Тэма 4: Вестфальская сістэма Міжнародных адносін ад утрэхтскага міру да пачатку Французскай рэвалюцыі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер214.41 Kb.
ТЭМА 2.4: Вестфальская сістэма Міжнародных адносін ад утрэхтскага міру да пачатку Французскай рэвалюцыі
1. Новы баланс сіл і ідэя еўрапейскай раўнавагі.

2. Вайна за аўстрыйскую спадчыну.

3. Дыпламатычная рэвалюцыя сярэдзіны 1750-х гг. і Сямігадовая вайна.

4. Вайны за незалежнасць ЗША і Еўропа.

5. Міжнародныя адносіны ў Цэнтральнай і Усходняй Европе ў другой палове 18 ст.
Літаратура.

История дипломатии. – Т.1 (любое выданне).

История Европы. – Т.4. – М., 1994.

Семилетняя война. – М., 1948.

Приемышева А.В. Французская внешняя политика накануне дипломатической революции 1756 г. // Новая и новейшая история. – 2003. - № 1. – С. 60-79.

1. У першай палове XVIII ст. ў Еўропе складаецца новая растаноўка сіл. У лік вялікіх дзяржаў Еўропы ўваходзяць Англія, Францыя, Расія, Аўстрыя, Прусія. У Еўропе існавала некалькі буйных канфліктаў і вузлоў міжнародных супярэчнасцей: паміж Англіяй і Францыяй за марскую і каланіяльную гігемонію; паміж Аўстрыяй і Прусіяй за перавагу ў Германіі, Швецыі з Расіяй і Турцыі з расіяй за выхад адпаведна да Балтыйскага і Чорнага мораў, франка-аўстрыйская барацьба за Паўднёвыя Нідэрланды, якая грунтавалася на традыцыйнай варожасці паміж Бурбонамі і Габсбургамі. Гэты апошні канфлікт займаў цэнтральнае месца ў сістэме еўрапейскіх адносін да сярэдзіны ХVIII ст. Меншае значэнне мелі аўстра-турэцкі і англа-іспанскі канфлікт у калоніях.

Матыў знешнепалітычнай дзейнасці былі для розных дзяржаў падобнымі - барацьба за гандлёвае першанства, за пашырэнне тэрыторыі, прысутнічалі і дынастычныя матывы. Рэлігійны матыў у знешняй палітыцы практычна знікае. Дыпламатыя застаецца тайнай. Для знешняй палітыкі характэрна адсутнасць пераймальнасці, выключэннем з гэтага правіла была толькі Англія.

Войны былі ў асноўным кааліцыйнымі, кааліцыі фарміраваліся больш-меньш раўнапраўныя, але інтарэсы ўдзельнікаў кааліцый часта былі неаднолькавыя. Гэта вяло да таго, што ваенныя дзеянні вяліся неўзгоднена, кожны з саюзнікаў імкнуўся задаволіць свае інтарэсы і не дапусціць дасягнення мэтаў саюзнікамі. У Еўропе шырока была распаўсюджана ідэя балансу сіл і недапушчэння гегемоніі якой-небудзь дзяржавы. Пасля Ўтрэхтскага міру такой дзяржавы ў Еўропе і не было. Найбольш зацікаўленай краінай у падтрыманні еўрапейскай раўнавагі была Англія. Але была сфера дзе Англія не імкнулася да балансу. Гэта - марская справа, дзе Англія хацела забяспечыць сваё дамінаванне.

Пасля Утрэхтскага міру Англія пачынае прэтэндаваць на лідэрства ў міжнародных справах. Хаця з пункту гледжання колькасці насельніцтва, колькасці армія Англія не была лідэрам сярод еўрапейскіх краін. У аснове англійскага дамінавання ляжала гандлёвая і фінансавая, а з другой паловы 18 ст. і прамысловая перавага над іншымі краінам. У Англіі была важная геапалітычная перавага, якая заключалася ў яе астраўным становішчы. Яна магла не разрывацца на падтрыманне марской і сухапутнай магутнасці, а сканцэнтраваць намаганні амаль выключна на ўмацаванні флота. Што датычыцца кантынентальных войнаў, то тут Англія будавала палітычныя камбінацыі, каб мець саюзніка для вырашэння сваіх знешнепалітычных задач. Бісмарк адзначаў: “Палітыка Англіі заўсёды заключалася ў тым, каб знайсці такога дурня ў Еўропе, які сваімі бакамі абараняў бы англійскія інтарэсы”. Гэта была палітыка найму “сяброў” за грошы і натраўлівання іх на прціўніка № 1 – на Францыю. Лондан турбавалі не толькі гігеманісцкія памкненні Францыі ў Еўропе, але і імкненне французаў пашыроць свае каланіяльныя ўладанні ў абодвух Індыях, у Паўночнай Амерыцы. Менавіта барацьбе з калоніі Англія аддавала прыярытэт у час еўрапейскіх войнаў 18ст.



Численность населения великих держав, 1700 - 1800

(в млн. чел.)



 

1700

1750

1800

Великобритания

9.0

10.5

16.0

Франция

19.0

21.5

28.0

Империя Габсбургов

8.0

18.0

28.0

Пруссия

2.0

6.0

9.5

Россия

17.5

20.0

37.0

Испания

6.0

9.0

11.0

Нидерланды

1.8

1.9

2.0

Швеция

-

1.7

2.3

 

Численность сухопутных войск великих держав, 1710 - 1789

 

1710

1756/60

1789

Великобритания

75.000

200.000

40.000

Франция

350.000

330.000

180.000

Империя Габсбургов

100.000

200.000

300.000

Пруссия

39.000

195.000

190.000

Россия

220.000

330.000

300.000

Испания

30.000

-

50.000

Нидерланды

130.000

40.000

-

Швеция

110.000

-

-

Численность линейных кораблей великих держав, 1689 - 1790

 

1689

1739

1790

Великобритания

100

124

195

Франция

120

50

80

Россия

-

30

67

Испания

-

34

25

Нидерланды

66

49

44

Швеция

40

-

27

Часта войны той эпохі называюць "кабінетнымі". Гэта звязана з тым, што ўлады лічылі толькі сабе прадстаўнікамі нацыі, вайна лічылася справаю выключна ўраду і ў асноўным вялася наёмнымі войскамі. Наёмная армія была вельмі дарагою. Страх страціць іх у выніку аднаго паражэння вёў да нерашучасці ваенных дзеянняў. Некаторыя войны абыходзіліся без значных бітваў. У XVIII ст. з'яўляецца ідэя аб еўрапейскай агульнасці.


2. Утрэхтскі мір паклаў канец гегеманскім планам Францыі. Іспанія страціла значную частку ўладанняў, але жадала іх вярнуць. Яна пачынае ваенныя дзеянні супраць Аўстрыйскай імперыі ў Італіі. У 1717 г. Іспанія адваёвывае Сардзінію, 1718 г. - Сіцілію. Гэта прывяло да фарміравання антыіспанскай кааліцыі ў складзе Францыі, Англіі, Аўстрыі і Галандыі. 11 жніўня 1718 г. англіййскі флот у складзе 21 лінейнага карабля ў бітве ля мыса Пасаро поўнасцю разграміў іспанскі флот. Пасля гэтага аўстрыйская армія на працягу 1718-1719 гг. адваявала ў іспанцаў Сіцылію. У 1719 г. іспанія паспрабавала арганізавць экспедыцыю на Брытанскія астравы, але пацярпела поўную няўдачу. Невялікі атрад, які высадзіўся ў Шатландыі, быў адразу разбіты англічанамі. Французы ў гэтым жа годзе ўварваліся ў паўночную Іспанію. Іспанія вымушана была пайсці на Гаагскі мір. Па ім Сіцылія перадавалася Аўстрыі, а Віктар Амадэй савойскі быў прызнаны каралём Сардзініі.

1720 гг. характарызуюцца шматлікімі дыпламатычнымі камбінацыямі, у выніку якіх узнікаюць розныя недаўгавечныя саюзы. У 1730 гг. у міжнародных адносінах яскрава абазначаецца асноўная супярэчнасць - англа-французскае саперніцтва. Паміж 1689 і 1789 гг. 35 гадоў Англія і Францыя ваявалі паміж сабою. Барацьба паміж еўрапейскімі дзяржавамі актыўна вялася і ў калоніях. Вострай стала гандлёвая канкурэнцыя. У Асманскай імперыі, на Бліжнім Вастоке францыя была моцным гандлёвым канкурэнтам Англіі. З часам англа-французскія войны набываюць чыста гандлёвы характар. Гандлёвыя інтарэсы Францыі прысутнічалі ўжо ў войнах Людовіка XIV, але яны тады знаходзіліся яшчэ на другім плане. Англія і Францыя, ведучы барацьбу за гандлёвую і каланіяльную перавагу, імкнуцца выкарыстовываць у сваіх інтарэсах аўстра-прускае саперніцтва ў Германіі. Вынікам гэтага стала тое, што менавіта Германія становіцца арэнай для асноўных ваенных дзеянняў з 1740-х гг. Такім чынам пераплятаецца англа-французскае і аўстра-прускае саперніцтва.

Англія ў XVIII ст. прыходзіць да разумення, што для перамогі над Францыяй неабходна зламаць яе каланіяльную магутнасць. Таму яна аддае прыарытэт барацьбе за калоніі і гандлёвыя шляхі. Францыя асноўную ўвагу канцэнтруе на барацьбе на Еўрапейскім кантыненце і недаацэньвае ролю каланіяльнага саперніцтва. У выніку ў XVIII ст. Францыя вымушана была саступіць Англіі шмат сваіх калоній.

У Германіі баланс сіл працягвае мяняцца на карысць Прусіі. У 20-я – 30-я гг. XVIII ст. Аўстрыя значную частку сіл вымушана накіраваць у Італію супраць іспаніі і на Балканы супраць турцыі. У 1738 г. Аўстрыя ідзе на Венскі дагавор з Іспаніяй. Па ім да Іспаніі адышлі Неапаль і Сіцылія. У 1739 г. Аўстрыя падпісвае Белградскі дагавор з Турцыяй. Яна адмаўляецца ад сваіх заваеванняў на Балканах на поўдзень ад Дуная.

У пачатку XVIII ст. Прусія - ужо моцная ваенная дзяржава. Аўстрыя, каб супрацьстаяць Прусіі ідзе на саюз з Расіяй. Дзве дзяржавы звязвала і сумесная барацьба супраць Турцыі, з якой яны ваююць у 1733 – 1739 гг. Расія і аўстрыя выступілі саюзнікамі і в вайне за польскую спадчыну ў 1733 – 1735 г. Яны падтрымалі кандыдатуру на польскі трон саксонскага курфюрста Аўгуста ІІІ. Францыя спрабавала пасадзіць на польскі трон Станіслава Ляшчынскага, цесця Людовіка V. Вайна закончылася вацарэннем Аўгуста ІІІ. Станіслаў Ляшчынскі атрымаў ва ўладанне Латарынгію, якая пасля яго смерці адыйшла да Францыі.

Смерць аўстрыйскага імператара КарлаVI, прывяла да таго, што паўстае пытанне аб аўстрыйскай спадчыне. У імператара не было сына. КарлаVI яшчэ ў 1719 г. выдаў "Прагматычную санкцыю", каб замацаваць права сваёй дачкі Марыі-Тэрэзіі на аўстрыйскі трон і захаваць цэласнасць уладанняў Габсбургаў. "Прагматычная санкцыя" абвяшчала, што, калі адсутнічае наследнік па мужчынскай лініі, то ўсе спадчыныя ўладанні Габсбургаў адыходзяць да старэйшай дачкі імператара. У 1720 – 1730-я гг. дэкларацыю прызналі Расія, Англія, Іспанія, Францыя. Прускі кароль Фрыдрых ІІ у цэлым прызнаў "Прагматычную санкцыю", але заявіў аб сваіх спадчыных правах на Сілезію. Ён выступае ініцыятарам стварэння антыаўстрыйскай кааліцыі ў складзе Прусіі, Францыі, Іспаніі і Баварыі. У 1740 г.,калі памёр імператар Карл і на трон узышла Марыя-Тэрэзія, войскі Фрыдрыха ІІ увайшлі ў Селезію, пачаўшы тым самым вайну за аўстрыйскую спадчыну. У выніку перамогі 9 сакавіка 1741 г. перамогі пры Мольвіцэ прусакі захапілі Селезію. Гэта не задаволіла многія еўрапейскія дзяржавы, і ў выніку фарміруецца антыпрусская кааліцыя ў складзе Аўстрыі, Англіі, Расіі і Галандыі. Але асноўны цяжар вайны працягвала несці на сябе Аўстрыя. У выніку ваенных дзеянняў паўстала пагроза распаду Аўстрыі. Аўстрыйцы спрабуюць разбурыць варожую кааліцыю, і ў кастрычніку 1741 г. заключаюць перамір'е з Фрыдрыхам ІІ, саступаючы яму Селезію.

Праціўнікі Аўстрыі вырашылі пазбавіць Габсбургаў трона імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Імператарам 25 студзеня 1742 г. быў абраны Карл Альберт Баварскі, які прыняў імя Карл VII. Але ваенныя дзеянні ў гэты час складваліся спрыяльна для Аўстрыі. Ёй удалося выбіць сваіх праціўнікаў з Чэхіі, заняць Мюнхен.

Аўстрыяй і Прусіяй 6 чэрвеня 1742 г. заключылі мірны дагавор на аснове саступкі Сілезіі Фрыдрыху ІІ. Такія змены ў Германіі вялі да парушэння еўрапейскай раўнавагі. Прусія празмерна ўзвышалася. Гэтым былі незадаволены і яе саюзнікі. Таму Францыя занчна знізіла актыўнасць ваенных дзеянняў супраць Аўстрыі.. У 1744 г. вайна за аўстрыйскую спадчыну разгараецца з новай сілай. У яе зноў уступае Фрыдрых ІІ. За аднаўленне ваенных дзеянняў супраць Аўстрыі імператар Карл VII абяцаў яму Чэхію. Спачатку Фрыдрыху ІІ удалося захваціць Прагу. У 1745 г. Фрыдрых ІІ наносіць паражэнне аўстрыйцам пры Хохенфрыдэбергу, пасля чаго ў снежні 1745 г. зноў ідзена мір з Аўстрыяй. Ён захаваў за сабою Сілезію, але пагадзіўся, каб трон Свяшчэннай Рымскай імперыі заняў муж Марыі Тэрэзіі Франц Стэфан. У гэты час як раз памёр Карл VII у.

Англія асноўныя намаганні накіроўвае на вядзенне ваенных дзеянняў у калоніях. У 1745 г. Англія захапіла галоўны цэнтр французскай калоніі на рацэ Святога Лаўрэнція г. Луісбург, у 1746 г. французы церпяць паражэнне ў Індыі і Англія захоплівае Мадрас. Францыя ў 1745 г. дапамагае прынцу Карлу-Эдуарду сцюарту перабрацца ў Шатландыю. Але яго спроба ўзняць мяцеж хутка падаўляецца англічанамі. У другой палове 1740-х гг. англійскія палітыкі імкнуцца прымярыць аўстрыйцаў і прусакаў, каб накіраваць вызваліўшуюся аўстрыйскую армію супраць Францыі. Вайна за аўстрыйскую спадчыну зкончылася Аахенскім мірам 1748 г. Па ім Марыя-Тэрэзія была прызнана Еўропаю ў якасці аўстрыйскай імператрыцы, Селезія адыйшла да Прусіі. Гэтым мірам былі незадаволены ўсе асноўныя дзяржавы Еўропы, што пагражала новым канфліктам.
3. У сярэдзіне 50-х гг. у Еўропе адбываецца дыпламатычная рэвалюцыя. Яе сутнасць заключалася ў карэннай змене сістэмы саюзаў на Еўрапейскім кантыненце. Аахенскі мір знаменаваў сабою крызіс старой сістэмы саюзаў. Усе былі незадаволены і пакрыўджаны на сваіх саюзнікаў. Аўстрыя, якая імкнецца да перагляду ўмоў Аахенскага міру і важнейшую сваю мэту бачыць у супрацьдзеянні планам Фрыдрыха ІІ, разумее, што гэта немагчыма пры захаванні старой сістэмы саюзаў, у аснове якіх традыцыйнае супрацьстаянне Габсбургаў і Бурбонаў. Канцлер Аўстрыі фон Каўніц прыходзіць да высновы, што саюз з англіяй не можа забяспечыць Аўстрыі адваяванне Сілезіі. У Англіі не было істотных супярэчнасцей з Прусіяй. Таму супраць Прусіі яна ваявала заўсёды пасіўна, а асноўныя свае ваенныя намаганні канцэнтравала ў калоніях. Фон Каўніц робіць стаўку на саюз Аўстрыі з Францыяй, але яму перашкадджалі векавая варожасць і імкненне Францыі з дапамогаю Прусіі стрымліваць Аўстрыю ў Германіі.

З другога боку для Францыі барацьба з Аўстрыяй становіцца непатрэбнаю. Яна не прыносіць Францыі ніякіх істотных здабыткаў, атолькі адцягвае французскія сілы ад барацьбы з Англіяй. Тым больш, што аўстрыйцы паабяцалі Францыі Фландрыю, калі яна дапаможа ім вярнуць Сілезію.

У 1755 г. Англія і Францыя без аб’яўлення вайны ўжо пачалі ваенныя дзеянні ў калоніях. На гэты момант франка-ангійскія супярэчнасці ўжo выйшлі на новы ўзровень. Англія прадстаўляла пагрозу Францыі не як саюзніца Аўстрыі, сама па сабе.

Фрыдрых ІІ у 1755 г. робіць спробу пры захаванні саюза з Францыяй адначасова заключыць саюз з Англіяй, што было нерэальна. Англія рыхтавалася да вайны з Францыяй у калоніях і шукала саюзніка, які ўзяў бы на сябе абарону Гановера. У студзені 1755 г. Англія і Прусія заключаюць Вестмістэрскую канвенцыю, у алдпаведнасці з якою прусія абавязалася захоўваць сама і прымушаць іншыя дзяржавы да нейтралітэту ў выпадку англа-французскай вайны. Гэта азначала канец франка-прускага саюза і дало штуршок Францыі прыняць прапановы фон Каўніца. 1 мая 1756 г. Аўстрыя і Францыя падпісалі Версальскі дагавор. Па ім бакі павінны былі прыйсці на дапамогу адзін аднаму, калі на аднаго з іх нападзе якая-небудзь дзяржава, акрамя Англіі. Рэальна гэта магла быць толькі Прусія. Францыі адмаўлялася ад гарантыі Сілезіі за Прусіяй па Аахенскаму дагавору.

Следам 19 мая 1956 г. была заключана руска-аўстрыйская ваенная канвенцыя, накіраваная супраць Прусіі. Афармленне антыпрускай кааліцыі завяршылася ў снежні 1756 г., калі расія далучылася да Версальскага дагавора Аўстрыі і Францыі. У гістарыяграфіі ёсць і ой пункт гледжання, што Версальскі дагавор быў невыгадны Францыі, бо яна аказалася ўцягнутай у Еўропе ў вайну з Прусіяй, што адцягнула яе сілы ад барацьбы з Англіяй у калоніях. Аўстрыя і Францыя планавалі далучэнне асноўнай часткі прускіх уладанняў да Аўстрыі. Францыя павінна была атрымаць узамен Аўстрыйскія Нідэрланды. Вынікам магло стаць усталяванне поўнага панавання габсбургаў у Германіі і парушэнне на іх карысць еўрапейскай раўнавагі. Гэтага не хацелі не толькі іх праціўнікі, але і саюзнікі.

Сямігадовая вайна пачынаецца уварваннем прускіх войскаў у Саксонію, якая была хутка акупіравана. Да антыпрускай кааліцыі далучылася і Швецыя, якая бачыла ў прускай палітыцы пагрозу для сваіх уладанняў у Памераніі.

Кампанія 1757 г. пачынаецца ўварваннем прускіх войск у Чэхію. Аўстрыйцы былі разбіты Фрыдрыхам ІІ у бітве пад Прагаю 6 мая 1757 г. Але авалодаць Прагаю прусакі не змаглі і адступілі з Чэхіі. Летам 1757 г. 100 тысячная французская армія маршала д’Эстрэ перайшла Рэйн і стала наступаць на Гановер. Прусакі пацярпелі паражэнне ў бітве пад Хастэнбекам 26 ліпеня і вымушаны былі аставіць Гановер. Тады Фрыдрых ІІ рушыў свае асноўныя сілы на захад. 5 лістапада ў бітве пад Росбахам ён разграміў французскую армію. Пасля гэтага Фрыдрых ІІ з асноўнымі сіламі сваёй арміі імкліва вяртаецца ў Сілезію і 6 снежня ў бітве пад Лейтэнам разбівае аўстрыйскую 65 тысячную армію. Пасля гэтага аўстрыйцы капітуліравалі ў крэпасці Брэславу. У 1757 г. у вайну супраць Прусіі ўступае і Расія. Яе 55 тысячная армія наступала ва Ўсходняй Прусіі і нанесла паражэнне прусакам (24 тысячы) ў бітве пры Грос-Егерсдорфе 19 жніўня. У выніку ўся Ўсходняя Прусія была занята рускімі.

У 1758 г. Фрыдрых ІІ спачатку сканцэнтраваў свае асноўныя сілы ў Багеміі, разлічваючы захапіць Ольмюц. Але наступленне рускіх на Одэры прымусіла яго накіраваць свае галоўныя сілы супраць рускай арміі. 25 жніўня ля вёскі Цорндорф Фрыдрых ІІ з 36 тысячнай арміяй атакаваў рускую армію Фермора ў 45 тысяч. Рускія пацярпелі паражэнне і адступілі ва Ўсходнюю Прусію. Пасля гэтага Фрыдрых ІІ накіроўваецца супраць аўстрыйцаў у Саксонію. Тут яго армія ў 31 тысячу была акружана аўстрыйскаю 80 тысячнай арміяй маршала Даўна. 14 кастрычніка ў выніку Гохкірхскай бітвы прусакам з вялікімі стратамі ўдалося вырвацца з акружэння.

Кампанія 1756 г. пачалася няўдачамі прускай арміі пад камандаваннем герцага Брауншвейгскага, узмоцненай англійскім кантынгентам, ў Заходняй Германіі, дзе яна пацярпела паражэнне ад французаў. Але 1 жніўня герцаг Брауншвейгскі нанёс цяжкае паражэнне французам у Бітве пад Міндэнам. Пасля яго французы адступілі за Рэйны. Летам пераходзяць у наступленне рускія і аўстрыйскія войскі на Одэры. 1 жніўня Фрыдрых ІІ, маючы 50 тысяч салдат, атакаваў руска-аўстрыйскую 80 тысячную армію. Бітва закончылася самым буйным паражэннем Фрыдрыха ІІ за ўсю Сямігадовую вайну. Аднак рускія не выкарысталі сваёй перамогі. З-за цяжкасцей з забеспячэннем яна адступілі ад Одэра.

1760 г. азнаменаваўся новымі перамогамі герцага Брауншвескага над французамі ў Заходняй Германіі. Важную ролю ў гэтых перамогах адыграў англійскі кантынгент. На ўсходз Фрыдрых ІІ разбіў аўстрыйцыў ля Легніцы 9 кастрычніка. Але рускім удалося на кароткі час захапіць Берлін 3 лістапада. Пры набліжэнні арміі Фрыдрыха ІІ яны адступілі. Убітве пры Таргау 3 лістапада Фрыдрыху ІІ удалося прымусіць адступіть і аўстрыйцаў. У 1761 г. бакі не прадпрымалі актыўных ваенных дзеянняў. Тым не менш яскрава абазначылася перавага ў сілах праціўнікаў Прусіі. У пачатку 1762 г. Фрыдрых ІІ пісаў прынцу Генрыху, што ён не бачыць магчымасці прадухіліць гібель Прусіі, калі яна не атрымае дапамогі. Сітуацыя для Прусіі ўскладнялася тым, што Георг ІІІ пачаў вывад англійскага кантынгенту з Еўропы. У прускага караля заставалася толькі 60 тысечная армія. Выратавала Прусію смерць Лізаветы І 5 студзеня 1762 г. 15 мая 1762 г. Петр ІІІ заключыў не толькі мірны дагавор, але і саюз з Прусіяй. Праўда, ужо 9 ліпеня Кацярына ІІ разарвала саюз, але ў вайну супраць Прусіі расія не ўступіла. У след за Расіяй мір з Прусіяй 22 мая заключыла і Швецыя. У другой палове 1762 г. прусакізмаглі дабіцца шэрагу поспехаў у баях з аўстрыйцамі і французамі. Гэта дазволіла Прусіі 16 лютага 1763 г. падпісаць Губертсбургскі мірны дагавор, у аснову якога было пакладзена захаванне прынцыпу статус-кво ў Еўропе. Тым самым прусія захавала Сілезію.

Ход англа-французскай вайны ў клоніях вызначаўся ў многім ваенна-марскою перавагаю Англіі. У пачатку вайны Англія мела 130 лінейных караблёў,Францыя – 63, Іспанія – 46. У 1759 г. французы планавалі экспедыцыю ў Англію і Шатландыю. Для гэтага яны планавалі злучыць свій флот у Брэсце, куды і накіравалася міжземнаморская эскадра з Тулона ў складзе 12 лінкораў. Але англічанам у баях ля іспанскага і партугальскага ўзбярэжжа ўдалося захапіць 5 французскіх караблёў, а астатнія прарваліся да Брэста. 20 лістапада англійская эскадра адмірала Хока ў складзе 25 лінкораў атакавала французскую эскадру з 21 лінкора адмірала дэ Конфлана ў Кіберонскім заліве. Французы страцілі 7 караблёў, англічане – 2. Гэтая бітва пакончыла з прытэнзіямі Францыі на панаванне на моры.

У 1759 г. англічане атрымалі сваю галоўную перамогу ў калоніях у час Семігадовай вайны. Яны авалодалі Квебекам і заваявалі Канаду. Ход барацьбы ў калоніях не змяніўся і тады, калі на баку Францыі выступіла Іспанія 4 студзеня 1761 г. Англічане летам 1762 г. захапілі Гавану і ўсю Кубу. Другая англійская экспедыцыя восенню 1762 г. захапіла Манілу.

У Індыі англійская эскадра пасля трох бітваў з французскімі караблямі канчаткова заваявала панаванне на моры ў 1759 г. Гэта зрабіла немагчымым і для французскіх сухапутных сіл атрымаць перамогу над англічанамі. Тым больш, што яшчэ ў 1757 г. у бітве пры Плесі англічане разграмілі асноўнага французскага саюзніка ў правіцеля Бенгаліі і пасля гэтага адваявалі асноўныя ўладанні Францыі ў Індыі.

10 лютага 1763 г. Англія і Францыя заключылі Парыжскі мірны дагавор. Па ім Англія захапіла Канаду і Іспанскую Фларыду, а таксама большасць дробных астравоў у Карыбскім моры. Францыя саступіла Іспаніі Луізіану. Англія ў Індыі ўсталявала кантроль над Бенгаліяй.

У 1777 г. памёр баварскі курфюрст Максімільян ІІІ, у якога не было прамых наследнікаў, і аўстрыйскі імператар Іосіф ІІ спрабуе далучыць Баварыю да Аўстрыі. Супраць гэтых планаў выступіў Фрыдрых ІІ. У выніку пачалася Вайна за баварскую спадчыну. Гэта была вайна, у якой справа так і не дайшла да колькі-небудзь значных ваенных дзеянняў. У 1779 г. быў заключаны Цешынскі мірны дагавор, па якім Аўстрыя атрымала кавалак баварскай тэрыторыі, але Баварыя захавала незалежнасць.
4. Працяг барацьбы Англіі і Францыі за дамінаванне ў моры звязаны з Вайною за незалежнасць у англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы ў 1775-1783 гг. Францыя вырашыла ўзяць рэванш за паражэнні ў час Сямігадовай вайны. Паўстаўшыя калоніі шукалі саюзніка супраць Англіі і накіравалі свайго прадстаўніка Сайласа Дзіна ў Парыж. Ён у 1777 г. закупіў 30 тысяч ружжаў, якія былі накіраваны ў Паўночную Амерыку. Імі была ўзброена амерыканская армія ў бітве пры Саратозе. Сайлас Дзін вербаваў добраахвотнікаў, але яму не ўдавалася заключыць саюзны дагавор з Францыяй галоўным чынам з-за раялісцкай салідарнасці французскага караля.

Новым прадстаўніком паўстанцаў у парыж быў накіраваны Бенджамін Франклін, якому ўдалося 6 лютага 1778 г. падпісаць саюзны дагавор з Францыяй. Па ім Францыя гарантавала незалежнасць ЗША, а ЗША гарантавалі французскія ўладанні ў Паўночнай Амерыцы. Асновай для новай вайны была эканамічная канкурэнцыя Англіі і Франціі. Французскі гандль з калоніямі вырас за XVIII cт. у 10 разоў У 1789 г. французскі заморскі гандль перагнаў па свайму аб"ему англійскі. Семігадовая вайна не вырашыла іх саперніцтва поўнасцю і канчаткова, хоць Англія і выйшла пераможцаю ў ёй.

У вайну супраць Англіі ўступала і Іспанія. Кацярына ІІ выступіла з ідэяй стварэння Лігі ўзброенага нейтралітэту. У яе ўвайшлі Расія, Данія, Прусія, Швецыя, Аўстрыя, Партугалія, Неапаль, Галандыя. Апошняя ў 1782 г. аб’явіла вайну Англіі. Утварэнне антыанглійскай кааліцыі з удзелам моцных марскіх дзяржаў і Лігі ўзброенага нейтралітэту стварыла пагрозу для англійскага панаванняна моры. Англічане ў гэтай вайне не знайшлі падтрымкі ні адной еўрапейскай дзяржавы.

Ужо ў 1778 г. французскі флот з’явіўся ля берагоў паўночнай амерыкі і акзаў падтрымку амерыканцам. У 1779 г. саюзнікі пачалі асаду Гібралтара. Але асада не была поўнаю, бо 16 студзеня 1780 г. англійскі флот адмірала Родні з 22 лінкораў разграміў іспанскую эскадру адмірала Лангара з 11 лінкораў. Англічане атрымалі магчымасць бесперашкодна дастаўляць падмацаванні ў Гібралтар.

У 1781 г. амерыканцы і французы дабіліся рашучай перамогі пры Йорктаўне. Паспяховае правядзенне гэтай аперацыі было б немагчыма без удзелу французскіх арміі і флота.

На моры англічане ў 1782 г. змаглі аднавіць сваё панаванне на моры. 12 красавіка 1782 г. французскі флот адмірала дэ Граса ў складзе 29 караблёў у карыбскім моры паміж астравамі дамініка і Гвадалупа сустрэўся з брытанскім флотам адміралаў Родні і Худа, які налічваў 34 караблі. Французскі флот быў разбіты, страціўшы 7 караблёў.

У Парыжы 3 верасня быў падпісаны мірны дагавор. Англія прызнала незалежнасць ЗША, вярнула Фларыду Іспаніі, а Луізіана Іспаніяй вярталася Францыі. Да Англіі ад Галандыі адыйшоў востраў Цэйлон. У выніку вайны пазіцыі Англіі ў Паўночнай Амерыцы былі аслаблены, але яна захавала панаванне на моры і гандлёва-каланіяльную перавагу. Францыя не скарыстала ў поўнай меры спрыяльныя міжнародныя ўмовы для таго, каб узяць рэванш за паражэнні ў час Сямігадовай вайны.
5. Пасля Сямігадовай вайны большую значымасць для міжнародных адносін набылі праблемы Усходняй Еўропы. Расія імкнулася вырашыць дзве асноўныя знешнепалітычныя задачы: заваяваць выхад да Чорнага мора і выкарастаць аслабленне Рэчы Паспалітай каб далучыць яе ўсходнія землі і поўнасцю падпарадкаваць яе свайму ўплыву. Гэтыя імкненні Расіі выклікалі адмоўную рэакцыю ў еўрапейскіх дзяржаў. Акрамя таго, Францыя баялася, што Расія зможа падарваць яе ўплыў на Блізкім Усходзе. Аўстрыя апасалася рускага пранікнавення на Балканы. Англія не хацела з'яўлення Расіі на Міжземным моры.

Еўрапейскія дзяржавы разглядалі Рэч Паспалітую як бар'ер супраць пашырэння ўплыву Расіі ў Еўропу. Саюзнікам Расіі ў тых умовах магла быць толькі Прусія, бо яна не мела інтарэсаў у Асманскай імперыі, да падзелу якой пачала імкнуцца Расія. 31 сакавіка 1764 г. Расія і Прусія падпісалі абарончы саюз. Прусія абавязвалася аказваць Расіі грашовую дапамогу ў вайне з Турцыяй. Удагаворы нічога на было сказана пра Рэч Паспалітую. У 1765 г. Расія заключае саюз і з Даніяй. Расія саступала Даніі Гальшцінію. Дзве дзяржавы абавязаліся аказваць узаемную падтрымку ў магчымай вайне са Швецыяй.

У 1764 г. Расія і Прусія адкрыта ўмяшаліся ва ўнутранныя справы Рэчы Паспалітай. Пры іх падтрымцы ў 1766 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў абраны каралём Польшчы. Гэта прывяла да рэзкага ўзмацнення расійскага ўплыву ў Рэчы Паспалітай. Каб адцягнуць Расію ад актыўнай палітыкі ў дачыненні да Рэчы Паспалітай, у 1768 г. Францыя і Аўстрыя падштурхоўваюць Турцыю да вайны з Расіяй. Але вайна складваецца няўдала для Турцыі. Тым не менш яна адвяргае расійскія прпановы аб міры, спадзяючыся на дапамогу еўрапейскіх дзяржаў. У 1771 г. Аўстрыя і Турцыя заключылі саюзны дагавор. Каб зблізіцца з Аўстрыяй і замацаваць саюз з Прусіяй, Расія вырашае пайсці на падзел Рэчы Паспалітай. Аўстрыйскі і прускі ўрады падтрымалі гэтую ідэю. Па першаму падзелу 1772 г. Аўстрыя атрымала Галіцыю, Прусія – частку польскага Памор’я, Расія – Усходнюю Беларусь. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Турцыя страчвае надзею на дапамогу з боку Аўстрыі і Расія даводзіць вайну да пераможнага завяршэння. У 1774 г. быў заключаны Кючук-Кайнарджыйскі мір паміж Расіяй і Турцыяй Па ім Расія атрымала землі паміж Дняпром і Паўднёвым Бугам, незалежным ад Турцыі стала Крымскае ханства.

Другая палова XVIII ст. – гэта час, калі адным з цэнтральных патанняў еўрапейскай палітыкі становіцца Усходняе пытанне. Яно ўзнікла ў сувязі з тым, што ў той час Асманская імперыя ўжо імкліва ішла да свайго заняпаду. Рэальнай стала пагроза яе поўнага распаду. Таму перад еўрапейскімі дзржавамі ўзнікла пытанне аб турэцкай спадчыне. Яны павінны былі вырашыць якую палітыку ў дачыненні да Турцыі праводзіць: імкнуцца захаваць яе як адзінае цэлае, ці ажыццявіць падзел. Калі дапусціць другі варыянт, то тады трэба было вырашыць, як будзе ажыццёўлены падзел асманскіх уладанняў.

Пасля вайны 1768–1774 гг. Расія імкнецца ўсталяваць сваё панаванне на Чорным моры, а, калі ўдасцца, то давесці справу да поўнага распаду Асманскай імперыі. У 1783 г. Расія акупіравала і анексіравала Крым. Турцыя ў 1787 г. аб’явіла новую вайну Расіі. Яна пачынаецца ў новых міжнародных умовах: пагаршаюцца адносіны паміж Расіяй і Прусіяй, і адбываецца збліжэнне Расіі з Аўстрыяй, якое прывяло да заключэння паміж імі абарончага саюзу. Праціўнікам Расіі акрамя Прусіі выступае і Англія. Яны падштурхоўваюць Швецыю да вайны з Расіяй, якая пачынаецца ў 1788 г. Пры гэтым Англія і Прусія не дапусцілі, каб Данія дапамагла Расіі. Тым не менш ваенныя дзеянні развіваліся для Расіі паспяхова. 24 жніўня 1789 г. швецкі флот быў разгромлены ў бітве ля Рочэнсальма. На сушы рускія войскі таксама атрымлівалі перамогі. Але ў ліпені 1790 г. швецкі флот нанёс цяжкае пражэнне рускаму флоту ў бітве Свенскзунда. Пасля гэтага бакі пайшлі на мір. Па Верэльскаму мірныму дагавору 15 жніўня 1790 г. Расія абавязалася не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Швецыі, аднаўлялася даваенная граніца ў Фінляндыі.

Каб аблегчыць становішча Турцыі, Англія хацела разбурыць кааліцыю Расіі і Аўстрыі. У 1790 г. пад ціская Англіі Аўстрыя выходзіць з вайны супраць Турцыі. Тым не менш, пасля ўзяцця Суворавым Ізмаіла і разгрома Ушаковым тэрэцкага флота ля мыса Каліакрыя, у 1791 г. Турцыя падпісала Яскі мір з Расіяй. Яна прызнала далучэнне да Расіі Крыма, новая граніца была ўсталявана па Днястру.

З пачаткам Французскай рэвалюцыі яна акзвае вызначальны ўплыў на развіццё еўрапейскіх адносін. Прусія пачала патрабаваць тэрыторый Рэчы Паспалітай на Ніжняй Вісле. Спачатку яна разлічвала дамовіцца з Рэчу Паспалітай. У 1790 г. быў заключаны польска-прускі дагавор, па якім Прусія абяцала вярнуць Польшчы Галіцыю, а тая перадавала Прусіі Торунь і Гданьск. Гэты дагавор ствараў пагрозу вайны паміж Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія разлічвала на падтрымку Англіі і на тое, што Расія, скаваная вайною з Турцыяй, не зможа дапамагчы Аўстрыі.

Фрыдрых-Вільгельм ІІ прускі і яго ўрад памыліліся ў сваіх разліках. Англія зусім не хацела істотнага ўзмацнення Прусіі. Па ініцыятыве англійскага прэм’ер-міністра У.Піта ў ліпені 1790 г. была склікана канферэнцыя ў Рэйхенбаху. На ёй Англія і Галандыя адмовіліся падтрымаць Прусію у барацьбе супраць Аўстрыі, а ад апошняй запатрабавалі спыніць вайну супраць Турцыі. У замен яны абяцалі дапамагчы Аўстрыі ў падаўленні рэвалюцыі ў Бельгіі. Аўстрыя і Прусія вымушаны былі прыняць англійскія ўмовы.



Але Прусія працягвае спадзявацца на захоп Торуня і Гданьска. У 1792 годзе пачынаюцца рэвалюцыйныя войны. Фрыдрых-Вільгельм II патрабуе узнагароды ў выглядзе польскіх зямель за ўдзел Прусіі ў барацьбе з французскаю рэвалюцыяй. Аўстрыя таксама ваюе з Францыяй, і яе войскі былі скаваны ў Нідэрландах. Гэта дало магчымасць выключыць яе з ліку ўдзельнікаў другога падзелу Рэчы Паспалітай. У 1793 г. Расія і Прусія ажыццявілі другі падзел Польшчы. Прусіі атрымала Данцыг і Торунь, Расія-Кіеўшчыну, Валынь, Цэнтральную Беларусь і Віленшчыну. Пасля падаўлення паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 г. тры паўночныя манархіі канчаткова ліквідуюць Польшчу, ажыццявіўшы ў 1795 г. трэці яе падзел. Першапачаткова Кацярына ІІ разлічвала падначаліць усю застаўшуюся тэрыторыю Польшчы, але потым ад гэтага плана адмовілася, бо яго рэалізацыя вяла да вайны з Прусіяй. Паміж Прусіяй і Аўстрыяй узнікаюць спрэчкі з-за Кракава. Расія падтрымлівала Аўстрыю, і Прусія вымушана была саступіць. Па трэцяму падзелу Польшчы расія атрымала Літву, Курляндыю, Заходнюю Беларусь. Цэнтральная Польшчы з Варшаваю адыйшла да Прусіі, а Люблін і Кракаў – да Аўстрыі. Польскае пытанне адцягнула ўвагу еўрапейскіх манархій ад Францыі, што дапамагло выстаяць французскай рэвалюцыі. Удзел у падзелах Рэчы Паспалітай і ўключэнне ў склад Расіі, Аўстрыі і Прусіі яе земляў спрыялі збліжэнню гэтых краін на даволі працяглую перспектыву, што стане асабліва відавочна пасля Венскага кангрэсу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка