Тэма: Антонімы Мэта




Дата канвертавання24.06.2016
Памер24.98 Kb.
Тэма: Антонімы
Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, іх ролі і ужыванні ў мове; выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, фарміраваць вывучаемыя з’явы, знаходзіць у тэксце, вызначаць агульнае семантычнае значэнне натанімічных пар слоў; выхоўваць любоў да роднай прыроды, замілаванасць яе прыгажлсцю.
Абсталяванне: карткі, тлумачальны слонік, падручнік беларускай мовы.
Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Слоўнікава – арфаграфічная хвілінка

В...сна, в...ска, л...генда, п..йзаж., дроб...зь, ап...льсін, за...ц, сн...жок, ц...плыня, к...фір.
4. Тлумачэнне новага матэрыялу. ( Гучыць урывак з казкі “ Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць”)

Некалі, кажуць, звяры і жывелы ( свойская жывела) не мелі хвастоў. Адзін толькі звярыны цар – леў – быў з хвастом. Дрэнна жылося звярам без хвастоў. Узімку яшчэ так – сяк, а ўлетку – ратунку няма ад мух ды мошак. Чым іх адганяць? Не аднаго за лета, бывала, насмерць заядалі авадні ды сляпні. Хоць гвалт крычы як нападуць.

Дачуўся пра такую бяду цар і выдаў загад, каб усе звяры ішлі да яго хвасты сабе падбіраць...

Першай прыбегла лісіца. Паглядзела, аж перад царскім палацам цэлая куча хвастоў. І доўгія, і кароткія, і голыя, і пушыстыя, і шырокія. і вузкія... ( Казка прыпыняецца).

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тоў, якія былі хвасты і выпісвае гэтыя словы на дошку. Звяртае ўвагу, што гэтыя словы абазначаюць супрацьлеглыя значэнні. Такія словы называюцца антонімамі.

( анці – супраць, онім – імя ) – грэч.


5. На дошцы сказы. Вучні знаходзяць антонімы.

  1. Адступаў холад, хваля за хваляй накатвалася цяпло.

  2. З жанчынамі све не старэе, ен маладзее , дабрэе.

  3. Клічуць дарогі дальнія, клічуць дарогі блізкія.

  4. Любіў дзядзька спаць на печы, незалежна – цепла ці холадна на дварэ.

Вучні прыводзяць свае антонімы (ў парах).

Чорны –


Багатыя –

Вялікі –

Дзень –

Салодкі –



( Паўтараем , што такое антонімы?)



  1. Гульня “ Хто хутчэй”. Падабраць антанімічныя пары.

1 рад 2 рад

Белы Шырокі

Глыбокі Моцны

Салодкі Тонкі

Цяжкі Рана


Гульня “ Адгадай”. Адгадаць загадкі. Знайсці антонімы.

  1. Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. ( Месяц)

  2. Штот гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое - уночы. ( сонца, месяц)

  3. Вясна прыгрэе, шубу надзене, зіма наступае, шубу скідае. ( Лісцевае дрэва)

  4. Белае поле, чорнае семя, хто яго сее, той разумее. ( кніга, пісьмо).

( Настаўнік звяртае ўвагу, як называюцца тыя словы, якія знаходзяцца ў загадках)


  1. Індывідуальная работа ( рознаўзроўневыя заданні)

  2. работа ў групах ( 1 вучань ад групы на дошцы)

  3. Гульня “ Карэктар” ( выправіць памылкі)

  1. То патухне, то пагасне маяк на беразе, ад гэтага ўсё наваколле то азаралася, то зноў ахоплівалася цемрай.

  2. Тут паэт паказаў палярныя якасці чалавечага характару: хлуслівасць і шчодрасць, скупасць і праўдзівасць, палахлівасць і...(смеласць).

  1. Творчая работа.

10. Вынікі ўрока.



  1. Пра што мы даведаліся на ўроку?

  2. Для чаго служаць антонімы ў мове?

  3. Складанне памяткі – памяткі

  1. Антонімы – словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым значэннем.

  2. Антонімы – надаюць мове выразнасць, служаць сродкам сувязі сказаў у тэксце.



11. Дамашняе заданне пр. прачытаць працяг казкі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка