Тэма 1 Уводзіны




Дата канвертавання02.07.2016
Памер31.54 Kb.
Тэма 1.1 Уводзіны

План:

1 Гісторыя культуры Беларусі як навука

2 Гісторыя вывучэння культуры Беларусі

3 Крыніцы па гісторыі Беларусі

1Паняцце «культура» шырока ўжываецца ў грамадскіх і гуманітарных навуках, дзе яно адыгрывае прыблізна такую ролю, як паняцце цягацення ў фізіцы, рэчыва ў хіміі, арганізма ў біялогіі. У сучасных энцыклапедычных выданнях культура разумеецца як сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, якія створаны і ствараюцца людзьмі ў працэсе грамадскай і гістарычнай дзейнасці. Паняцце «культура» блізкае паводле зместу паняццю «цывілізацыя». У некаторых выпадках гэтыя паняцці ўжываюцца як сінонімы, аднак змест іх розны. Большасць культуролагаў разуме цывілізацыю як вынік прадметнай матэрыяльнай дзейнасці чалавека, у той час як культура – гэта яшчэ вынік і духоўнай, інтэлектуальнай дзейнасці. Культуру падзяляюць на матэрыяльную і духоўную, хаця гэты падзел дастаткова ўмоўны: прадмет культуры можа разглядацца ў іх адзінстве.

2 Гісторыю культуры Беларусі умоўна можна падзяліць на наступныя перыяды развіцця:



  1. 10 – 13 стст. – Гэты перыяд з’яўляецца важным этапам развіцця беларускай культуры, калі фарміраваліся яе вытокі і цывілізацыйныя карані. Былі закладзены асновы каштоўнасцей і дынаміку развіцця старажытнай культуры Беларусі. У духоўнай культуры найбольш значнымі падзеямі было прыняцце хрысціянства (992 г.), дзейнасць Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, беларускае летапісанне, манументальны жывапіс, а ў матэрыяльнай – горадабудаўніцтва, архітэктура і ўжытковае мастацтва. Крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша) – шэдэўр беларускай культуры ХІІ ст.

  2. 14 – 16стст. – перыяд развіцця беларускай культуры, калі беларуская народнасць знаходзілася у складзе Вялікага княства Літоўскага. Менавіта ў гэты перыяд завяршаецца фармаванне нацыянальнай культуры як унікальнага культурнага комплекса, які не саступае лепшым узорам культур еўрапейскіх народаў той эпохі: раманскі стыль, готыка, Рэнесанс, Рэфармацыя, барока (замкавае і культавае дойлідства, філасофія і літаратура, беларускі іканапіс і свецкае выяўленчае мастацтва, кнігадрукаванне, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Статуты ВКЛ).

  3. 17 – 18 стст. – гэта перыяд існавання Рэчы Паспалітай. Беларуская культура трапляе пад уплыў польскай і праз яе – еўрапейскай культуры. Але ў гэты перыяд фармуюцца свае нацыянальныя школы архітэктуры, іканапісу, літаратуры, кнігадрукавання: беларускае барока, праваслаўныя брацтвы, навука і адукацыя (М.Сматрыцкі, Л.Зізаній, І.Пацей,С.Полацкі, І.Капіевіч).

4) 19 – пачатак 20 ст. (да 1917 года). Культурнае развіццё нашага народа ідзе пад ціскам ідэалогіі Расійскай імперыі. Пры ўсіх складанасцях гэтага перыяда ён пазітыўна ўплываў на станаўленне нацыянальнай культуры: узнікненне навуковага беларусазнаўства, развіццё і фармаванне беларускай

класічнай літаратуры, спробы асэнсавання беларускай нацыянальнай ідэі (І.Даніловіч, М.Баброўскі, П.Багрым, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, В.Іваноўскі, В.Ластоўскі, І. і А. Луцкевічы, М.Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала).



  1. звязаны з існаваннем беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР і ахоплівае 20 – 80-я гады XX стагоддзя. У гэты час узнікае беларуская прафесійная культура, якая развіваецца пад жорсткім уплывам эстэтычных каштоўнасцей сацыялістычнага рэалізму. Нягледзячы на гэта, беларуская культура набывае сусветную вядомасць, успрымаецца ў свеце як унікальны культурны комплекс.

  2. З узнікненнем Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы (1991 г.) пачынаецца чарговы гістарычны перыяд развіцця культуры нашага народу. Найбольш актуальнымі праблемамі на сённяшні дзень з’яўляюцца праблемы захавання і творчага развіцця духоўнай спадчыны, нацыянальнай і традыцыйнай культуры.

3 Крыніцамі па гісторыі культуры Беларусі выступаюць перад усім самі помнікі культуры: матэрыяльныя, рэчавыя, вусныя, пісьмовыя. Імі з’яўляюцца архітэктурныя помнікі усіх эпох, стыляў, творы выяўленчага мастацтва, скульптура, графіка, літаратурныя творы, музыкальныя творы, вусная народная творчасць, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Важнай крыніцай па гісторыі культуры з’яўляюцца пісьмовыя крыніцы,якія распавядаюць пра асаблівасці развіцця і гістарычных умовах, у якіх адбываліся працэсы станаўлення і пашырэння беларускай культуры. У гістарычных крыніцах (напрыклад, летапіса) захаваліся звесткі пра некаторыя помнікі культуры Беларусі, якія да нашага часу не захаваліся, альбо былі знішчаны. Важнай крыніцай з’яўляюцца выявы помнікаў (фотаздымкі, малюнкі, чарцяжы і інш.).

Літаратура:

  1. Лыч Л., Навiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi. – Выд. 2. – Мінск, 1997.

  2. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. – Мінск, 2003.

  3. Смаляк С.Р. Гісторыя і сучаснасць беларускай культуры. – Мінск, 1991.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка