Тэма: Цяперашні і будучы час дзеяслова Мэты




Дата канвертавання29.03.2016
Памер112.68 Kb.
Тэма: Цяперашні і будучы час дзеяслова
Мэты: узнавіць і паглыбіць веды вучняў пра час як зменную катэгорыю дзеяслова, цесна звязаную з яго трываннем; дапамагчы вучням усвядоміць заканамернасці змянення дзеясловаў цяперашняга і будучага часу ў беларускай мове; удасканальваць уменне адрозніваць формы цяперашняга, будучага і прошлага часоў дзеяслова, асэнсоўваць іх ролю ў тэкстах розных тыпаў; фарміраваць навыкі ўтварэння дзеясловаў цяперашняга і будучага часу і правільнага выкарыстання іх у вусным і пісьмовым маўленні; спрыяць фарміраванню пачуцця прыгажосці роднага слова, любові і павагі да роднай мовы і Радзімы.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Клас: 6

Абсталяванне: Красней В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. карткі з тэкстам, тэставыя заданні.

Эпіграф: Шануйце ж мову нашу беларускую, каб не ўмёрлі.

(Ф. Багушэвіч)
Ход урока

I. Арганізацыйны момант

- Мы працягваем вывучаць дзеяслоў як часціну мовы. Тэма нашага сённяшняга ўрока "Цяперашні і будучы час дзеяслова".

На што, на вашу думку, будзе скіравана наша праца?

3 якой мэтай?

II. Актуалізацыя ведаў

- Пачнем наш урок з тэарэтычнай хвілінкі ў форме апытвання па пройдзеных раней тэмах.

1. Тэарэтычная хвілінка



  • Якой часцінай мовы з'яўляецца дзеяслоў?

  • На якія пытанні ён адказвае?

  • Што называецца інфінітывам?

* На якое пытанне адказваюць дзеясловы закончанага трывання? Незакончанага трывання?

2. Праца з тэкстам (на дошцы):

Нехта плача,нехта смяецца,

Нехта ў вечным каханні канае,

Нехта ў пошуках ісціны б'ецца,

Нехта ў полымі бітвы згасае... -

Гэта ён, гэта ён – дзеяслоў,

Патрасае свет да асноў!

Спапяляе словы кляцьбы,

Прарастае слова сяўбы.
...Дзеяслоў – дзея слова: падзея, надзея, -

I душа маладзее, голас цвярдзее.

Гэта кліч, што паходняй у цемры ўспыхнуў.

Дзеяслоўная рыфма – выдатная рыфма.

Васіль Зуёнак
Пытанні да класа:

  • Якія думкі і пачуцці выклікае гэты верш? Чаму?

  • Якая часціна мовы пануе ў вершы?

Заданне

III. Знаёмства з новым матэрыялам

1. Паняцце пра змяненне дзеясловаў цяперашняга і будучага часу даецца на аснове практыкавання 485.

- Разгледзьце табліцу і адкажыце на пытанні:

* Дзеясловы якога часу змешчаны ў табліцы? Як яны змяняюцца?

* Які вывад пра змяненне дзеясловаў у цяперашнім і будучым часе можна зрабіць?

2. Тлумачэнне настаўнікам паняцця "просты і складаны" будучы час на аснове схемы ( на дошцы).

Будучы час

Просты Складаны



Я напішу сачыненне. Я буду пісаць сачыненне.

  • Ад дзеяслова якога трывання ўтварыўся дзеяслоў простага будучага часу? (закончанага)

  • Ад дзеяслова якога трывання ўтварыўся дзеяслоў будучага складанага часу? (незакончанага)

* Колькі дзеясловаў у сваім складзе мае дзеяслоў складанага будучага часу?

- Так, дзеці, просты будучы час утвараецца ад дзеясловаў закончанага

трывання, складаны – ад дзеясловаў незакончанага трывання і мае ў сваей будове дзеяслоў-звязку і інфінітыў.

IV. Замацаванне новага матэрыялу

1. Практыкаванне 486. Выпісаць спачатку дзеясловы будучага простага часу, а потым - будучага складанага. Вызначыць трыванне дзеясловаў. Зрабіць фанетычны разбор двух выдзеленых дзеясловаў.



2. Праца з тэкстам (на картках).

Цёпламу яснаму дню (радавацца) кожная жывая істота. Над маёй галавой (цінькаць) бе.. .клапотныя сініцы (спрабаваць) моц сваіх крылаў прыгожыя ластаўкі. На мален...кім лапіку зямлі, дзе я (прылегчы), (ісці) свае клопаты і турботы. Некуды (спяшацца) ц...гавітая мурашка уверх па с?цяблінцы (паўзці) спакойная божая кароўка.

Прачытаць тэкст. Вызначыць яго тып і стыль. Абгрунтаваць свае думкі.

Запішыце тэкст, расстаўляючы знакі прыпынку і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Дзеясловы, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным часе.

Вусна падбярыце антонімы да дзеясловаў радавацца, ісці, нараджацца.

  1. Фізкультхвілінка

  1. Карэкцыя ведаў. Выкананне тэставага задання. Самаправерка (адказы запісаны на адваротным баку дошкі).

1. Дзеясловы прошлага часу маюць:

  1. род і склон;

  2. асобу і лік;

  3. род і лік;

  4. род і асобу.

2. Да будучага складанага часу адносіцца:

  1. іграць;

  2. буду іграць;

  3. пайграю;

  4. іграю.

3. Да будучага простага часу адносіцца:

  1. будзе весялець;

  2. весялець;

  3. павесялее;

г) весялеў.

4. Які з дзеясловаў ужыты ў форме цяперашняга часу 2-ой асобы множнага ліку?

  1. святкую;

  2. святкаваў;

  3. святкуем;

  4. святкуеце.

5. У якім радзе ўсе дзеясловы закончанага трывання?

а) пісаць, хадзіць, паслаць;

б) намаляваць, прыйсці, адгукнуцца;

в) стрыгчы, падумаць, сінець.

  1. Праца з эпіграфам

  • Як вы разумееце словы Францішка Багушэвіча?

  • Для чаго чалавек павінен ведаць і любіць сваю родную мову?

VIІ. Падагульненне
Разгадайце крыжаванку




1.б

у

д

у

ч

ы
















2

в

а

р

о

т

н

ы

я




3.п

е

р

а

й

д

у










4.ц

я

п

е

р

а

ш

н

і







5.ч

а

с



















6.з

л

а

в

і

ц

ь




7.а

с

о

б

а




8.і

н

ф

і

н

і

т

ы

ў




Па гарызанталі.

  1. Час дзеяслова.

  2. Дзеясловы, якія абазначаюць дзеянні, скіраваныя на самога ўтваральніка дзеяння.

  1. Пастаўце дзеяслоў пераходзіць у форме будучага часу 1-й асобы адзіночнага ліку.

  2. Вызначце час дзеяслова купляю.

  3. Граматычная катэгорыя дзеяслова.

  4. Утварыце ад дзеяслова лавіць дзеяслоў закончанага трывання.

  5. Па чым змяняюцца дзеясловы цяперашняга і будучага часу?

  6. Неазначальная форма дзеяслова.

VII. Вынікі ўрока. Рэфлексія

  • Што было простым для вас на ўроку?

  • Што падалося складаным?

  • Які від работы выклікаў у вас цікавасць і задавальненне?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка