Тэма «Беларусь — мая Радзіма»




Дата канвертавання01.05.2016
Памер402.81 Kb.
IV класс
Заданні могуць выкарыстоўвацца для праверкі дамашняга задання; франтальнай праверкі ведаў вучняў; замацавання вывучанага матэрыялу; правядзення практычных работ; ажыццяўлення тэматычнага кантролю ведаў.
Тэма «Беларусь — мая Радзіма»
1. Адзнач знакам «+» словы, якімі мы яшчэ называем нашу Беларусь.

Радзіма Сталіца Бацькаўшчына

2. Злучы па сэнсе словы з левага і правага слупкоў.
Радзіма Зямля, якая засталася нам ад бацькоў нашых, а ім

ад іх бацькоў — нашых дзядоў.


Бацькаўшчына Зямля, дзе мы нарадзіліся, якая нам самая родная

ва ўсім свеце.


3. Чаму наша краіна мае назву Белая Русь? Адзнач знакам «+» правільныя адказы.

Белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.

Жыхары краіны ўпрыгожвалі свае дамы белымі тканінамі.

Жыхары краіны насілі белае адзенне і мелі светлыя валасы.

4. Выканай заданні з дапамогай карты.

А. Абвядзі межы сваёй вобласці.

Б. Напішы назву свайго абласнога цэнтра.

В. Падпішы назву сталіцы Беларусі.



5. Людзі якіх нацыянальнасцей жывуць у Беларусі? Замяніце пытальныя знакі патрэбнымі назвамі.
беларусы

?__________



Шматнацыянальная ?__________

Беларусь яўрэі

украінцы


?__________
Тэма «Мы і нашы суседзі»
1. Як называецца наша краіна? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

Расія Польшча Беларусь

2. Сярод пералічаных магчымых назваў абласцей Беларусі абазнач знакам «+» сапраўдныя. Карыстайся картай.

Мінская Віцебская Барысаўская

Гомельская Гродзенская Магілёўская

Столінская Брэсцкая

3. Размясці ў парадку ўзрастання тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі.

сельскі савет вобласць  раён

4. Падкрэслі назвы краін, з якімі мяжуе Беларусь. Карыстайся картай.

Расія, Францыя, Украіна, Польшча, Літва, Данія, Латвія, Англія.

5. Выканай краязнаўчыя заданні. Пералічы назвы тэрытарыяльных адзінак, у склад якіх уваходзіць населены пункт, у якім ты жывеш.

Сельскі савет ___________________ Вобласць _________________________

Раён __________________________ Краіна _____________________________

Тэма «Нашы продкі»
1. Адзнач знакам «+» назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі больш за паўтары тысячы гадоў таму назад.

крывічы драўляне дрыгавічы  радзімічы

2. Злучы стрэлкамі назвы заняткаў продкаў з прыстасаваннямі, з дапамогай якіх яны ажыццяўляліся.

а) кап'ё


1) земляробства б) саха

2) паляванне в) лук

г) серп

3. Суаднясі паміж сабой назвы ў левым і правым слупках. Карыстайся картай падручніка.



Крывічы Тураў

Дрыгавічы Гомель

Радзімічы Полацк

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

Старажытныя паселішчы будавалі каля ракі або возера.

Усе людзі жылі ў адным высокім драўляным будынку.

Старажытныя паселішчы абносілі агароджай, каб бараніцца ад дзікіх звяроў і ворагаў.

Кожная сям'я племені займалася толькі сваёй гаспадаркай.

Дзеці з малых гадоў працавалі разам з бацькамі, дапамагалі весці гаспадарку.

5. Дапоўні табліцу.


Нашы продкі


Назва племені

Паходжанне
(ад якой назвы)


Гарады

Крывічы

?

Полацк і Віцебск

?

Дрыгавіт або дрыгва

?

Радзімічы

?

?

Словы для выкарыстання: Радзім; Крыў або крэўныя; Кіеўская Русь; Гомель; Тураў; Кіеў.



Тэма «Зямля блакітных рэк і азёр»
1. Дапоўні сказ.

У адрозненне ад сённяшніх дзён, калі шасейныя дарогі і чыгункі з'яўляюцца галоўнымі шляхамі зносін, у далёкім мінулым гэту ролю адыгрывалі ___________ (рэкі, азёры, балоты).

2. Адзнач знакам «+» правільны адказ на пытанні.

Да якога паняцця адносіцца выраз «блакітныя шляхі Беларусі»?

акіяны  азёры рэкі

Да якога паняцця адносіцца выраз «блакітныя вочы Буларусі»?

акіяны  азёры рэкі

3. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 У далёкім мінулым рэкі адыгрывалі ролю галоўных шляхоў зносін.

 Нашы продкі рабілі свае паселішчы на берагах рэк.

 Свіцязь — галоўная рака Беларусі.

 Кожная рака мае сваю гісторыю.

4. Растаў часткі плана падання пра возера Свіцязь у пэўным парадку.

Незвычайны ўлоў. Прыгажуня знікла.

Людскі плач. Расказ дзяўчыны.

5. Запішы гарады, назвы якіх паходзяць ад назваў рэк.

Віцьба — _____________________ Менка — _______________________

Піна — _______________________ Кобрынка — ____________________

Палата — ____________________

Словы для даведак: Полацк, Мінск, Віцебск, Кобрын, Пінск.

Тэма «Наша Радзіма на гістарычнай карце»
1. Дапоўні сказ.

Каб мець дакладнае ўяўленне аб той ці іншай гістарычнай падзеі, нам спатрэбіцца ___________________ .

Словы для даведак: геаграфічная карта, гістарычная карта.

2. Закончы сказы.

Складаць карты людзі пачалі _________________ (даўно, нядаўна).

З цягам часу карты станавіліся больш ______________ (вялікімі, падрабязнымі).

Каб навучыцца «чытаць» гістарычную карту, неабходна ведаць ___________________ (правілы, загады).

3. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Кожная карта мае сваю назву, якая адлюстроўвае пэўныя гістарычныя падзеі ў вызначаны час.

 Назвы краін і гарадоў адпавядаюць таму часу, які адлюстраваны на карце.

 Замест умоўных абазначэнняў на карце ўжываюцца малюнкі.

 Колеры на карце выкарыстоўваюцца для абазначэння тэрыторый розных дзяржаў.

4. Карыстаючыся гістарычнай картай падручніка, запішы назвы беларускіх гарадоў.

______________________________________________________________________

5. Дапішы да сучасных назваў беларускіх гарадоў іх гістарычныя назвы.

Гродна — ____________________ Мінск — _________________________

Полацк — ____________________ Гомель — ________________________

Брэст — _____________________ Навагрудак — _________________

Словы для даведак: Менск, Полтекс, Гомій, Наваградак, Бярэсце, Гародня.

Тэма «Стужка часу»
1. Злучы стрэлкай поўныя назвы з іх скарочаным абазначэннем.

год ст.


стагоддзе тыс. г.

тысячагоддзе г.

2. Адзнач знакам «+» правільны адказ.

Ісус Хрыстос — гэта:

вучоны дзяржаўны дзеяч сын Божы

3. Злучы паняцці з іх тлумачэннямі.


Эра Час, які звязваецца з першым годам жыцця Ісуса Хрыста
Да нашай эры Час, які папярэднічаў нараджэнню Ісуса Хрыста
Наша эра Працяглы адрэзак часу, звычайна большы за тысячагоддзе
4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Любую гістарычную падзею можна паказаць з дапамогай стужкі часу.

 Пачатак нашай эры звязваюць з нараджэннем Ісуса Хрыста.

 Першыя вядомыя стаянкі найстаражытнейшых жыхароў з'явіліся на тэрыторыі нашай краіны каля 24 тысячагоддзяў да нашай эры.

 Старажытны горад Полацк узгадваецца ў летапісах упершыню пад 1067 годам.

5. Пранумаруй назвы па ўзрастаючай ступені.

тысячагоддзе эра  стагоддзе год


Тэма «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны»
1. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанне:

Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны?

летапісы  курганы камяні кнігі

2. Закончы сказы.

Дужага і высокага чалавека называлі __________________ (волатам, гандляром).

Пагоркі з зямлі і пяску, што насыпалі над нябожчыкам называлі ______________ (помнікамі, курганамі).

3. Паразважай.



Чаму камень, што знаходзіцца ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, людзі назвалі Божым?

 Людзі лічылі, што вада, якая збіралася ў яго паглыбленнях, лекавая.

 Людзі лічылі, што камень стварыў Бог.

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Шматлікія камяні раскідаў па тэрыторыі Беларусі магутны вулкан.

 Шматлікія камяні пакінуў на нашай зямлі ледавік.

Нашы продкі лічылі, што жыццё чалавека працягваецца і пасля смерці, таму трэба пакласці ў курган усё, што было патрэбна чалавеку пры жыцці.

5. Назаві прафесіі людзей, калі пасля іх смерці ў курганы ім клалі:

Гліняны посуд — ____________. Меч — _____________. Вагі — _____________.

Тэма «Як да нас прыйшла кніга»
1. Злучы імя асветніка з горадам, у якім ён нарадзіўся.

Нясвіж


Кірыл Тураўскі

Тураў


2. Абазнач знакам «+» назвы гарадоў — галоўных цэнтраў перапіскі кніг у старажытнай Беларусі.

Мінск  Полацк Тураў

3. Закончы сказы.

Аб жыцці продкаў у старажытныя часы нам паведамляюць пісьмовыя крыніцы — __________________ (газеты, летапісы).

Самым старажытным летапісам усходніх славян з'яўляецца ______________

_______________________________ («Аповесць мінулых гадоў», «Біблія»).

4. Абазнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Самы старажытны летапіс называецца «Аповесць мінулых гадоў».

 Старажытныя кнігі былі толькі рукапіснымі.

 Пісаліся старажытныя кнігі на паперы.

 Пісаліся старажытныя кнігі на тонка вырабленай цялячай скуры.

 Галоўным цэнтрам перапіскі кніг на Беларусі быў Мінск.

 Старажытныя пісьмы пісаліся на бяросце і васковых дошчачках.

5. Адгадай па апісанні і запішы імя гістарычнага дзеяча.

Ён нарадзіўся ў пачатку ХІІ стагоддзя ў горадзе Тураве. Калі вырас, то стаў манахам і пачаў пісаць малітвы пра тое, як павінны жыць людзі.

Гэта ________________________________.




Тэма «Першыя друкаваныя кнігі»
1. Назаві імя чалавека, адлюстраванага на партрэце.
___________________________

2. Злучы імёны беларускіх першадрукароў з назвамі кніг, выдадзеных імі.

Францыск Скарына Катэхізіс

Сымон Будны Біблія

3. Дапоўні сказы.



Нарадзіўся Скарына ў канцы ХV стагоддзя ў _________________ (Нясвіжы, Полацку). Стаўшы выдатным вучоным, Скарына вырашыў узяцца за друкаванне кніг на ________________ (старабеларускай, польскай, рускай) мове. Прадаўжальнікам справы Скарыны стаў вядомы беларускі друкар і вучоны ________________ (Іван Фёдараў, Сымон Будны).

4. Адзнач знакам «+» агульныя рысы жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны і С. Буднага.

 Нарадзіліся ў Беларусі.

Першадрукары.

Вучыліся ў Кракаве.

Друкавалі кнігі ў Празе.

Друкавалі кнігі на беларускай мове.

5. Адгадай па апісанні і запішы імя гістарычнага дзеяча.



Жыў у XVI стагоддзі ў Нясвіжы. Надрукаваў на тэрыторыі Беларусі першую кнігу «Катэхізіс». ________________________________

Першадрукар сярод усходніх славян. Нарадзіўся ў Полацку ў канцы XV стагоддзя. ________________________

Друкар з Масквы. Выдаў першую рускую кнігу. ___________________________

Друкар з Украіны. Прадаўжальнік спраў Ф. Скарыны. _______________________

Словы для даведак: Францыск Скарына, Пётр Мсціславец, Іван Фёдараў, Сымон Будны.



Тэст па раздзеле «Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме»
1. Якое месца займае Беларусь на геаграфічнай карце? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Размяшчаецца на поўначы Еўропы.

 Размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы.

 Размяшчаецца на захадзе Еўропы.

2. Пра якую раку ідзе гаворка ў тэксце? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

Яна з’яўлялася ракой-вуліцай у старажытным Мінску. Раней яна была шырокая, а потым звузілася і змялела. Сёння яна цячэ ў падземнай трубе пад адной з вуліц Мінска.

 Нёман  Днепр  Няміга

3. Падкрэслі назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі.

Драўляне, дрыгавічы, севяране, крывічы, паляне, радзімічы, валыняне.

4. Суаднясі імёны з характарыстыкамі людзей.

Францыск Скарына манах

Сымон Будны прадаўжальнік друкарскай справы

Кірыл Тураўскі першадрукар

5. Запішы патрэбныя словы.



Дзе можна ўбачыць гістарычныя рэчы? _________. Дужы і высокі чалавек — ________. Прыгорак з зямлі і пяску, што насыпаўся над пахаванымі нябожчыкамі —________. Восеньскі дзень памяці продкаў — _________. Вясенні дзень памяці продкаў — ________. Прадавец — _________.

Словы для даведак: гандляр; асілак; музей; Дзяды; Радаўніца; курган.



Тэма «Князёўна з трыма імёнамі»
1. У якім горадзе княжыў князь Рагвалод? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Кіеў  Полацк  Ноўгарад

2. Адзнач знакам «+» імёны, пад якімі пражыла сваё жыццё полацкая князёўна?

 Ефрасіння  Рагнеда  Саламона

 Гарыслава  Анастасія

3. Дапоўні сказы.



Як толькі сышоў снег, Уладзімір нечакана напаў на ____________. Бацькі і браты Рагнеды былі _________. Уладзімір сілай прымусіў Рагнеду стаць яго __________. Пасля гэтага Уладзімір рушыў з войскам на __________, перамог у бітве _______________ і стаў вялікім кіеўскім князем.

Словы для даведак: Кіеў; Полацк; Яраполк; забіты; пахаваны; рабыня; жонка; Ізяслаў.

4. За якія заслугі царква абвясціла князя Уладзіміра святым? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Стаў вялікім кіеўскім князем.

 Прыняў хрысціянства і пачаў хрышчэнне ва ўсіх гарадах.

 Падараваў Рагнедзе жыццё.

5. Вызнач паслядоўнасць і абазнач лічбамі падзеі жыцця беларускай князёўны Рагнеды.

 Уладзімір забіў бацькоў і братоў Рагнеды, прымусіў яе стаць яго жонкай.

 Да Рагнеды пасваталіся кіеўскі князь Яраполк і наўгародскі князь Уладзімір.

 Пасля замужжа Рагнеда назвалася Гарыслава і нарадзіла пяцёра дзяцей

 Старэйшы сын Ізяслаў ратуе маці ад смерці і ад­праўляецца з ёй у. крэпасць пад Мінскам.

 Рагнеда адважылася забіць Уладзіміра.

 Рагнеда стала манашкай і атрымала імя Анастасія.

Тэма «Яраслаў Мудры — сын Рагнеды»
1. Як быў празваны Яраслаў за свой розум? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Справядлівым  Мудрым  Вялікім

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Як называўся першы агульны для ўсіх закон, напісаны Яраславам Мудрым?

 «Руская Праўда»  Статут



Якія пакаранні за парушэнні законаў існавалі пры Яраславе Мудрым?

 Ссылка  Ад штрафу да смяротнай кары

3. Дапоўні сказы.

Па загаду Яраслава ў цэнтры __________ быў пабудаваны велічны храм у імя Святой Сафіі. Падобныя храмы былі пабудаваны ў _________ і __________ .

Словы для даведак: Полацк; Кіеў; Ноўгарад; Тураў.

4. Адзнач знакам «+» справы кіеўскага князя Яраслава, за якія ён атрымаў прозвішча «Мудры».

 Будаваў і ўмацоўваў гарады Кіеўскай Русі.

 Напісаў першы закон — «Рускую Праўду».

 Быў удалым военачальнікам.

 Загадаў сваім сынам заваёўваць розныя краіны.

 Будаваў храмы і саборы ў вялікіх гарадах.

5. Прачытай урыўкі з «Рускай Праўды».

§ 22. За забойства княжацкага аканома (кіраўніка гаспадаркі) штраф 80 грыўняў (назва грошай).

§ 24. За забойства княжацкага селяніна штраф 5 грыўняў.

Ці можна назваць назваць «Рускую Праўду» справядлівым законам?

 Так  Не

Абгрунтуй сваю думку.

___________________________________________________

Тэма «Усяслаў Чарадзей»
1. Пра якога князя ідзе гаворка? Абазнач знакам «+» правільны адказ.

Правіў у горадзе Полацку. Пагалоска аб ім хадзіла па ўсім белым свеце. Гаварылі людзі пра яго рознае: то ваўком абернецца, то турам, то сокалам...

 Яраслаў Мудры  Усяслаў Чарадзей

2. Адзнач знакам «+» прычыны, па якіх князь Усяслаў атрымаў прозвішча «Чарадзей».

 Меў чароўны знак.

 Мог ператварацца ў рознага звера.

 Яго поспехі, рашучасць і спрытнасць сучаснікі лічылі «чараўніцтвам».

3. Падкрэслі назвы прадметаў, якія належалі воінам таго часу.

Кальчуга, шчыт, шлем, меч, пісталет, кап’ё, лук і стрэлы, кулямёт, булава, самастрэл, аўтамат.

4. Прачытай урывак з тэксту і падкрэслі адказ на пытанне «Якія ўмацаванні былі выкарыстаны пры будаўніцтве замка?»



Пабудаваў у Полацку новы вялікі замак, абнёс яго высокай драўлянай сцяной і глыбокімі равамі. У самім жа замку белакаменнае дзіва паўстала — храм у імя Святой Сафіі...

5. Прачытай тэкст і выканай заданні.



І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў трэці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй, і перамаглі Ізя­слаў, Святаслаў і Усевалад (кіеўскія князі), Усяслаў (полацкі князь) жа уцёк.

Якая гістарычная падзея апісваецца ў тэксце?

 Бітва на Нямізе.  Будаўніцтва Святой Сафіі.



Войскі якіх княстваў прымалі ўдзел у бітве?

 Полацкае княства супраць татар.

 Полацкае княства супраць аб’яднанага войска Кіеўскай Русі.

Тэма «Еўфрасіння Полацкая»
1. Якое імя далі бацькі Еўфрасінні Полацкай па нараджэнні. Пазнач правільны адказ знакам «+».

 Гарыслава  Рагнеда  Прадслава

2. Закончы сказы.

Падрасла прыгажуня _________ (Гарыслава, Прад­слава). Бацька надумаў аддаць яе __________ (замуж, у манастыр). Але яна вырашыла інакш: сышла да цёткі ў __________ (вёску, манастыр), каб прысвяціць сваё жыццё Богу і бедным людзям. Маладой манашцы надалі новае імя — _________ (Еўфрасіння, Анастасія).

3. З дапамогай лічбаў устанаві паслядоўнасць найбольш важных спраў Еўфрасінні Полацкай.

 Жыццё ў Сафійскім саборы.

 Дапамога параненым воінам.

 Заказ святога крыжа.

 Будаўніцтва Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы.

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 У Сафійскім саборы Еўфрасіння чытала і перапісвала кніжкі.

 У манастыры Ефрасіння вучыла хлопчыкаў воінскай справе.

 Еўфрасіння вучыла людзей паважаць адзін аднаго, заклікала спыніць крывавыя войны.

 Еўфрасіння заказала зрабіць крыж майстру Мікалаю Кузьмічу.

 У пачатку Вялікай Айчыннай вайны крыж знік.

 Аднавіў вобраз святога крыжа сучасны майстар Лазар Богша.

 Еўфрасіння Полацкая стала першай жанчынай, якую царква абвясціла святой.

5. Разгадай загадку крыжа.

Над верхняй перакладзінай крыжа Еўфрасінні Полацкай ёсць літары ІС і ХС. Яны абазначаюць імя. Запішы яго. ____________

Тэма «У абарону сваёй зямлі»
1. Закончы сказы.

У ХІІІ стагоддзі на нашы землі напалі _____________ (нямецкія захопнікі; рыцары-крыжакі) і пачаліся набегі ________________ (татар; палякаў).

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.



Хто ўзначаліў барацьбу супраць крыжакоў?

 Рагвалод  Вітаўт



Як называлася дзяржава, што ўзнікла на беларускіх і літоўскіх землях?

 Полацкае княства  Вялікае княства Літоўскае

3. Падкрэслі назвы народаў, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве і перамаглі крыжакоў.

Беларусы, рускія, англічане, літоўцы, палякі, венгры, татары.

4. Адзнач знакам «+» справы князя Вітаўта, якімі ён праславіўся.

 Абарона і ўмацаванне дзяржавы.

 Перапісванне кніг і напісанне летапісаў.

 Сумесная з польскім каралём перамога над рыцарамі-крыжакамі.

 Разрабаванне дамоў і палацаў багатых жыхароў Вялікага княства Літоўскага.

5. Паразважай. Чаму ў Грунвальдскай бітве войскі князя Вітаўта і польскага караля Ягайлы змагаліся разам?

________________________________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

Тэма «Па якіх законах жылі нашы продкі»
1. Закончы сказы.

Агульнанародны сход, які збіраўся для вырашэння важных пытанняў меў назву _________(статут, веча). Першы пісаны закон у Старажытнай Русі называўся ___________ («Руская праўда», «Руская грамата»).

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.



Як называўся збор законаў у Вялікім княстве Літоўскім?

 Статут


 Грамата

Хто з жыхароў Вялікага княства Літоўскага падпарадкоўваўся законам?

 Сяляне

 Князь

 Усе жыхары

3. Злучы стрэлачкай назвы зборнікаў законаў з імёнамі іх складальнікаў.
«Руская праўда» Леў Сапега
Статут ВКЛ Яраслаў Мудры
4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

У Статуце вызначаліся правы і абавязкі ўсіх жыхароў Вялікага княства Літоўскага.

 Статут быў напісаны на беларускай мове.

 Складальнікам Статута быў выдатны дзяржаўны дзеяч Ф. Скарына.

 Статут Вялікага княства Літоўскага — адзін з першых у Еўропе збор законаў.

5. Адзнач знакам «+», якія пытанні, на тваю думку, мог вырашаць народны сход.

 Збіранне народнага войску для барацьбы з ворагам.

 Гандаль у горадзе і іншых краінах.

 Выбар жаніхоў і нявест.

 Суд над злодзеямі.




Тэма «Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў»
1. Адзнач знакам «+» самы старажытны горад.

 Тураў


 Мінск

 Полацк


2. Суаднясі назвы гарадоў з героямі паданняў.
Асілак-млынар Менеск Брэст
Разбойнік Машэка Мінск
Князь Тур Тураў
3. Суаднясі назвы гарадоў з найбольш верагодным паходжаннем іх назваў.

Полацк Князь Тур

Тураў Рака Палата

Мінск Рака Віцьба

Віцебск Рака Менка

Магілёў Рака Гамеюкі

Гомель Магіла Льва

4. Напішы назвы гарадоў па апісанні.



Горад размясціўся на злучэнні рэк Заходняй Дзвіны і Віцьбы. Заснаваны ў Х стагоддзі. _____________. Упершыню гэты горад упамінаецца ў 1067 годзе ў сувязі з бітвай на рацэ Нямізе. Зараз з’яўляецца сталіцай Беларусі. ______________. Па-даўнейшаму гэты горад называўся Гарадзень, Гародня, што азначае «ўмацаванае паселішча». Заснаваны на беразе Нёмана. ______________.

Самы старажытны беларускі горад. Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 годам. Жыхары горада — палачане. __________. У старажытны час лютага разбойніка Машэку забіла яго нявеста. Магілу Машэкі людзі назвалі «Магілай льва». Адсюль, кажуць, і назва горада. _________.

Словы для даведак: Полацк, Гродна, Магілёў, Мінск, Віцебск.

5. Адгадай па апісанні прафесіі майстроў — рамеснікаў старажытнага горада.

Шылі адзенне і абутак для гараджан. __________. Забяспечвалі жыхароў горада посудам. _________. Выплаўлялі жалеза і рабілі зброю, прылады для працы і дома._________. Гатавалі і выпякалі хлеб.__________. Апрацоўвалі скуры жывёл._________.

Словы для даведак: шаўцы, ганчары, кавалі, гарбары, пекары.




Тэма “Пад сценамі старажытных замкаў”
1. Дапоўні сказ.

Першапачаткова замкі будавалі з ______ (каменю; дрэва), а потым — з каменю і ______ (гліны, цэглы).

2. Як называлася царква, пабудаваная па загаду Вітаўта? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

£ Спаса-Еўфрасіннеўская.

£ Сынкавіцкая.

3. Чым адрознівалі замкі ад іншых збудаванняў? Адзнач знакам “+”.

£ Вежы.


£ Крыжы.

£ Крэпасныя сцены.

£ Роў з вадой.

£ Падвесны мост.

£ Вялікія вокны.

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Хоць замкі належалі князю, але ствараліся ўсім народам.

£ У час небяспекі ўсе жыхары ратаваліся ў замку.

£ Замкі былі акружаны ровам з вадою.

£ Моц замка вызначалася па глыбіні рва вакол яго.

5. Вызнач старажытны замак па апісанні.

1) Гэты замак належаў старажытнаму роду князёў Радзівілаў. Быў пабудаваны ў баку ад горада, між азёр — фактычна на востраве. _________

2) Гэты замак меў вельмі цікавую канструкцыю моста. Зараз у пабудовах гэтага замка размяшчаюцца музеі._________

3) У падзямелле гэтага замка быў пасаджаны князь Вітаўт. Выратавацца яму дапамагла жонка. _________

4) Гэты замак лічыўся адным з самых прыгожых. Казалі, падобны на яго ёсць толькі ў Францыі. Захаваўся да нашых дзён у разбураным стане._________

Словы для даведак: Гальшанскі, Нясвіжскі, Гродзенскі, Крэўскі, Мірскі.



Тэма “У краіне майстроў”
1. Каму прысвяціў адзін са сваіх вершаў паэт Максім Багдановіч? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

Цямнее край зубчаты бору...

І тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персідскага ўзору

Цвяток радзімы васілька.

£ Майстрам шматкаляровай кафлі.

£ Слуцкім ткачам.

2. Падкрэслі назвы гарадоў, у якіх існавалі майстэрні па вырабу паясоў.



Мінск, Нясвіж, Полацк, Слуцк.

3. Закончы сказы.



У Слуцкай майстэрні па вырабу паясоў спачатку працавалі _________ і ___________ майстры. Яны перадалі свае ўменні _________ умельцам. Ткаліся слуцкія паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак — для ___________ людзей, з ільну і воўны — для __________.

Словы для даведак: мясцовыя, персідскія, турэцкія, сяляне, заможныя.

4. Адзнач знакам “+” асаблівасці слуцкіх паясоў.

£ Рабіліся паясы з тонкай воўны, што іх можна было працягнуць праз пярсцёнак.

£ Ткаць паясы прыдумалі беларускія майстрыхі.

£ Для заможных людзей паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак.

£ Для сялян паясы ткаліся з ільну і воўны.

£ Усе слуцкія паясы падобны ўзорамі адзін на аднаго.

5. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Кожная майстэрня рамеснікаў на Беларусі мела свой герб.

£ Майстэрня шматкаляровай кафлі зарадзілася ў Віцебску.

£ Беларускія майстры — гутнікі выраблялі падвясныя люстры.

£ Ганчары ткалі прыгожую тканіну.

£ Саломапляценнем займаліся беларускія сяляне і сваімі вырабамі ўпрыгожвалі дом.




Тэма “Ад батлейкі — да тэатра”

1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.




батлейка




музычны твор










паланез




народны лялечны тэатр

2. Суаднясі імёны з характарыстыкамі асоб.

Сімяон Полацкі стваральнік тэатра ў Слоніме.

Міхаіл Казімір Агінскі манах-настаўнік.

Міхаіл Клеафас Агінскі аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай”.

3. Запоўні крыжаванку.

1. Памяшканне, у якім выступаюць музыканты, спевакі, танцоры. 2. Вандроўны лялечны тэатр. 3. Выканаўцы роляў у батлейцы.

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказвані.

£ Батлейка — гэта народны лялечны тэатр.

£ Для паказаў батлейкі будавалі вялікую сцэну.

£ Галоўныя героі батлейкі — лялькі.

£ Галоўнымі героямі батлейкі былі толькі розныя звяры.

£ Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне.

£ У спектаклях батлейкі бралі ўдзел музыканты.

£ Людзям не падабалася батлейка, таму артыстаў часта не пускалі ў гарады.

5. Адзнач знакам “+” справы, якімі праславіўся Сімяон Полацкі.

£ Стварыў у Полацку школьны тэатр.

£ Быў настаўнікам царскіх дзяцей.

£ Надрукаваў першую беларускую кнігу — “Біблію”.

£ Склаў “Буквар” для навучання дзяцей.

£ Стварыў пры двары рускага цара тэатр.

£ Разам з іншымі выступаў у тэатры ў якасці акцёра.



Тэма “У што верылі нашы продкі”


  1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.




Дажбог




бог грому і маланкі










Вялес




бог Сонца










Пярун




бог жывёлагадоўлі

2. Дапоўні сказы.



У ХІ стагоддзі хрысціянства падзялілася на праваслаўе і каталіцызм. Тыя, хто ходзяць у царкву, называюць сябе_________ , а хто ў касцёл — __________.

Словы для даведак: католікі, праваслаўныя.

3. Суаднясі імёны гістарычных асоб з іх справамі.


Рагнеда




адкрыццё ў Полацку першай школы.










Ізяслаў




будаўніцтва Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.










Еўфрасіння Полацкая




заснаванне першага манастыра.

4. Адзнач знакам “+”, якім з’явам садзейнічала прыняцце нашымі продкамі хрысціянства.

£ Будаўніцтва цэркваў, упрыгожванне гарадоў.

£ Адкрыццё школ.

£ Вядзенне войнаў з суседнімі краінамі.

£ З’яўленне большай колькасці адукаваных людзей.

£ Збіранне старажытных летапісаў і кніг.

5. Як ты разумееш выраз “з даўніх часоў існуе ў жыхароў нашай зямлі верацярпімасць”?

________________________________________________________________________

________________________________________________________________________




Тэма “Пясняр сялянскай долі”
1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.


пан




багаты чалавек, землеўладальнік










заняволены




той, хто страціў волю, трапіў у залежнасць

2. Дапоўні сказы.



З канца ХVІ стагоддзя адбылося поўнае__________ (заняволенне, вызваленне) сялян. Яны сталі __________ (вольнымі, прыгоннымі), не мелі асабістай вольнасці. Сяляне выконвалі прымусовыя абавязкі-павіннасці перад __________ (панамі, беднякамі).

3. Растлумач паняцце “прыгонныя сяляне”. Адзнач знакам “+” патрэбныя прыкметы.

£ У сялян была свая зямля.

£ Пан мог прадаваць сваіх сялян.

£ Паны маглі насільна жаніць сваіх сялян.

£ Сяляне мелі сваю зямлю.

£ Сяляне маглі вырашаць, у якога пана ім жыць.

4. Адзнач знакам “+” справы, якімі праславіўся Францішак Багушэвіч.

£ Працаваў адвакатам — абаронцам бедных людзей.

£ Пісаў аповесці пра жыццё паноў.

£ Выдаў зборнік вершаў “Дудка беларуская”.

£ Адкрыў першы беларускі музей.

£ Падпісваў свае кнігі прозвішчам Мацей Бурачок.

£ Заклікаў любіць і шанаваць беларускую мову.

5. Дакажы, што запавет Ф. Багушэвіча шанаваць беларускую мову выконваецца ў наш час.

1) Беларуская мова з’яўляецца ____________ у Рэспубліцы Беларусь.

2) Беларуская мова вывучаецца ў ____________.

3) На беларускай мове выдаюцца ____________.

4) На беларускай мове вядуцца ____________.

Словы для даведак: школа, інстытут; дзяржаўная; кнігі, газеты, часопісы; перагаворы.



Тэма “Славутыя дзеячы навукі і культуры”
1. Адзнач знакам «+» імёны славутых дзеячаў навукі і культуры, якія сустрэліся табе ў тэксце падручніка.

£ Яўхім Карскі £ Якуб Колас

£ Мацей Бурачок £ Усевалад Ігнатоўскі

£ Янка Купала £ браты Тышкевічы

2. Злучы імёны паэтаў з урыўкамі з вершаў, якія яны напісалі.


Янка Купала




Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!















Якуб Колас




— А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромістай такой грамадзе!

— Беларусы…













3. Адзнач знакам «+» агульныя рысы жыцця і творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы.

£ Нарадзіліся ў 1882 годзе.

£ Надрукавалі першы верш у газеце «Наша Ніва».

£ Пісалі творы на беларускай мове.

£ Прысвячалі свае творы заможным людзям.

£ Сучаснікі называюць іх «беларускімі песнярамі».

4. Адзнач знакам «+» справы, якімі праславіліся браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы.

£ Вывучалі гісторыю роднага краю.

£ Сабралі вялікую бібліятэку.

£ У курганах шукалі старажытныя рэчы, зброю, посуд.

£ Запісвалі старадаўнія звычаі і абрады.

£ Былі заснавальнікамі Беларускай Акадэміі навук.

£ Адкрылі першы беларускі музей.

5. Пазнай па апісанні і запішы прозвішчы славутых людзей Беларусі.

1) Гэты чалавек быў першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук. Сваё жыццё прысвяціў вывучэнню гісторыі Беларусі. ___________.

2) Вядомы ў свеце даследчык беларускай мовы і літаратуры, народных звычая ў і традыцый. Сабраў вялікую бібліятэку, якую падарыў Беларускаму дэяржаўнаму універсітэту. ____________.

3) Браты — даследчыкі гісторыі роднага краю, заснавальнікі Лагойскага і Віленскага музея?. ___________.

4) Абаронца сялян і працоўных, адвакат, паэт, аўтар зборніка «Дудка беларуская». ___________.
Словы для даведак: Францішак Багушэвіч, Усевалад Ігнатоўскі, браты Тышкевічы, Яўхім Карскі.

Тэма “Будаўніцтва новага жыцця”
1. Суаднясі стрэлкай словы левага і правага слупкоў.


БССР




Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка













СССР




Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

2. Адкажы на пытанні. Закрэслі няправільны адказ.



Калі пачалося на Беларусі будаўніцтва новага жыцця? (Пасля адмены прыгоннага права; Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.)

Як называлася новая ўлада, якая ўсталявалася ў нас пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі?(Савецкая ўлада; царская ўлада.)

3. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Швейныя і трыкатажныя фабрыкі выраблялі адзенне і тканіну.

£ Добрушская папяровая фабрыка вырабляла салодкія прысмакі.

£ Станкабудаўнічыя заводы выпускалі вялікую колькасць станкоў.

£ Для будаўніцтва выкарыстоўвалася прадукцыя шклянога, кафельнага, цэме-нтавага заводаў.

£ Сельскагаспадарчая тэхніка выраблялася на панчошна-трыкатажнай фабрыцы ў Віцебску.

4. Чаму ў 1920–1930 гады ў БССР дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны беларуская, руская, яўрэйская, польская мовы? Выберы правільны адказ.

£ У Беларусі жылі людзі розных нацыянальнасцей.

£ Разам было лягчэй будаваць новае жыццё, развіваць гаспадарку.

£ Людзі розных нацыянальнасцей не хацелі пакідаць БССР.

5. З дапамогай падручніка с.107 правядзі даследаванне прычын, па якіх жыццё жыхароў Заходняй Беларусі да 1939 года было нялёгкім.

Прычыны:

1)____________________________________________________________________

2)____________________________________________________________________

3)____________________________________________________________________



Тэма «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны»
1. Пазнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

• Вялікая Айчынная вайна пачалася:

£ 22 ліпеня 1941 г.

£ 22 чэрвеня 1941 г.

• Беларусь была вызвалена ад нямецкіх захопнікаў:

£ 9 мая 1945 г.

£ 3 ліпеня 1944 г.

2. Дапоўні сказы.



Першы ўдар ворага прынялі пагранічнікі і воіны_________ (Сталінграда; Брэсцкай крэпасці). На тэрыторыі Беларусі, якая была захоплена ворагамі, разгарнулася сапраўдная ________ (народная; рэйкавая) вайна. Партызанскім разведчыкам і сувязным стаў амаль стогадовы _______ (Трыфан Лук’яновіч; дзед Талаш).

3. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ «Рэйкавую вайну» супраць фашыстаў вялі партызаны.

£ У Трасцянцы пад Мінскам знаходзіўся лагер смерці.

£ Пад Мінскам, дзе адбылося акружэнне фашысцкіх войскаў, пасля вайны ўзняўся Курган Перамогі.

£ Аб жудаснай трагедыі, якая напаткала вёску Хатынь, нагадваюць званы.

4. Адзнач знакам «+» прычыны, па якіх гэта вайна атрымала назву «Айчынная».

£ На барацьбу з немцамі ўзняліся толькі дарослыя мужчыны.

£ На барацьбу з немцамі ўзняўся ўвесь народ — ад малога да старога.

£ Людзі змагаліся за свабоду сваёй Айчыны.

£ Людзі змагаліся за сваіх кіраўнікоў.

5. Пазнай па апісанні і запішы імёны воінаў — герояў Вялікай Айчыннай вайны.



1) Герой Курскай бітвы, лётчык, збіў у баі 9 самалётаў. ____________________.

2) Юны партызан, гераічна загінуў у 14 гадоў ._____________________________.

3) Салдат-беларус, які абараніў нямецкую дзяўчынку. _______________________.

4) Абаронца Брэсцкай крэпасці, камандзір. ________________________________.

5) Партызанскі камандзір, Герой Савецкага Саюза. ________________________.

Выкарыстай імёны: Канстанцін Заслонаў, Аляксандр Гаравец, Марат Казей, Трыфан Лук’яновіч, Пётр Гаўрылаў.


Тэма «Багацце нашай краіны»
1. Сярод пералічаных культур знайдзі і падкрэслі галоўныя сельскагаспадарчыя культуры Беларусі.

Жыта, сланечнік, пшаніца, бульба, рыс, лён, мандарыны.

2. Дапоўні сказы.



Галоўным у развіцці гаспадаркі стаў выраб___________ (машын; абутку). У многіх краінах вядомы трактар _________ («МАЗ»; «Беларус»), які выпускаецца ў ___________ (Жодзіне; Мінску).

  1. Злучы назву прадпрыемства з прадукцыяй, якая там выпускаецца.




«Атлант»




тэлевізары










«Гарызонт»




халадзільнікі










«Віцязь»




пральныя машыны










«МТЗ»




самазвалы










«БелАЗ»




трактары

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ Жыта — галоўная культура на палях Беларусі.

£ З жыта робяць алей.

£ З пшаніцы робяць чыпсы і дранікі.

£ З валокнаў ільну вырабляюць ніткі і тканіну.

£ На корм хатняй жывёле вырошчваюць канюшыну.

£ З кукурузы робяць цукар.

£ Бульбу завуць другім хлебам.

5. Расстаў назвы частак апавядання ў пэўным парадку.

£ Сельская гаспадарка.

£ Транспарт.

£ Аднаўленне гаспадаркі.

£ Вырабы прамысловасці.



Тэма «Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся»
1. Закончы сказы.

Большая частка насельніцтва пражывае ў __________ (вёсках; гарадскіх паселішчах). Насельніцтва вёсак паступова __________ (змяншаецца; павялічваецца). Расце насельніцтва__________ (вёсак; гарадоў).

2. Злучы назву горада з месцам яго ўзнікнення.




Салігорск




узнік побач з залежамі калійных солей.










Наваполацк




узнік у сувязі з будаўніцтвам электрычных станцый на рацэ Бярэзіне.













Светлагорск




вырас побач са старажытным Полацкам.

3. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.



Які подзвіг здзейсніў Пётр Купрыянаў?

£ У адным баі збіў тры варожыя самалёты.

£ Закрыў целам страляючы варожы кулямёт.

Якое званне было прысвоена мужнаму воіну?

£ Званне Героя Савецкага Саюза.

£ Званне ганаровага жыхара г. Жодзіна.

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ У Беларусі больш за 20 тысяч гарадоў.

£ Большасць насельніцтва Беларусі жыве ў гарадах.

£ У Наваполацку працуе прадпрыемства па пераапрацоўцы нафты.

£ Горад Жодзіна — Радзіма героя Пятра Купрыянава.

£ Салігорск, Светлагорск, Жодзіна — старажытныя беларускія гарады.

£ У Новалукомлі працуе адзіная ў Беларусі гідра-электрастанцыя.

£ Салігорск узнік побач з залежамі калійных солей.

5. З дапамогай палітыка-адміністрацыйнай карты на с. 2–3 атласа запоўні табліцу.




Назва горада

Вобласць

Салігорск




Светлагорск




Наваполацк




Жодзіна




Белаазёрск




Новалукомль




Выкарыстай назвы: Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Брэсцкая.

Тэма «Мінск — сталіца нашай дзяржавы.

Мая рэспубліка»
1. Дапоўні сказы.

Мінску больш за ___________ (1000; 900) гадоў. Нашай сталіцы прысвоена званне ___________ («Горад-пераможца»; «Горад-герой»).

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы.



Якую назву мае наша краіна пасля 1991 года?

£ БССР.


£ Рэспубліка Беларусь.

Кіраўніком нашай дзяржавы з’яўляецца:

£ Прэм’ер-міністр.

£ Канцлер.

£ Прэзідэнт.



Прозвішча, імя і імя па бацьку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь _______________ _______________________

3. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ Прывакзальную плошчу называюць «варотамі» сталіцы.

£ Уздоўж праспекта Незалежнасці знаходзіцца Дом Урада і рэзідэнцыя Прэзідэнта.

£ Побач з Партызанскім праспектам знаходзіцца «востраў мужнасці і смутку».

£ Самая старажытная плошча ў горадзе — плошча Свабоды.

£ На плошчы Перамогі ёсць знак «Нулявы кіламетр», які з’яўляецца пачаткам дарог Беларусі.

4. Закончы сказы.



У 1994 годзе быў прыняты Асноўны Закон нашай дзяржавы — _________.

Вышэйшай выбарнай дзяржаўнай установай з’яўляецца _________.

Ажыццяўляе выкананне прынятых законаў _________.

Сочыць за выкананнем усіх законаў___________.

Выкарыстай назвы: Савет Міністраў РБ, Нацыянальны сход, Канстытуцыя РБ, Канстуцыйны Суд РБ.

5. Што даказвае, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца міралюбівай дзяржавай. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН).

£ Рэспубліка Беларусь першая ў свеце добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі.

£ Рэспубліка Беларусь умешваецца ў справы іншых дзяржаў.

£ Рэспубліка Беларусь падтрымлівае добрыя адносіны з суседзямі.




Тэма «Дзяржаўны герб нашай краіны.

Сцяг беларускай дзяржавы»
1. Адзнач знакам «+» колеры, якія паўтараюцца ў дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь.

£ чырвоны £ зялёны £ залацісты £ блакітны

£ фіялетавы £ ружовы £ белы

2. Устаў літары, каб атрымаліся назвы раслін, адлюстраваных на гербе.







ё

н




ж







а







а




ю

ш

ы




а

3. Злучы стрэлкай назву колера на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь з тым, што ён сімвалізуе.




Чырвоны колер




колер дабра і міру, прыроды

Зялёны колер




знак Сонца, перамогі і шчаслівага жыцця

Белы колер




колер свабоды, духоўнай чысціні і мудрасці

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ Выява зямнога шара на гербе нагадвае, што Рэспубліка Беларусь — адна з дзяржаў свету.

£ Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак — вядомыя расійскія касманаўты.

£ Выява герба Рэспублікі Беларусь маецца на ўсіх дзяржаўных дакументах і пячатках.

£ Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пастаянна ўзняты над будынкамі, дзе размяшчаюцца органы дзяржаўнай улады.

£ Кожную другую нядзелю верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

5. Паразважай. Чаму трэба з павагай адносіцца да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны?

__________________________________________________________________________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________________________________________________________________________


Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Паноў С.В., Ракуць В.У., Субоціна В.П., Шамкуць З.А. Чалавек і свет у 4 класе. Мая Радзіма — Беларусь : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. — Мінск : Выдавецкі цэнтр БДУ, 2010.

  2. Паноў С.В., Тарасаў С.А., Гімпель І.А., Белая В.Л., Вольскі А.В. Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас. — Мінск : Выдавецкі цэнтр БДУ, 2013.

  3. Ракуць, В. У. Рознаўзроўневыя заданні, тэсты / В. У. Ракуць. — Мінск: Пачатковая школа, 2004.

  4. Хацкевіч, М. У. Тэсты па курсу «Мая Радзіма — Беларусь» / М. У. Хацкевіч. — Гомель: Гомельскае гарадское радыё, 2002.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка