Тэма: Алесь Ставер “Мой народ” Адукацыйныя мэты




старонка1/5
Дата канвертавання07.05.2016
Памер1.02 Mb.
  1   2   3   4   5

4 КЛАСС

РАДЗІМА МАЯ ДАРАГАЯ (5 ГАДЗІН)



Тэма: Алесь Ставер “Мой народ”

Адукацыйныя мэты: пазнаёміць вучняў з падручнікам “Беларусачка”; удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне, развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой, вылучаць эмацыянальна-ацэначныя словы і асэнсоўваць іх функцыянальнае прызначэнне, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай па тэме “Радзіма”.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; партрэт пісьменніка; ілюстрацыі; раздатачны матэрыял; карткі са словамі, лексічнае значэнне якіх неабходна растлумачыць; фізічная карта Рэспублікі Беларусь.

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

— Дарагія дзеці! Віншую вас з новым навучальным годам! Пасля доўгіх летніх канікул мы зноў сабраліся разам. Мне вельмі прыемна бачыць на вашых тварыках усмешкі. Хай гэты год прынясе поспехаў вам ўсім.

Трэба многа ўсім вучыцца,
Трэба многа ведаў мець, -
Можна свету таямніцы
Толькі з імі зразумець.

II.Паведамленне тэмы ўрока

— У гэтым навучальным годзе мы працягваем знаёміцца з гісторыяй, культурай і традыцыямі нашага народа, якія цяжка зразумець і асэнсаваць без адчування роднага слова. Сёння …, але чакайце …



То ж Айчыны нашай мова,

Мова прадзедаў, бацькоў.

У той мове што ні слова –

Дыямент жывы вякоў.

Невук – хто яе не цэніць.

Ці ж магу я здраджваць ёй:

Я ж не нейкі адшчапенец,

Я ж не нейкі чужаземец

На святой зямлі сваёй.

— Я незнарокам прачытала ўрывак з верша К. Цвіркі. Здагадайцеся, над чым мы будзем працаваць на ўроку?

— Так, мы будзем весці гаворку пра нашу мілагучную мову, што звініць як ручай, пра народ, які на гэтай мове гаворыць. Дапаможа нам у гэтым верш Алеся Ставера “Мой народ”.

III.Моўная размінка

На дошцы запісаны вершаваныя радкі А.Каско:

Асцярожны да кожнага слова,

Як мой дзед – да зямлі пры сяўбе,

Мая родная мужная мова,

Ты ўвесь век бараніла сябе.

Пры чытанні верша ўвага вучняў звяртаецца на выразнае вымаўленне галосных гукаў у кожным слове.

— Вылучыце з тэксту словы і выразы, якія адлюстроўваюць адносіны аўтара да беларускай мовы. (Мая мова, родная, мужная, асцярожны да кожнага слова.)

— Растлумачце, як вы разумееце сэнс першых двух радкоў верша:



Для таго каб зрабіць хлеб, неабходна зерне.

Для таго каб захаваць мову, трэба беражліва ставіцца да кожнага слова.

ΙV.Работа з тэкстам верша А. Ставера “Мой народ”

1.Падрыхтоўка да ўспрымання верша А.Ставера “Мой народ”

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні і выпрацоўку фанетыка-арфаэпічных навыкаў:



людзі

суседзі

стагодзе

жыццё

нашчадкі

у непагодзе

— Раскрыйце сэнс слова стагодзе.

— Адшукайце ў вершы А.Каско сінонімы да го. (Век.)

Якое слова з тых, што знаходзяцца ў слупках, больш падыходзіць па сэнсе для замены слова век у вершы? (Жыццё. Увесь век – усё жыццё, значыць, увесь час, заўсёды, вельмі доўга бараніла сябе.)

— Выкажыцемеркаванні, якім чынам мова сябе бараніла?

— Знайдзіце ў слупках і зачытайце словы, сэнс якіх вам неразумелы.



Тлумачэнне слова:

непагадзь – дажджлівая пагода.

нашчадкі (стар. 3)

— Падбярыце да слова людзі сінонім. (Народ.)

— Агучце загаловак верша Алеся Ставера. (“Мой народ”.)

— Як вы лічыце, аб чым пойдзе гаворка ў творы?



2.Першаснае ўспрыманне верша А. Ставера “Мой народ”

— Паслухайце верш А.Ставера “Мой народ”, знайдзіце ў ім пацверджанне сваім меркаванням.



3.Праверка першаснага успрымання верша А. Ставера “Мой народ”

— Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?



4.Слоўнікавая работа

павага

уважение

вылучала

выдзяляла

чаруй

очаровывай

нашчадкі

людзі будучых пакаленняў

5.Чытанне тэксту вучнямі

  • чытанне моўчкі

  • чытанне-гудзенне

Фізкультхвілінка

Увага! Зараз ýстаньце, дзецi.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краiне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкi ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлi мы да крынiцы,

Выпейце з яе вадзiцы.

У небе - птушак карагод,

İ мы адправiмся ý палёт.

Улева, ýправа павярнiся

İ сябрам сваiм ýсмiхнiся.



6.Аналіз тэксту

—Аб чым гэты твор?

—Якая адметная рыса характару нашага народа? (Дабрыня …)

—Прачытайце верш, вызначыце, якія эмоцыі і пачуцці аўтара ў ім перададзены? (Любоў, гонар, пяшчота.) Пацвердзіце адказ словамі з тэксту.

—Якія пачуцці выклікаў гэты верш у вас? Зачытайце радкі, якія найбольш вас закранулі.

—Чаму ў тэксце некалькі разоў паўтараецца слова мой (маіх)? Зачытайце ў вершы адпаведныя радкі. Што аўтар хацеў падкрэсліць гэтым словам?

— З апорай на змест твора скажыце, які наш народ? Пры адказе карыстайцеся словамі, што запісаны на дошцы:

Вольны, дружны, гераічны, гасцінны, клапатлівы, многапакутны, дбалы, мужны.

— Як вы разумееце значэнне слоў: нягода – непагадзь?

Тлумачэнне слова: нягода – няшчасце, непрыемнасці.

— Зачытайце ў вершы радкі, у якіх ужываюцца гэтыя словы. Пра якія нягоды беларускага народа ўзгадвае аўтар?

7. Заключная гутарка. Гульня “Жылі-былі словы”

— Знайдзіце словы, якія характарызуюць беларускі народ.












Д













А













П

А

В

А

Г

А

Д










Л

Ю

Б

О

Ў




С

В

Е

Т







П

Р

А

М

А

Т

А
















А




У







Г
















Т




Ж







А







М

О

В

А




Н

А

Р

О

Д



















Ы
















V. Паведамленне дамашняга задання

с. 3, выразнае чыт.



VI. Падвядзенне вынікаў урока

— Набліжаецца час заканчваць урок. Якое самаезапаветнае жаданне паэта? Ці згодны вы з ім? Чаму?

— Як мы павінны адносіцца да роднай мовы?

— Які вывад вы зрабілі для сябе?

— Якая галоўная думка верша?

— Як працавалася на ўроку? Што вас зацікавіла, закранула?

Як вы ацэньваеце сваю працу на уроку? Дзякуй за працу.

VII. Рэфлексія

—Адзначце словы, якія характарызуюць вашу працу на ўроку:

Зразумеў Адпачываў

Думаў Ленаваўся

Працаваў Спісваў

Стаміўся Чакаў перапынка



4 КЛАСС

РАДЗІМА МАЯ ДАРАГАЯ (5 ГАДЗІН)



Тэма: Алесь Савіцкі “Дарога ў школу”

Адукацыйныя мэты: удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню; фарміраваць уменне арыентавацца ў тэксце; садзейнічаць развіццю маўлення, умення чытаць выразна; ствараць умовы для ўзбагачэння слоўнікавага запасу прымаўкамі і прыказкамі пра Радзіму; садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння гісторыі роднага краю, фарміраванню пачуцця гордасці за подзвіг жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; партрэт пісьменніка; ілюстрацыі па тэме “Вялікай Айчыннай вайны”; карткі са словамі, лексічнае значэнне якіх неабходна растлумачыць; карткі з заданнямі для работы у групах, карткі для гульні “Даміно”..

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх дзяцей.

Будзем дружна працаваць,

Веды будзем здабываць.

II.Дыхальная гімнастыка

Цуда-нос. Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.

Носікам дыхаю,

Дыхаю вольна,

Глыбока і ціха –

Як заўгодна.

Выканаю заданне,

Затрымаю дыханне.

Раз, два, тры, чатыры –

Зноў дыхаем:

Глыбей і шырай.

III. Моўная размінка

Адпрацоўка дакладнага вымаўлення гука [ц'] на канцы слова.

Верш В. Жуковіча

Ёсць такое слова: “Трэба!”

Людз з ім раслі заўжды.

Без яго – ну як без хлеба,

Без паветра і вады.

Трэба сеяць і ахоўваць,

Здабываць і будаваць,

Шанаваць, расціць, выхоўваць,

Пра сваю краіну дбаць.

— Як паэт разумее слова трэба? Пацвердзіце адказ радкамі з тэксту.

— Што для вас у вашым жыцці значыць слова трэба? Прывядзіце прыклады з уласнага вопыту.

IV. Праверка дамашняга задання

Выразнае чытанне верша А. Ставера “Мой народ”.



V. Паведамленне тэмы урока

— Успомніце, якое самае запаветнае жаданне ў паэта?

— Так, але ў чалавека ёсць і іншыя жаданні. Напрыклад, якія ў вас жаданні? Што вы павінны рабіць для здзяйснення сваіх мар? (Хадзіцб ў школу, вучыцца, перамагаць цяжкасці, працаваць над сабой і г.д.)

— Менавіта так і рабіў хлопчык Данік з апавядання Алеся Савіцкага “Дарога ў школу”.



VI. Работа з тэкстам апавядання А. Савіцкага “Дарога ў школу”

1.Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання мастацкага твора (тлумачэнне значэння слоў, неразуменне сэнсу якіх можа перашкодзіць вучням паўнацэнна ўспрыняць змест мастацкага твора).

хрумсткі

хрусціць, трашчыць

разявака

не вельмі ўважлівы

здарэнне

падзея, нечаканасць

атуляць

акружаць

2.Чытанне твора настаўнікам

3.Аналіз першаснага ўспрымання твора

— Пра каго гаворыцца ў апавяданні?



4.Чытанне тэксту вучнямі

  • Чытанне ланцужком

  • “Галава – хвост” (настаўнік пачынае чытаць сказ, дзеці хутка яго знаходзяць і дачытваюць разам

  • Выбарачнае чытанне (работа ў групах)

1 група: прачытайце расказ бацькі пра ваеннае ліхаценне ў вёсцы.

2 група: прачытайце пра сустрэчу Даніка з настаўніцай, Зінай і Міхасём.

3 група: прачытайце пра падыход дзяцей з настаўніцай да абеліска.

Фізкультхвілінка

Увага! Зараз ýстаньце, дзецi.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краiне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкi ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлi мы да крынiцы,

Выпейце з яе вадзiцы.

У небе - птушак карагод,

İ мы адправiмся ý палёт.

Улева, ýправа павярнiся

İ сябрам сваiм ýсмiхнiся.



5.Аналіз зместу твора

— Пра што казаў бацька Даніку?

— Як адбылася сустрэча Даніка з настаўніцай?

— Хто звярнуў увагу на крыўдную прыпеўку Міхася?

— Якой можна назваць Зіну?

— Каго б вы выбралі ў сябры, Зіну ці Міхася? Чаму?

— Які першы ўрок быў у дзяцей?

— Куды і навошта пайшлі дзеці з настаўніцай? Гэта добра ці не? Чаму?

— Аб чым папрасіла настаўніца Даніка?

— Што ўбачыў хлопчык побач са сваімі вяргінямі ля абеліску?

— Які можна зрабіць вывад?

6. Абагульняючая гутарка. Са скарбонкі народнага слова

— Растлумачце сэнс прыказкі: “Хто за Радзіму гарой, той сапраўдны герой”.



VII. Паведамленне дамашняга задання

с. 4 – 7 , выразнае чыт., ?



VIII. Падвядзенне вынікаў урока

Гульня “Даміно”

— Уважліва паглядзіце на “даміно” і назавіце галоўнага героя апавядання.

— Ці хацелася б вам быць падобнымі да Даніка?

— Якія пачуцці ў вас выклікаюць дзеянні Даніка?


Н: .



А:

К::.

І::

Д.

IX. Рэфлексія

—Адзначце словы, якія характарызуюць вашу працу на ўроку:

Зразумеў Адпачываў

Думаў Ленаваўся

Працаваў Спісваў

Стаміўся Чакаў перапынка





4 КЛАСС

РАДЗІМА МАЯ ДАРАГАЯ (5 ГАДЗІН)



Тэма: В . Сухамлінскі “Драч і крот”. К. Буйло “Люблю наш край”

Адукацыйныя мэты: удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню; фарміраваць уменне арыентавацца ў тэксце; садзейнічаць развіццю маўлення, умення чытаць выразна; ствараць умовы для ўзбагачэння слоўнікавага запасу прымаўкамі і прыказкамі пра Радзіму; садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння гісторыі роднага краю, фарміраванню пачуцця гордасці за подзвіг жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; партрэты пісьменнікаў; малюнкі з выявамі беларускіх краявідаў; карткі са словамі, лексічнае значэнне якіх неабходна растлумачыць; аўдыязапіс песні “Люблю наш край”

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх дзяцей.

Будзем дружна працаваць,

Веды будзем здабываць.

II.Дыхальная гімнастыка

Цуда-нос. Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.

Носікам дыхаю,

Дыхаю вольна,

Глыбока і ціха –

Як заўгодна.

Выканаю заданне,

Затрымаю дыханне.

Раз, два, тры, чатыры –

Зноў дыхаем:

Глыбей і шырай.

III.Моўная размінка

Пры чытанні вершаваных радкоў вучні адпрацоўваюць уменне голасам па чарзе выдзяляць кожнае слова ў адпаведным радку. Назіраюць за тым, як ад змены лагічнага націску мяняецца сэнс усяго выразу.



Радкі А. Вольскага

На бярозе – белы бусел,

Пд бярозаю – ручай.

А завецца Беларуссю

Непаўторны родны край.

— Вызначыце настрой аўтара. З дапамогай якіх слоў перадаецца гэты настрой?

— Што называе паэт родным краем? (Бярозу, бусла, ручай)

IV.Праверка дамашняга задання

V.Паведамленне тэмы урока

— Хто абараняў нашу Радзіму ад ворагаў?

— Што натхняла людзей на смяротную барацьбу? (Любоў да роднай зямлі)

— Вось і адзін з герояў казкі В. Сухамлінскага “Драч і крот”, з якой мы сёння пазнаёмімся, таксама любіў Радзіму.



VI.Работа з тэкстам казкі В. Сухамлінскага “Драч і крот”

1.Падрыхтоўка да ўспрымання твора

драч

коростель

пыса

мордочка

пакута

мука, мучэнне

2.Чытанне казкі настаўнікам

3.Праверка першаснага ўспрымання твора

— Як Драч ставіцца да Радзімы?



4.Чытанне тэксту-казкі вучнямі

  • Чытанне – гудзенне

  • Чытанне па асобах

5.Аналіз зместу твора

— Адкуль і куды ішоў Драч?

— Якой была ў яго дарога? Аб чым ён думаў?

— Каго сусрэў Драч?

— Аб чым гутарылі героі казкі?

— Што здзівіла Крата ў паводзінах Драча? Прачытайце.

Што можна сказаць пра Крата, пачуўшы яго пытанне?

— Можа, і сапраўды трэба было б застацца Драчу ў далёкай Афрыцы, там жа так цёпла?

— Дзе выводзіць драч птушанят?

— Што з’яўляецца галоўным для Драча?

— Чаму аўтар супрацьпастаўляе Драча і Крата?

Фізкультхвілінка

Увага! Зараз ýстаньце, дзецi.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краiне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкi ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлi мы да крынiцы,

Выпейце з яе вадзiцы.

У небе - птушак карагод,

İ мы адправiмся ý палёт.

Улева, ýправа павярнiся

İ сябрам сваiм ýсмiхнiся.



VII. Работа з тэкстам верша К. Буйло “Люблю наш край”

1.Падрыхтоўка да ўспрымання твора

Малюнкі з выявамі беларускіх краявідаў – вёсак, гарадоў, садоў, лясоў.

— Паглядзіце на малюнкі, што яны вам напамінаюць? Якое пачуццё ў вас выклікаюць? (Захапленне, замілаванне, …)

— Падобныя пачуцці родныя краявіды выклікалі і ў паэтэссы Канстанцыі Буйло, і яна напісала верш “Люблю наш край”. Гэты верш пакладзены на народную музыку, якую запісаў Генадзь Цітовіч. Праслухайце аўдыязапіс.

2.Чытанне твора настаўнікам

3.Праверка першаснага ўспрымання твора

— Аб чым гаворыцца ў вершы



Слоўнікавая работа

жняя

жанчына, якае жне сярпом

4.Чытанне верша вучнямі

5.Аналіз зместу твора

— Што аўтар называе родным краем? Зачытайце адказы у тэксце. (Старонку, дзе яна нарадзілася і вырасла)

— Вызначце, якая пара года адлюстравана ў вершы? (Канец лета) Пацвердзіце адказ радкамі з твора.

— Якім настроем прасякнуты верш? Выбярыце адказ з прапанаваных на дошцы, абгрунтуйце яго радкамі з тэксту.



лірычны

тужлівы

трывожны

урачысты

стрыманы

журботны

расчулены

прыўзняты

невясёлы

— Прачытайце ў вершы, з чым аўтар упершыню сутыкнулася ў родным краі? Супастаўце выразы: спазнала шчасце – слязу нядолі праліла.

— Падбярыце сінонімы да слова нядоля. (Гора, няшчасце, бяда)

— Што К. Буйло хацела падкрэсліць гэтым выразам. (Значыць, жыццё ў яе было не такім ужо простым і лёгкім)

— Змяніце дзеяслоў спазнала іншым з блізкім значэннем. (Зведала, сустрэла)

— Прачытайце загаловак верша. Чаму ў вершы неаднаразова паўтараецца спалучэнне наш край? (Аўтар не аддзяляе сябе ад людзей, народа, які жыве на беларускай зямлі, таму замест слова мой гаворыць наш, значыць, агульны для ўсіх, хто тут жыве.

Вызначыце ў кожным слупку словы, якія рыфмуюцца. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора: растаўце паўзы, падкрэсліце словы, на якія падае лагічны націск і іх неабходнв пры чытанні выдзеліць голасам.


  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка