Тэма 3 Летапісанне ХІІ -xvi ст як крыніца па гісторыі Беларусі




Дата канвертавання17.03.2016
Памер155.22 Kb.




Тэма 3 Летапісанне ХІІ -XVI ст. як крыніца па гісторыі Беларусі

  1. Агульная характарыстыка летапісаў як гістарычнай крыніцы.

  2. Этапы летапісання на Беларусі.

  3. Першы беларуска-літоўскі звод: гісторыя стварэння, крыніцы і склад.

  4. Другі беларуска-літоўскі звод («Хроніка Вялікага княства Літоўскага»), яго рэдакцыі.

  5. Трэці беларуска-літоўскі звод («Хроніка Быхаўца»).


1.Агульная характарыстыка летапісаў як гістарычнай крыніцы. Этапы летапісання на Беларусі.
Летапіс - гэта гістарычнае апавяданне, у якім звесткі размяшчаюцца пад пэўнымі гадамі. У розных народаў у самой назве такой формы гісторыка-літаратурнага твора ляжьщь уяўленне аб пагадовым асвятленні падзей; усходнеславянская (руская) - «летапісанне» (па гадах); польская -«рочнік» (ад «рок» - год); у рымлян і раманскіх народаў - «аналы» . Прыкладна з XIV ст. на ўсходнеславянскіх землях пры захаванні ў цэлым пагадовай сеткі ўсё большае значэнне пачаў набываць сюжэт гістарычнага апавядання. Гэта часам вымушала летапісца адступаць ад запісу па гадах, што прыводзша да ператварэння летапісу ў хроніку (у хроніцы пераважае сюжэт, аднак мяжа паміж летапісам і хронікай умоўная). “хронікі” (chronika - летапіс) – у германцаў і заходніх славян - гісторыка-літаратурныя творы, дзе падзеі падаюцца ў часовай паслядоўнасці, адпаведна пэўнай гістарычнай канцэпцыі

Першыя летапісы да нашага часу не захаваліся, і, па сутнасці, гісторыкі сёння маюць справу не з летапісамі, а з летапіснымі зводамі -гісторыка-літаратурнымі творамі, складзенымі на падставе папярэдніх летапісных запісаў (у далейшым, аднак, дзеля скарачэння будзем называць іх проста летапісамі). Летапісныя зводы дайшлі да нас дзякуючы таму, што яны шмат разоў перапісваліся (спісваліся - адсюль «спісы»). Пры гэтым больш познія летапісныя зводы не толькі з'яўляюцца спісамі папярэдніх, але і змяшчаюць дадатковыя гістарычныя звесткі. Супастаўленне розных спісаў дазваляе вызначыць пратограф -першапачатковы арыгінал, з якога яны спісваліся.

аўтограф - рукапіс, напісаны аўтарам

спіс (чарнавік і белавік) - напісаны не аўтарам

копія - тэкст, якія цалкам паўтарае змест арыгінала

рэдакцыя - літаратурная перапрацоўка помніка, зробленая з пэўнай мэтай або выкліканая пэўнымі падзеямі

Пры рабоце з летапісамі пісцы часам рабілі памылкі. Калі тэкст перапісваўся ў пэўнай мясцовасці ш шмат разоў, то ўзнікалі спісы з характэрнымі недакладнасцямі і скажэннямі - ізводы (напрыклад, існуе Наўгародскі першы летапіс малодшага і старэйшага ізводаў). У асобных выпадках пад уплывам змяненняў палітычных ці іншых абставін леташс свядома перапрацоўваўся. Так узнікалі новыя рэдакцыі летапісных зводаў Калі ж у асобны летапісны звод злучаны розныя рэдакцыі, то даследчык будзе мець справу ўжо з іншым летапісным помнікам.

Этапы летапісання на Беларусі

Як асобны жанр гісторыка-літаратурных твораў летапісанне прайшло ы зараджэння, росквіту і заняпаду. На Беларусі храналагічнымі межамі іх з'яўляюцца:

1. XII - XIV ст. - зараджэнне мясцовага летапісання. Перыяд феадальнай раздробленасці абумовіў тое, што інтарэсы асобных феадальных цэнтраў абмяжоўвалі кругагляд летапісца. Такія летапісы -гэта гісторыя пэўнага ўдзельнага княства. Выразна мясцовы характар маюць Полацкі летапіс XII ст. і Наўгародскі летапіс XIII ст. (калі прызнаць рэальным яго існаванне). Такі ж падыход фактычна захаваўся ў летапісанні і ў Смаленску (XIV ст.).

2. XV - XVI ст. - этап росквіту летапісання на беларускіх землях (і ў Вялікім княстве Літоўскім наогул). На развіццё летапісання гэтага часу наклала адбітак барацьба паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У адпаведнасці з ходам азначанай барацьбы другі этап летапісання можна падзяліць на два перыяды: 1) з пачатку і да 80-х гг. XV ст.; 2) з канца XV і да канца XVI ст. На працягу першага перыяду ВКЛ валодае ініцыятывай, яго князі праводзяць «агульнарускую» палітыку - адсюль і імкненне вывесці гісторыю Русі Літоўскай ад Русі Кіеўскай (як і Маскоўскай). 3 канца XV ст. палітычную ініцыятыву перахоплівае Маскоўская дзяржава і характар летапісання пастутюва змяняецца. Дынастыя князёў літоўскіх (а разам з тым і гісторыя дзяржавы) вядзецца з захаду, з Рыма.

3. XVII - пачатак XIX ст. - этап заняпаду летапісання. Ужо з другой паловы XVI ст., калі ВКЛ пачынае губляць сваю самастойнасць, можна заўважыць паступовую трансфармацыю старых жанраў і замену іх новымі. З'яўляюцца «Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага - першая гісторыя Вялікага княства Літоўскага элементарна-крытычнага характару, а таксама Баркалабаўскі летагас. Для апошняга характэрна спалучэнне летапісання з мемуарнай літаратурай. У XVIII ст. былі спробы аднавіць старую летапісную форму апісання мінулага (гарадскія хронікі), але гэтыя спробы сталіся апошнімі.
Пачатак летапісання: «Аповесць мінулых гадоў»,

"Агульнарускае" летапісанне, Полацкі летапіс.
«Аповесць мінулых гадоў» - гэта летапісны звод, які складзены ў Кіеве, ахоплівае час да другога дзесяцігоддзя XII ст. і змешчаны ў большай частцы летапісных зводаў XIV - XVIII ст. «Аповесць...» мела тры рэдакцыі, але захаваліся толькі дзве апошнія. Адну з іх называюць Лаўрэнцьеўскай (спісы Лаўрэнцьеўскі, Кенігсбергскі, Ці Радзівілаўскі, і Троіцкі), другую - Іпацьеўскай. Іпацьеўская рэдакцыя атрымала назву па спісе «Аповесці...», у складзе летапісу XV ст што знаходзіўся ў Іпацьеўскім манастыры ў Кастраме. Да гэтай »' рэдакцыі адносяць Хлебнікаўскі (XVI ст.), Пагодзінскі (XVII ст\ • Ермалаеўскі (канец XVII - пачатак XVIII ст.) спісы.

Можна сустрэць шматлікія звесткі с пацвярджэнне таго, што гэтая частка была складзена манахам Кіева-Пячорскага манастыра Нестарам. Пасля пачынаюцца разыходжанні, якія выяўляюць існаванне другой і трэцяй рэдакцый. У Лаўрэнцьеўскім і блізкіх да яго спісах (Лаўрэнцьеўская рэдакцыя) тэкст «Аповесці...» змяшчае падзеі да 1110 г., а затым, пасля чарговых запісаў пад 1116 г. ёсць прыпіска ігумена кіеўскага Выдубіцкага манастыра Сільвестра аб напісанні ім гэтага летапісу. Сляды ўмяшання Сільвестра ў летаігіс Нестара асабліва відаць у апошняй частцы, а менавіта ў тых месцах, дзе размова ідзе пра ўзаемаадносіны Святаполка Ізяславіча і Уладзіміра Манамаха. Такім чынам, прычыну перапрацоўкі летапісу можна бачыць ва ўсталяванні ў Кіеве новага князя.

Іпацьеўская рэдакцыя выявіла імкненне манахаў Кіева-Пячорскага манастьфа вярнуць яму гонар цэнтра летапісання. Гэта не магло не выклікаць чарговай перапрацоўкі летапісу Нестара, але яна па нейкіх прычынах адбывалася на падставе другой рэдакцыі. У спісах трэцяй рэдакцыі падрабязнае асвятленне падзей даведзена да 1118 г. Апошні рэдактар «Аповесці...» (магчыма, духоўнік старэйшага сына Манамаха -Мсціслава, які княжыў у Ноўгарадзе) дапоўніў яе дадзенымі пра сямейныя справы Манамаха і яго бацькі Усевалада, удакладніў звесткі аб прызванні варагаў і пра візантыйскіх імператараў, у сваяцтве з якімі былі Манамахі. У цэлым жа «Аповесць...» захавала тое значэнне, якое надаў ёй Нестар-летапісец. Яна стала перщай на Русі гістарыяграфічнай праиай, дзе гісторыя ўсходнеславянскай дзяржаўнай супольнасці пададзена на шырокім фоне сусветнай гісторыі.

Як кожны гістарычны твор, «Аповесць...» мела пэўныя крыніцы. Доўгі час Нестара лічылі першым летапісцам на ўсходнеславянскіх землях. Аднак ужо першапачатковы аналіз выявіў, што «Аповесць...» не з'яўляецца творам, напісаным ад пачатку да канца адным аўтарам, і асноўнай крыніцай яе былі летапісы XI ст.

Асноўная асаблівасць «Аповесці мінулых гадоў» выяўляецца ў тьім, што Нестар імкнуўся паказаць гісторыю Русі ў сувязі з сусветнай гісторыяй. Сярод крыніц яе можна вызначыць і Біблію, і візантыйскую «Хроніку Георгія Амартола», і «Жыціе Васілія Новага», і «Летапісей патрыярха Нікіфара». Для характарыстыкі адносін Русі з Візантыяя складальнік «Аповесці. .» выкарыстаў дамовы Алега, Ігара і Святаслава з візантыйскімі шператарамі. Крыніцамі «Аповесці. .» таксама сталі апавяданні аб хрышчэнні Русі, аб забойстве Барыса і Глеба, песні і легенды цра заснаванне Кіева, пра вешчага Алега, паданне аб помсце княгіні Вольгі драўлянам за смерць мужа і інш. Складаны, у многім каМПілятыўны характар «Аповесці мінулых гадоў» абавязкова трэба »яічваш> пры аналізе звестак гэтага летапіснага зводу.

«Аповесць...» - найкаштоўнейшая крыніца па дзяржаўнай і хрысціянскай гісторыі ўсіх усходніх славян і беларускіх земляў у прыватнасці. Тут мы сустракаем звесткі пра рассяленне славянскіх нлямёнаў, аб першапачатковай гісторыі Полацкага княства, скарочаны варыянт апавядання пра Уладзіміра і Рагнеду, пра князя Ізяслава Брачыславіча і іншыя цікавыя матэрыялы палітычнай гісторыі Беларусі. У «Аповесці...» прыводзяцца самыя розныя звесткі пра Полацк, Віцебск, Мінск, Тураў, Пінск, Брэст, Друцк і іншыя беларускія гарады.



Летапісы ХІІ - ХІІІ ст., што складаліся на Беларусі, не захаваліся. 3 большай ці меншай ступенню дакладнасці можна гаварыць толькі пра летапісанне ў Полацку. Полацкі летапіс XII ст. таксама не захаваўся, але яго бачыў і трымаў у руках вядомы расійскі гісторык В. М. Тацішчаў (1686 - 1750). У сваёй «Гісторыі...» ён не раз цытаваў летапіс, у якім «многа аб полацкіх, віцебскіх і іншьгх князях напісана». Таму гэтыя матэрыялы «Гісторыі...» з'яўляюцца для нас каштоўнай крыніцай.

Пэўныя падставы меркаваць пра існаванне летагасання ХІІ ст. у Полацку даюць і асобныя месцы ў Іпацьеўскім летапісе. На гэта яшчэ ў 1868 г. звярнуў увагу крыніцазнаўца К. Бястужаў-Румін. Пасля С М. Салаўёў, Л. А. Аляксееў, В. Т. Пашута, В. А. Чамярыцкі таксама схіліліся да думкі пра захаванне ў складзе шацьеўскага летапісу частак летапісу Полацкага.

На думку беларускага даследчыка В. А. Чамярыцкага, летапіс мог пачынацца падзеямі ўкняжання Васількі Святаславіча ў Полацку ў 1132 г., а першыя запісы былі зроблены ў манастыры, заснаваным Ефрасінняй Полацкай, сястрой князя Васількі.

У той час як у цэнтры ўвагі полацкага леташсца XII ст. была барацьба за велікакняжацкі пасад і міжусобіцы, у Новагародскім летапісе апавядалася аб першых старонках гісторыі новай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага. Аднак з думкай, што аповесць пра Міндоўга і Войпіалка, якая знаходзіцца ў складзе Галіцка-Валынскага зводу, - гэта Ўрыўкі з асобнага летапісу, які складаўся ў сярэдзіне ХІІІ ст. у •Лаўрышаўскім манастыры, згодны далека не ўсе даследчыкі як беларускай, так і ўвогуле ўсходнеславянскай гісторыі.



Скандынаўскія сагі як гістарычная крыніца.

Слова «сага» старажытнаіслаадскага паходжання, азначае празаічнае апавяданне (пісьмовае ці вуснае) аб пэўнай падзеі або саму падзею. Паводле меркавання А. Я. Гурэвіча тэрмін «сага» вызначае асобны жанр славеснасці сярэднявечча, што ўзнік, атрымаў развіццё і завяршыў сваё існаванне толькі ў межах Скандынавіі1,

Сагі - гэта пісьмовыя запісы, якія пачалі складацца на мяжы ХП - ХШ ст. на аснове вусных паданняў X - XI ст. Найбольш грунтоўнае меркаванне аб іх форме належыць Т. Андэрсану: «Аўтар без сумнення мог выкарыстоўваць і выкарыстоўваў пісьмовыя крыніцьі, што дапаўнялі вусныя крыціцы, сваё ўласнае ўяўленне і, магчыма, рамкі яго ашвядання былі зададзены яму традыцыяй. Натхняльная ідэя саг у канчшковым выніку вусная»2.

Што ж датычыцца зместу саг, то ён надзвычай разнастайяы. Т. М. Джаксон вызначае толькі асноўныя віды:

1) «каралеўскія сагі» (сагі аб нарвежскіх конунгах);

2) «радавыя сагі» (сагі аб ісландцах);

3) «сагі аб старажытных часах»;

4) «сагі аб епіскапах» (гэта значыць жыццегасанні ісландскіх епіскапаў);

5) комплекс саг аб падзеях XII - ХШ ст. у Ісландыі.

Найбольш вядомыя і распрацаваныя ісландскія «каралеўскія сагі» . Гэты від (зараджэнне якога датуюцъ каля 1120 г.) прайшоў некалькі этапаў ад каралеўскіх пералікаў Сэмугда і Ары (пачатак ХП ст.) да пазнейшых кампіляцый канца ХШ - пачатку XIV ст. Цікавы той факт, што большасць твораў ісландска-нарвежскай гістарыяграфіі (у эпоху поўнага панавання латьші ў Заходняй Еўропе) напісана на народнай (старажытнаісландскай ці старажытнанарвежскай) мове. У вузюм значэнні гэтага слова «каралеўскія сагі» - жыццеапісанні таго ці іншага конунга.

Усходнееўрапейская гісторыя ў ісландскіх сагах закранаецца толькі мімаходзь, у сувязі з паходамі скандынаваў на ўсход.

Адзіны старажытнаскандынаўскі твор, які падрабязна апісвае дзейнасць скандынаваў на Русі, - «Сага аб Эйдмундзе».



Нямецкія і польскія хронікі XI-XV ст.

Акрамя ўсходнеславянскіх летапісаў вялікае значэнне для вывучэння гісторыі Беларусі маюць польскія рочнікі, нямецкія аналы, а ў дачыненні да XII - XIII ст. - хронікі, напісаныя на лацінскай мове. Паводде храналагічнай паслядоўнасці напачатку трэба адзначыць першую польскую хроніку - «Хроніку Гала Аноніма». Яна складзена ў стылі манументальнага гістарызму ў канцы XI - пачатку XII ст. на падставе папярэдніх польскіх рочнікаў і іншых крыніц іншаземцам (не палякам), які «дарма не хацеў есці польскі хлеб». «Хроніка Гала Аноніма» падзялялася на тры часткі: 1) гісторыя Полыпчы да 1086 г., 2) маладыя гады Баляслава Крывавуснага і пачатак яго княжання да 1109 г.; 3) 1109 -1113 гг. - 4 гады княжання Баляслава, пасля чаго апавяданне абрываецца. Акрамя іншых звестак, тут мы знаходзім паведамленні пра тураўскага князя Святаполка, яго барацьбу з Яраславам (1016 - 1019 гг.), звесткі пра бітву на р. Буг, пра суседзяў Русі - балцкія плямёны і г. д.

Працягам летапіснай традыцыі ў Полыпчы стала «Хроніка магістра Вінцэнта Кадлубка». Асноўную ўвагу Вінцэнт Кадлубок звяртае на ваенныя канфлікты і саюзы з Галіцка-Валынскім княствам. Аднак хроніка з'яўляецца каштоўнай крыніцай і па гісторыі паўднёва-заходняй части Беларусі, Драгічынскага і Берасцейскага княстваў.

Адной з найболын каштоўных крыніц для вывучэння гісторыі Беларусі XII - ХПІ ст. з'яўляецца «Хроніка Лівоніі», напісаная, як мяркуюць, каталіцкім святаром Генрыхам Латвійскім. Паколькі ўсходнеславянскія летапісы амаль не маюць звестак пра паўночна-заходнія землі Русі адзначанага перыяду, «Хроніка Лівоніі» дазваляе ліквідаваць гэты прабел, дапамагае ахарактарызаваць суседзяў Полацкай Русі - ліваў, эстаў, літву, прасачыць пашырэнне агрэсіі Нямецкага ордэна на балцкія землі і першапачатковы этап барацьбы жыхароў Полацкай зямлі з захопнікамі. Характэрнай асаблівасцю хронікі з'яўляецца яе дакладнасць. Але было б памылкай чакаць ад удзельніка падзей аб'ектыўнасці ў іх асвятленні. Ва ўсіх выпадках крыжакі - героі, а тыя, хто супраць іх - ворагі («язычнікі», «схізматыкі» і інш.).

«Хроніка Лівоніі» складаецца з чатырох кніг. Першыя дзве з іх маюць характар уступных. У іх расказваецца пра дзейнасць епіскапаў Мейнарда і Бертольда. Найбольшую каштоўнасць мае паведамленне, што епіскап Мейнард прасіў полацкага князя Уладзіміра (звесткі пра апошняга толькі ў хроніцы 1186 - 1216 гг.) даць дазвол на хрышчэнне ліваў. Асноўная частка хронікі выкладзена у 3-й і 4-й кнігах, што ахопліваюць час з 1198 па 1226 г. Па сутнасці, гэта пагадовае апісанне дзеянняў новага епіскапа -Альберта, вучнем і паслядоўнікам якога лічыць сябе аўтар хронікі Храніст, аднак. не пераўтварыў свой твор у біяграфічны летапіс. Гэта, хутчэй, апісанне цадзей, якія адбыліся ў той ці іншы год жыцця і дзейнасці Альберта. Мы знаходзім тут звесткі пра гарады-фарпосты Полацкага княства на Дзвіне (Кукейнас і Герцыке), пра іх князёў Вячку і Усевалада, пра сумесную барацьбу ліваў, эстаў, літвы і палачан супраць крыжацкай агрэсіі.



  1. Першы беларуска-літоўскі звод: гісторыя стварэння, крыніцы і склад.


Класіфікацыя летапісаў

М.Ціхаміраў:

- кароткія

- падрабязныя

В.Чамярыцкі – “Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх”, І агульнадзяржаўны звод(Беларуска-літоўскі летапіс 1446г.), ІІ агульнадзяржаўны звод (“Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага), ІІІ агульнадзяржаўны звод (Хроніка Быхаўца)

Рэдакцыі беларускіх летапісаў:

- кароткая

- пашыраная

- поўная
У XV ст. беларускае летапісанне набыло новыя якасці i рысы. У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі ВКЛ i ўзмацненнем этнічнай кансалідацыі беларускіх земляў узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу i характару летапісы. У ix выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі i Літвы першай паловы XV ст., якія адстойвалі вялікакняжацкую ўладу, што змагалася супраць феадальнай раздробленасці, за адзінства i магутнасць краіны, за яе высокі міжнародны аўтарытэт. Гэтыя ідэі адлюстраваліся ў першым летапісным зводзе беларуска-літоўскіх летапісаў, які аб’ядноўвае некалькі спісаў, у аснову якіх пакладзены “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”.

Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”

Палітычная гісторыя ВКЛ ад смерці Гедыміна (1341) да смерці Вітаўта (1430). летапісны твор канца 14—15 ст. з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў.

У творы ў форме суцэльнага апавядання прадстаўлены змова Альгерда і Кейстута супраць Яўнуція, дынастычная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам, грамадзянская вайна паміж Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Але па сваёй структуры твор не мае цэласнага характару, у яго завяршальнай частцы месца дзеяння пераносіцца на Падолію (ад бітвы на р.Сінія Воды па паход Вітаўта ў гэты рэгіён).

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 года — першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), прысвечаны гісторыі ўсходніх славян і Літвы. Належыць да беларуска-літоўскіх летапісаў, апісвае гістарычныя падзеі з 9 ст. да 1446 (адсюль назва). Тэкст зводу складаўся паступова. У аснове зводу ляжыць летапіс, складзены на стыку 1320-х—1330-х гг. у Смаленску, магчыма, пры двары мітрапаліта Герасіма. Звесткі запазычаны са старажытнарускіх летапісаў і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад'емнай часткай звода з'яўляюцца «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і «Пахвала Вітаўту». Першапачатковая рэдакцыя не збераглася. У 1490-я г. ўзнікла яго 2-я рэдакцыя (Нікіфараўскі летапіс, Супрасльскі летапіс, Акадэмічны летапіс), каля 1500 — 3-я, скарочаная рэдакцыя (Слуцкі летапіс).

Тагачасная рэчаіснасць прадвызначыла наяўнасць у зводзе сюжэтаў татарскага нашэсця, дзейнасці вялікіх князёў маскоўскіх і гістарычных падзеяў у ВКЛ (пададзеныя ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі). Выведзена ідэя абароны сваёй краіны ад іншаземцаў, асабліва ў запісах аб бітве на Вожы (1378), Кулікоўскую бітву (1380), прыняцці Смаленскам князя Юрыя Святаславіча (1401). Палітычная гісторыя ВКЛ паданая ў аб'ёме «Летапісца...».


У зводзе абгрунтоўваецца заканамернасць палітычнага аб'яднання літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх земляў у складзе ВКЛ і цэнтралізатарская палітыка літоўскіх князёў.


  1. Другі беларуска-літоўскі звод («Хроніка Вялікага княства Літоўскага»), яго рэдакцыі.

“Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, як называецца ядро другога летапіснага зводу, найбольш верагодна, напісана ў 20-я гады ХVІ ст. асобай, блізкай да літоўскіх магнатаў Гаштольдаў. Месца яе ўзнікнення дакладна не высветлена. У апошні час М.Улашчык выказаў думку пра навагрудскае паходжанне асноўнай часткі.

У аснову гэтага твора пакладзена славутая легенда пра паходжанне літоўскіх князёў і феадалаў ад рымскай знаці, якую ўжо ведаў польскіх храніст ХУ ст. Ян Длугаш і ўпершыню занатаваў у сваёй “Гісторыі Польшчы”. У беларуска-літоўскіх летапісах яна была літаратурна апрацавана, атрымаўшы выгляд праўдзівага апавядання пра рэальныя гістарычныя падзеі, факты і герояў. Сёння вядомыя шесць летапісаў, у якіх утрымліваецца легенда: Археалагічнага таварыства, Красінскага, Рачынскага, Альшэўскі, Румянцаўскі, Еўрэінаўскі, а таксама хронікі Быхаўца і Літоўская і Жмойцкая, якія мы залічваем да трэцяга летапіснага зводу. Спынімся больш падрабязна на легендзе аб рымскім паходжанні літоўскай знаці.

У легендзе выкладаецца як бы пачатковы перыяд гісторыі Жмудзі, Літвы і Заходняй Беларусі. Згодна легендзе, 500 сем’яў рымскай шляхты прыплылі ў Літву, дакладней на Жмудзь, морам. На чале эмігрантаў стаяў Палямон, альбо Публій Лібон, сваяк імператара Нерона. Версія, паводле якой Палямон уцёк з Рыму, ратуючыся ад жорсткасцяў Нерона, асноўная. У працах М.Стрыйкоўскага ўтрымліваецца іншая версія: уцёкі адбыліся ў 401 г. з-за жорсткасцяў правадыра гунаў Атылы. Падвойную версію знаходзім таксама ў хроніцы Быхаўца і хроніцы Літоўскай і Жмойцкай.

Род Палямона скончваецца на Рынгальце. Але пазней спатрэбілася звязаць яго з рэальнымі дзеячамі, што прасцей усяго можна было зрабіць, надаўшы Рынгальту нашчадкаў. Так з’явіўся сын Рынгальта Міндоўг.

Усе спісы другога летапіснага зводу яўна нясуць на сабе адбітак штучна створанага, адмыслова скампанаванага ідэалагічнага памфлета, які ўзнік на пачатку ХVІ ст. згодна гістарычным уяўленням таго часу. Узяты за аснову першы летапісны звод, быў значна «прэпарыраваны» з мэтай замены старажытнарускага матэрыялу на ўласна літоўскі, у якім пададзена пачатковая гісторыя Вялікага княства Літоўскага. Унікальнай з’явай трэба лічыць узнікненне легенды аб рымскім паходжанні літоўскай знаці – гістарыяграфічнага фенамена, які дае шмат для зразумення сацыяльна-палітычнай сітуацыі ды інтэлектуальнага ўзроўня грамадства ВКЛ. Эпоха Адраджэння, аднак, прынесла ў беларуска-літоўскую дзяржаву новыя тэндэнцыі культурнага і навуковага развіцця, што адлюстравалася ва ўзнікненні новых гістарычных твораў, які больш адпавядалі навуковым патрабаванням часу. Гаворка ідзе аб стварэнні сучаснай канцэпцыі гісторыі Вялікага княства. Амаль адначасова з’явіліся “Хроніка Быхаўца” і хроніка Мацея Стрыйкоўскага.


  1. Трэці беларуска-літоўскі звод («Хроніка Быхаўца»).

Так званая “Хроніка Быхаўца” ўяўяле з сябе выпраўлены і дапоўнены звод беларуска-літоўскіх летапісаў. У ім аб’яднаныя розныя элементы: і “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, і “Хроніка Вялікага княства Літоўскага”, і арыгінальныя матэрыялы, якія не маюць аналагаў у іншых летапісах. Вядомы толькі адзіны спіс гэтага летапіснага зводу, прадстаўлены ўласна “Хронікай Быхаўца”. У рукапісу не хапала пачатка, часткі сярэдзіны і заканчэння. Пэўны час гэтая крыніца лічылася фальсіфікатам, які выйшаў з-пад пяра вядомага гісторыка Літвы Тэадора Нарбута (1784-1864). Сапраўды Нарбут публікаваў розныя фальсіфікаты, між іншым “Дзённік Кібурга”. Ён жа ўпершыню выдаў “Хроніку Быхаўца” ў серыі “Помнікі па літоўскай гісторыі” (Вільня, 1846), пасля чаго рукапіс знік бяз следу. Гэтая абставіна, а таксама тое, што тэкст хронікі часам утрымлівае супярэчнасці і анахранізмы прымусілі выдатных даследчыкаў гісторыі ВКЛ К.Хадыніцкага і К.Яблонскіса сцвердзіць, што гэта быў чарговы фальсіфікат Т.Нарбута. Аднак большасць расійскіх, польскіх, украінскіх і беларускіх гісторыкаў прызнаюць вартасць “Хронікі Быхаўца” як гістарычнай крыніцы.

Доказам таго, што гэты твор не фальшыўка з’яўляецца той факт, што за некалькі год перад Нарбутам урывак з яго надрукаваў чалавек, які знайшоў рукапіс у маёнтку Магілёўцы Ваўкавыскага павету Гродзенскай губерні, Гіпаліт Клімашэўскі. Дарэчы, маёнтак Магілёўцы належаў шляхціцу А.Быхаўцу – адсюль назва хронікі. У першай палове ХІХ ст. у Магілёўцах знаходзіўся значны архіў, частка якога сёння знаходзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным гістарычным архіве. Гісторыя рукапіса да таго часу, калі ён патрапіў у рукі настаўніка Віленскай гімназіі Г.Клімашэўскага, застаецца невядомай. Клімашэўскі, атрымаўшы рукапіс, апублікаваў фрагмент з яго аб забойстве вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. (Noworocznik litewski na rok 1831. Wilno, 1830, s.93-102). У 1834 г. А.Быхавец пераслаў рукапіс хронікі Т.Нарбуту, які акурат у гэты час працаваў над сваёй “Старажытнай гісторыяй літоўскага народу”, у яго маёнтак Шаўры (сёння ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобл.). Пры падрыхтоўцы да друку “Гісторыі” Нарбут выкарыстаў новую крыніцу, надаўшы ёй назву “Хроніка Быхаўца” па прозвішчы ўладальніка і зрабіў палеаграфічнае апісанне яе.

І.Даніловіч, першы даследчык беларуска-літоўскіх летапісаў, быў супраць назвы “Хроніка Быхаўца”, бо сцьвярджаў, што яе трэба назваць Заслаўскай, паколькі ён лічыў, што гэта той самы твор, які Стрыйкоўскі атрымаў ў свой час ад князёў Заслаўскіх. Аднак прапанова Даніловіча не была падтрымана, а пазней наогул было даказана, што летапіс, які быў у распараджэнні Стрыйкоўскага, і “Хроніка Быхаўца” хаця і блізкія між сабой, але не ідэнтычныя, гэта значыць з’яўляліся рознымі спісамі, а можа, і рэдакцыямі. Такім чынам, у 70-я гады ХУІ ст., калі Стрыйкоўскі пісаў сваю працу, помнік тыпу “Хроніка Быхаўца” ўжо існаваў.

Другі раз хроніка была выдадзена ў ХVІІ томе “Полного собрания русских летописей” у 1907 г. З моманту першага апублікавання помнік знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўсіх даследчыкаў беларуска-літоўскага летапісання. Аднак толькі ў апошнія дзесяцігоддзі некаторыя з іх прысвяцілі хроніцы спецыяльныя даследаванні. Аб ёй пісалі Б.М.Флоря, М.М.Улашчык, М.А.Ючас, Р.Ясас, Е.Ахманьскі, Ю.Радзішэўская і інш. Усе яны згодныя, што гэты помнік мае складаны і супярэчлівы характар. Польская даследчыца Ю.Радзішэўская, напрыклад, у свой час нават лічыла, што аўтарам Хроніцы Быхаўца з’яўляўся малады Мацей Стрыйкоўскі. Аднак негатыўная ацэнка ўніі ў хроніцы, як справедліва адзначыў Ю.Бардах, і антыпольскія ідэі не сумяшчальныя з пазітыўнай ацэнкай уніі і каталіцтва ў М.Стрыйкоўскага.



“Хроніка Быхаўца” перакладалася на рускую, літоўскую і беларускую мовы. У 1966 г. асобным выданнем на рускай мове яе выдаў М.М.Улашчык. Яму ж належыць заслуга выдання хронікі ў ХХХІІ томе ПСРЛ. Ён таксама даказаў, што ў рукапісу ХБ не хапала не паловы тэкста, як лічыў Т.Нарбут, а толькі каля 9%. М.М.Улашчык даказваў, што складальнікам заключнай часткі “Хронікі Быхаўца” быў праваслаўны жыхар Вялікага княства Літоўскага, набліжаны да двара слуцкіх князёў – нашчадкаў кіеўскага князя Алелькі Уладзіміравіча.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка