Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі.
Мэты: 1. Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце.
2. Садзейнічаць развіццю звязнай вуснай мовы праз работу з тэкстам, пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў.
3. Фарміраваць пачуццё адказнасці за прыроду, імкненне дапамагчы птушкам перазімаваць.
Абсталяванне: ілюстрацыі зімуючых птушак(снягір, верабей, сініца), ілюстрацыя “Зіма”, запісы на дошцы, словы з прапушчанымі літарамі, словы для слоўнікавай работы, літары о, е, й, ў.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант. Работа з календаром.
ІІ. Актуалізацыя ведаў.
-
Разгадванне рэбусаў.
-
На дошцы запісаны словы сон, ком, рыс, суп. Да іх трэба падабраць словы, якія адказваюць на пытанне які? (прыметнікі).
-
Уставіць літары о,е,й,ў, прачытаць атрыманыя словы(л ? с, р ? т, ча ? ка,
ва ? кі).
-
Скласці з складоў словы, прачытаць.(ма- ла- ко, ма- га- зін, дуб- ро- ва, ла- сі- ха).
ІІІ. Работа па тэме ўрока.
-
Уступнае слова па тэме ўрока.
-
Работа над вершам “Снегіры”.
Чытанне верша настаўнікам.
Праверка першаснага ўспрымання.
-
Аб чым гэты верш?
-
Як вы разумееце выраз “заснулі белыя палеткі”? Хто можа спаць?
-
Як мог “грукаць мароз на двары”?
-
З чым аўтар параўноўвае снегіроў? Як вы думаеце, чаму?
-
Якія птушкі зімой прылятаюць бліжэй да жытла чалавека? Як называюцца гэтыя птушкі?
Чытанне верша ўголас па аднаму сказу.
Палічыць, колькі слоў у трэцім сказе. Якія знакі прыпынку ёсць у гэтым сказе?
Падзяліць на склады словы другога сказа.
-
Работа над тэкстам “Мы майструем”.
- Як мы можам дапамагчы птушкам перазімаваць?
- Прачытайце загаловак да тэкста.
- Як вы разумееце слова майстраваць?
- Хто такі майстар?
- Разгледзьце малюнак. Скажыце, што робяць хлопчыкі?
- Якія інструменты ім спатрэбіліся?
Чытанне тэксту настаўнікам.
Праверка першаснага ўспрымання.
-
Што змайстравалі хлопчыкі для птушак?
-
Хто прыляцеў да рабіны?
Другое чытанне тэксту вучнем.
Заданні:
-
Знайдзіце ў тэксце словы, якія адказваюць на пытанне што робім?(Рэжам, пілуем.)
-
Знайдзмце словы, якія адказваюць на пытанне што зрабілі?(Павесілі, насыпалі.)
-
Адшукайце словы- сваякі.(Майстар, майстраваць, майструем, майстэрня.)
-
Палічыце, колькі сказаў ў гэтым сказе.
Вучні чытаюць тэкст ланцужком.
4. Заключнае слова настаўніка.
IV. Падвядзенне вынікаў урока.
V. Рэфлексія.(Вучні выказваюцца па чарзе і каменціруюць самаацэнку.)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Целяшоўскі дзіцячы сад- сярэдняя школа”
План- канспект
адкрытага ўрока навучання грамаце(чытанне),
праведзенага ў 1 класе 21.02.2012 года
настаўнікам Баруновай Галінай Уладзіміраўнай
Целяшы, 2012 |