Тэма: Дзеепрыслоўе (падагульняльны занятак)




Дата канвертавання06.06.2016
Памер129.31 Kb.
Тэма: Дзеепрыслоўе (падагульняльны занятак)
Мэта: абагуліць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Дзеепрыслоўе”;

стварыць умовы для замацавання навыкаў знаходзіць дзеепрыслоўі ў

сказах, вызначаць іх марфалагічныя прыметы, выдзяляць коскамі адзіночныя дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўны зварот, выконваць марфе-

мны і словаўтваральны разбор дзеепрыслоўяў, знаходзіць і выпраў-

ляць памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў;

садзейнічаць выхаванню ў падрастаючага пакалення духоўнасці,

пачуцця павагі да рэлігійных свят і народных абрадаў
Ход занятка:
І. Арганізацыйны этап. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

1. Метад “Вітанне”

– Добры дзень!

Я вітаю ўсіх, хто завітаў да нас на факультатыўныя заняткі.

Хто трывожыўся з розных прычын;

Тых, у каго добры настрой;

Тых, хто любіць вучыцца;

Хто валодае трывалымі ведамі і не спыняецца на дасягнутым.


2. Слова настаўніка.

Якая асалода – жыць,

Знаць вартасць кожнае гадзіны,

Тым,што адкрыта,даражыць

І адкрываць за дзівам дзіва.

(Гучыць песня “Спадчына”, дэманстрацыя слайдаў)

Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй,на якой нарадзіўся. Толькі трэба сэрцам навучыцца адчуваць еднасць з ёй, бо спадчына – гэта бясцэнны падарунак жывым ад продкаў. Як дрэва немагчыма без каранёў, так наша жыццё і наша будучыня немагчыма без спадчыны. Мы павінны быць абавязаны нашым продкам за тое, што яны пакінулі нам родны гоман шапатлівых лясоў, мілагучны спеў рэк, залатыя палі збажыны, шчырае беларускае слова,багатыя і цікавыя традыцыі,разнастайныя народныя святы са сваімі звычаямі, песнямі, танцамі.

- Дзеці,а якія асноўныя каляндарныя святы нашых продкаў вы ведаеце?

- Малайцы! А якое з гэтых свят, мы будзем адзначаць ў хуткім часе?

- Сапраўды, Каляды. Гэта адно з найбольш яскравых,маляўнічых і паэтычных абрадаў у беларусаў. Яно захавалася і да нашых дзён разам з цудоўнымі каляднымі песнямі, звычаямі і абрадамі.

Сёння на занятку вы ў чарговы раз будзеце мець магчымасць дакрануцца да цудоўнай спадчыны нашага народа, даведаецеся, як святкавалі Каляды нашы продкі.
ІІ.Матэвацыйна-мэтавы этап
1. Разгадванне рэбуса

Н. Каб высветліць пра што пойдзе гаворка на занятку, нам неабходна расшыфраваць рэбус.

(Вучні разгадваюць рэбус)

Адказ – дзеепрыслоўе


2. Мэтавызначэнне
Н. Малайцы! На працягу некалькіх заняткаў мы ўдасканальвалі і паглыблялі веды па тэме “Дзеепрыслоўе”. Сёння ў нас падагульняючы занятак. Давайце разам з вамі паспрабуем вызначыць, якая праца вас чакае. У гэтым нам дапамогуць словы:

Абагуліць і сістэматызаваць ……. (веды па тэме “Дзеепрыслоўе”)

Удасканальваць уменні ………….. (знаходзіць дзеепр., вызначаць

іх грам. катэгорыі, выдзеляць

коскамі дзеепр. і дзеепр. зв.)

Правільна ўжываць ………………... (дзеепрыслоўі ў маўленні)

Н. Цудоўна. Вось мэты мы акрэслілі, можна працягваць працаваць.
3. Афармленне сшыткаў
Слова настаўніка

- Дзеці, а ці ведаеце вы, што я трымаю ў руках? (адказы вучняў)

- Так. Гэта калядная зорка. А ці ведаеце вы, сімвалам чаго яна з’яўляецца? Калядная зорка - сімвал летне-зімовага сонцавароту. Нашы продкі верылі, што іх “зорка” дапамагае Сонцу перамагчы Цемру. Бо толькі пасля іх актыўнага “калядавання” і нашэння “Зоркі” дзень пачынаў павялічвацца, а ноч скарачацца. А яшчэ калядная зорка асвятляла шлях людзям падчас народнага свята.
ІІІ. Праверка тэарэтычных ведаў вучняў.

Н. Наша Зорка сёння незвычайная, бо яна падрыхтавала вам пытанні для праверкі тэарэтычных ведаў.

- Што называецца дзеепрыслоўем?

- Чаму дзеепрыслоўе гэта слова “гібрыд”?

- Якія агульныя граматычныя прыкметы мае дзеяслоў і дзеепрыслоўе?

- Якія агульныя граматычныя прыкметы мае дзеепрыслоўе і прыслоўе?

- Што такое дзеепрыслоўны зварот?

- Як на пісьме афармляецца дзеепрыслоўны зварот?

- Як на пісьме аформляецца адзіночнае дзеепрыслоўе?

- Як пішацца не з дзеепрыслоўямі?

- Якой марфемы няма і быць не можа ў дзеепрыслоўя? Чаму?
Н. Малайцы! Вы цудоўна справіліся. Спадзяюся, што наша Зорка будзе дапамагаць і асвятляць далей вам шлях на занятку.
ІY. Замацаванне вывучанага матэрыялу
1. Марфалагічныя прыметы
Н. Каляды – гэта народнае зімовае свята. Больш падрабязна пазнаёміцца з ім вам дапамогуць тэксты, з якімі мы будзем працаваць. На вашых сталах ляжаць карткі з тэкстам пад №1. Давайце з ім пазнаёмімся.(Вучань чытае тэкст)
Першае каляндарнае народнае зімовае свята – Каляды. Прыйшоўшы да нас з глыбокай старажытнасці, яно з’яўляецца любімым і ў наш час. Адзначалі Каляды з вечара на 6 студзеня па 19 студзеня. Да свята рыхтаваліся загадзя: забівалі кабана, рабілі каўбасы, падвешваючы іх на гарышчы хаты. Добра вымыўшы падлогу, засцілалі яе саломай, прыбіралі хату, а на стол пад абрус клалі сена, якое потым скармлівалі жывёле.

Рыхтуючыся да Каляд, гатавалі розныя стравы. На Каляды спраўлялася Куцця – так звалася святочная вячэра. Усяго было тры Куцці. Першая спраўлялася перад Калядамі і называлася вялікай. На яе падаваліся толькі посныя стравы. Другую святкавалі перад самым Новым годам, лічылі скаромнай, мясной. Звалі яе багатай, шчодрай. І трэцяя Куцця спраўлялася ў самым канцы Каляд. Называлі яе поснай.

Падчас свята нашы продкі выконвалі магічныя дзеянні. Усе яны павінны былі дапамагаць чалавеку ў працы, засцерагаючы яго і сям’ю ад нягод і хвароб. Свянцонай вадой акраплялі хату, хлеў, аберагаючы тым самым гаспадарку ад злых сіл.
(Вучні выпісваюць з тэксту дзеепрыслоўі, вызначаюць трыванне і зваротнасць.

Два вучні ў гэты час працуюць каля дошкі: адзін выпісвае дзеепрыслоўі з 1 і 2 абзаца і выконвае марфемны разбор, другі словаўтваральны.)

Праверка.

Настаўнік высвятляе ў вучняў, што неабходна памятаць пры марфемным разборы дзеепрыслоўяў і пры словаўтваральным.



Фізкультхвілінка

Хто шануе і паважае спадчыну беларусаў,

Падыміцеся.

Нізка зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні,

І сённяшні, і заўтрашні.

Да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся.

Вераценцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

А цяпер сядайце,

Плечы выпраўляйце

І на вус матайце.
2. Пунктуацыя
Н. Дзеці, а ці ведаеце вы, які абрад з’яўдяецца самым вядомым, цікавым і захаваўся да нашых дзён? (адказы вучняў)

А зараз паслухайце, як рыхтавалі “казу”. Бралі казіную галаву , насаджвалі на кій і прышывалі да кажуха. А калі не было сапраўднай галавы, то рабілі з дрэва. Кажух, вывернуты наверх, апранаў які-небудзь спрытны хлопец і каза гатова. Больш падрабязней з абрадам “Ваджэнне казы” вы пазнаёміцеся, прачытаўшы тэкст пад № 2.



Калядоўшчыкі хадзілі па вёсцы жартуючы. Спявалі калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, заходзілі ў двары. Адзін з каляднікаў прасіў у гаспадара дазволіць увайсці ў хату. Атрымаўшы дазвол, першым уваходзіў дзед з казой, за імі іншыя калядоўшчыкі. Дзед і каза станавіліся пасярэдзіне хаты, астатнія – каля парога. Павітаўшыся, дзед пачынаў муштраваць кіем казу. Песельнікі ў гэты час спявалі абрадавую песню,у якой хвалілі казу за яе ўяўную здольнасць спрыяць урадлівасці. У гэты час каза выконвала абрадавы танец. Пасля дзед забіваў казу кіем. Каляднікі, уваскрашаючы яе, прасілі гаспадара ажывіць казу падарункамі. Атрымаўшы іх, каза падскоквала, кланялася гаспадарам. Пасля гурт гучна спяваў, звяртаючыся да гаспадароў(напрыклад) :

Будзь здароў,


Як рыжык бароў!
Май торбу грошай,
Жыві ў раскошы!
Май усяго даволі,
А бяды ніколі!

Гаспадыня адорвала гасцей пачастункамі.

Да наступнай хаты каляднікі ішлі не спяшаючыся. Абышоўшы ўсе двары, калядоўшчыкі ладзілі святочную бяседу,спявалі і танцавалі.

- Дзеці, праслухаўшы тэкст, адкажыце сімвалам чаго з’яўляецца “каза”?

( Каза – сімвал урадлівасці, сямейнага дабрабыту. Вось як спяваецца ў песні:

Дзе каза нагой,

Там жыта ка­пой,

Дзе каза бяжыць,

Там жыта трашчыць,

Дзе каза топ-топ,

Там жы­та сем коп,

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам,

Дзе каза бывае,

Там шчасце завітае.

- У выдзеленых сказах расставіць знакі прыпынку і абгрунтаваць свой выбар.


3. Выканаць поўны сінтаксічны разбор апошняга сказа.
4. Карэктар. Знайдзі граматычную памылку.
Н. Вы паказалі нядрэнныя вынікі ў веданні дзеепрыслоўяў. Аднак практыка паказвае, што ў вусным і пісьмовым маўленні школьнікі часта ўжываюць дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты няправільна. Вось зараз вам неабходна знайсці сказы, у якіх ёсць памылкі ў выкарыстанні дзеепрыслоўяў і выправіць іх.
1. На працягу Каляд дзяўчаты варажылі, жадаючы даведацца пра свой лёс.

2. Кідаючы чаравікі на дарогу, думкі пра суджанага не давалі спакою.

3. Разглядаючы суджанага ў люстэрка, з двара даносіўся брэх сабакі.

4. Варожачы ў калядную ноч, дзяўчаты шукалі адказ на шматлікія пытанні.

5. Выліваючы волава у міску з вадой, з’яўляецца выява вянка.
Н. Малайцы, і з гэтым заданнем вы справіліся цудоўна. А зараз давайце праверым, як вы самі можаце складаць скзы, выкарыстоўваючы дзеепрыслоўі. На вашых сталах ляжаць малюнкі, складзіце, калі ласка сказ, ужываючы дзеепрыслоўі.
Y. Кантрольна-рэфлексійны этап.
Н. З усімі заданнямі вы справіліся, а зараз вас чакае тэст, які канчаткова выявіць вашы веды па тэме “Дзеепрыслоўе”

Выкананне тэставага задання.


1. Дзеепрыслоўе – асобая форма дзеяслова, якая абазначае …

і) прымету прадмета па дзеяннi;

к) прымету прыметы;

л) дзеянне прадмета;

м) дадатковае дзеянне і паясняе выказнік.

2. Знайдзiце дзеепрыслоўе: а) сустрэўшыся;

б) адлятаць;

в) высока;

г) расцвіўшая



3. Якія агульныя прыкметы маюць дзеепрыслоўе i прыслоўе? к) час; л) нязменнасць; м) трыванне н) род, лік, склон
4. Дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот у сказе з’яўляюцца

а) акалічнасцю

б) азначэннем і выказнікам

в) акалічнасцю і выказнікам

г) выказнікам
5. Адзначце слова, у якім не(ня) з дзеепрыслоўем пішацца разам:

і) (не) хістаючыся й) (не) волячы к) (не) прыйшоўшы л) (не) выканаўшы


6.Адзначце дзеепрыслоўе закончанага трывання:

ф)абыходзячы х)пішучы ц)даючы ч)сустрэўшы


7.Адзначце дзеепрыслоўе незакончанага трывання:

ш) пераплёўшы ы) трымаючы э)выканаўшы ю) узняўшы


8. Адзначце,у якім сказе ўжыта адзіночнае дзеепрыслоўе(знакі прыпынку не пастаўлены):

л) Я чуў,як трубілі пралятаючы над горадам журавы.

м) Над поплавам раскінуўшы вецце стаялі дубы.

н) Вучань не хвалюючыся адказваў каля дошкі.


9. Вызначце, у якiм сказе дапушчана памылка ва ўжываннi дзеепрыслоўя: а) Адпачыўшы ў санаторыi, лета для мяне прайшло цудоўна.

б) Марыя весела ўсміхалася,аглядаючыся навакол.

в) Тупаючы па апалым лiсцi, дарослыя прыгадвалi гады маленства.

г) Буслы рамантавалі гняздо, засцілаючы яго дно галінкамі.


Н. А зараз паглядзіце ўважліва на вашы адказы. Скажыце, якое слова ў вас атрымалася з літар-адказаў тэста. (МАЛАЙЧЫНА) Падыміце руку, у каго атрымалася такое слова.

Вы на самай справе малайчыны, бо паспяхова справіліся з тэставым работай.


YІ. Рэфлексія
Н. Сёння мы з вамі на занятку не толькі прыводзілі ў пэўную сістэму набытыя веды па тэме “Дзеепрыслоўе”, але і дакрануліся да багатай спадчыны нашых продкаў. Мне вельмі спадабалася, як вы працавалі. А як вы самі ацэньваеце сваю працу. Закончыце дэфармаваны сказ дзеепрыслоўным зваротам, выражаным фразеалазізмам:

Я працаваў(працавала)…. закасаўшы рукавы

Я слухаў( слухала) ……... спусціўшы рукавы

не пакладаючы рук

натапырыўшы вушы

прыкусіўшы язык

разявіўшы рот

Н. Дзякуй за працу на занятку. Да сустрэчы



Картка №1

Першае каляндарнае народнае зімовае свята – Каляды. Прыйшоўшы да нас з глыбокай старажытнасці, яно з’яўляецца любімым і ў наш час. Адзначалі Каляды з вечара на 6 студзеня па 19 студзеня. Да свята рыхтаваліся загадзя: забівалі кабана, рабілі каўбасы, падвешваючы іх на гарышчы хаты. Добра вымыўшы падлогу, засцілалі яе саломай, прыбіралі хату, а на стол пад абрус клалі сена, якое потым скармлівалі жывёле.

Рыхтуючыся да Каляд, гатавалі розныя стравы. На Каляды спраўлялася Куцця – так звалася святочная вячэра. Усяго было тры Куцці. Першая спраўлялася перад Калядамі і называлася вялікай. На яе падаваліся толькі посныя стравы. Другую святкавалі перад самым Новым годам, лічылі скаромнай, мясной. Звалі яе багатай, шчодрай. І трэцяя Куцця спраўлялася ў самым канцы Каляд. Называлі яе поснай.

Падчас свята нашы продкі выконвалі магічныя дзеянні. Усе яны павінны былі дапамагаць чалавеку ў працы, засцерагаючы яго і сям’ю ад нягод і хвароб. Свянцонай вадой акраплялі хату, хлеў, аберагаючы тым самым гаспадарку ад злых сіл.

_________________________________________________________



Картка № 2

Калядоўшчыкі хадзілі па вёсцы жартуючы. Спявалі калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, заходзілі ў двары. Адзін з каляднікаў прасіў у гаспадара дазволіць увайсці ў хату. Атрымаўшы дазвол першым уваходзіў дзед з казой, за імі іншыя калядоўшчыкі. Дзед і каза станавіліся пасярэдзіне хаты, астатнія – каля парога. Павітаўшыся дзед пачынаў муштраваць кіем казу. Песельнікі ў гэты час спявалі абрадавую песню,ў якой хвалілі казу за яе ўяўную здольнасць спрыяць урадлівасці. У гэты час каза выконвала абрадавы танец. Пасля дзед забіваў казу кіем. Каляднікі уваскрашаючы яе прасілі гаспадара ажывіць казу падарункамі. Атрымаўшы іх каза падскоквала, кланялася гаспадарам. Пасля гурт гучна спяваў звяртаючыся да гаспадароў(напрыклад) :

Будзь здароў,
Як рыжык бароў!
Май торбу грошай,
Жыві ў раскошы!
Май усяго даволі,
А бяды ніколі!


Гаспадыня адорвала гасцей пачастункамі.

Да наступнай хаты каляднікі ішлі не спяшаючыся. Абышоўшы ўсе двары калядоўшчыкі ладзілі святочную бяседу,спявалі і танцавалі.
Тэст

1. Дзеепрыслоўе – асобая форма дзеяслова, якая абазначае …

і) прымету прадмета па дзеяннi;

к) прымету прыметы;

л) дзеянне прадмета;

м) дадатковае дзеянне і паясняе выказнік.

2. Знайдзiце дзеепрыслоўе: а) сустрэўшыся;

б) адлятаць;

в) высока;

г) расцвіўшая



3. Якія агульныя прыкметы маюць дзеепрыслоўе i прыслоўе? к) час;

л) нязменнасць;

м) трыванне

н) род, лік, склон


4. Дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот у сказе з’яўляюцца

а) акалічнасцю

б) азначэннем і выказнікам

в) акалічнасцю і выказнікам

г) выказнікам
5. Адзначце слова, у якім не(ня) з дзеепрыслоўем пішацца разам:

і) (не) хістаючыся й) (не) волячы к) (не) прыйшоўшы л) (не) выканаўшы


6.Адзначце дзеепрыслоўе закончанага трывання:

ф)абыходзячы х)пішучы ц)даючы ч)сустрэўшы


7.Адзначце дзеепрыслоўе незакончанага трывання:

ш) пераплёўшы ы) трымаючы э)выканаўшы ю) узняўшы


8. Адзначце,у якім сказе ўжыта адзіночнае дзеепрыслоўе(знакі прыпынку не пастаўлены):

л) Я чуў,як трубілі пралятаючы над горадам журавы.

м) Над поплавам раскінуўшы вецце стаялі дубы.

н) Вучань не хвалюючыся адказваў каля дошкі.


9. Вызначце, у якiм сказе дапушчана памылка ва ўжываннi дзеепрыслоўя: а) Адпачыўшы ў санаторыi, лета для мяне прайшло цудоўна.

б) Марыя весела ўсміхалася,аглядаючыся навакол.

в) Тупаючы па апалым лiсцi, дарослыя прыгадвалi гады маленства.

г) Буслы рамантавалі гняздо, засцілаючы яго дно галінкамі.




1

2

3

4

5

6

7

8

9





























База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка