Тэма даследавання – Эканомія электраэнергіі як сродак энергазберажэння Мэта даследавання




Дата канвертавання17.03.2016
Памер104.35 Kb.
Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Міхалішкаўская сярэдняя школа”






Тэма даследавання

Эканомія электраэнергіі як сродак энергазберажэння
Мэта даследавання:

  • знайсці простыя энергазберагаючыя спосабы эканоміі электраэнергіі дома


задачы даследавання:

- вывучыць электратэхнічныя характарыстыкі асвятляльных і бытавых электрапрыбораў

- правесці эксперымент па электразберажэнні дома

- пазнаёміць са спосабамі эканоміі электраэнергіі вучняў і бацькоў

даследаванне правёў вучань 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя школа” Бабіч Віталій
кіраўнік даследавання – Мацкевіч Святлана Іванаўна, настаўнік геаграфіі

УВОДЗІНЫ


Тэма энергетыкі і яе разумнага выкарыстання - адна з самых актуальных для сучаснага свету. Нягледзячы на разнастайнасць меркаванняў аб даляглядах яе развіцця, большасць спецыялістаў падкрэсліваюць галоўнае: энергетыка павінна стаць больш стабільнай, а чалавецтва павінна забяспечыць яе бяспечнае выкарыстанне. Ключавую ролю ў забеспячэнні ўстойлівага энергетычнага развіцця адыгрывае энергазберажэнне, таму што сучасная сусветная эканоміка заснавана на інтэнсіўным выкарыстанні энергетычных рэсурсаў. Але не толькі сучасныя прамысловыя спосабы вытворчасці энергіі наносяць непапраўную шкоду прыродзе і чалавеку. Шмат залежыць таксама і ад экалагічнай культуры насельніцтва пры яе спажыванні. Кожны павінен задумацца над тымі, што можа зрабіць ён, яго сям'я, клас, школа, грамадства ў цэлым, каб паменшыць страты энергіі, прадухіліць экалагічныя праблемы.

Адказ просты – эканоміць і берагчы. Слова эканомія паходзіць ад грэчаскага оikonomia – кіраванне гаспадаркай, ашчаднасць пры выдаткоўванні чаго-небуць..

Сёння чалавецтву эканамічна і экалагічна выгодна эканомна выкарыстоўваць энергію ў нашай агульнай хаце - на планеце Зямля. І для гэтага ёсць простае рашэнне – энергазберажэнне, якое дапаможа зберагчы энергію і захаваць прыроду! Энергазберажэнне – гэта не толькі зэканомленыя грошы з сямейнага бюджэту, але і клопат аб тых, каму давядзецца жыць на Зямлі пасля нас.

Найважнейшая задача сённяшняга дня - навучыцца выкарыстоўваць энергію, якая ёсць ў нашым распараджэнні, настолькі эфектыўна і бяспечна ў адносінах да навакольнага асяроддзя, наколькі гэта магчыма. Прыйшоў час змяніць стыль жыцця кожнага чалавека, укараняць энергазберагальныя тэхналогіі і развіваць экалагічна бяспечную аднаўляльную энергетыку.

Для таго, каб знайсці простыя рашэнні энергазберажэння аб’ектам даследавання быў выбраны сельскі дом. Прадмет даследавання – работа бытавых асвятляльных і электрапрыбораў. Метады даследавання – назіранне за работай асвятляльных і электрапрыбораў у доме.

КАРОТКАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА КРЫНІЦ СВЯТЛА І ЭЛЕКТРАБЫТАВЫХ ПРЫБОРАЎ


Бытавыя электрапрыборы, якія забяспечваюць жыццядзейнасць беларускай сям’і: прас, электрапліта, мікрахвалёвая печь, халадзільнік, маразільная камера, пасудамыечная машына, аўтаматычная пральная машына, воданагравальнік, свяцільнікі, бытавая тэхніка, камп’ютар.

Табліца 1



Спажыванне электрычнай энергіі асноўнымі бытавымі электрапрыборамі*


Электрапрыбор


Магутнасць



Працягласць

або аб’ём работы



Расход электраэнергіі кВт /г у год

Прас

1500Вт

у тыдзень

39

Пральная машына

3000Вт

3 разы у тыдзень

110

Мікрахвалёвая печ

1400Вт

1.5г у тыдзень

122

Камп’ютар

110Вт

16.5г у тыдзень

137

Каляровы тэлевізар

95Вт

20г у тыдзень

146

Халадзільнік з маразільнай камерай



160Вт


Пастаянна



550

Магнатафон


20Вт





Можна зберагчы за год максімум

20кВт / г

Кухонная выцяжка

100Вт

Электраміксер

150Вт

Электрамясарубка

200Вт

Фен

600Вт

Плойка

40Вт

Электрачайнік

1770Вт

1л у суткі

38

Кофеварка

800 Вт

4,5г у тыдзень

37

Пыласос

1200 Вт

50 мін у тыдзень

53

Воданагравальнік вялікага аб’ема

2000 Вт

95 л у суткі

2461

Пасудамыечная машына

3000 Вт

4 г у тыдзень

344

* выделеныя ў табліцы прыборы працуюць у даследаваным доме

Мікрахвалевыя печы прызначаны для хуткага прыгатавання ежы, падаграванне гатовых страў і размарожвання прадуктаў. У адрозненне ад звычайных спосабаў прыгатавання ежы ў мікрахвалевай печы не адбываецца прамога цеплавога ўздзеяння на прадукт, мікрахвалі паглынаюцца прадуктамі, за рахунак чаго і адбываецца іх разагрэў. Пераўтварэнне электрычнай энергіі ў энергію мікрахваль вырабляецца з дапамогай адмысловай прылады – магнетрона. Магутнасць мікрахвалевых печаў вагаецца ад 500 да 1000 Вт.

Халадзільнікі. На іх прыходзіцца каля 30-40% спажывемай у хаце энергіі. Кампрэсарны халадзільнік (у залежнасці ад аб'ёму) спажывае 250-450кВт/г, абсарбцыйны -500-1400кВт/г у год.

Аўтаматычныя пральныя машыны. Паколькі такія машыны падключаюцца да халоднай вады, таму на падагрэў вады траціцца ільвіная доля энергіі.

Цеплавымі крыніцамі света з’яўляюцца лямпы напальвання. У лямпах напальвання электрычны ток, праходзячы па вальфрамавай спіралі, разагравае яе да белага свячэння. Пры гэтым толькі 2-4% электрычнай энергіі ператварацца ў светлавую, а астатняя частка энергіі ідзе на цеплавое і ультрафіялетавае выпраменьванне.

ПРАКТЫЧНАЕ ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЕ ДОМА

Сярэднестатыстычная сям’я з чатырох чалавек (двое дзяцей-школьнікаў), жыве ў сельскай мясцовасці ў доме, з трох жылых пакояў і чатырох бытавых памяшканняў (кухня, прыхожая, калідор, каморка) і 4-х гаспадарчых пабудоў. Сям’я мае ўсе неабходныя для жыцця электрапрыборы і выкарыстоўвае 17 электралямпачак напальвання сярэдняй магутнасцю 75 Вт.

Адначасова у вячэрні час могуць працаваць: халадзільнік, тэлевізар, камп’ютар, пральная машына, мікрахвалёвая печ, 10 свяцільнікаў (11 лямпачак).

Для правядзення даследавання штодзень праводзілася выключэнне крыніц энергіі, якія можна было не выкарыстоўваць працяглы час. Падрыхтоўка урокаў дзяцьмі-школьнікамі праходзіла ў адным пакоі, святло ў пакоях і бытавых памяшканнях уключалася толькі на час знаходжання там каго-небудзь з членаў сям’і. Паказчыкі электралічыльнікаў былі запісаны перад пачаткам эксперымента і пасля яго заканчэння. Атрыманыя дадзеныя параўноўваліся з паказчыкамі папярэдняга месяца.

Табліца 2



Спажыванне электраэнергіі ва ўмовах жыллёвага дома

Расход энергіі

Расход за тыдзень

Расход за месяц

Сума аплаты электраэнергіі

Нерацыянальнае выкарыстанне

75 кВт

300 кВт

66870 рублёў

Эканомнае выкарыстанне

45кВт

140 кВт

31210 рублёў

З табліцы відавочна, што пры эканомным выкарыстанні электраэнергіі, было зэканомлена 160 кВт на працягу месяца. Гэта дазволіла заплаціць за святло на 35660 рублёў менш, чым звычайна.

ВЫВАДЫ


Для больш рацыянальнага выкарыстання электраэнергіі ва ўмовах жыллёвага дома:

  1. Замяніць лямпачкі напальвання энергазберагаючымі люмінісцэнтнымі лямпамі для выкарыстання ў быце

  2. Пры рабоце электрапрыбораў неабходна выбіраць рэжым работы дадзенага электрапрыбора (камп’ютар, пральная машына, электрачайнік, халадзільнік, электрапліта і інш.)

  3. Не выкарыстоўваць адначасова свяцільнікі і электрапрыборы адначасова без вострай неабходнасці.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка