Тэма 3 Брытанія ў Раннім сярэднявеччы




Дата канвертавання30.03.2016
Памер30.17 Kb.
Тэма 3.3 Брытанія ў Раннім сярэднявеччы
1. Германская экспансія ў Брытанію.

2. Брытанія ў перыяд гептархіі.

3. Сацыяльнга-эканамічнае развіццё і дзяржаўны лад.

4. Нарманская экспансія ў Брытанію.
1. Германская экспансія ў Брытанію.

Брытанія напачатку сярэднявечча. Узровень раманізацыі Брытаніі. Гарады Брытаніі. Вывыд рымскіх легіёнаў у Галію напачатку ст. Нападзенні піктаў і скотаў. Запрашэнне ў Брытанію саксонскіх дружын Генгіста і Горсы. Экспансія ў Брытанію саксаў, англаў, ютаў і фрызаў. Выцясненне значнай часткі брытаў ва Ўэльс і на паўвостраў Арморыку. Стварэнне англа-саксонскіх дзяржаў. Дзяржавы брытаў. Далрыяда.


2. Брытанія ў перыяд гептархіі.

Тэрмін “гептархія”. Стварэнне Кента ў канцы VI ст. Узвышэнне Кента напачатку VII ст. пры Этэльберце. Стварэнне першага англасаксонскага зводу законаў. Хрысціянізацыя Кента пры Этэльберце рымскімі місіянерамі. Падпарадкаванне Кенту Ўсходняй Англіі. Прыняццё каралём Усходняй Англіі Рэдвальдам хрысціянства.

Барацьба за гегемонію паміж Нартумбрыяй і Мерсіяй. Аб’яднанне Берніцыі і Дэйры і стварэнне Нартумбрыі. Спробы хрысціянізацыі Нартумбрыі Эдвінам у першай палове VII ст. Узвышэнне Нартумбрыі пры Эдвіне. Барацьба супраць Нартумбрыі кааліцыі Гвінеда і Мерсіі. Разгром і смерць Эдвіна англамі Мерсіі і брытамі Гвінеда ў 632 г. Узвышэнне Мерсіі пры Пендзе ў 30-50-х гг. VII ст. Падпарадкаванне Мерсіяй Сярэдняй Англіі. Узвышэнне Нартумбрыі пры Освальду ў сярэдзіне VII ст. Хрысціянізацыя Нартумбрыі ірландскімі манахамі. Новае сутыкненне Нартумбрыі з Мерсіяй, забойства Освальда. Падпарадкаванне Пендай Уэсэкса і Ўсходняй Англіі. Паход Пенды на Нартумбрыю ў 655 г. і забойства Пенды, пераход гегемоніі да Нартумбрыі.

Узвышэнне Нартумбрыі пры Осві (642-670 гг.). Прыняцце Осві тытула брэтвальды. Хрысціянізацыя Мерсіі ірландскімі місіянерамі ў другой палове VII ст. Чарговае ўзвышэнне Мерсіі ў канцы VII ст.

Гегемонія Мерсіі ў VIIІ ст. Мерсія падчас праўлення караля Офы (757-796 гг.). Узвышэнне Ўэсэкса пры Эгберце ў першай трэці ІХ ст. Падпарадкаванне Ўэсэксам Кента, Эсэкса, Мерсіі, часткі Ўэльса, намінальная залежнасць Нартумбрыі. Незалежнасць захавала Ўсходняя Англія і магчыма Сасэкс. Прыняццё Эгбертам тытула брэтвальды. Распад дзяржавы Эгбеота пасля яго смерці ў 839 г. і вяртанне гегемоніі да Мерсіі.
3. Сацыяльнга-эканамічнае развіццё і дзяржаўны лад.

Расяленне англасаксаў. Сумеснае пражывыанне англасаксаў і брытаў. Сацыяльны лад. Рабы, лэты, уілі, кэрлы, гезіты, эльдармэны. Гайда. Фольклэнд і боклэнд. Глафорды. Пачатак запрыгоньвання кэрлаў. Глафорды. Грамадскі лад англасаксаў. Гемот. Уітэнагемот. Скіры. Элдармэны і скіра-герыфы.


4. Нарманская экспансія ў Брытанію.

Першыя рэйды данаў і нарвежцаў у Брытанію (793 і 795 гг.). Спробы караля Мерсіі Офы і франкскага караля Карла вялікага арганізаваць абарону ўзбярэжжа. Удалая абарога Уэсэкса Эгбертам. Разгром Эгбертам арміі брытаў і нарвежцаў ў 838 г. Разарэнне ўзбярэжжа Нартумбрыі. Разбурэнне данамі Лондана ў 842 г. Змена характару экспансіі вікінгаў у сярэдзіне ІХ ст. Першая зімоўка вікінгаў у Англіі ў 851-852 гг. Нападзенне ў 865 г. “Вялікай арміі” вікінгаў. Захоп данамі Усходняй Англіі ў 865 г. Падпарадкаванне Нартумбрыі ў 866 г. Разарэнне Мерсіі ў 868 г. Захоп палітычнай ўлады данамі ў Нартумбрыі, Мерсіі і Ўсходняй Англіі ў 870-х гг. Раздача зямель данам.



Аб’яднанне англасаксонскіх дзяржаў вакол Уэсэкса. Барацьба Альфрэда з данамі, дагавор 879 г. і падзел Брытаніі на Ўэсэкс і Дэнло (Данэлаг). Сацыяльныя і этнічныя працэсы ў Дэнло.Рэформы Альфрэда Вялікага (871-899 гг.): фірд, тэны, бургі, “дацкія грошы”. Вызваленне Лондана ў 886 г. Наступленне англасаксаў у Х ст. Далучэнне да Ўэсэкса Мерсіі Эдуардам Старым (900-924 гг.). Барацьба Эдуарда са скотамі, брытамі і ірландскімі нарманамі. Ліквідацыя каралём Этэльстанам Дэнло і аб’яднанне пад яго ўладай усёй англасаксонскай Брытаніі. Прыняццё тытула брэтвальда. Прыняццё Эдгарам у 973 г. тытула “караля англічан”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка