Тэма: Беларускае народнае свята “Гуканне вясны” Задачы




Дата канвертавання30.04.2016
Памер83.25 Kb.
Тэма: Беларускае народнае свята “Гуканне вясны”
Задачы: працягваць фарміраваць уяўленне аб сезонных змяненнях у прыродзе, знаёміць дзяцей са звычаем “клікаць вясну”, атрыбутамі свята, яго прыметамі, асаблівасцямі святкавання; развіваць беларускае маўленне дзяцей (сярэдні, старэйшы ўзрост); выхоўваць у дзяцей любоў, паважлівыя адносіны да нацыянальных традыцый, спрыяць стварэнню радаснага настрою.

Абсталяванне і матэрыялы: макет печы; драўляныя лаўкі; стол, засланы вышытым абрусам; ложак, засланы тканай посцілкай; палавікі; саматканыя ручнікі, макет сонейка, ронакаляровыя вяночкі.

Папярэдняя работа: разглядванне ілюстраваных матэрыялаў, альбомаў па тэме; назіранне за надвор’ем; работа з прыказкамі, прымаўкамі; развучванне народных песень, гульняў.

Ход

Гучыць беларуская плясавая. Прытанцоўваючы, перад гледачамі з’яўляюцца вядучыя (дзеці старэйшага ўзросту, апранутыя ў народным стылі).




  1. ы вядучы. Добры дзень, дарагія госці! Калі ласка, заходзьце, сядайце, ды вакол сябе паглядайце!

  2. гі вядучы. Наша беларуская хата ўсім багата: цацкамі драўлянымі, ручнікамі саматканымі, зоркамі саламянымі, пеўнікамі маляванымі.

  1. ы вядучы. Вас паважаныя, мы чакалі, свята без вас не пачыналі.

  2. гі вядучы. На нашым свяце не будзе часу сумаваць.

  1. ы вядучы. На нашым свяце трэба спяваць, смяяцца, танцаваць.

  2. гі вядучы. Каб час дарэмна не гублялі, шчыра запрашаем вас з намі

Разам: ВЯСНУ ГУКАЦЬ !!!
Музыка ўзмацняецца. Дзеці, прытанцоўваючы, выбягаюць.

( У хаце каля печы, стала ходзіць гаспадыня – Васіліса. Яна ціхенька напявае песню “Чаму ж нам не пець”. Васіліна гатуе “выпечку” каравай).

(Заходзяць Міхаська і Аленка).
Дзіця 1. Ну усё, мама, усіх дзяцей паклікалі на свята, як ты і казала.

(распранаюцца)

Дзіця 2. Нават бабулечку – суседачку паклікалі, таксама прыйдзе.

Васіліна. Ну і добра. Зараз “жаўраначкаў” дапяку ды і пойдзем на пагорак.

Дзіця 1. Хутчэй бы ўжо вясна наступіла, а то вунь як рукі памерзлі пакуль хадзілі…

Васіліна. Так, так…(завіхаецца з выпечкай).Сонейка свеціць, ды яшчэ не грэе.

(Стук у дзверы. На парозе з’яўляюцца бабулька – суседка, дзеці)

Бабуля. Добры дзень, вам, у хату.

Васіліна. Дзень добры, дзень добры!

Бабуля. Бог табе ў дапамогу, суседачка. Бачым ужо і птушачак напякла, і каравай на стале…

Васіліна. Дзякуй, вам, за добрыя словы.

Дзіця: дзякуй і вам, цётка Васіліна, што запрасілі нас вясну гукаць, зімку праганяць.

Васіліна. Вось зараз пойдзем на сухі прыгорак, туды, дзе сонейка лепш зямлю прагрэла, і будзем вяснянкі спяваць:

Бабуля. (спявае): Ой, вясна, ты вёсенка, дзе падзелася.

Нам зіма халодная ўжо прыелася.

Бабуля. (да дзяцей): Ці мо не трэба нам вясна-красна?

Дзеці. Трэба! Трэба!



    1. Вол бушуе – вясну чуе!

    2. Карова раве – вясну заве!

    3. А ў лесе – лісіца брэша!

Мядзведзь рыкае – вясну гукае!

    1. Курка сакоча – несціся хоча!

    2. Дзеўка плача - замуж хоча!

Дзеці спяваюць:

Ой гавораць, ой гавораць, што вясна

Ой гавораць, ой гавораць, што красна:

Качачкі на вулачцы – кра-кра-кра

Козачкі ў лозачкі –мек-мек-мек

Свінкі ў асінкі- хру-хру-хру

Кароўкі ў дубровачцы – мук-мук-мук

Коні каля горачкі –і-го-го

Ой гавораць, ой гавораць, што вясна

Ой гавораць, ой гавораць, што красна…

Дзіця. Трэба, трэба нам вясна – адчыняйце варата!!!

Васіліна. Паважаныя госці! Шчыра запрашаем вас на пагорак, вясну сустракаці!



Пачынаецца шэсце на пагорак. Ідуць, спяваючы песню “Карагод”.

Прыйшлі, становяцца вакол пагорка.

Дзіця. Дазвольце нам, людзі, вясну – красну гукаці

Сцюдзёну зімку замыкаці

Сцюдзёну зімку ў каморачку

А цёпла лецейка ды на вулачку

Дзіця. Благаславіце нас, вясну гукаці!

Бабуля. Благаслаўляем! Благаслаўляем! Дазваляем!Гукайце!

Васіліна. Калі ласка, гукайце! Вясну – красну прыклікайце!

Дзіця.Благаславі, Божа, вясну заклікаці. Зімачку халодную забываці!

Дзеці спяваюць:

Прыдзі, вясна.Прыдзі, красна!

К нам у таночак! Каб звіць вяночак!

Нясі, вясна. Нясі, красна!

Цёплыя дзянечкі. Частыя дажджочкі.

Красныя цвяточкі. Нам на вяночкі.

Дзіця. Жавароначкі прылятайце, цёпла лецечка прынясіце!

( выстаўляе ручкі ў гору)

Дзеці становяцца ў кола і спяваюць песню “Гуканне вясны”. Пасля першага столбіка ў карагод выходзіць бабуля. Яна ўздымае высока ў гару ( як бы прапаноўвае птушкам) круглы хлеб на ручніку. Пасля ідзе к гледачам і частуе іх і дзяцей, кавалачкамі хлеба ( караваю).

У эфіры гучаць галасы птушак. Выходзяць дзеці –птушкі, трымаюць на палачках бумажных птушак. Хлебныя крошкі бабулька рассыпае і птушачкам. Але кідае па- асобаму: праз галаву. За спіну ( каб хутчэй птушачкі прыляцелі. “ Кінеш хлеб – соль назад, а будзе ён спераду – восенню вялікім ураджаем!”

( песня закончылася)

Дзеці. 1. Прыдзі, вясна! Прыдзі, красна!

2. Дай нам жыта ды пшаніцы!

3. У гародзе сенажаць!

4. Роўныя грады!

5.Поўныя грады!

6.Восенню шмат коп нажаць!

Дзеці спяваюць:

Вясна наша вясёлая –гу!

Развесяліла зямлю, ваду – гу!

Зямлю, ваду, мяне маладу-гу!

Ой вясна вясёлая – гу!

Нарасла трава зялёная – гу!

Васіліна. Ой, як добра вясну пагукалі, нават цёпленька стала. А ўсё гэта таму, што да нас сапраўды вясна ідзе! Вясна ідзе!

Гучыць музыка. Выходзіць вясна: дзяўчына, апранутая ў народнае адзенне ( упрыгожана зялёнымі лісткамі, галінкамі дрэў, вярбы, на галаве вянок з вясновых кветак). Разам з ёй выходзяць ланцужком дзяўчынкі-вяснянкі: у народным адзенні. З вяночкамі на галовах, у руках трымаюць галінкі вярбы.

Вясна. Еду, еду на плужочку, еду, еду на баронцы

На залатым еду канёчку, я на вашае старонцы!

Доўга да вас ехала, спяшалася,

Па дарозе зімку бачыла – прывіталася, аб жыцці – быцці распытала.

Дзіця. Ой, вясна – красна, што ты нам прынясла?

Вясна. А дам я вам жменю ячменю, ды мерку пшаніцы, ды вадзіцы з крыніцы.

( Сыпле зерне, пырскае вадой. Дзеці спяваюць “Прыйшла вясна”, сл. І муз. Я.Жабко – “Пралеска”№3, 2003г.)

Дзіця. Вясна – красна, што яшчэ прынясла?

Вясна. Старэнькім бабкам - па кіёчку (дае).Маладзенькім дзяўчаткам па платочку (хусцінцы).

Дзіця. Што, вясна, ты яшчэ прынясла?

Вясна.Маладзіцам – цёткам- кросенкі даткаці (дае кружаль)

Усім людзям – з усмешкай, радасцю, вясну сустракаці,

А вам, дзеткі, весяліцца і гукаці!

Васіліна. Дарагія, дзеці, госцейкі, спяшайцеся, у карагод - гульню збірайцеся…



Гульня:

У сярэдзіну круга становіцца дзяўчына з хустачкай у руцэ. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу.

Дзеці спяваюць: А дзе той Іванка, што ўстае спазаранку ( 3 разы)

Ён спрытны, працавіты, танцуе, пяе

Іванка прыбяжы, свій спрыт пакажы.

Дзяўчынка спыняецца каля хлопчыка , запрашае яго паклонам выйсці ў круг. Хлопчык выбягае на сярэдзіну круга са словамі:

Як топну нагой, ды прытопну другой

Кругом пакружуся, усім пакажуся.

Хлопчык танцуе з дзяўчынкай, дзеці пляскаюць у далоні, прыгаворваюць:

Танцуй, Іванка, танцуй Марынка ( 3 разы)

Хопіць, з круга выхадзі і Мрынку забяры.

Хлопчык вядзе дзяўчынку на месца, у круг выходзіць другая дзяўчынка. Гульня працягваецца.

Выбягаюць два хлопцы пераапранутыя ў агародніх пудзілаў, загукваюць зіму:

Гу-гу- гу, мароз,гу-гу-гу, завіруха…

(пакружыцца, паскакаць, паказваючы, як зазываюць зіму)----некалькі разоў.
Аленка. Дзяўчаткі, паглядзіце, мы ўжо вясну дачакаліся, а яны зіму назад вяртаюць. Давайце іх адлупцуем…

Дзяўчынкі. давайце, давайце! ( Лазовымі дубцамі, або галінкамі вярбы лупцуюць хлопцаў).- Вось вам, вось вам, вось…

Хлопцы. Вой, вой не лупцуйце… (уцякаюць)

Гучыць мелодыя. У залу кружачыся, “сыплючы снег” уваходзіць Зіма.

Васіліна. (сумуючы)Успелі такі, хлопцы, зіму наклікаць…

Ой, людзячкі, раступіцеся

Ды на зіму падзівіцеся.

Ды пастойце тут

Убачыце Зімы і Вясны суд!

Зіма. (падступае да Вясны) А ці не рана ты да нас прыйшла, Вясна?

Вясна. Сястрыца, зямля ўстае ад сна.

Зіма. Хопіць, сястрыца, дай пагуляць, белую снежную кніжку дапісаць.

Вясна. пара мне, сястрыца, бо птушкі з выраю песню вясновую на крылах прынеслі.

Зіма. (злуецца, наступае на Вясну, топае нагой). Ды не, сястрыца, не скончана гульня. Мяне ты гоніш кожны год, як прыходзіць твой чарод.

Васіліна. Чакай, Зіма, калі ты згодна, дык мы суд зробім пры народзе, як дамаўляліся. Вось вам калодачка з дошкай. Ну, хто каго пераважыць!?

Вось зараз вы будзеце бачны ўсяму народу (звініць у званочак). Суд пачынаецца!

Першае пытанне табе, Зіма. Для каго вяснянкі спявалі!? Каго гукалі!?

Зіма. (хітруючы) Для мяне спявалі! Мяне гукалі!(робіць невялікі перавес).

Васіліна. І што ж гэта ты такое гаворыш? У нас сведак многа… (паказвае на народ). Адкажыце дружна, далоньмі хлопайце гучна, нагамі топніце ёмка: ці люба вам Зіма?

Дзеці. Не!!! (Вясна пераважвае)

Васіліна. А зараз другое пытанне: пасля сямі гадоў, што з казой будзе?

Зіма. Прападзе !!! (усе смяюцца)

Васіліна. Мо сястрыца вясна адкажа?

Вясна. Пасля 7 год восьмы пойдзе!

Васіліна. Людцы, адкажыце,усёю грамадою гучна, ці люба нам Вясна?

Дзеці. Люба!Люба!

(Вясна пераважвае)

Зіма.Я ведаю, ведаю, Васіліна, што ты з народам згаварылася…

Гэй, памочнікі мае, схапіце ў палон гэтых вяснянак… (указвае на дзяўчынак у вяночках).

Хлопцы-пугалы выскакваюць, падбягаюць, але спыняюцца, бо вяснянак закрываюць сабой дзяўчынкі з дубцамі ў руках (патрэскваюць дубцамі).

Хлопцы. Прыгажунькі (падаюць на калені). Бярыце нас ў палон!



(вяснянкі бяруць пад рукі хлопцаў і выводзяць іх)

Вясна. (да Зімы) Сястрыца мая, хопіць нам сварыцца!

Зіма. (злосна) Пакуль я ў сіле- буду сварыцца!

Вясна. Сястрыца, уступі!

Зіма.Дзе дождж праліў – будзе снег! (паказвае рукамі)

Дзе ручаёк – будзе лёд! Зімы халоднай смех!



Вясна і зіма спяваюць, наступаючы адна на адную.

Зіма. (спявае) А я Зіма белая, белая

У полі снегам сеяла, сеяла.

Вясна. (спявае)А я Вясна красная, красная

Сонечная ясная, ясная.

Зіма. Не хваліся мілая, мілая,

А я цябе сілаю, сілаю…

Усе ўдзельнікі трымаюць у руках птушачкі, сонейкі. Бабуля васіліна трыма е ў руках вялікае сонца – “ наступаюць “ на Зіму са словамі:

Усе. А мы цябе - розумам, розумам!!!



(Зіма адступае і знікае з залы)

Васіліна. Цёпленька стала ад сонечных промнічкаў, снег растаў…

Заспявалі птушачкі…

Спалохалася Зіма, ды ўцякла ў далёкі халодны край.

Вясна. Дзякуй, вам, людзі добрыя, за тое, што мяне чакалі, добра прымалі.

Васіліна. А зараз пойдзем, дарагія госцікі, жавароначкамі частавацца, што я напякла для вас з самага ранку.



Усе ўдзельнікі выходзяць з залы з песняй “Вясна, вясна на вуліцы”

1.Вясна, вясна на вуліцы – 2 разы

Не напрала на шкурыцу

2.Вясна, вясна на вуліцы – 2 разы

Не напрала на спадніцу

1.Вясна, вясна на калочку – 2 разы

Не напрала на сарочку

1.Вясна, вясна на прыпячку– 2 разы

Не напрала на світачку.

Спіс выкарыстаных крыніц
1.Дубініна, Д.М. Культура Беларусі ў казках і паданнях: этнакультурная адукацыя дашкольнікаў: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі / Д.М.Дубініна, Д.У.Дубінін.-Мінск: Зорны верасень, 2008.

2.Жалняровіч, Н.І. Хутка ў нашай хаце свята: знаёмім дашкольнікаў з традыцыямі беларусаў: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Н.І.Жалняровіч, М.А.Каліноўская.- Мазыр: Белы Вецер,2009.



3.Кахноўская, А.В. Этнакультурнае выхаванне: фарміраванне асноў патрыятызму ў старшых дашкольнікаў/ А.В.Кахноўская; ДУА “Мін.абл. інстытут развіцця адукацыі”.- 2-ое выд.., выпраўлен.-мінск: мін.абл.ІРА, 2013.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка