі былі распаўсюджаны сярод дваранства, чыноўніцтва, афіцэрства, выкладчыкаў. Яго ідэі засвоіла вузкая асветніцкая эліта, якая мела цесную сувязь з дзяржавай. Таму для нямецкіх асветнікаў свабода заключалася ў зліцці з дзяржавай.

Кант быў заснавальнікам канцэпцыі прававой дзяржавы. Згодна з ёй прадназначэнне дзяржавы - падтрымліваць рэжым справядлівасці праз удасканаленне сістэмы права. Грамадскі дагавор заключаюць маральна паўнацэнныя людзі, якім не патрэбна абарона дзяржавы, апека дзяржавы не неабходнасць, гэта дэспатыя. Заключаючы грамадскі дагавор, людзі не ахвяраваюць свабоду, лічыў Кант. Яны ствараюць умовы, каб больш надзейнай ёй карыстацца. Людзям неабходна гарантыя ад дэспатызму. Такой гарантыяй можа стаць падзел уладаў на заканадаўчую і выканаўчую. Усе перамены, па меркаванню Канта, павінны адбывацца ў рамках закона праз рэформы зверху.

Яшчэ адзін прадстаўнік немецкага Асветніцтва Готхальд Лесінг адстойваў рацыянальныя погляды на грамадскія працэсы. Згодна з яго канцэпцыяй гркамадства ў сваім развіцці праходзіць тры этапы: 1) дзяцінства (эпоха ветхого запавета); 2) юнацтва (новы запавет); 3) спеласць (новае Евангеліе). На апошнім этапе асновай паводзін сталі норма маралі, якая ўжо не звязана з верай. Лесінг ваыступіў з ідэяй існавання агульначалавечых каштоўнасцей. Заклікі Лесінга да адраджэння народнай нямецкай паэзіі, песенай творчасці спрыялі ўсталяванню нацыянальнага духа ў драматаргіі.



Германскі асветнік Іоган Гердар падкрэсліваў ролю пачуццяў у жыцці чалавека і грамадства. Ён сфармуляваў ідэю арганічнага развіцця сусвету, якое прасочваецца і ў нежывой прыродзе і ў развіцці чалавецтва. Ён лічыў мэтаю чалавечага быцця рух да гармоніі і гуманнасці. У гістарычных падзеях ён шукаў заканамернасці, прычынную абумоўленасць.

Лева-радыкальнае крыло ў германскім Асветніцтве прадстаўляў Георг Форстэр. Яго палітычным ідэалам была дэмакратычная рэспубліка. Яе сіла заключаецца ў тым, што яе падтрымлівае народ. Форстэр стаў лідэрам Майнцкай рэспублікі ў час рэвалюцыйных войнаў. Ён лічыў, што ўласнасць з'яўляецца натуральным правам чалавека, але пры гэтым неабходна адносная роўнасць ў размеркаванні ўласнасці. Пераход чалавека ад дзікасці да цывілізацыі адбываецца, па Форстэру, у сілу натуральных законаў. Фактарам, які забяспечвае развіццё грамадства, з'яўляецца барацьба розных сацыяных слаёў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка