Тэма 8айчынная культура ў другой палове 17 – 18 стст.: Архітэктура І мастацтва




Дата канвертавання02.07.2016
Памер32.65 Kb.
ТЭМА 8АЙЧЫННАЯ КУЛЬТУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 17 – 18 СТСТ.: АРХІТЭКТУРА І МАСТАЦТВА

План:

  1. Гістарычныя умовы развіцця культуры на Беларусі ў другой палове 17 – 18 ст.

  2. Мастацкія стылі ў архітэктуры.

  3. Жывапіс і графіка.

  4. Скульптура.

1 Новы этап развіцця беларускай культуры наступіў разам з утварэнне Рэчы Паспалітай. Аб’яднанне дзвюх дзяржаваў – ВКЛ і Кароны Польскай – у федэратыўную Рэч Паспалітую для беларускай культуры мела як станоўчыя, так і адмоўныя вынікі. З аднаго боку, развіццё беларускай культуры праходзіць у кантэксце новых ідэй, плыняў, кірункаў, стыляў, якія былі выкліканы заходнееўрапейскімі культурнымі працэсамі (Рэнесанс, Рэфармацыя, Контррэфармацыя), з другога, перамяшчэнне культурнага і навуковага цэнтру з Вільні ў Кракаў, што мела месца ў папярэднія стагоддзі, у далейшым спрыяла пераўтварэнню ВКЛ у правінцыю РП і стварала падставы дамінацыі польскага палітычнага і этнічнага фактару (польская мова і літаратура, актывізацыя каталіцтва і лацінізацыя). Апошняе абмяжоўвала натуральныя працэсы развіцця беларускай нацыянальнай культуры. Згаданы перыяд характарызуецца развіццём культуры барока, якое праходзіць у Беларусі праз тры стадыі: ранняе (канец 16 – пер. пал. 17 ст.: касцёлы езуітаў у Нясвіжы і Гродне і дамініканцаў у Стоўбцах, Багаяўленскі сабор у Магілёве), сталае (2-я пал. 17 – 1730-я гг.: Мікалаеўская царква ў Магілёве, касцёлы бернардзінак і езуітаў у Мінску), позняе альбо віленскае (1730 – 1780-я гг.: Сафійскі сабор у Полацку, царква ў Беразьвеччы, касцёлы кармелітаў у Глыбокім, францысканцаў у Гродне і Гальшанах).

2 Для беларускага барока характэрны сінтэз заходнееўрапейскіх уплываў з візантыйскімі і мясцовымі старажытнабеларускімі традыцыямі. Уласцівыя рысы культуры барока найбольш выразна праяўляліся ў архітэктуры, якая была матэрыяльнай базай барока: дынамічнасць кампазіцыі, кантрасты (маштабаў, фарбаў, рытмаў, матэрыялаў), гармонія колераў, светаценевых эфектаў, танальнасці, дэкору, крывалінейнасць абрысаў, ілюзія бязмежнасці прасторы.

3 Для выяўленчага мастацтва часоў барока найбольш характэрнай з’явай быў сармацкі партрэт, які адлюстроўваў пераважна вобраз воіна (рыцарскі партрэт) альбо прадстаўніка знатнага і багатага роду (парадны партрэт): «Партрэт Юры Радзівіла», «Партрэт Міхаіла Барысавіча», «Партрэт К.Весялоўскага», «Партрэт Еўфрасінні Тышкевіч». Разнавіднасцю сармацкага партрэта былі пахавальныя партрэты – жывапісная пластычная выява (скульптура) нябожчыка з адпаведнай атрыбутыкай. У плане кампазіцы сармацкі партрэт меў звычайна тры асноўныя элементы: выява асобы з скіпетрам альбо зброяй, радавы герб як сімвал знатнасці роду, надпіс. Папулярнымі былі і данатарскія партрэты (жанр, вядомы ад 11 ст.), якія пісаліся пад заказ дарыльшчыкаў-ахвяравальнікаў: «Пакланенне вешчуноў», «Маці Божая са святымі Ігнаціем Лаёлам і Францішкам Ксаверыем». У 16 – 18 стст. на падставе традыцый візантыйскага мастацтва, ідэй заходнееўрапейскага Рэнесансу і нацыянальнага каларыту склалася самабытная школа беларускага іканапісу. У 17 ст. прагрэсіруе размыванне царкоўных канонаў іканапісу: праяўляецца імкненне да перадачы прасторы, натуральных прапорцыяў цела, паказу бытавых і свецкіх прадметаў, этнаграфічных і пейзажных элементаў, жанравай перспектывы («Успенне», «Троіца Старазапаветная», «Нараджэнне Багародзіцы», «Пакровы», «Сабор Архангела Міхаіла»). З пашырэннем уніяцтва побач з высокапрафесійным жывапісам, узнікае пласт народнай творчасці, для якой характэрныя наіўныя прымітыў і прастата. Стылёвымі і тэхнічнымі адметнасцямі вызначаліся Брэсцка-Пінская, Магілёўска-Віцебская, Слуцкая школы іканапісу.

Напрыканцы 17 – у сярэдзіне 18 ст. культурныя цэнтры і павевы моды становяцца прэрагатывай прыватнаўласніцкіх ардынацый. Ад каралеўскага двара як былога заканадаўцы моды культурнае жыццё і мастацкая творчасць пераходзяць у замкі і палацы магнатаў, дзе назіраюцца імкненні да стварэння больш пышных двароў, чым каралеўскія, прытэнзіі на «маленькую сталіцу». Такія абставіны спрыяюць росту палаца-паркавых комплексаў і ўзнікненню

прыватнаўласніцкага тэатра. Палацава-паркавыя ансамблі ствараліся паводле еўрапейскага барока, вызначаліся арыгінальнасцю кампазіцыі забудовы, якая ўлічвала прыродна-геаграфічны ландшафт. Галоўнымі паркаўтваральнымі элементамі служылі алеі і баскеты. Практычнае прызначэнне такіх комплексаў было рознае: для роздуму, паэтычных летуценняў і мастацкай творчасці, адпачынку, правядзення ўрачыстасцей.

4 Скульптура 17-18 стст. была прадстаўлена вялікімі і складанымі алтарнымі кампазіцыямі. Барочныя алтары з’яўляюцца выдатнымі прыкладамі пераасэнсавання еўрапейскай традыцыі. Скульптура рабілася не з мармуру, а з дрэва і размалёўвалася фарбамі. У некаторых выпадках роспіс эмітаваў мармур. Такая тэхніка атрысала назву – стукавая тэхніка.



Літаратура:

  1. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусi : вучэб. дапаможнік / С.А. Парашкоў. 2-е выд. – Мiнск : Беларуская навука, 2004. – 444 с.

  2. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мінск, 1993.

  3. Бабкоў І. Філасофія Яна Снядэцкага. – Мінск – Вільня, 2002.

  4. Барока ў беларускай культуры і мастацтве 2-е выд. – Мінск., 2001.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка